Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
119.3 Кб
Скачать

Часовыя органы кіравання ў Заходняй Беларусі і уз’яднанне тэрыторыі Беларусі

Ва ўмовах абвостранага міжнароднага становішча і ў прыватнасці, калі Гітлер рыхтаваўся да ваеннага захопу Польшчы, а польскае кіраўніцтва гэтага не разумела, урад СССР, у сваю чаргу, не змог праявіць “выдержки” і заключыў з Германіяй 23 жніўня 1939 г., як лічаць гісторыкі, памылковы дагавор аб ненападзе. Ен вядомы як пакт Молатава -–Рыбентропа. Дагавор меў сакрэтны дадатковы пратакол (арыгінал яго пакуль што не выяўлены), згодна з якім тэрыторыя Польшчы і некаторых іншых дзяржаў падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі (у Польшчы на лініі рэк Нарва, Вісла, Сан). Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна ўваходзілі ў сферу інтарэсаў СССР.

Падпісаны дагавор дазволіў Германіі 1 верасня пачаць вайну з Польшчай і праз некалькі тыдняў разграміць яе. Гэта ў сваю чаргу дала магчымасць беларусам і украінцам аб’яднаць свае спрадвечныя землі, скасаваць захопніцкі Рыжскі мірны дагавор 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армія па загаду савецкага ўрада на падставе нібыта спынення існавання Польскай дзяржавы ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Да 25 верасня заходнебеларускія землі былі ўзяты пад кантроль савецкімі войскамі. Гэтыя дзеянні былі замацаваны дагаворам СССР з Германіяй аб дружбе і межах 28 верасня 1939 г. У той жа час яны ўскладнілі адносіны СССР з Польшчай на перспектыву.

Першапачаткова на тэрыторыі Заходняй Беларусі па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Чырвонай Арміі ствараліся часовыя органы народнай улады – камітэты сел, сялянскія валасныя камітэты, з’езды і нарады сялянскіх камітэтаў валасцей (гмінаў) і паветаў, упраўленні (управы) гарадоў і паветаў, упраўленні абласцей. Усе органы часовай улады дзейнічалі пад наглядам і кіраўніцтвам ЦК КП(б) Беларусі адпаведна прынцыпаў “дыктатуры пралетарыяту”, праводзімага органамі Народнага камісарыяту ўнутраных спраў СССР. Гэта значыць пры выкарыстанні жорсткіх рэпрэсій супраць мясцовага насельніцтва.

У кастрычніку 1939 г. на аснове савецкай выбарчай сістэмы ў Заходняй Беларусі адбыліся выбары ў Народны (Нацыянальны) сход. Удзельнічаць у ім мелі права ўсе жыхары, якія дасягнулі 18 гадоў. Было створана 929 выбарчых акруг і выбрана 927 дэпутатаў.

З 28 по 30 кастрычніка ў Беластоку прайшоў Народны (Нацыянальны) сход. На ім былі абмеркаваны і ўхвалены чатыры дэкларацыі: 1)Аб дзяржаўнай уладзе; 2) Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай ССР; 3)Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; 4) Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці (гл.: Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах /Са старажытных часоў да нашых дзен. Вучэбны дапаможнік.-Мн., 1998.С.245-249). Адпаведна ім на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўсталеўваўся новы палітычны лад, у якім улада належыць працоўным горада і вескі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных, беларускі народ аб’ядноўваўся ў адну дзяржаву; памешчыцкія землі канфіскоўваліся, а ўся зямля нацыяналізіравалася; нацыяналізіраваліся банкі і буйная прамысловасць. Тым самым закладваўся падмурак перабудовы народнай гаспадаркі заходніх абласцей Беларусі на сацыялістычнай аснове.

Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу сталі юрыдычнай асновай для прыняцця 2 лістапада Вярхоўным Саветам СССР закона “Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР і уз’яднанні яе з Беларускай ССР” і законаў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. “Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. У выніку уз’яднання тэрыторыя БССР павялічылася са 125,5 тыс. кв.вм да 225,7 тыс. кв.км, насельніцтва павялічылася ў два разы і склала больш за 10 млн. чалавек.

