
- •Cпіс пытанняў да экзамену па “ЭтнЭтнаграфіі”
- •Этнас і этнічныя прыкметы
- •Моўная класіфікацыя
- •Расавая класіфікацыя
- •Этнічныя працэсы (міксацыя, кансалідацыя і інш.)
- •Першыя пісьмовыя звесткі пра Беларусь і яе насельніцтва.
- •Этнаграфічнае вывучэнне побыту і культуры беларусаў у XIX-пач.XX стст
- •Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
- •Гістарычныя тыпы пасяленняў
- •Тыпы традыцыйнага беларускага жылля
- •Сядзіба і сядзібныя забудовы
- •Гаспадарчыя пабудовы традыц. Беларус. Жылля
- •Інтэр’ер беларускага народнага жылля
- •Асноўныя будаўнічыя канструкцыі
- •Жыллё ў абрадах і звычаях беларусаў
- •Будаўнічая абраднасць
- •Інтэр’ер жылля ў абрадах і звычаях беларусаў
- •Сямейнае звычаёвае права
- •Спадчыннае звычаёвае права
- •Сваяцкія адносіны (прамое, бакавое)
- •Звычаі і абрады, што суправаджалі развод
- •Абрады і звычаі, што суправаджалі провады ў войска
- •Традыцыйныя гульні дзяцей XIX-пачатку XX стст
- •Радзінная абраднасць беларусаў
- •Вясельная абраднасць беларусаў
- •Саслоўныя формы баўлення часу
- •Кірмаш і яго асаблівасці
- •Батлейка і яе асаблівасці
Тыпы традыцыйнага беларускага жылля
Жыллё было асноўнай архітэктурнай часткай сядзібных забудоў. Усе іншыя памяшканні дапасаваліся да яго з улікам іх функцыянальнай мэтазгоднасці, утвараючы той ці іншы кампазіцыйна-архітэктурны малюнак. Жыллё, як і іншыя сядзібныя памяшканні, будавалася з дрэва. Жыллё хараткрызавалася той ці іншай планіроўкай, стасункамі з падсобнымі памяшканнямі. Найбольш часта сустракалася двухкамернае жыллё тыпу хата+сенцы. Такая планіоўка вядома са старажытных часоў. Часам у сенцах адгароджвалася невялікая камора (ці кладоўка). Даволі распаўсюджаным было і трохкамернае жыллё тыпу хата+сенцы+клець альбо хата+сенцы+хата. На поўначы Беларусі і на Палессі часта сустракалася трохкамернае жыллё тыпу хата+сенцы+варыўня (стопка). Планіроўка жылога памяшкання нярэдка ўскладнялася вылучэннем святліцы і кухні (хата+хата+сенцы; хата+кухня+сенцы). Часам пры ўваходзе ў сенцы звонку ўладкоўвалася паўадкрытая галерэя – падсені альбо ганак. Такое жыллё часцей сустракалася ў заможнага сялянства, аднадворцаў, дробнай шляхты.
Сядзіба і сядзібныя забудовы
Традыцыйная беларуская сядзіба ўяўляла сабою сукупнасць жылых і гаспадарчы пабудоў, а таксама, у пэўных выпадках, частку зямлі для апрцоўкі. Асноўнымі сядзібннымі пабудовамі ў беларусаў былі: клець, свіран, варыўня і склеп. Клець служыла для захоўвання збожжа, прадуктаў, бытавых рэчаў, адзення. Сустракалася як асобным будынкам, так і разам з хатай. Вельмі часта (летам) ў клеці летам жылі людзі, а ў некатрых рэгіёнах (Мазыршына) маладыя жылі ў клеці ўвесь год. Свіран – пабудова, блізкая да клеці па сваім функцыянальным прызнчэнні. Свіран служыў для захавання адборнага збожжа і будаваўся, як правіла, асобна. У вялікіх населеных пунктах існавалі т.зв. “грамадскія свірны” – месцы, куды людзі пасля кожнага бору ўраджая дносілі частку сабранага збожжа, а вясной маглі атрымаць яго ў канцы зімы ці вясной пры яго нястачы лбо для сяўбы. Варыўня – паўназемнае памяшканне, упушчанае на паўметра ў зямлю; служыла для захоўвання гародніны, садавіны, бульбы, малочных прадуктаў. Тут адгароджваліся адсекі, куды ссыпалі буракі, бульбу, моркву, рэпу. Ля ўвахода рамяшчаліся бочкі з квашанай капустай, бракамі і іншай ежай. Склеп – заглыбеннае ў зямлю памшканне тыпу зялянкі, прызначанае для захавання гародніны, бульбы, напояў і інш. Склеп, часцей за ўсё, рабіўся ў сістэме жылля (пад сенцамі, албьбо клеццю) і меўмуаваныя, радзей друўляныя сцены.
Гаспадарчыя пабудовы традыц. Беларус. Жылля
Акрамя сядзібных забудоў, кожная беларуская сям’я мела ў маймасці таксама і гаспадарчыя пабудовы. На беларусі былі вельмі распаўсюджаны наступныя іх віды: гумно, сушня, адрына і лазня. Гумно – гаспадарчая пабудова для захавання і абмалоту збожжа. Сушня была прызначана для сушкі збожжа з снапах; будавался непасрэдна ў гумне або побач з ім. Звычайна сушня мела два ярусы: на першым знаходзілас печ-каменка, на другім – расстаўляіся неабмалочаныя снапы. Адрына служыла для захавання сена, саломы, рознага сельскагаспаарачага інвентару; нарэдка – і транспартных сродкаў. Для захавання сена ўладкоўвалі і абарогі, што ўяўлялі сабой рухомую стрэшку на 4 бакавых слупах. Лазня будавался на краі сядзібы або выносілася за яе межы да ракі, возера, крыніцы. Па сваіх канструкцыйных асаблівасцях у Беларусі вядомыя лазні двух тыпаў – зрубныя і зямлянкі. Арамя асноўных функцый, лазні таксама выкарыстоўваліся для сушкі льну, выпарвання дрэва. Вельмі часта буавалі агульную (“кагальную”) лазню. У некаторых заможных сялян у іх сядзіба пачлі з’яўляцца і млыны. Млыны падзяляюцца на вадзяныя, ветраныя і механічныя, якія адрозніваліся паміж сабой канструкцыяй. Ветракі былі асабліва распаўсюджаны ў 19 – пач. 20 стст. Вддзяныя млыны былі вядомы з часоў Старажытнай Русі, але тэрмін іх дзеяння быў невялікі (200-250 дзён ў год).