Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Alekhnovich_O_M_otvety.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
47.8 Кб
Скачать

8 Апрацаваны фальклор у свяце

Трэці тып фалькларызму апрацаваны фальклор з улікам нацыянальных i мясцовых песенных традыцый. Народныя хоры , якія выконваюць песні, як правіла, у апрацаваным выглядзе не з'яўляюцца непасрэднымі носьбітамі песенных традыцый. Ix удзельнікі розныя па ўзросту, сацыяльнаму становішчу, адукацыі. Яны ўключаюць у свой рэпертуар народныя песні, вядомыя yciм: беларускія, рускія, украінскія, а таксама мясцовыя фальклорныя, i імкнуцца выконваць ix у народнай манеры, але спевы ўжо менш імправізаваныя. Гэтыя калектывы не абмяжоўваюцца якой-небудзь адной манерай спеваў, а спрабуюць авалодаць рознымі музычнымі стылямі.

Яшчэ ў перадваенныя гады ўзнікаюць вядомыя сельскія i гарадскія хоры i ансамблі: Казловіцкі харавы калектыў Слуцкага раѐна, хор калгаса імя У. І. Леніна Ляхавіцкага раѐна, ансамбль песні i танца будаўнікоў Мінска, хор вѐскi Азершчына Рэчыцкага раѐна, Прыбыткаўскі хор Гомельскага раѐна, хор вѐскі Тонеж Тураўскага раѐна i інш. Галоўны напрамак песнятворчасці Азершчынскага хору, напрыклад, у даваенныя гады выяўляўся ў апрацоўцы i выкананні бытуючых народных мелодый. Такім шляхам былі асвоены «У нашым сяле свадзьба будзе», «Вецер з поля», «Рабіна», «Ой, ты сад».

Хор сяла Азершчына выконвае мноства традыцыйных, мясцовых, каляндарных, вясельных, гульнявых, карагодных, жартоўных, сатырычных песень. Аднак іх выкананне калектывам значна адрозніваецца ад таго, як ix спяваюць у народзе. Гэтыя песні прайшлі пэўную апрацоўку, якая дала магчымасць, захоўваючы i развіваючы мясцовыя традыцыі, выкарыстоўваць многагалоссе. Апрацоўкі некаторых народных песень для хору выканалі прафесійныя кампазітары Н. Сакалоўскі i Г. Пукст. Справа ў тым, што змест i сэнс народнай песні не заўсѐды ляжаць на паверхні. Часта глыбінны сэнс песні ад- крываецца толькі ў выніку ўсебаковага аналізу зместу i напеву, якія не заўсѐды супадаюць па свайму характару i настрою. На гэта звярнуў увагу, напрыклад, кампазітар А. Чышко, выконваючы апрацоўку беларускай народнай

песні «Чаму ж мне не пець». Але калі самі прафесіяналы ўсведамляюць складанасць апрацоўкі фальклорнага матэрыялу, звязаную з тым, што не ўсѐ паддаецца апрацоўцы i непазбежна штосьці страчваецца, то гэтая якасць яшчэ больш адчуваецца кіраўнікамі хораў.

Сутнасць апрацоўкі павінна вызначацца беражлівым адносінамі да арыгінала, імкненнем захаваць стылявыя acaблівacui фальклорнага твора, падкрэсліць самабытнасць фальклорнай песні. У беларускім песенным фальклоры шмат твораў, гатовых для сцэнічнага ўвасаблення. Але трэба мець на ўвазе, што не кожная народная песня можа быць апрацавана. Кампазітар А. Н. Сяроў пicaў: «Вельмі многа з'явіцца выпадкаў, дзе песня будзе абавязкова сапсавана, каліда яе адзінкавай унісоннай мелодыі будзе дададзена хоць адна нотка».

Прынцыпы, якія вызначаюць меру творчай апрацоўкі народнай песні для самадзейных калектываў, характарызуюцца ў асноўным двума фактарамі: улікам прыроды самой песні i творчым напрамкам, якога прытрымліваецца аўтар. Выкананыя глыбокімі знаўцамі фальклору Р. Шырмай i Г. Цітовічам, апрацоўкі народных песень — узор беражлівых адносін да фальклорнай трады-цыі i высокага ўзроўню прафесійнага майстэрства. Параўноўваючы сваю апрацоўку народнай песні «Жавароначкі, прыляціце» з апрацоўкай гэтага ж твора кампазітарам Л. Шлег, Г. І. Цітовіч гаварыў: «Я зрабіў інакш i пры гэтым не парушыў асноўную меладычную лінію напеву. У іншых апрацоўках, калі я дзе i парушаў яе, то першы куплет заўсѐды даваў у арыгінале. Часта ж кампазітары дазваляюць сабе i празмерныя вольнасці, а часам здараецца так, што i «паху» народнай песні не застаецца».

Апрацоўка народнай песні цесна звязана з яе распрацоўкай. Але гэта не адно i тое ж. Апрацоўка — гэта захаванне першакрыніцы, яна заўсѐды павінна быць пазнавальнай у сваѐй аснове. Распрацоўка ж песні носіць суб'ектыўны характар. Тут аўтар распрацоўвае тыя ці іншыя элементы фальклорнага матэрыялу, асэнсоўвае ix вобразны змест, прапускае скрозь прызму ўласных творчых прынцыпаў. Гэтыя два напрамкі ў рабоце над песняй часта знаходзяцца побач, дапаўняючы адзін аднаго. У свае апрацоўкі кіраўнікі павінны прыўносіць элементы прафесі-яналізму, выконваць ix, не скажаючы песенных традыцый.

Апрацоўкі, якія выконваюцца самадзейнымі калектывамі, не заўсѐды вызначаюцца сувяззю з мясцовымі традыцыямі. Таму не ўсе калектывы маюць сваѐ творчае аблічча. Р. Шырма назваў самадзейныя хоры, створаныя Т. Лапацінай у сяле Азершчына i Г. Цітовічам у вѐсцы Вялікае Падлессе, «сапраўднымі запаведнікамі народнай песні».

Педагогі-этнамузыколагі* вылучаюць наступныя метады і прыѐмы апрацоўкі фальклорных твораў:

1) скарачэнне тэкстаў некаторых песень, у якіх шмат. куплетаў i дзеянне разгортваецца марудна, што не адпавядае канцэртным умовам выступлення калектыву;

  1. замена асобных слоў, строф традыцыйных твораў, калі яны не адпавядаюць сенняшнім уяўленням аб духоўнасці i эстэтыцы навакольнага свету;

  1. выкарыстанне інструментальнага суправаджэння народных песень, якія характарызуюцца рытмічнасцю напеваў або сваѐй танцавальнасцю;

  1. паскарэнне тэмпу некаторых традыцыйных песень, дзякуючы якому апошнія ўспрымаюцца слухачамі ў эмацыянальна-прыўзнятым настроі;

  1. удакладненне сэнсавых націскаў, устанаўленне дынамікі, выпрацоўка дыкцыі, дасягненне рытмічнасці ансамбля;

  1. пераасэнсаванне ідэйнага зместу народнай песні ад мінімальнага захавання традыцыйнага тэксту да поўнай змены яго пры захаванасці ранейшай мелодыі;

  1. аранжыроўка меладычнага матэрыялу пры захаванні традыцыйнай гармоніі, інтанацыйных зваротаў, характэрных жанравых прымет, дабаўленне да народнай песні іншых галасоў, акордаў, сугуччаў;

  1. прыстасаванне фальклорнай песні да мастацкіх асаблівасцей канцэртнага калектыву шляхам змянення танальнасці твора (павышэннем або паніжэннем яе).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]