- •1.Сутнасць і прырода мовы.
- •2.Гіпотэзы паходжання мовы
- •3.Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Паняцце “нац. Бел. М.”
- •10. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •16. Лексічны склад беларускай мовы
- •18.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.
- •31.Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-
- •32.Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна-навуко
- •33.Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны).
- •34.Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •35. Узаемапранікненне стыляў
- •36. Навуковы тэкст і яго арганізацыя
- •40.Абзац як структурная адзінка тэксту
- •41.Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
- •42.Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •44.Паняцце культуры маўлення.
4. Паняцце “нац. Бел. М.”
Бел. м. – м.беларускага народа, адметная форма яго духоўнай культуры,самы дарагі яго скарб. Нац. М. – матэрыялізаваная душа народа, які выпрацаваў на працягу сваёй доўгай гісторыі спецыфічныя фанетычныя, лексічныя, граматычныя адзнакі. Яе харак-зуе,цвёрдае вымаўленне гукаў [р][ч], наяўнасць складаных гукаў [дз][дж] .Родная м. – сіс-ма, якую пэўны народ самаідэнтыфікуе як сваю ўласную,неад’емную ад гісторыі краю.
Бел. моваю карыстаюцца у бытавых зносінах,бел. песні гучаць на вяселлях і радзінах, нар.святкаваннях ,на ёй друкуюцца падручнікі і дапаможнікі для школ і ВНУ. М.– не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюцца інфармацыяй,гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы. Інакш кажучы, мова замацоўвае ўсё тое, што прынята называць культурай. Яна з'яўляецца спецыфічным спосабам існавання і захавання культуры. Разам з тым мова – прадукт чалавечай культуры і яе важная частка, якую мы атрымліваем ад прадзедаў.
Мова – не толькі спосаб захавання духоўнасці і культуры, але і ў пэўнай ступені сродак іх фарміравання.
5-6. Паходжанне бел. М. і асноўныя этапы яе развіцця.
Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрап. Мовы(на мяжы 3 і 2 тысячагод. да н. э.) У бел.м. індаеўрапейскімі,паводле паходжання з’яўляюцца словы Бог, вера, дух, дзіва, неба, маці, брат, лічэбнікі 2,3,10,100, займеннікі: ты, вы, сам і інш.
ІІІ тыс-дзе да н. э. – І тыс-дзе н. э.– агульнаславянскі перыяд-агульнаславянская/ праславянская м. Яна складалася з блізкароднасных племянных дыялектаў. Хутчэй за ўсё прабеларусы займалі прамежкавае становішча паміж продкамі рус, украінц. і зах. слав-амі. У 6-7 ст.н.э.завяршылася рассяленне славян і ўтварыліся 3групы слав-кіх плямён (усх-ія, зах-нія,паўдн-ыя).
У к. Х ст. прыйшло-хрысціянства,пісьменнасць на старасл. (царкоўнаслав.) м. – перш. Літ.-пісьм.м.ўсх. славян .На гэты час не было кнігадрук,таму ўсе пісьм.помнікі-рукапісныя. (Буйныя цэнтры пісь-насці: Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр). Царкоўнаслав. М. карысталіся для стварэння арыгінальных твораў рэлігійнага зместу (словы, малітвы епіскапа Кірылы Тураўскага; словы-прамовы царкоўнага дзеяча, Златавуста). Дзейнасць Е.Полацкай (заснавала жаночы і мужчынскі манастыры і царкву ў Полацку, майстэрні, у якіх перапісваліся свяшчэнныя кнігі; Лазарам Богшам у 1161 г. быў створаны крыж)
Дзяржаўнай м. Кіеўскай Русі - старажытнаўсходнеславянская, ці старажытнаруская, утвораная шляхам сінтэзу стараславянскай мовы і жывой гутарковай мовы ўсх. славян. На старажытнаўсходнеславянскай м.напісаны «Слова пра паход Ігаравы», «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праўда”.Ужо ў гэты час у літ.-пісьм. мове ўсх. славян выл-цца 3 стылі: справавы, царкоўна-кніжны і свецка-літаратурны. У 13ст.пасля распаду Кіеўскай пачалі складвацца асобныя народнасці – бел., руская і ўкр-я. Бел. нар-сць утварылася з 3х плямён: крыв., радзім., дрыгав. Старабел.м. як асобная самастойная сфарміравалася ў перыяд ВКЛ. У пісьм.дак-тах таго часу наша зямля часта называецца Літвой, беларусы – літоўцамі або ліцвінамі. На бел. М. былі створаны летапісы, арыгінальныя і перакладныя мастацкія творы, вучэбная, публіцыстычная, юрыдычная літ-ра. Пачалося кнігадрукаванне (6 жніўня 1517 г. у Празе Ф. Скарына -Псалтыр). Ф.Скарыны -гуманіст, першадрукар, перакладчык, пісьменнік, рэдактар, мастак. Гэты перыяд знакаміты – М. Гусоўскім, С. Будны, С.Полацкі,В.Цяпінскі. 1.Справавая літ-ра( даг-ры, дарчыя граматы, суд-ыя кнігі, пастановы сейма:Статут ВКЛ)2.Летапісы(Супрасльскі збор, Віленскі зборнік). 3. Перакладная жыційная літ-ра (15 – 16ст)( з грэч.,сербскай і інш. Моў)4. Мастацкая і палемічная літ-ра: «Метры» С. Полацкага.5. Лінгвістычная літ-ра.6. Рэлігійная літ-ра. Ф.Скарына (23 кнігі Бібліі, «Малая падарожная кніжыца», «Апостал”
№7-8 Дзярж мова ў ВКЛ. Старажытныя рукапісы і друкаваныя помнікі. Прычыны заняпаду бел мовы.
