Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodika_prepodavania_ Мок.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
222.65 Кб
Скачать

Актывізацыя пазнаваўчай дзейнасці вучняў на занятках па культуры.

Ответ № 44

Віды планавання вучэбных заняткаў.

Планаванне заняткаў адбываецца на аснове вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі, дзе пазначана колькасць гадзін, адведзеных на кожную дысцыпліну, размеркаванне па гадах, семестрах, чвэрцях і г.д. Настаўнік складае каляндарна-тэматычны план па сваёй дысцыпліне на год, куды павінна ўваходзіць наступная інфармацыя (яна можа быць уяўлена ў выглядзе табліцы): даты правядзення, тэмы раздзелаў і асобных заняткаў, колькасць гадзін на кожную тэму, заўвагі (неабходнасць спецыяльнай апаратуры, памяшканняў і г.д.). Календарна-тэматычны план узгадняецца з планам работы ўстановы і зацвярджаецца кіраўніком установы (дырэктарам).

На аснове каляндарна-тэматычнага планавання настаўнік павінен скласці план-канспект кожнага занятку. Маладыя спецыялісты першыя два гады павінны складаць падрабяныя канспекты, настаўнікі са стажам могуць абмяжоўвацца планам.

Схема канспекта ўрока па культуралагічнай дысцыпліне

  1. Дата правядзення.

  2. Клас.

  3. Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка.

  4. Тэма ўрока.

  5. Форма арганізацыі навучання.

  6. Тып урока.

  7. Педагагічныя мэты і задачы.

  8. Выкарыстанае абсталяванне.

  9. Літаратура.

  10. Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Праверка практычнага дамашняга задання.

  3. Вусная праверка ведаў навучэнцаў.

  4. Вывучэнне новага матэрыялу.

    1. Падрыхтоўка да засваення новых ведаў.

    2. Выкладанне новага матэрыялу.

    3. Паўтарэнне і сістэматызацыя ведаў.

  1. Замацаванне ведаў.

  2. Дамашнее заданне.

  3. Падвядзенне вынікаў урока.

Ответ № 45

Методыка правядзення аналізу занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.

Педагагічны аналіз урока з'яўляецца выніковым у ацэньванні педагагічнай дзейнасці студэнта і ўяўляе сабой падрабязнае даследаванне яго складаючых элементаў на аснове патрабаванняў вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Адрозніваюць прыватны і агульны аналіз урока. Пры прыватным аналізе ўрока вывучэнню і ацэньванню падвяргаецца адзін або некалькі бакоў методыкі ўрока (аналіз сродкаў, якія ўжываліся на ўроке, аналіз шчыльнасці ўрока і інш.). Пры агульным аналізе вывучаюцца ўсе бакі ўрока.

Уменне весці аналіз мае вялікае значэнне для будучага педагога, бо дазваляе бліжэй пазнаёміцца з практычнай працай настаўніка і крытычна паставіцца да выкарыстання досведу сваіх калег; пашырае, паглыбляе і ўдасканальвае прафесійныя веды і ўменні студэнтаў, атрыманыя пры навучанні; дапамагае ўдумліва асэнсаваць і ацаніць вучэбна-выхаваўчы працэс і ўносіць карэктывы ў сваю дзейнасць, спрыяе развіццю творчага педагагічнага мыслення.

Патрабаванні да аналізу ўрока:

1.) Аналіз урока павінен быць шматбаковым і досыць глыбокім (неабходна ацаніць якасць канспекта, арганізацыю ўрока, мэтазгоднасць сродкаў і метадаў навучання, рэалізацыю педагагічных прынцыпаў, выхаваўчую работу педагога і інш.).

2.) Суб'ектыўная ацэнка павінна быць абгрунтаванай і досыць аргументаванай. Аб'ектыўнасць ацэнкі можа забяспечвацца пэўнымі прыкладамі, цеснай сувяззю з вырашанымі на ўроке задачамі.

3.) Аналіз урока павінен утрымоўваць пэўныя практычныя рэкамендацыі па выпраўленню адзначаных недахопаў.

4.) Аналіз неабходна аформіць пісьмова, зразумела і акуратна. Для правядзення аналізу прапаноўваецца спецыяльная схема.

Схема аналізу ўрока.