Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodika_prepodavania_ Мок.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
222.65 Кб
Скачать

Матэрыяльныя сродкі навучання і методыка іх выкарыстання на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.

Сродкі навучання – гэта аб'екты, створаныя чалавекам, а таксама прадметы натуральнай прыроды, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ў якасці носьбітаў вучэбнай інфармацыі і прылад дзейнасці педагога і вучняў для дасягнення пастаўленых мэт навучання, развіцця і выхавання.

Агульнапрынятая сучасная тыпалогія падзяляе сродкі навучання на наступныя віды:

1. Аб'ёмныя дапаможнікі (мадэлі, калекцыі, натуральныя аб’екты і г.д.);

2. Друкаваныя дапаможнікі (рэпрадукцыі, плакаты, графікі, табліцы, падручнікі і г.д.);

3. Тэхнічныя сродкі навучання (кінафільмы, відэафільмы, праекцыйны матэрыял і г.д.).

Сродкі навучання нараўне з жывым словам педагога з'яўляюцца важным кампанентам адукацыйнага працэсу і элементам вучэбна-матэрыяльнай базы любой адукацыйнай установы. Сродкі навучання аказваюць вялікі ўплыў на ўсё іншыя яго кампаненты – мэты, змест, формы, метады.

Прынцыпы выкарыстання сродкаў навучання:

  • улік узроставых і псіхалагічных асаблівасцяў вучняў;

  • гарманічнае выкарыстанне разнастайных сродкаў навучання: традыцыйных і сучасных для комплекснага, мэтанакіраванага ўздзеяння на эмоцыі, свядомасць, паводзіны дзіцяці праз візуальную, аудзіальную, кінестэтычную сістэмы ўспрымання ў адукацыйных мэтах;

  • улік дыдактычных мэт і прынцыпаў дыдактыкі (прынцыпу нагляднасці, даступнасці і г.д.);

  • пастаноўка праблемнага пытання перад дэманстрацыяй сродка навучання;

  • сатворчасць педагога і вучня;

  • прыярытэт правіл бяспекі ў выкарыстанні сродкаў навучання.

Развіццё сродкаў навучання ў сучаснай школе (сярэдняй агульнай і прафесійнай) вызначаецца агульным развіццём вучэбнай тэхнікі. З'яўленне інтэрактыўных дошак, кадаскопаў (графапраектараў), кампьютэрнай тэхнікі, найноўшых сродкаў прайгравання лічбавых носьбітаў, развіццё сеткі Інтэрнэт у адукацыйных установах моцна змяніла і патрабаванні да распрацоўкі сродкаў навучання. Тэндэнцыя падключэння агульнаадукацыйных устаноў да сеткі Інтэрнэт запатрабавала паскорыць папаўненне адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў і актуалізаваць увесь арсенал сродкаў навучання.

Ответ № 22

Тэхнічныя сродкі навучання на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.

Тэхнічныя сродкі навучання – сістэмы, комплексы, прылады і апаратура з метадычным забеспячэннем, якія ўжываюцца для прад'яўлення і апрацоўкі інфармацыі падчас навучанняў з мэтай павышэння яго эфектыўнасці. Па функцыянальным прызначэнні ТСН звычайна дзеляць на тры асноўных класа: інфармацыйныя, сродкі праграміраванага навучання, сродкі кантролю.

Інфармацыйныя тэхнічныя сродкі выкарыстоўваюцца для перадачы і ўспрымання інфармацыі. Яны падзяляюцца на:

  • візуальныя – сродкі, з дапамогай якіх перадаецца вучэбная інфармацыя, што ўздзейнічае на зрокавыя аналізатары: нямое кіно, дыяпраектар, эпідыяскоп, кадаскоп;

  • гукавыя – сродкі перадачы вучэбнага матэрыялу, які ўздзейнічае на слыхавыя аналізатары: вучэбныя радыёперадачы, узнаўленне аўдыёзапісу на магнітафоне і г.д.;

  • камбініраваныя – сродкі, якія ўздзейнічаюць адначасова як на зрок, так і на слых. Такое спалучэнне дае дастатковы эфект пры ўспрыманні вучэбнага матэрыялу і яго засваенні

Праграміраванае навучанне ўзнікла ў 50-я гг. ХХ ст. у ЗША. Па форме праграміраванае навучанне ўяўляе сабой асобны від самастойнай працы вучняў над спецыяльна пераапрацаваным вучэбным матэрыялам. Падрыхтаваны такім чынам вучэбны матэрыял можа быць аформлены ў выглядзе праграміраванага падручніка (безмашыннае праграміраванае навучанне) і ў выглядзе кампьютэрнай праграмы (машыннае праграміраванае навучанне).

Пры праграміраваным навучанні вучэбны матэрыял даецца невялікімі часткамі, якія называюцца крокамі або порцыямі інфармацыі. Атрыманне вучнямі інфармацыі аб тым, правільна ці няправільна выконвае ён пазнавальныя дзеянні ў працэсе праграміраванага навучання, называецца ўнутранай зваротнай сувяззю. Прынцыпы праграміравання:

1 – лінейны – вучань паслядоўна пераходзіць ад аднаго кроку праграмы да другога, незалежна ад правільнасці выканання кантрольнай часткі;

2 – разгалінаваны – вучань, які няправільна выканаў кантрольнае заданне пасля вывучанага матэрыялу, не можа перайсці да наступнага кроку, ён павінен вярнуцца да паўторнага вывучэння вучэбнага матэрыялу.

Як сведчыць практыка, правільна арганізаванае праграміраванае навучанне стварае ўмовы для павышэння эфектыўнасці вучэбнага працэсу. Аднак праграміраванне мае і адмоўныя бакі, паколькі абмяжоўвае творчую дзейнасць вучня, яго ініцыятыву. Таму праграміраванае навучанне не павінна разглядацца як адзіная і пастаянная сістэма для выкарыстання на занятках.

Сродкі кантролю – прызначаны для вызначэння ступені і якасці засваення вучэбнага матэрыялу. Такія прылады выкарыстоўваюцца ва ўсіх фазах вучэбнага цыклу. Кантроль – неад'емная частка працэсу навучання, ён выконвае функцыі зваротнай сувязі паміж навучэнцамі і выкладчыкам. Асноўныя формы кантролю, якія рэалізуюцца пры дапамозе сродкаў кантролю, – бягучы кантроль засваення навучэнцамі некаторага аб'ёму вучэбнага матэрыялу і выніковы кантроль на вызначанай стадыі вучэбнага працэсу. Сродкі кантролю бываюць індывідуальныя, групавыя і франтальныя; адрозніваюцца па тыпе навучальных праграм і па метадах увядзення адказу навучэнца. Такія сродкі кантролю бываюць рознай складанасці: ад простых карт да кампьютэрных праграм. Пры аўтаматызаваным кантролі якасці засваення матэрыялу выкладчык у значнай ступені вызваляецца ад працаёмкіх аперацый, уласцівых звычайным метадам апытання, што дае яму магчымасць надаваць больш увагі творчым аспектам навучання і індывідуальнай працы з навучэнцамі. Кантроль становіцца больш рэгулярным, пэўным, эканомным (з пункта гледжання эканоміі часу). Спецыяльна абсталяваныя аўдыторыі для кіравання працэсам кантролю маюць кампьютэрнае праграміраванае начынне для атрымання неабходных статыстычных дадзеных аб якасці засваення вучэбнага матэрыялу.

Комплекснае выкарыстанне тэхнічных сродкаў усіх відаў стварае ўмовы для рашэння асноўнай задачы навучання – паляпшэння якасці навучання ў адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу.

Ответ № 23