
- •Пытанні да экзамену па курсу «Методыка выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры»
- •IV курс, 7 семестр
- •Гісторыя станаўлення айчыннай і сусветнай мастацкай культуры як школьнага прадмета. Развіццё метадычнай думкі на Беларусі.
- •Прынцыпы пабудовы праграмы па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры: навукова-метадычны ўзровень і шляхі ўдасканалення. Варыянтнасць праграм і іх аналіз.
- •Мэты і задачы, асноўныя функцыі выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Культуралагічнае выхаванне як адзін з бакоў духоўнага фарміравання асобы.
- •Мастацтва Беларусі ў праграме сусветнай мастацкай культуры. Асаблівасці выкладання айчыннай культуры ў кантэксце сусветнай. Ответ № 7 Прынцыпы выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры .
- •Псіхалагічныя асновы методыкі выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Паняцце метада. Розныя падыходы да класіфікацыі метадаў і прыёмаў у методыцы выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Практычныя метады навучання на занятках па культуры.
- •Рэпрадуктыўныя метады навучання на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Праблемна-пошукавыя метады на занятках па культуры:
- •Крэатыўныя метады выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Метады пазнаваўчай дзейнасці вучняў на занятках па культуры.
- •Метады выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў залежнасці ад формы ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка ў працэсе навучання: пасіўныя, актыўныя, інтэрактыўныя метады.
- •Інтэрактыўны падыход у выкладанні айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Гульня як феномен культуры і як сродак развіцця творчых здольнасцей чалавека. Месца і роля гульні ў працэсе выкладання.
- •Класіфікацыя гульняў (арыентавана на вучэбную работу).
- •Матэрыяльныя сродкі навучання і методыка іх выкарыстання на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Тэхнічныя сродкі навучання на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Інтэграцыя медыаадукацыі ў выкладанні айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Выкарыстанне мультымедыа тэхналогій на занятках па культуры.
- •Формы арганізацыі навучання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Дыдактычныя, выхаваўчыя і арганізацыйныя патрабаванні да заняткаў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Вызначэнне мэты і задач заняткаў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Тыпалогія заняткаў па культуралагічных дысцыплінах. Спецыфіка і структура заняткаў розных тыпаў.
- •1. Урок ознакомления с новым материалом
- •2. Урок закрепления изученного
- •3. Урок обобщения и систематизации знаний
- •4. Урок проверки и коррекции знаний и умений
- •5. Комбинированный урок
- •Методыка арганізацыі кантролю ведаў вучняў на занятках па культуры. Віды кантролю.
- •Сістэма ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры
- •Методыка правядзення лекцыі па культуралагічных дысцыплінах.
- •Методыка правядзення семінарскіх заняткаў па культуры.
- •Віды семінараў:
- •Методыка правядзення практычных заняткаў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Факультатыўныя заняткі як працэс узаемаадносін вучняў з мастацтвам.
- •Нестандартныя (нетрадыцыйныя) формы арганізацыі навучання на занятках па культуры.
- •Методыка правядзення віктарыны на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Методыка арганізацыі і правядзення экскурсій у курсе айчыннай і сусветнай мастацкай культуры
- •Арганізацыя вучэбнай дзейнасці на занятках па культуры.
- •Самастойная дзейнасць вучняў на занятках па культуры.
- •Методыка арганізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Методыка арганізацыі лабараторнага занятка па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Актывізацыя пазнаваўчай дзейнасці вучняў на занятках па культуры.
- •Віды планавання вучэбных заняткаў.
- •Методыка правядзення аналізу занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Характарыстыка якасных паказчыкаў урока
- •Самааналіз занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Прафесійнае майстэрства настаўніка па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Арганізацыя мастацка-педагагічных зносін на занятках па культуры.
- •Сродкі выразнасці ўрока мастацтва.
- •Арганізацыя ўспрымання вучнямі твораў мастацтва.
- •Методыка правядзення мастацка-педагагічнага аналізу твораў мастацтва.
- •Інтэграцыя відаў мастацтва на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Сучасныя педагагічныя тэхналогіі ў выкладанні айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Канцэпцыя праблемнага навучання. Асноўныя прынцыпы, метады і прыёмы праблемнага навучання ў выкладанні айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення ў мастацкай адукацыі.
- •Асноўныя метады і метадычныя прыёмы тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Тэхналогія правядзення вучэбных дыскусій. Дыялогавае ўзаемадзеянне ў навучанні.
Прафесійнае майстэрства настаўніка па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
Як і любы іншы настаўнік, настаўнік па культуралагічных дысцыплінах павінен быць спецыялістам у трох асноўных накірунках:
Педагогам;
Псіхолагам;
Арганізатарам.
Згодна гэтаму прафесійнае майстэрства настаўніка па культуралагічных дысцыплінах выяўляецца ў яго прафесійнай падрыхтаванасці па педагогіцы і прадметах культуралагічнага цыклу, у яго псіхалагічнай кампетэнтнасці і ва ўзроўні яго арганізатарскіх здольнасцяў.
