- •Cпіс пытанняў да экзамену па “ЭтнЭтнаграфіі”
- •Этнас і этнічныя прыкметы
- •Моўная класіфікацыя
- •Расавая класіфікацыя
- •Этнічныя працэсы (міксацыя, кансалідацыя і інш.)
- •Першыя пісьмовыя звесткі пра Беларусь і яе насельніцтва.
- •Этнаграфічнае вывучэнне побыту і культуры беларусаў у XIX-пач.XX стст
- •Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
- •Гістарычныя тыпы пасяленняў
- •Тыпы традыцыйнага беларускага жылля
- •Сядзіба і сядзібныя забудовы
- •Гаспадарчыя пабудовы традыц. Беларус. Жылля
- •Інтэр’ер беларускага народнага жылля
- •Асноўныя будаўнічыя канструкцыі
- •Жыллё ў абрадах і звычаях беларусаў
- •Будаўнічая абраднасць
- •Інтэр’ер жылля ў абрадах і звычаях беларусаў
- •Сямейнае звычаёвае права
- •Спадчыннае звычаёвае права
- •Сваяцкія адносіны (прамое, бакавое)
- •Звычаі і абрады, што суправаджалі развод
- •Абрады і звычаі, што суправаджалі провады ў войска
- •Традыцыйныя гульні дзяцей XIX-пачатку XX стст
- •Радзінная абраднасць беларусаў
- •Вясельная абраднасць беларусаў
- •Саслоўныя формы баўлення часу
- •Кірмаш і яго асаблівасці
- •Батлейка і яе асаблівасці
Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
Гісторыка-этнаграфічны рэгіён – частка этнічнай тэрыторыі, што вылучаецца паводле комплексу этнакультрных прыкмет: асаблівасцей этнічнай гісторыі, характару рассялення, гаспадарчых заняткаў, народнай архітэктуры і г.д.Гісторыка-этнаграічныя рэгіёны адлюстроўваюць складаную гісторы фарміравання этнічнай тэрыторыі беларусаў і размяшчаюцца ў раёнах з блізкімі гісаычнымі ўмовамі,імкнучыся да басейну вялікіх рэк. Сацыяльна-эканамічныя і этнічныя працэсы, якія мелі свае прыватня асаблівасці розных раёнах Беларусі, з цягам часу акладвалі адбітак на мясцовую гаспадарку, матэрыяльную культуру і г.д. На т.Б. вылучаецца 6 этнаграіфічных рэгіёна: Падзвінне (Паазер’е), Паднапроўе, Цэнтральня Беларусь, Панямонне, Усходняе і Заходняе Палессе. Падвінне займае басейн Заходняй Дзвіны і яе прытокаў. Па геапалітычным і геаграфічным становішы прыкметна адрозніваецца ад астатняй Беларусі. Падняпроўе займае ўсходюю частку Беларусі – басейны ерхняга Дняпра і яго прытокаў. Падняпроўе не мае дакладна вызначаных межаў з этнграфічнай зонай Цэнтральнай Беларусі. Цэнтральня Беларусь займае аснноўную частку Мінскай вобласці і заходнюю ўскраіну Магілёўскай. Панямонне займае верхні басейн Нёмана і яго прытокаў. Мясцовае насельніцтва, як і ў Цэнтральнай Беларусі склалался на базе славянскіхм плямёнаў з прымесямі балтаў. Усходняе Палессе займае большую частку Палескай нізіны. У жалезным веке тут кампактна пажывалі плямёны мілградскай і зарубінецай культур. Заходняе Палссе займае басейн верхняй Прыпяці і яе прытокаў Піны і Ясельды. З’яўляючыся зонай славянскага рассялення, Палессе доўгі час захоўвала архаічныя рысы ў культуры і народным побыце. Геаграфічнае становішы абумовіла этнічную разнастайнасць мясцовага насельніцтва.
Гістарычныя тыпы пасяленняў
Да распаўсюджаных на Беларусі тыпаў паселішчаў адносяць: вёску, сяло, слабаду, фальварак, аколіцу засценак, хутар, а таксама мястэчкі і гарады. Вёска – асноўны тып пселішчаў. Асноўнай структурнай аадзінкай вёскі была сядзіба, якая складалася з жылля і цэлага комплексу падсобных і гаспадарачых пабудоў. Сяло – таксама вельмі стары і распаўсюджаны тып паселішчаў на Б. Асноўнай рысай сяла з’ўялялася наяўнасць царквы, валасной управы, карчмы, крамы і іншых грамадскіх ўстаноў. Слабада (воля, волька) – новыя тыпы паселішчаў для жыхароў, вызваленных на пэўны час ад феадальнай павіннассці. Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў. Вызаначался бессісістэмнасцю забудовы. Фальварак – невялікае пасяленне ў некалькі двароў, першапачаткова абазначаў феадальную гаспдаарку, мёнтак, дзе жыў феадал. Засценак – паселішча дробнай шляхты ў 1-3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 год. Хутар – адасобленная сялянская гаспадарка з ядзібай, якая знаходзілася непаспрэдна на зямельным надзеле селяніна. Узнік пасля рэфмры 1861 года. Мястэчка – гістарычны тып паселішча, што ўвасабляў сабой пераходныя рысы сяла і горада. М. – гандлёва-рамесныя цэнтры, пэўную ролю таксама адыгрывала і сельская гаспадарка.