Пасля ўз'яднання з БССР на тэрыторыі Заходняй Беларусі да вясны 1940г. былі сфарміраваны органы Савецкай улады і кіраўніцтва, уведзена ў дзеянне ўсе заканадаўства Саюза ССР і Беларускай ССР, праведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне.

Адначасова з праводзімай перабудовай эканомікі краю на савецкі лад тут ствараліся мясцовыя органы савецкай улады, якія прадугледжваліся Канстытуцыяй Беларускай ССР 1937 г. 4 снежня 1939г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб стварэнні ў Заходняй Беларусі пяці абласцей: Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай. У студзені 1940г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 32 паветы былі рэарганізованы ў 101 раен. З мэтай стварэння савецкіх органаў улады і кіравання ўказам Прэзідіума Вярхоўнага Савета БССР 7 снежня 1939 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі зацверджаны абласныя выканаўчыя камітэты, хаця па Канстытуцыі Беларускай ССР іх павінен быў выбіраць адпаведны абласны Савет. Аблвыканкомы ў сваю чаргу ўтварылі рай- і сельвыканкамы. У склад абл- і райвыканкомаў уваходзілі старшыня, яго намеснікі, сакратар і члены выканкома.

24 сакавіка 1940г. у заходніх абласцях БССР адбыліся выбары ў Вярхоўныя Саветы СССР і БССР. З 32 дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 16 былі абраны ў Савет Саюза і 6 у Савет Нацыянальнасцей. У Вярхоўны Савет БССР было выбрана 202 дэпутата.

Заключным акордам у арганізацыі савецкіх органаў улады ў заходніх абласцях Беларусі сталі выбары ў мясцовыя Саветы 15 снежня 1940 г. У Саветы дэпутатаў працоўных было выбрана больш за 40 тыс. чалавек. Правядзенне выбараў у абласныя, раенныя, гарадскія, сельскія і пасялковыя Саветы пасля ўтварэння іх выканкомаў сведчыла аб уключэнні мясцовых органаў улады ў рэчышча камандна-адміністрацыйнай сістэмы, іх дэкаратыўна-прапагандысцкай ролі ў палітычнай сістэме грамадства.

Тым не менш да канца 1940 г. на вызваленай ад акупантаў тэрыторыі быў завершаны новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (вобласць, раен, горад, паселак, сяло) і фармаванне адпаведнай яму сістэмы мясцовых органаў улады і кіравання (абласныя, раенныя, гарадскія, сельскія і пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных). Адбыўся працэс тэрытарыяльнай кансалідацыі беларускай нацыі ў яе этнаграфічных межах. Хаця пры гэтым адпаведна дагавору СССР з Літоўскай Рэспублікай ад 10 кастрычніка 1939 г. Вільня і значная частка былога Віленскага ваяводства ў сувязі з дзеяннем пакта Молатава-Рыбентропа была перададзена Літве. У 1940 г. законам СССР Літве, у сувязі з уваходам яе у склад Савецкага Саюза, былі перададзены Свенцянскі раен, часткі Відзоўскага, Гадауцішскага, Воранаўскага і Радунскага раенаў Беларускай ССР.

Нельга не заўважыць, што ўсталяванне савецкай улады адбывалася на фоне парушэнняў законнасці, правядзення рэпрэсій супраць так званых “ворагаў народа”, эканамічна развітых сялянскіх гаспадарак. Пры гэтым высылкай у аддаленыя раены СССР было ахоплена да 10% насельніцтва. Неапраўданай была і практыка недаверу мясцовым кадрам на карысць работнікаў усходніх абласцей або з Расіі.

Аднак, у цэлым уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР прыхільна было сустрэта пераважнай большасцю людзей заходнебеларускіх зямель. Яно аднавіла тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, ліквідавала антынародную польскую паліцэйска-бюракратычную сістэму нацыянальнага і сацыяльнага прыгнету, накіраванага на апалячванне беларусаў, уз’яднала беларускі народ у адзіную сям’ю.