Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodika_prepodavania_ Мок.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
222.65 Кб
Скачать

Самааналіз занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.

Самааналіз урока. Асноўныя патрабаванні да самааналізу: месца ўрока ў сістэме ўрокаў па тэме, якая вывучаецца, абгрунтаванне адукацыйнай і выхаваўчай мэт урока і выкананне вызначанага плану ўрока, характарыстыка класа і матывацыя адбору вучэбнага матэрыялу для дадзенага ўрока, псіхалагічная і педагагічная ацэнка сістэмы вучэбных заданняў і практыкаванняў, якія выканалі навучэнцы на ўроке, ацэнка развіцця самастойнага мыслення навучэнцаў. Матывацыя выбару метадаў урока, ацэнка адпаведнасці дадзеных метадаў мэтам і зместу ўрока, выкананню пастаўленых адукацыйных і выхаваўчых задач, задаволенасць або незадаволенасць настаўніка ўрокам (яго асобнымі часткамі); меры, якія вызначыў настаўнік па ўхіленні адзначаных недахопаў, ацэнка і абгрунтаванне дасягнутых на ўроке вынікаў. Самаацэнка як адна з умоў творчай працы настаўніка.

Ответ № 47

Формы аналізу і самааналізу занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.

1 - кароткі (ацэначны) аналіз – гэта агульная ацэнка вучэбна-выхаваўчай функцыі ўрока, якая характарызуе вырашэнне адукацыйнай, выхаваўчай і развіваючай задач і дае ацэнку іх рэалізацыі;

2 - структурны (паэтапны) аналіз – гэта выяўленне і ацэнка дамінуючых структур (элементаў) урока, іх мэтазгоднасць, якая забяспечвае развіццё пазнавальных здольнасцяў навучэнцаў;

3 - сістэмны аналіз – гэта разгляд урока як адзінай сістэмы з пункту гледжання рашэння галоўнай дыдактычнай задачы і адначасовага рашэння развіваючых задач урока, забеспячэнне фарміравання ведаў, уменняў і навыкаў навучэнцаў, засваення імі спосабаў вучэння;

4 - поўны – гэта сістэма аспектных аналізаў, якія ўключаюць ацэнку рэалізацыі задач урока, змест і віды вучэбнай дзейнасці навучэнцаў па такіх характарыстыках, як узроўні засваення навучэнцамі ведаў і спосабаў разумовай дзейнасці, развіццё навучэнцаў, рэалізацыя дыдактычных прынцыпаў і выніковасці ўрока;

5 - структурна-часавы аналіз – гэта ацэнка выкарыстання часу ўрока на кожным яго этапе;

6 - аспектны аналіз – гэта разгляд, дэталёвае і ўсебаковае вывучэнне і ацэнка пад вызначаным пунктам гледжання якога-небудзь боку або асобнай мэты ўрока ва ўзаемасувязі з вынікамі дзейнасці навучэнцаў. Прыклады аспектаў урока:

  • рэалізацыя настаўнікам трыадзінай задачы ўрока,

  • выкарыстанне развіваючых метадаў на ўроке,

  • вывучэнне спосабаў актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў,

  • шляхі развіцця пазнавальнай цікавасці,

  • фарміраванне агульнанавучальных уменняў і навыкаў у школьнікаў,

  • праверка і ацэнка ведаў, уменняў і навыкаў навучэнцаў,

  • арганізацыя праблемнага навучання на ўроке і г.д.;

7 - псіхалагічны аналіз – гэта вывучэнне выканання псіхалагічных патрабаванняў да ўрока;

8 - дыдактычны аналіз – гэта аналіз асноўных дыдактычных катэгорый (рэалізацыя прынцыпаў дыдактыкі, адбор метадаў, прыёмаў і сродкаў навучання і выхавання школьнікаў, дыдактычная апрацоўка вучэбнага матэрыялу, педагагічнае кіраўніцтва самастойнай пазнавальнай дзейнасцю навучэнцаў і г.д.);

9 - камбінаваны аналіз – гэта ацэнка (адначасовая) асноўнай дыдактычнай мэты ўрока і структурных элементаў;

10 - комплексны аналіз – гэта адначасовы аналіз дыдактычных, псіхалагічных і іншых асноў урока (часцей за ўсё сістэмы ўрокаў).

Ответ № 48