Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_vneshney_politiki_Belarusi_-_Bilety.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
99 Кб
Скачать
☆
  1. Четвёртая и пятая войны между вкл и Московской державой (1512 – 1537 гг.).

  • Чацвёртая вайна (1512–1522 гг.). У выніку трох паходаў маскрўскіх войскаў у 1514 г. заняты Смаленск.

  • паміж Маскоўскай дзяржавай і Свяшчэннай Рымскай імперыяй утварылася ваенная кааліцыя супраць ВКЛ і Кароны Польскай, у якую ўвайшлі яшчэ Данія, Брандэнбург і Тэўтонскі ордэн.

  • У выпадку перамогі кааліцыі імператар прызнаваў права Масквы на беларускія і ўкраінскія землі, а Васіль III – права Вены на землі Польшчы і Тэўтонскага ордэна.

  • 8 верасня 1514 г. у генеральнай бітве на рацэ Крапіўне пад Оршай (Віцебская вобласць) беларуска-літоўскае і польскае войска на чале з К.Астрожскім разбіла маскоўскае войска, якое колькасна больш чым удвая было мацнейшае.

  • Перамога пад Оршай выкарыстана ВКЛ і Польшчай у дыпламатычных мэтах. Максіміліян I адмовіўся ад блоку з Масквой, у выніку чаго кааліцыя распалася.

  • Пагадненне 1522 г. Яно прадугледжвала перамір’е тэрмінам на 5 гадоў. Гэта быў фактычна мірны дагавор, які завяршыў чацвёртую «руска-літоўскую» вайну. Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, шматлікі «маскоўскі палон» – у ВКЛ. Мяжа паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай праходзіла па Дняпры ніжэй Смаленска.

  • Пятая вайна (1534–1537 гг.). Пятая, апошняя вайна перыяду 1490–1530-х гг. паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ за ўсходнеславянскія землі.

  • Смерць Васіля III (1533) абудзіла ў ВКЛ надзеі на рэванш і на вяртанне страчаных раней тэрыторый. Для гэтага склалася спрыяльная сітуацыя: з канца 1533 г. Крым займаў антымаскоўскую пазіцыю.

  • Аб’яднанае беларуска-літоўскае і польскае войска рушыла ў Северскую зямлю і заняло Гомель і Старадуб.

  • Потым вайна набыла пазіцыйны характар.

  • У 1537 г. быў падпісаны перамірны дагавор. Гомель і Любеч вярталіся ў склад ВКЛ.

  • 5-гадовае перамір’е (да 1542 г.), мір на межах і свабоду гандлю.

  • Вынікі «руска-літоўскіх» войнаў. З 1492 г. пачаўся новы перыяд міждзяржаўных адносін ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, які характарызаваўся адкрытымі войнамі Масквы супраць Вільні і рэзкай зменай суадносін сіл на карысць Маскоўскай Русі.

  • Дзякуючы цэнтралізатарскай і экспансіянісцкай палітыцы Івана ІІІ Вялікае княства Маскоўскае ператварылася ў Рускую цэнтралізаваную дзяржаву.

  • У выніку пяці войнаў канца XV – першай паловы XVI ст. Руская дзяржава адваявала значную частку ўсходніх (уласна рускіх і беларускіх) зямель ВКЛ.

  • У сярэдзіне XVI ст. ВКЛ сустрэлася з дамаганнямі Івана IV ужо на сучасныя беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла аб пагрозе існаванню ВКЛ. Ход барацьбы з усходнім суседам і логіка падзей падштурхоўвалі ВКЛ да яшчэ больш цеснага дзяржаўнага аб’яднання з Польшчай.

  1. Первый этап Ливонской войны (1558 – 1570 гг.).

  • Дыпламатычная падрыхтоўка вайны за Прыбалтыку. У 1556 г. у Маскве паміж ВКЛ і Маск. дзяржавай заключана чацвёртае па ліку прадаўжэнне пагаднення аб перамір’і 1537 г. на 6 гадоў, на працягу якіх яны дамовіліся весці перагаворы аб «вечным міры».

  • Аднак гэта перамір’е доўга не пратрымалася, прычынай чаму стала Лівонская, ці Інфлянцкая вайна.

