Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
119.3 Кб
Скачать

Нацыянальна-вызваленчы рух

Нацыянальнае і сацыяльнае прыгнечанне выклікала шырокі нацыянальна-вызваленчы рух. Ён меў, вядома, два напрамкі: рэвалюцыйна-вызваленчы, начале з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі (КПЗБ) і нацыянальна-дэмакратычны, які прадстаўлялі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) і група А.Луцкевіча. Актыўнымі сіламі нацыянальнага руху былі дэмакратычная інтэлігенцыя, палітычна актыўная частка рабочага класа і сялянства.

Пры падтрымцы СССР і Літвы ў першай палове 1920-х гг. нацыянальны рух набыў пераважна ўзброеную партызанскую форму барацьбы. Ужо з лета 1921 г. пачалі ўзнікаць падпольныя і партызанскія арганізацыі. У паўночна-заходніх паветах на Беласточчыне і Гродзеншчыне партызанскі рух разгортваўся пад кіраўніцтвам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Яе лідэры заявілі аб непрызнанні Рыжскага дагавора. ЦК БПС-Р у красавіку 1921 г. прыняў рашэнне аб падрыхтоўцы ўсенароднага ўзброенага паўстання на тэрыторыі Заходняй Беларусі і стварыў Цэнтральны беларускі паўстанцкі камітэт на чале з У.Пракулевічам. На Палессі, Навагрудчыне і Віленшчыне партызанскі рух разгортваўся пад кіраўніцтвам камуністаў. Найбольш вядомымі кіраўнікамі партызанскай барацьбы былі К.Арлоўскі. С.Ваўпшасаў, В.Корж і інш. Паводле афіцыйных звестак урадавых колаў у 1922 г. зроблена 878, у 1923 г. – 503 партызанскія напады. Каб зламаць партызанскі рух, польскія ўлады ўзмацнілі паліцэйскі тэрор. Польская дэфензіва ў пачатку 1922 г. раскрыла эсэраўскія паўстанцкія структуры і правяла масавыя арышты ўдзельнікаў. Дзесяткі партызан былі расстраляны па прыгаворах ваенна-палявых судоў.

Якасна новы этап у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху быў звязаны з выбарамі ў кастрычніку 1922 г. у польскі сейм. Блок нацыянальных меншасцей сабраў у Заходняй Беларусі 286 тыс. галасоў. 11 дэпутатаў утварылі сеймавую фракцыю – Беларускі пасольскі клуб (БПК), дзейнасць якога была накіравана ў першую чаргу на адстойванне нацыянальных і сацыяльных правоў беларусаў.

У кастрычніку 1923 г. была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яна ўвайшла ў склад Кампартыі Польшчы. КПЗБ аказвалі падтрымку партыйныя органы БССР. Галоўным палітычным апанентам КПЗБ была Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), створаная ў маі 1917 г. 3 сярэдзіны 1920-х гг. яна стала найбольш уплывовай сярод беларускіх дэмакратычных партый. Яе ідэолагі і арганізатары Ф.Абрантовіч, Ад.Станкевіч, В.Гадлеўскі і іншыя адмаўлялі і капіталізм, і сацыялізм, прапагандавалі тэорыю самабытнасці развіцця беларускай нацыі, прынцып самавызначэння народаў, патрабавалі перадачы зямлі без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам ва ўласнасць, 8-гадзіннага рабочага дня, дэмакратычных свабод.

Значным поспехам у згуртаванні левых сіл нацыянальна-вызваленчага руху ў краі з'явілася стварэнне летам 1925 г. Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Праграма БСРГ уключала патрабаванні поўнай свабоды сходаў і дзейнасці палітычных арганізацый, перадачы памешчыцкіх і царкоўных зямель сялянам без выкупу, 8-гадзіннага рабочага дня і інш. Занепакоеныя ростам папулярнасці БСРГ сярод насельніцтва, польскія ўлады ў студзені 1927 арыштавалі кіраўнікоў Грамады Б.Тарашкевіча, С.Рак-Міхайлоўскага, П.Валошына і П.Мятлу, а таксама больш як 400 яе актывістаў. У сакавіку БСРГ была забаронена. Узмацніліся рэпрэсіі супраць іншых беларускіх культурна-асветных арганізацый. У адпаведнасці з пагадненнем, заключаным паміж Польшчай і СССР па абмене палітзняволенымі, С.Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч і іншыя кіраўнікі БСРГ у 1932 г. прыехалі ў БССР, дзе ў хуткім часе былі абвінавачаны ў "антысавецкай дзейнасці" і рэпрэсіраваны.

Са снежня 1927 па 1930 гг. існавала легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя працоўных Заходняй Беларусі “Змаганне”, створаная як выбарчы рабочы камітэт для выбараў у сейм. У выніку выбараў, што адбыліся ў сакавіку 1928 г. у абставінах жорсткіх рэпрэсій, у сейм прайшлі толькі 5 беларускіх дэпутатаў: С.Дварчанін, Я.Гаўрылюк, Ф.Валынец, І.Грэцкі, А.Стагановіч. Яны стварылі пасольскі клуб, які стаў легальным палітычным цэнтрам КПЗБ. У 1930 г. улады арыштавалі дзеячоў клуба.

У той жа час на развіццё нацыянальна-вызваленчага руху адмоўна паўплывала імкненне кіраўніцтва КПЗБ фарсіраваць рэвалюцыйны працэс. ЦК КПЗБ у кастрычніку 1932 г. вызначыў у якасці асноўнай тактычнай лініі "папулярызацыю лозунга пра ўсеагульную забастоўку, прапаганду ўзброенага паўстання". У пачатку 1930-х гг. органамі НКУС пачалася распрацоўка версіі аб “шпіёнах” у КПЗБ. У 1939 г. рашэннем Камінтэрна партыя была распушчана. Кіраўнікі яе, абвінавачаныя кіраўніцтвам СССР у сувязях з польскай тайнай паліцыяй, былі рэпресіраваны. Аднак ніякія расправы не маглі спыніць барацьбітоў нацыянальна-вызваленчага руху.

Удзельнікі нацыянальна-вызваленчай барацьбы польскімі ўладамі арыштоўваліся, саджаліся у тюрмы, канцлагеры. Адпаведна закону ад 14 лютага 1928 г. паліцыі і іншым ўзброеным сілам дзяржавы было дазволена расстрэльваць дэманстрацыі і інш., а згодна дэкрэту прэзідэнта Польшчы і Савета Міністраў ад 17 чэрвеня 1934 г. кожны чалавек мог быць “затрыманы і прымусова змешчаны ў месца ізаляцыі…” Паводле Крымінальнага кодэкса Польшчы, уведзенага ў дзеянне ў 1932 г., абвінавачаныя ў вызваленчай барацьбе падлягалі самым суровым карам, у тым ліку пакараннем смерцю.

Напярэдадні Другой сусветнай вайны польскія ўлады забаранілі дзейнасць усіх дэмакратычных партый. Да пачатку ІІ сусветнай вайны беларускі нацыянальны рух у Зах. Беларусі быў моцна аслаблены і не ўяўляў сабой значную палітычную сілу.