Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
107.81 Кб
Скачать

31.Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-

справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны).

Традыцыйна выдзяляюцца пяць стыляў: гутарковы(размоў-ны), мастацкі, публіцыстычны, афіцыйна-справавы, навуковы. Кож-ны з іх характарызуецца пэўнай сферай ужывання, стылявымі ры-самі, моўнымі сродкамі і інш.

Гутарковы стыль функцыянуе пераважна ў вусным маўленні,

асноўная яго задача– абмен думкамі, інфармацыяй у сямейных і

сяброўскіх зносінах. Гутарковы стыль вызначаецца сваёй непас-

рэднасцю, нязмушанасцю, эмацыянальнасцю, адсутнасцю строгай

лагічнасці ў выказваннях. Для яго характэрны прастамоўныя сло-вы, фразеалагізмы, няпоўныя і непадзельныя сказы, розныя невер-бальныя сродкі: жэсты, міміка і інш.

Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў грамадскім

жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, часопісаў, радыё, тэле-бачання. Асноўнай задачай публіцыстычнага стылю з’яўляецца

інфармацыйнае ўздзеянне на людзей, тлумачэнне грамадска-палі-тычных пытанняў. Публіцыстычны стыль характарызуецца страс-насцю, палымянасцю, даходлівасцю, натуральнасцю. З моўных срод-каў яму характэрны пабуджальныя, клічныя сказы, паўторы, раз-горнутыя звароты, ацэначная лексіка, рытарычныя пытанні.

Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў афіцыйных зносі-нах, дыпламатычнай сферы. Яго задача– рэгуляваць, рэгламента-ваць афіцыйныя зносіны. Яму ўласцівы стандартызацыя, адсутнасць

эмацыянальнасці. З моўных сродкаў пераважаюць канцылярскія

моўныя штампы, спецыяльная лексіка.

Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучан-ня; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручні-каў і пад. Навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі

абапіраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны, лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказ-насцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызна-чэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю.

Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамад-ства. Праз апавяданні, аповесці, раманы, п’есы, вершы, казкі, бы-ліны і інш. ён аказвае эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чала-века. Для яго характэрны мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць,

ацэначнасць. У ім выкарыстоўваюцца разнастайныя стылістычныя

фігуры, мастацкія эпітэты, параўнанні і інш. Мастацкі стыль вызна-чаецца сваёй унікальнасцю, ён можа выкарыстоўваць моўныя сродкі

ўсіх іншых стыляў.

32.Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна-навуко

вы,(акадэмічны), навукова-папулярны,вучэбна-навуковы.

У межах навуковага стылю даследчыкамі выдзяляецца некалькі падстыляў: уласна-навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны, навукова-тэхнічны і навукова-палемічны. «Паміж імі... няма прынцыповай розніцы, ёсць толькі некаторыя адрозненні ў будове маўлення, у адборы лексічных і граматычных сродкаў, у выкарыстанні сімвалаў і іншых нямоўных элементаў» .Уласна-навуковаму падстылюуласцівы акадэмізм, сухасць. Напрыклад, словы тыпу дадатны, адмоўны ў працах з галін дакладных навук пазбаўляюцца свайго ацэначнага значэння. Параўн.: дадатны лік, дадатная велічыня,дадатная тэмпература ‘большы чым нуль’; дадатны зарад ‘які мае адносіны да віду электрычнасці, часціцамі якога з’яўляюцца пратоны, пазітроны і інш.’; адмоўны лік ‘меншы за нуль’, адмоўны электрычны зарад ‘суадносны з тым відам электрычнасці, матэрыяльныя часціцы якога называюцца электронамі’; і параўн.: дадатны бок ‘які мае патрэбныя ўласцівасці, якасці, заслугоўвае адабрэння’; дадатная ацэнка ‘якая выражае адабрэнне; станоўчая’; адмоўны персанаж ‘дрэнны сваімі якасцямі, уласцівасцямі; варты асуджэння, ганьбы’; адмоўны водгук ‘неадабральны, асуджаль-ны’ (ТСБМ). Параўн. таксама станоўчае сальда бюджэту (калі ўрад хоча знізіць узровень нацыянальнага даходу, ён можа збіраць больш падаткаў, чым тое патрэбна на дзяржаўныя выдаткі).

Вобразнае ўжыванне слоў– з’ява менш пашыраная(у параўнанні з мастацкім стылем) у навуковым маўленні, хоць вобразнасць часам прысутнічае пры стварэнні тэрмінаў, напрыклад: кошык валютны, уцёкі капіталаў, банкаўскі рай, фірма-партызан, чараўнік мяча, мёртвы мяч і інш. Навуковы стыль характарызуецца своеасаблівай, толькі яму ўласцівай, экспрэсіўнасцю. Перш за ўсё, як зазначае Г.Ф. Вештарт, экспрэсіўнасць навуковага маўлення ў яго доказнасці, і гэтым яна адрозніваецца ад экспрэсіўнасці ў іншых стылях (у мастацкім тэксце, напрыклад, экспрэсіўнасць– гэта перш за ўсё выражэнне

якіх-небудзь пачуццяў, перажыванняў і пад.).

У навукова-вучэбным падстылі даволі часта сустракаецца зварот да чытачаў форме дзеясловаў будучага часу абвеснага ладу (тыпу разгледзім(прапорцыю),). Аўтарскае«мы», або«мы сціпласці» ці«мы сумеснасці», нясе ў сабе пэўную экспрэсіўнасць, прыцягвае чытача да сумеснага разважання над пэўным пытаннем; такім зваротам да чытача падкрэсліваецца адзінства гаворачага або пішучага з іншымі асобамі, агульнасць інтарэсаў аўтара і аўдыторыі, да якой ён звяртаецца. «... На першы погляд здаецца, што мова вучонага бясстрасная, спакойная, пазбаўленая афектыўнасці. Але... настолькі дзейсная, што міжволі паддаешся

сіле пераканання вучонага». Характар навуковага выкладу мяняецца ў працах навукова-папулярных і навукова-палемічных падстыляў. Як слушна заўважае А.А. Каўрус, «ступень эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці навуковай мовы залежыць ад аўтарскай індывідуальнасці, а таксама ад галіны навукі і жанру. У працах грамадска-палітычнага цыкла яна самая высокая, у фізіка-матэматычных– самая нізкая» .

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]