  • Руская дзяржава пачала вайну з Лівонскім ордэнам за тэрыторыю Лівонскай канфедэрацыі. Гэта быў саюз пяці духоўна-феадальных дзяржаў, створаных у XIII ст. нямецкімі крыжакамі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора у межах сучасных Латвіі і Эстоніі, якія намінальна лічыліся пад уладай папы рымскага і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.

  • Лівонія загароджвала Маскоўскай дзяржаве выхад да Балтыйскага мора, праз якое яна хацела наладзіць гандлёвыя і культурныя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы. На яе шляху стаялі ВКЛ, Польшча і Лівонія. Апошняя была самым слабым звяном у ланцугу еўрапейскіх суседзяў Маскоўскай Русі.

  • У 1557 г. паміж Лівонскім ордэнам і ВКЛ быў заключаны дагавор аб ваенным саюзе супраць Маскоўскай дзяржавы, што дало рускаму цару Івану ІV зачэпку для абвяшчэння вайны супраць Лівоніі. Іван ІV таксама спасылаўся на тое, што ў даўнія часы землі Лівоніі належалі рускім князям, а яе сучасныя ўладары не жадаюць плаціць Маскве даніну,

  • Пачатак вайны. У 1558 г. рускія войскі перайшлі мяжу на пскоўскім участку і ў хуткім часе авалодалі Нарвай і Дэрптам (Тарту), наблізіліся да Рэвеля (Таліна), урываліся да Рыгі і ў Курляндыю.

  • Магістр Лівонскага ордэна звярнуўся да Жыгімонта ІІ Аўгуста як караля Польшчы за дапамогай, але той адмовіўся.

  • Але калі ён звярнуўся да яго як вялікага князя літоўскага, той даў згоду дапамагчы, бо авалоданне Маскоўскай дзяржавай Ліфляндыяй стварыла пагрозу паўночным рубяжам Княства.

  • Пераход Лівонскага ордэна пад пратэктарат ВКЛ. Літоўска-рускія перагаворы 1559 г. закончыліся правалам. Жорсткая пазіцыя паслоў ВКЛ адлюстроўвала ўмацаванне пазіцый прыхільнікаў вайны з Масквой у асяроддзі Жыгімонта ІІ.

  • У 1559 і 1561 гг. у Вільні падпісаны два пагадненні з Ордэнам, паводле якіх апошні трапіў у «кліентэлу і пратэкцыю» вялікага князя літоўскага Жыгімонта II  Аўгуста (магістр -- васал Жыгімонта).

  • Заключаны і дагавор аб ваеннай дапамозе (абароне) Лівоніі Польшчай і ВКЛ.

  • Лівонскі ордэн секулярызаваны і спыніў існаванне, а Жыгімонт Аўгуст прызначыў магістра ленным герцагам (князем) у Курляндскім і Земгальскім герцагствах.

  • У склад ВКЛ Iнфлянты былі ўключаны ў 1566 г. пад назвай Інфлянцкае княства.

  • Услед за ВКЛ і Польшчай у руска-лівонскую вайну ўмяшаліся Данія і Швецыя, што значна абцяжарыла далейшы ход вайны для Маскоўскай дзяржавы.

  • Вайна паміж ВКЛ і Масквой 1561-70 гг. Восенню 1561 г. сутыкненнямі ў Лівоніі пачалася новая вайна паміж ВКЛ і Рускай дзяржавай, якая працягвалася да 1570 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст не меў надзейных саюзнікаў.

  • Адносіны з Крымам заставаліся няпэўнымі.

  • Габсбургі даволі стрымана аднесліся да пераходу Лівонскага ордэна пад пратэктарат ВКЛ і Польшчы.

  • Непрыяцельскай была пазіцыя Швецыі і Даніі.

  • Польшча імкнулася застацца ў баку ад чарговай «літоўска-рускай» вайны.

  • Полацкая вайна. Цар вылучыў патрабаванне ўступіць Рускай дзяржаве літоўскую долю лівонскай спадчыны па рацэ Заходняя Дзвіна. На самай справе ён прагнуў большага. «Уся Літва ёсць вотчына гасудароў маскоўскіх!»

  • Іван ІУ накіраваў свае асноўныя сілы да паўночна-ўсходніх межаў Княства (Беларусь). Так вайна Лівонская ператварылася ў вайну Літоўскую ці Полацкую.

