
- •1. Беларуская мова — нацыянальная мова беларускага народа
- •2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў
- •4. Беларуская літаратурная мова і яе нормы
- •5.Беларуская літтаратурная мова і дыялекты.
- •6.Мова і маўленне. Суадносіны паміж мовай і маўленнем.
- •7.Функцыі мовы.
- •8.Агульнаўжывальная лексіка.
- •9.Лексіка абмежаваннага ўжывання.
- •10.Дыялектная лексіка.
- •11.Жаргонная і аргатычная лексіка.
- •12.Спецыяльная лексіка і яе класіфікацыя.
- •13.Паняцце “тэрмін”. Асноўныя патрабаванні да навуковых тэрмінаў.
- •14.Наменклатурныя назвы: характарыстыка,адрозненне ад тэрмінаў.
- •15.Прафесіяналізмы: характарыстыка,адрозненне адтэрмінаў.
- •16.Паняцце лексікаграфіі і тэрмінаграфіі. Слоўнікі, іх тыпы.
- •17.Будова слоўнікавага артыкула ў слоўніках розных тыпаў.
- •18.Сістэма граматычныхі стылістычных памет.
- •19.Энцыклапедычныя слоўнікі: віды і характарыстыка.
- •20.Лінгвістычныя слоўнікі: віды і характарыстыка.
- •21.Структурная характарыстыка тэрміналогіі.
- •22.Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі.
- •23.Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •24.Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •25.Сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •26.Паняцце стылю. Характарыстыка функцыянальных стыляў беларускай літаратурнай мовы.
- •27.Стылістычна нейтральная і абмежаванная лексіка.
- •28.Навуковы стыльіягоасаблівасці.
- •29.Навуковы тэкст і яго асноўныя прыметы.
- •30.Афіцыйна-дзелавы стыль і яго асаблівасці.
- •31.Мастацкі стыль і яго асаблівасці.
- •32.Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.
- •33.Разумоўны стыль і яго асаблівасці.
- •34.Паняцце дакумента. Классіфікацыя і рэквізіты дакументаў.
- •35.Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна-дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў.
- •36.Віды афіцыйна-дзелавых папер і парадкі іх афармлення.
- •37.Узоры напісання дзлавых папер.
- •38.Змест паняцця пераклад. Тыпы перакладаў.
- •39.Спосабы (прыёмы) перакладу з блізкароднастных моў.
- •40.Трансфармацыі пры перекладзе.
18.Сістэма граматычныхі стылістычных памет.
19.Энцыклапедычныя слоўнікі: віды і характарыстыка.
Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі; у сціслай форме ў іх выкладзены навуковыя веды пра прадметы, з’явы, падзеі; звесткі пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры, асобныя гарады і краіны, іх прыродныя багацці і выдатныя мясціны. Загаловачнымі словамі ў энцыклапедычных слоўніках з’яўляюцца назоўнікі (уласныя і агульныя) або спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі і лічэбнікамі.
Паводле характару інфармацыі энцыклапедычныя слоўнікі падзяляюцца на універсальныя, галіновыя, спецыяльныя і рэгіянальныя.
Да энцыклапедычных выданняў адносяцца «Беларуская Савецкая энцыклапедыя» ў 12-ці тамах (1969—1975), «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18-ці тамах (1996—2004), «Этнаграфія Беларусі» (1980), «Архітэктура Беларусі» (1982), «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ў 5-ці тамах (1984—1987) г.д.. Выдадзены персанальныя энцыклапедыі «Янка Купала» (1986) і «Францыск Скарына і яго час» (1988).
20.Лінгвістычныя слоўнікі: віды і характарыстыка.
Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы — іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне. Загаловачныя словы ў лінгвістычных слоўніках размяшчаюцца па-рознаму. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць сэнсавую, граматычную, стылістычную, этымалагічную характарыстыкі, пераклад на іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Ілюстрацыямі ў большасці лінгвістычных слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бяруцца з літаратурных крыніц.
Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на тры віды: аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя.
Двухмоўныя і шматмоўныя слоўнікі — гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы або некалькіх іншых моў. Прыкладам двухмоўных перакладных слоўнікаў з’яўляюцца: «Беларуска-рускі слоўнік» у 2-х тамах пад рэдакцыяй К.Крапівы (1988-1989), «Русско-белорусский словарь» у 3-х тамах пад рэдакцыяй Я.Коласа, К.Крапівы, П.Глебкі (3-е выд., 2002) і г.д.; шматмоўных — «Нямецка-беларуска-рускі слоўнік» (1990), «Англа-беларуска-рускі слоўнік» (1989), «Французска-беларуска-рускі слоўнік» (1992), «Іспанска-беларуска-рускі слоўнік» (1993) і інш.
