- •1.Сутнасць і прырода мовы.
- •2.Гіпотэзы паходжання мовы
- •3.Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Паняцце “нац. Бел. М.”
- •10. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •16. Лексічны склад беларускай мовы
- •18.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.
- •31.Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-
- •32.Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна-навуко
- •33.Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны).
- •34.Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •35. Узаемапранікненне стыляў
- •36. Навуковы тэкст і яго арганізацыя
- •40.Абзац як структурная адзінка тэксту
- •41.Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
- •42.Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •44.Паняцце культуры маўлення.
42.Цытаты і спасылкі, іх афармленне
Неабходнай умовай любой навуковай працы з'яўляецца цытаванне (наяўнасць у ім, акрамя аўтарскай, іншых думак). Вельмі часта цытата дапамагае пацвердзіць правільнасць уласнага пункту гледжання спасылкай на аўтарытэтныя крыніцы, робіць рэферат, даклад, курсавое даследаванне больш значным і важкім. Цытата павінна адлюстроўваць закончаную думку аўтара, і ў ёй не дапускаюцца ніякія скажэнні ў словах і сказах, прынятых у тэксце.
Цытата — гэта даслоўная вытрымка з якой-небудзь кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца ў вусных і пісьмовых паведамленнях для пацвярджэння ці тлумачэння аўтарскай думкі.
Звычайна ўжываюцца цытаты ў навуковых працах, дакладах, лекцыях, рэфератах, сачыненнях, як эпіграф да розных твораў і прац.
Правілы афармлення цытат:
Цытата — гэта разнавіднасць чужой мовы, якая афармляецца наступным чынам:
1. У цытатах захоўваюцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў крыніцы, якая цытуецца.
2. Пры цытаванні не дапускаюцца ніякія скажэнні ў словах і сказах.
3. Невершаваная цытата заўсёды бярэцца ў двукоссе.
4. Калі сказ цытуецца часткова, то замест прапушчанага тэксту перад пачаткам цытуемага сказа ці ў сярэдзіне яго, ці ў канцы ставіцца шматкроп’е.
5. Цытата, уключаная ў тэкст як частка сказа, бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з малой літары (у адным сказе можа быць некалькі цытат).
6. Калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова
7. Цытаты, прыведзеныя у вершаванай форме, у двукоссе не бяруцца, а страфа запісваецца так, як у аўтара
8. Звычайна не бяруцца ў двукоссі цытаты-эпіграфы. На наступным радку пад эпіграфам з правага боку даецца спасылка на крыніцу без дужак.
9. Калі цытата ўводзіцца ў тэкст без слоў аўтара, то яна бярэцца ў двукоссе і падаецца спасылка на крыніцу. У навуковай літаратуры ўказваецца (у дужках пасля цытаты ці ў зносцы ўнізе на старонцы або пад лічбай у канцы выдання) аўтар, назва працы, месца і год выдання, старонка
10. Без спецыяльных спасылак у аўтарскі тэкст уключаюцца і бяруцца ў двукоссе пэўныя словазлучэнні і словы
Цытата абавязкова суправаджаецца спасылкай на аўтара, якога цытуюць.
№43 КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ
Тэрмін «культура маўлення» азначае якасць маўлення і навуку аб якасці маўлення. Асноўнымі кампанентамі культуры маўлення з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, выразнасць, дарэчнасць.
Правільнасць маўлення прадугледжвае захоўванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Правільнасць маўлення цесна звязана з такім паняццем як «норма».
Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсу слоў, выказванняў рэаліям, сітуацыям ці ў выкарыстанні пэўных слоў з пэўнымі, уласцівымі ім значэннямі, якія зафіксаваны ў слоўніках, лінгвістычных даведніках. Дакладнасць маўлення цесна звязана з лексічнай нормай, што рэгулюе правільнасць выбару слова (слоў) для пэўнага кантэксту. Дакладнасць прафесійнага маўлення абумоўлена такімі фактарамі, як валоданне сінанімічным багаццем беларускай мовы, уменне размяжоўваць паронімы, амонімы, а таксама дыфенцыраваць значэнні мнагазначных слоў.
Лагічнасць маўлення прадугледжвае пабудову несупярэчлівага, паслядоўнага выказвання, у якім асобныя часткі лагічна звязаны паміж сабой.
Дарэчнасць маўлення ўвасабляе адметны выбар моўных сродкаў у адпаведнасці з тэмай, сітуацыяй, мэтай выказвання, стылем, умовамі праяўлення маўленчай дзейнасці і г.д.
Выразнасць маўлення вызначаецца і дасягаецца найперш праз якаснае ўжыванне моўных сродкаў (наяўнасць трапных сінонімаў, параўнанняў, метафар, перыфраз і іншых вобразна-выяўленчых элементаў, што дапамагаюць зацікавіць слухачоў, даць ацэнку, павысіць узровень успрымання інфармацыі).
