Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodika_prepodavania_ Мок.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
222.65 Кб
Скачать

Метады пазнаваўчай дзейнасці вучняў на занятках па культуры.

Метады вучэбнага пазнання ўключаюць агульна навуковыя метады параўнання, аналогіі, сінтэза, класіфікацыі і іншыя.

МЕТАД СЭНСАВАГА БАЧАННЯ – дазваляе зразумець ідэю, унутраную сутнасць аб’екта, гэта знаходжанне прычыны дзеяння, паходжання з’явы, сутнасці пабудовы, структуры і г.д. у працэсе актыўнай пачуццёва-мысленчай пазнавальнай дзейнасці. Выкарыстанне дадзенага метада садзейнічае развіццю такіх пазнаваўчых якасцей як інтуіцыя, азарэнне, інсайт.

МЕТАД ВОБРАЗНАГА БАЧАННЯ – эмацыянальна-вобразнае бачанне аб’екта дазваляе супаставіць яго з пэўным вобразам, які можа быць прадстаўлены ў славеснай ці графічнай форме.

МЕТАД СІМВАЛІЧНАГА БАЧАННЯ – сродкам назірання і пазнання рэальнасці выступае сімвал, як вобраз рэальнасці, які змяшчае яе сэнс. Сутнасць дадзенага метада – у адшуканні вучнем сувязі паміж аб’ектам і яго сімвалам, а таксама ў знаходжанні сімвалаў да розных аб’ектаў і выяўленні іх у графічнай, знакавай, славеснай і іншай форме.

МЕТАД ДАСЛЕДАВАННЯ – дзейнасць, накіраваная на стварэнне якасна новых каштоўнасцей на аснове самастойнага набыцця вучнямі суб’ектыўна новых для ніх ведаў. Вучэбна-даследчая дзейнасць вучняў – гэта творчы працэс сумеснай дзейнасці настаўніка і вучня па пошуку невядомага, у ходзе якога ажыццяўляецца трансляцыя паміж імі культурных каштоўнасцей, вынікам якога з’яўляецца светапогляд.

МЕТАД КАНСТРУІРАВАННЯ:

І) паняццяў – вучэбная праца па сумеснаму фармуляванню азначэння паняцця, знаёмства з разнастайнымі падыходамі да вызначэння істотных асаблівасцей, якасцей, уласцівасцей паняцця для яго далейшага азначэння. Адначасова настаўнік можа пазнаёміць вучняў з іншымі фармуліроўкамі, якія прыведзены іншымі даследчыкамі, аўтарамі кніг.

ІІ) правіл – даследаванне праводзіцца па вызначанаму настаўнікам алгарытму. Напрыклад: 1. фармуліроўка асаблівасцей стыля; 2. знаходжанне стылёвых рысаў у помніке мастацтва і г.д.

ІІІ) тэорый – вучням прапаноўваецца выканаць тэарэтычнае абагульненне: знойдзеныя факты класіфіцыруюцца па зададзеным крытэрыям, вызначаюцца накірункі пазнавальнай дзейнасці, фармуліруюцца пытанні і праблемы, шляхі іх вырашэння.

МЕТАД ГІПОТЭЗ – канструіраванне версій шляхоў вырашэння праблемы, пытання, сітуацыі:

  • выбар асновы для канструіравання версій;

  • засваенне разнастайных падыходаў да канструіравання гіпотэз;

  • фармуліроўка варыянтаў адказаў вучняў;

  • абмеркаванне фармуліровак, вызначэнне памылак і недахопаў.

Ответ № 17

Метады выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў залежнасці ад формы ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка ў працэсе навучання: пасіўныя, актыўныя, інтэрактыўныя метады.

ІV. Метады навучання ў залежнасці ад формы ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка ў працэсе навучання.

Метады навучання – гэта сукупнасць прыёмаў і падыходаў, якія адлюстроўваюць форму ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка ў працэсе навучання.

У сучасным разуменні працэс навучання разглядаецца як працэс узаемадзеяння паміж настаўнікам і вучнямі (урок) з мэтай далучэння вучняў да вызначаных ведаў, навыкаў, уменняў і каштоўнасцей. З першых дзён існавання навучання і да сёняшняга дня сфарміраваліся, зацвердзіліся і атрымалі шырокае распаўсюджанне тры асноўныя формы ўзаемадзеяння настаўніка і вучняў.

Метады навучання можна падзяліць на тры абагуленыя групы:

1.Пасіўныя метады;

2.Актыўные метады;

3.Інтэрактыўные метады.

Пасіўны метад (схема 1) – гэта форма ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка, у якой настаўнік з’яўляецца асноўнай дзеючай асобай і кіроўцай ходам урока, а вучня выступаюць у ролі пасіўных слухачоў, якія падпарадкаваны дырэктывам настаўніка. Сувязь настаўніка з вучнямі ажыццяўляецца пры дапамозе апытанняў, самастойных, кантрольных прац, тэстаў і г.д. З пункту гледжання сучасных педагагічных тэхналогій і эфектыўнасці засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу пасіўны метад лічыцца самым неэфектыўным, але, нягледзячы на гэта, ён мае і некаторыя плюсы. Гэта адносна нескладаная падрыхтоўка да ўроку з боку настаўніка і магчымасць выкладання параўнальна большай колькасці вучэбнага матэрыялу ў абмежаваных часовых рамках урока. Лекцыя – самы распаўсюджаны від пасіўнага ўрока. Гэты від шырока выкарыстоўваецца ў ВУЗах, дзе вучацца дарослыя людзі, якія маюць дакладныя мэты глыбока вывучаць прадмет.

Актыўны метад (схема 2) – гэта форма ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка, пры якой навучэнцы не з’яўляюцца не пасіўнымі слухачамі, а актыўныя ўдзельнікі ўрока. Калі на пасіўным уроку асноўнай дзеючай асобай і мэнеджэрам урока быў настаўнік, то ў дадзеным выпадку настаўнік і вучні знаходзяцца на роўных правах. Калі пасіўныя метады прадугледжваюць аўтакратны стыль узаемадзеяння, то актыўныя метады арыентаваны на дэмакратычны стыль.

Інтэрактыўны метад (схема 3). Інтэрактыўны («Inter» - гэта ўзаемны, «act» - дзейнічаць) – гэта азначае ўзаемадзейнічаць, гутарыць, весці дыялог. Іншымі словамі, у адрозненні ад актыўных метадаў інтэрактыўныя арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне вучняў не толькі з настаўнікам, але і адзін з адным і на дамініраванне актыўнасці вучняў у працэсе навучання. Месца настаўніка на інтэрактыўных уроках зводзіцца да накіравання дзейнасці вучняў на дасягнення мэтаў урока. Настаўнік таксама распрацоўвае план урока, уключаючы інтэрактыўныя практыкаванні і заданні, у ходзе выканання якіх вучні не толькі і не столькі замацоўваюць раней вывучаны матэрыял, колькі вывучаюць новы.

Ответ № 18