Педагагічныя здольнасці настаўніка па культуралагічных дысцыплінах:
валоданне рознымі методыкамі і педагагічнымі тэхналогіямі;
уменне выкарыстоўваць разнастайныя формы арганізацыі навучання;
валоданне прыёмамі актывізацыі пазнаваўчай і творчай актыўнасці вучняў;
уменне вызначаць аптымальны змест урока ў адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы і мэтамі ўрока, выбару найбольш рацыянальных метадаў, прыёмаў і сродкаў навучання;
магчымасці рэалізацыі ўсіх дыдактычных прынцыпаў;
валоданне прыёмамі і формамі работы, якія забяспечваюць актыўнасць і самастойнасць мыслення вучняў;
валоданне методыкай выкарыстання нагляднасці, сучасных тэхнічных сродкаў навучання і сродкаў медыаадукацыі.
Псіхалагічныя здольнасці настаўніка па культуралагічных дысцыплінах:
уменне праектаваць развіццё і выхаванне вучняў у межах вывучэння прадметаў культуралагічнага цыклу;
валоданне метадамі і сродкамі псіхалагічнага ўздзеяння;
уменне кантраляваць асабістыя пачуцці і эмацыянальныя станы;
уменне дыферэнцыраваць вучэбную і выхаваўчую працу ў адпаведнасці з узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі вучняў;
настойлівасць у дасягненні мэты;
аптымістычны падыход да ўсіх вучняў;
педагагічны такт;
уменне стварыць станоўчую псіхалагічную атмасферу на ўроке;
эмацыянальнасць, характар зносін (дэмакратычны, аўтарытарны, ліберальны).
Арганізатарскія здольнасці настаўніка па культуралагічных дысцыплінах:
веданне санітарна-гігіенічных патрабаванняў да правядзення ўрокаў: тэмпературны рэжым, рэжым праветрывання, асвятленне, захаванне правільнай рабочай позы вучня, адпаведнасць мэблі ў класе росту школьнікаў, папярэджанне стамлення, чаргаванне відаў дзейнасці і розных форм працы і г.д.
уменне захаваць аптымальны тэмп і рытм урока;
уменне аптымальна размеркаваць час на кожны структурны элемент урока;
мастацкі густ, манера паводзін, знешні выгляд.
Ответ № 49
Арганізацыя мастацка-педагагічных зносін на занятках па культуры.
На уроке ажыццяўляюць зносіны тры ўдзельнікі, і такім чынам, зносіны маюць трохбаковы характар.
1) Настаўнік – мастацтва. Настаўнік, калі рыхтуецца да ўрока, сам перажывае творы мастацтва, адчувае на сабе іх уздзеянне. Такім чынам, настаўнік стварае і праводзіць занятак, які заснаваны на яго асабістай пазіцыі, яго пункце гледжання, яго думках і пачуццях.
2) Настаўнік – вучні. Настаўнік з’яўляецца пасрэднікам паміж мастацтвам і вучнямі. Ён перадае вучням свае адносіны да твора мастацтва, узбуджае ў іх жаданне самастойна звярнуцца да твора, вызначыць сваю пазіцыю ў зносінах. Пры правядзенні ўрока настаўнік павінен прымаць да ўвагі ўзроставыя, псіхалагічныя і іншыя асаблівасці вучняў, паводле гэтага вызначаць канкрэтныя формы, прыёмы ўрока, з павагай і разуменнем адносіцца да думак і меркаванняў вучняў.
3) Мастацтва – вучні. Вучні пазнаюць духоўны свет твора мастацтва ў працэсе яго ўспрымання, уступаюць у духоўны кантакт з яго героямі і з яго стваральнікам. Мастацтва аказвае ўздзеянне на вучняў, узбуджае іх пачуцці і думкі, выклікае роздум над жыццём. У вучняў фарміруецца патрэбнасць да самастойнай эстэтычнай дзейнасці – да выяўлення сваіх уражанняў ад мастацтва, да яго абароны і папулярызацыі, да асабістай мастацкай творчасці, да сцвярджэння прыгажосці ў жыцці і г.д.
Прынцыпы арганізацыі мастацка-педагагічных зносін на ўроках АіСМК:
прызнанне роўнасці ўсіх партнёраў зносін і унікальнасці кожнага;
арганізацыі дзеяння – “падзеі” (па тэрміналогіі М.М.Бахціна) зносін, здольнай стварыць і актывізаваць дыялагічныя адносіны паміж трыма партнёрамі зносін. Такой падзеі, якая б аб’яднала ўсіх, выклікала жаданне мець зносіны, усхвалявала кожнага і накіравала б вучняў да фарміравання і выказвання сваіх меркаванняў і думак;
актывізацыі суперажывання на ўроке. Гэты прынцып пераклікаецца з дыдактычнымі патрабаваннямі развіцця эстэтычнай дзейнасці, паколькі перажыванне знаходзіцца ў самой прыродзе каштоўнаснага пазнання свету. На уроке мастацтва суперажыванне вучнямі мастацкаму твору, яго аўтару ці герою з’яўляюцца амаль заўсёды самым важным момантам;
увасабленне сваіх пазіцый кожнага партнёра зносін.
Ответ № 50