Старабел мова як асобная самастойная мова сфарміравалася ў перыяд, калі бел землі знаходзіліся ў складзе ВКЛ. Менавіта ў ВКЛ на працягу ХІУ – ХУІ стст. старабеларуская мова выкарыстоўвалася ў якасці афіцыйнай дзяржаўнай. На беларускай мове былі створаны летапісы, арыгінальныя і перакладныя мастацкія творы, вучэбная, публіцыстычная, юрыдычная літаратура; вялася дыпламатычная перапіска.
Найбольш вядомыя помнікі літаратуры таго часу: 1) Справавая літ-ра: «Судзебнік» караля Казіміра Ягелончыка (1468 г.), Статуты Вялікага Княства Літоўскага 2) Летапісы: Супрасльскі збор, Увараўскі збор, Віленскі зборнік, Баркалабаўскі летапіс 3) Перакладная жыційная літ-ра: Александрыя, Гісторыя Траянскай вайны, Аповесць аб Трыстане 4) Мастацкая і палемічная літ-ра: «Метры» Сімяона Полацкага, піграмы Андрэя Рымшы 5) Лінгвістычная літ-ра: «Грамматіка Словенска», «Лексіс», «Граматыка» Сматрыцкага 6) Рэлігійная літаратура: Скарына - «Малая падарожная кніжыца», «Апостал», Будны - «Катэхізіс», Цяпінскі - «Евангелле». У старабеларускіх рукапісных і друкаваных кнігах даволі разнастайна пададзены жывыя моўныя з’явы, уласцівыя беларускім гаворкам і не характэрныя ў цэлым для рускай і ўкраінскай моў.
Пасля аб’яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Паспалітая пачынае праводзіць палітыку апалячвання і акаталічвання беларусаў. Спачатку афіцыйна выкарыстоўваліся і польская, і беларуская мовы, але з цягам часу паступова ў якасці дзяржаўнай уводзіцца польская мова. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову аб забароне беларускай мовы ў дзяржаўных і судовых установах. У канцы ХУІІ ст. беларуская літаратурна-пісьмовая мова прыходзіць у поўны заняпад. Па сутнасці, працягвае развівацца толькі народная гутарковая мова (дыялекты). у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1840 г. царскі ўрад забараняе ўжываць саму назву «Беларусь». Афіцыйная перапіска і мастацкая літаратура на беларускай мове былі забаронены. У літаратурнай беларускай мове гэтага часу амаль не было грамадска-палітычнай і навуковай тэрміналогіі, не было строгай сістэмы граматычных, лексічных і арфаэпічных нормаў. Сваёй роднай мовай беларускі народ карыстаўся толькі ў бытавой сферы. Польскія і рускія вучоныя не прызнавалі беларускую мову самастойнай, разглядалі яе як польскі або рускі дыялект.
№9 Новая бел мова 19-пач 20 ст.
Асветнікі ХІХ ст. ставілі перад сабой мэту ўзнавіць беларускую культуру праз адраджэнне беларускай мовы. Шырока разгарнуўся нац рух. Творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі і інш, якія пісалі творы ў той час, стала пачаткам новай беларускай літаратурнай мовы. фарміравалася яна не на кніжных традыцыях, а на народных гаворках – дыялектах. Аднак сам працэс развіцця сучаснай літаратурнай мовы расцягнуўся больш чым на стагоддзе. Па сутнасці, яшчэ ў пачатку ХХ ст. беларуская мова была неўнармаванай, развівалася ў асноўным у жанры мастацкай літаратуры. У 20-я гг 20 ст пачаўуся працэс беларусізацыі. На бел мове працаваў ўрад і іншыя грамадскія ўстановы, узнікалі школы, ВНУ з бел мовай навучання. Упершыню былі створаны на беларускай мове падручнікі для школ па ўсіх прадметах, слоўнікі. Амаль уся літаратура была беларускамоўнай. У 1918г. Браніслаў Тарашкевіч падрыхтаваў «Беларускую граматыку для школ», якая дала пачатак станаўленню новай беларускай арфаграфіі.
