Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праф. лексiка.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
93.17 Кб
Скачать

33.Разумоўны стыль і яго асаблівасці.

Размоўны стыль супрацьпастаўляецца кніжным, ён адзін выконвае функцыю бытавых зносін і выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовай форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публіцыстычнага).

Асноўныя стылёвыя рысы: экспрэсіўнасць, адсутнасць папярэднягя абдумвання выказванняў; суб’ектыўнасць; эмацыянальнасць, прастата, абагульненасць.

Характэрныя асаблівасці размоўнага стылю: шырокае выкарыстанне размоўна-бытавой лексікі і фразеалогіі; выкарыстанне пазалексічных сродкаў (інтанацыі, націску, паўзы, тэмпу маўлення); дыялогавая форма выказвання, радзей маналог; уключэнне ў маўленне часціц, выклічнікаў, пабочных слоў і канструкцый, зваротаў; перавага простых сказаў над складанымі; выкарыстанне ўстаўных і далучальных канструкцый; лексічныя паўторы, інверсіі (адваротны парадак слоў).

34.Паняцце дакумента. Классіфікацыя і рэквізіты дакументаў.

Усе дакументы можна падзяліць на чатыры групы:

  1. Распарадчыя дакументы, якія змяшчаюць распараджэнне, заданне кіраўніка прадпрыемства, установы, арганізацыі ці іншых асоб на ажыццяўленне пэўных гаспадарчых аперацый. Да ліку распарадчых дакументаў адносяцца: пастановы, распараджэнні, рашэнні, загады.

  2. Арганізацыйныя дакументы, якія змяшчаюць у сабе інфармацыю пра арганізацыю працы на прадпрыемстве ці ва ўстанове. Да арганізацыйных дакументаў адносяцца: статуты, палажэнні, інструкцыі і г.д.

  3. Арганізацыйна-распарадчыя дакументы — прымяняюцца пры афармленні распарадчай і выканаўчай дзейнасці органаў кіравання. Да ліку такіх дакументаў адносяцца пратаколы.

  4. Інфармацыйна-даведачныя дакументы, у якіх знаходзіцца інфармацыя або даведка аб тым, як вырашалася тое ці іншае пытанне, дзе знаходзіцца тая ці іншая асоба, якая працуе на данным прадпрыемстве ці ва ўстанове (арганізацыі). Да інфармацыйна-даведачных дакументаў адносяцца: даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводы, агляды, акты, лісты, тэлеграмы, тэлефонаграмы.

Па форме дакументы можна падзяліць на агульныя, стандартныя і тыпавыя.

Агульнымі з’яўляюцца дакументы, якімі афармляюцца розныя дзеянні і адносіны, напрыклад, загады, службовыя лісты, заявы і пад. На кожны раз тут складаецца новы дакумент.

Стандартныя запаўняюцца ў пэўнай паслядоўнасці і па строга абавязковых правілах. Гэта — даручэнні, камандзіровачныя пасведчанні, даведкі пра заработную плату, з месца жыхарства і пад.

Для тыпавых дакументаў, апрача формы, органы кіравання вызначаюць прыкладны змест.

Кожны дакумент складаецца з асобных элементаў — рэквізітаў (аўтар, адрас, адрасат, дата, подпіс і г.д.). Спынімся на асноўных рэквізітах.

Аўтар дакумента. Аўтарам службовага дакумента могуць выступаць установа, арганізацыя, прадпрыемства. Іх назвы даюцца ў назоўным склоне ў строгай адпаведнасці з устаноўленымі адпаведнымі прававымі актамі найменнямі.

Адрас арганізацыі (прадпрыемства, установы). Гэты рэквізіт уключае: індэкс прадпрыемства сувязі, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар тэлефона.

Дата дакумента ставіцца пры завяршэнні афармлення дакумента, яна павінна з’яўляцца адначасова датай яго падпісання і адпраўкі. Дата афармляецца арабскімі лічбамі.

Адрасаванне дакументаў — указваецца атрымальнік, каму прызначаецца дакументаваная інфармацыя, робіцца на дакументах, якія адпраўляюцца ў іншыя арганізацыі або прыватным асобам, падаюцца кіраўніцтву (заявы, дакладныя і тлумачальныя запіскі) і перадаюцца ў структурныя падраздзяленні (распараджэнні, указы).

Адрасат — складаны рэквізіт, у яго могуць уваходзіць наступныя часткі: назва ўстановы, арганізацыі, прадпрыемства (у назоўным склоне); назва структурнага падраздзялення (у назоўным склоне); назва пасады атрымальніка (у давальным склоне); прозвішча і ініцыялы (у давальным склоне); паштовы адрас.