Аднамоўныя слоўнікі характарызуюць словы адной мовы сродкамі той самай мовы. Паводле прызначэння аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, этымалагічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, слоўнікі сінонімаў, паронімаў, амонімаў, антонімаў, эпітэтаў беларускай мовы, фразеалагічныя, марфемныя, словаўтваральныя, анамастычныя, частотныя, адваротныя, асацыятыўныя і інш.
Абавязковай у тлумачальных слоўніках з’яўляецца сэнсавая характарыстыка слова. Тлумачальныя слоўнікі ўключаюць і тлумачаць агульнаўжывальную лексіку беларускай літаратурнай мовы. У слоўнікавых артыкулах даецца напісанне слова, указваецца месца націску, прыводзяцца сэнсавая, граматычная, стылістычная характарыстыкі слова, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя словазлучэнні, у некаторых — даведкі пра паходжанне слова.
Дыялектныя слоўнікі фіксуюць словы адной гаворкі, групы гаворак або пэўнага дыялекту, тлумачаць іх значэнне і ўжыванне. Большасць дыялектных слоўнікаў уключае толькі такія словы, якіх няма ў літаратурнай мове або якія адрозніваюцца ад агульнаўжывальных слоў гучаннем, значэннем, словаўтварэннем.
Гістарычныя слоўнікі характарызуюць лексіку пісьмовых помнікаў пэўнага гістарычнага перыяду. У «Гістарычным слоўніку беларускай мовы» (з 1982 па 2007 г.г. выйшла 27 выпускаў) даюцца сэнсавыя і граматычныя характарыстыкі літаратурна-пісьмовай лексікі ХІV — XVIII ст., а таксама прыводзяцца прыклады ўжывання слова ў якім-небудзь помніку старажытнабеларускай пісьменнасці.
Этымалагічныя слоўнікі — від лінгвістычных слоўнікаў, у якіх раскрываецца паходжанне слоў, іх пачатковае значэнне і змены ў значэнні слова. Шматтомны «Этымалагічны слоўнік» ствараецца ў Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі; выйшлі 11 тамоў (1978—2006).
Арфаграфічныя слоўнікі даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх форм. У беларускай лексікаграфіі створаны два тыпы гэтага слоўніка: слоўнік для школы і агульны слоўнік.
Слоўнікі мовы пісьменніка апісваюць лексіку твораў таго ці іншага пісьменніка. Гэта своеасаблівы дапаможнік пры вывучэнні асаблівасцей мовы і стылю пісьменніка або яго канкрэтнага твора.
Фразеалагічныя слоўнікі тлумачаць значэнні ўстойлівых словазлучэнняў (фразеалагізмаў), ілюструюць іх прыкладамі, даюць стылістычную характарыстыку і звесткі пра паходжанне.
Марфемныя слоўнікі даюць падзел слоў на марфемы. Калі на стыку марфем адбываецца зліццё гукаў, то ў круглых дужках марфемы падаюцца ў іх поўным выглядзе: студэн[ц]-к-і (студэнт + ск + і). У круглых дужках, але з паметай гіст., паказваюцца змены ў марфемнай будове слова ў працэсе яго гістарычнага развіцця.
Анамастычныя слоўнікі фіксуюць уласныя імёны, геаграфічныя назвы.
Слоўнік іншамоўных слоў — гэта лексікаграфічны даведнік, у якім тлумачацца запазычаныя словы, што маюць вузкую сферу выкарыстання і выразна ўсведамляюцца як словы іншай мовы.
Слоўнікі сінонімаў фіксуюць сінонімы і блізказначныя словы ў сінанімічных радах, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку
Слоўнік амонімаў фіксуе і тлумачыць словы, якія аднолькава вымаўляюцца і пішуцца, але маюць рознае значэнне.
Слоўнік паронімаў адлюстроўвае і тлумачыць блізкія па гучанні, але розныя па значэнні словы.
Слоўнік эпітэтаў — гэта лексікаграфічны даведнік, у якім адлюстраваны вобразныя азначэнні.
Частотны слоўнік падае спісы слоў, размешчаных у парадку змяншэння частаты іх ужывання ў тэкстах вызначанай даўжыні і стылю.
Асацыятыўныя слоўнікі ў выглядзе частотных спісаў фіксуюць словы-рэакцыі на словы-стымулы.
Тэрміналагічныя слоўнікі адлюстроўваюць тэрміны якой-небудзь галіны навукі, тэхнікі, культуры.