  • Узяцце Полацка. У 1563 г. 60-тысячнае войска, якое ўзначаліў Іван IV, пасля аблогі ўзяла Полацк.

  • Горад быў разрабаваны. Манахаў-бернардзінцаў забілі, а яўрэяў патапілі ў Дзвіне. Шмат фурманак з золатам, серабром і іншымі каштоўнасцямі пацягнулася да Масквы. Раскрадзена старажытнейшая на Беларусі бібліятэка Сафійскага сабора.

  • Маскоўскі цар у палон на ўсход павёў 50 тыс. палачан, у тым ліку ўсю шляхту (шмат загінула ў дарозе).

  • На волю адпушчаны толькі «кароннае рыцарства» – 500 палякаў. Гэта рабілася як палітычны знак: маўляў, з Польшчаю Масква ваяваць не збіраецца.

  • Захоп Полацка быў нечаканай і цяжкай стратай для ВКЛ. Амаль уся Паўночная Беларусь была акупавана. Маскоўскае войска стала пагражаць Вільні. ВКЛ удалося заключыць з царом перамір’е да канца 1563 г.

  • У 1564 г. ваенныя дзеянні ўзнавіліся. Дзякуючы бліскучым перамогам ВКЛ пад Улай (Чашнікі) і Оршай была сарвана буйная аперацыя Івана IV пранікнуць у цэнтр дзяржавы. Потым вайна была перапынена.

  • Пошукі замірэння. У 1566 г. у Маскву прыбыло «вялікае пасольства» ВКЛ (Ю. Хадкевіч, Ю. Тышкевіч, М. Гарабурда), у склад якога ўваходзіла каля тысячы чалавек.

  • На перагаворах руская дыпламатыя адмовілася ад сваіх патрабаванняў прызнання царскага тытула і пагадзілася ўступіць частку заваяваных полацкіх зямель, Курляндыю і некаторыя спрэчныя тэрыторыі Беларусі, на якіх знаходзіліся больш за 20 гарадоў. Літвінскі бок адмовіўся ад Полацка, але настойваў на вяртанні полацкага Задзвіння.

  • Быў скліканы Земскі сабор, які адхіліў прапановы дэлегацыі ВКЛ. Перагаворы сарваліся.

  • Цяжар Лівонскай вайны стаў галоўнай прычынай, якая падштурхнула шляхту ВКЛ да дзяржаўнай уніі з Польшчай. Пасля падпісання акта Люблінскай уніі 1569 г. і стварэння Рэчы Паспалітай вайна з Рускай дзяржавай стала агульнай для ВКЛ і Кароны. У 1570 г. было падпісана пагадненне аб трохгадовым перамір’і.

  • У выніку гэтай вайны ВКЛ страціла Полацк і паўночную частку Полацкай зямлі, Езярышча і Усвяты ў Віцебскай зямлі.

  • «Бескаралеўе» 1572-73 гг. У час «бескаралеўя» кандыдатура галоўнага праціўніка Рэчы Паспалітай, маскоўскага цара Івана ІV, была вылучана на каралеўскі прастол. Ўпершыню кандыдатура рускага манарха была вылучана на польска-літвінскі прастол у разгар вайны паміж польска-літвінскай федэрацыяй і Рускай дзяржавай.

  • Гэта сведчыла аб існаванні сярод магнатаў і шляхты ВКЛ стратэгічных разлікаў выкарыстання рэсурсаў Рускай дзяржавы ў барацьбе за дамінаванне ў Рэчы Паспалітай і за ўмацаванне міжнародных пазіцый Княства.

  • Але пазіцыі праціўнікаў абрання маскоўскага цара на прастол Рэчы Паспалітай былі значна мацнейшыя. Іван ІV падтрымаў кандыдатуру Габсбургаў, спадзеючыся на ўмацаванне супрацоўніцтва з імі ў вайне за Прыбалтыку.

  • Пасля абрання Генрыка Валуа і яго ўцёкаў у Францыю сярод кандыдатаў на каралеўскі прастол зноў фігураваў цар. Пагадненне Масквы з Венай прадугледжвала ў выпадку правалу іх кандыдата распачаць супольную вайну супраць Рэчы Паспалітай і падзяліць яе тэрыторыю. Аднак абранне і каранацыя ў 1576 г. сяміградскага князя Стэфана Баторыя не далі рэалізавацца гэтаму плану.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]