Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pytanni-_Etnagrafiya.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
143.87 Кб
Скачать
  1. Інтэр’ер беларускага народнага жылля

Разнастайныя рэчы хатняга ўжытку, начынне, падсобны інвентар мэбля, тканіны, харчовыя прыпасы займалі ў сістэме інтэр’ера сваё асабістае месца, размяшчаліся ў пэўнай паслядоўнасці і парадку, увараючы пэўную функцыянальную і кампазіцыйную ўзаемасувязь. Першыя рытуальным цэнтрам была печка, пасля яе – месца, дзе віселі абразы. Сядзець пад абразамі лічылася вельмі пачэсным. На покуці стаяў засланы абрусам стол, на ім звычайна пакідалі злеб, прыкрыты ручніком ці абрусам. У беларускіх хтак звычайна было 3 вакна: 2 на двор і 1 на торцы будынка. Акно ў павер’ях беларусаў – выхад у прастору.

Да 70-х гадоў 19ст. вясковыя хаты былі ў большасці курнымі – яны мелі глінабітныя печы, дым з яіх выходзі праз хату. Хата мела высокі парог і нізкія дзверы, што спрыяла захванню цяпла ў зімовы час. Супраць печы ў доме размяшчаўся т.зв. “бабін кут” – гаспадарчы кут. У той час людзі спалі на палаці, якая ўладкоўвалася на ўзроўні лежака печы.

  1. Асноўныя будаўнічыя канструкцыі

Амаль усе пабудовы на Беларусі рабіліся з дрэва. Перавага надавалася хвоі ці сасне. З іншых парод істотнае значэнне мелі еліка і дуб. З дубу рабілі аснову дома. Пры будаўніцтве прымянялі розныя віды сякер, што былі прыстасаваны для тых, ці іншых работ (сякера цяслярская, калун, шклюд).

На т. Б. здаўна былі вядомы 2 асноўныя будаўнічыя канструкцыі – слупавая і зрубная. Зрубная канструкцыя ўяўяляе сабой зруб з круглых ці брусковых бяренняў, злучанх паміж сабой у просты або гладкі вугал. Гэтая канструкцыя шырока ўжывалася пры будаўніцтве жылля, клеці, свіран, а таксама ў культавых пабудовах.

Слупавая канструкцыя ўяўляла сабой каркас з жэрдак, які заплятаўся гнуткімі галінамі івы, уцяплўяся саломай, трыснягом, чаротам. Часам плецены каркас абмазвалі глінай. Звычайна такая канструкцыя ўжывалая ў будаўніцтве гаспадарчых і падсобных памяшканняў: павеці, адрыны, хлява, сенцаў.

У спосабах завяршэння жылля можна вылучыць некалькі канструкцыйных рашэнняў. На т.Б. вядомы 2 старажытныя канструкцыі стрэх – зрубная і каркасная. Прычым зрубная падзяляецца на 2 варыянты – двухсільную закотавую (на сволаках, на гадунах) і пірамідальную, ці стажковую (“чубам”, “гаршчком”). Даволі распаўсюджанымі ў беларускім народным дойлідстве былі і каркасныя дахавыя канструкцыі. Сярод іх вылучаюць 3 асноўныя варыянты: сошную, паўсошную (дзядковую) і кроквенную.

  1. Жыллё ў абрадах і звычаях беларусаў

Будаўніцтва жылля ў народнай традыцыі было абстаўлена рознымі звычаямі, абрадамі, абярэгамі, якія адзначалі яго важныя ідэйна значымыя этапы: выбар месца для жылля, нарыхтоўку і першасную апрацоўку драўніны, закладку фундамент, узвядзенне страхі, улазіны, або былі звязаны з выбарам будазнічых матэрыялаў, рэкламентацыяй колькасці вокнаў, іх арыентацыяй, размяшчэннем печы і г.д. Пры выбары месца для жылля найбольш небяспечным лічылася месца, дзе раней была дарога. Лічылася, што жыхары такога дома хутка памруць. Не раілася будаваць жыллё, дзе былі знойдзены рэшткі чалавека, дзе воўк ці мядзведзь “аблажыў” (забіў) жывёлу, дзе перакуліўся воз, дзе чалавек параніў руку і шмат іншага. Беларусы ніколі не будавалі хату там, дзе раней была хата, спаленая перуном. Ніколі не будавалі жыллё і там, дзе раней знаходзілася лазня. Таксама не раілася будаваць жыллё на тым месцы, дзе раней былі могілкі. Гаспадар доўга абіраў месца, якое несла пэўны сэнс. Перавага аддавался раней абжытым месцам, месцам, дзе раней была хата. Шчаслівым лічылася і месца дзе клалася рагатая скаціна. У беларусаў інсавала шмат метадаў вызначэння метадаўа абірання жылля. Па звестках этнографаў, калі месца было абрана, гаспадарар будучага жылля вызначаў квадрат, дзяліў яго на 4 частцы, і ўзяўшы камяні з чатырох куткоў, клаў іх у цэнтры, а пасля звяртаўся да продкаў. Шырока беларусы выкарыстоўвалі ў варажбе хлеб і зерне. Знайшоўшы месца для будаўніцтва, гаспадар клаў туды хлеб ці зерне. У Маілеўскай губерні туды клалі мёд. Выбар месца для будаўніцтва новага жылля быў сфарміраваны на абіранні месца для будаўніцтва з дапамогай сімвалаў. Даволі істотным было і абіранне матэрыяла для бдавання. У адпаведванасці са старажыным звычаем, лес было патрэбна рубіць напрыканцы зімы, ці ранняй вясной. Ніколі не выкарыстоўвалі для будаўніцва дрэвы, з якіх была спушчана жывіца. Забаранялася ў будаўніцтве дрэва, паваленае дрэва. Не выкарыстоўвалі і стаяросавыя (на перакрыжаванні дарог) дрэвы. Не раілася таксама будаваць з сухастою (сухога дрэва). Не выкарыстоўвалі маладняк (маладыя дрэва) і дрэвы з анамаліямі (сплеценыя разам, дрэвы з нарастамі і інш.). Існавала меркаванне, што калі выкарыстаць такое дрэва, то дачка гаспадара прынясе дзіця ў прыполе. Будаўніцтва пачыналася з абірання чырвонага кутка альбо цэнтра. У цэнтра жылля ставілі маладое дрэўца, альбо ў чырвоны кут клалі зерне, а пасля і грошы. У старажытнасці прыносілі і іншыя ахваряванні (галаву каня). Калі пачыналася будаўніцва, запрашалі цесляроў, якія клалі падрубы (дубовае бервяно). Пасля выпускалі птушку, ці мелкую дамашнюю жывёлу, якой адсякалі галаву ля падрубы. Кожны этап скончваўся ўблажэннем. На першы дзень справа замачвалася, на наступны раз – даваліся грошы. Існавала 3 часткі рытуала будаўнітва жылля: закладка першага вянца і прынясенне ахвяры, закладка трама (маціцы), пакрыццё хаты. Пры перасялнні ў новую хату, запускалі чорную кошку, ката, ці курыцу. У беларускіх хтак звычайна было 3 вакна: 2 на двор і 1 на торцы будынка. Акно ў павер’ях беларусаў – выхд у прастору. Стаяць каля акна – устойлівая традыцыя ў многіх народаў. У вясельных абрадах, нявеста, выходзячы з хаты бацькоў, не магла аглядвацца назад. Пры пахавальным абрадзе, труной дакраналіся да дзвярэй. Нельга было есці на пароге, бо гэта лічылася мяжой.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]