Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pytanni-_Etnagrafiya.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
143.87 Кб
Скачать
  1. Этнаграфічнае вывучэнне побыту і культуры беларусаў у XIX-пач.XX стст

Новы этап назапашвання этнагр.ведаў пачаўся пасля далучэння Беларусі да Расіі, калі да вывучэння побыту і культуры беларусаў звярнуліся рускія даследчыкі.

Экспедыцыі І.І.Ляпёхіна і В.М.Севергіна. Некаторыя бытавыя звесткі пра Беларусь змешчаны ў матэрыялах генеральнага межавання (1786-1800). Найбольш значная работа таго часу па этнаграфіі Беларусі “Апісанне Крычаўскага графства…” складзенае у 1786 бел.краязнаўцам В.К.Меерам. З пач.!( ст. з’яўляюцца асобныя спец.працы па этнаграфіі беларусаў (арт.Вясельныя абрады вясковага люду ў Мінскай губерні, Барысаўскім павеце…” І.І.Шыдлоўскага 1819).

Пазней даследаванні праводзілі Расійская АН, Маскоўскае таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх (“Рускія прастанародныя святы і прымхі” Снегірова, вып.1-4, 1837-39).

Даволі поўна духоўная культура беларусаў пададзена ў зборы песень і прыпевак “Беларускі архіў” П.Кірэеўскага.

Актыўнае збіранне этнагр.матэрыялаў на Беларусі вяло Руск.геаграф.т-ва (РГТ), заснаванае у 1845 у Пецярбургу. Этнагр.адзяленне РГТ распрацавала у 1847-49 і разаслала па ўсёй краіне, у т.л. у бел.губерні, праграму. Частка атрыманых матэрыялаў надрукавана у першых 3-х выпусках “Этнаграфічнага зборніка” (Спб,1853-58), у якіх галоўныя месцы займаюць звод матэрыялаў дасланых з Віцескай губ. (“Быт беларускіх сялян”, вып.2) у якім асноўнае месца займаюць апісанні, прысланыя вольнаадпушчаным селянінам М.Анімеле, праца Кіркора “Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню” (вып.3) і “Нататкі пра заходнюю частку Гродзенскай губерні” Куклінскага (вып.4).

Цікавасць уяўляюць нарысы П.М.Шпілеўскага “Падарожжа па Палессі і Беларускім краі (час.”Современнік”, 1853-55) і “Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках”(час.”Пантеон”, 1853-56), праца М.В.Без-Карніловіча “Гістарычныя звесткі аб прыкметных мясцінах у Беларусі з далучэннем іншых звестак, якія да яе ж адносяцца” (СПб, 1855). Каля 20 артыкулаў па этнаграфіі беларусаў апублікавана у 1-й пал.19 ст. у перыядычным другу Пецярбурга, Масквы, Кіева, у мясцовай прэсе. Важныя звесткі па бел.этнаграфіі таго перыяду пакінулі і польскія вучоныя.

У 1840-50-ыя г. на польскай мове з’явіліся каштоўныя этнагр.працы Я.П.Тышкевіча, Ю.Крашэўскага, Я.Баршчэўскага, А.Рыпінскага і інш.

У 1-й пал 19 ст.фарміруюцца найважнейшыя прынцыпы бел.этнаграфіі, яе навуковыя кірункі. Аднак этнагр.працы таго часу мелі пераважна агульнапазнавальны характар.Звесткі пра побыт народа у асноўным друкаваліся ў гісторыка-этнагр.і публіцыстычных нарысах.

Этналагічнае вывучэнне Беларусі у другой палове XIX ст.

Прыкметную ролю у этнаграфічным вывучэнні Беларусі адыграла дзейнасць Рускага імператарскага геаграфічнага таварыства, заснаванага у 1847 г. у Санкт-Пецярбургу. Заснавальнікі і кіраўнікі К.БЭр, Н.Надзеждзін, К.Кавелін вызнааылі месца этнаграфіі ў сістэме навук, сфармулявалі яе задачы. Распрацавалі метады этнаграфічных даследаванняў. Адначасова быда распрацавана праграма сістэматычнага вывучэння народнай культуры і побыту. Апытальныя лісты.

Паліт.падзеі 1860-х г. асабліва паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве 1863-64, актывізавалі этнагр.вывучэнне Беларусі. Перад афіцыйнай навукай была пастаўлена задача вызначэння этнагр.межаў і складу насельніцтва Беларусі паводле нацыянальных прыкмет.

У 1867 у Вільні быў заснаваны Паўночна-Заходні адзел РГТ, які стаў новым цэнтрам па этнаграфічным вывучэнні Беларусі. Ваколяго гуртаваліся мясцовыя сілы даследчыкаў і аматараў-краязнаўцаў, а пазней стаў выдавацца і часопіс “Запіскі Северо-Западного отдела Русского географіческого общества” (1910-1914).

Спецыяльная анкета, якая заключала большы спектр пытанняў чым ранейшая. У асобны раздзел вылучаецца апісанне трох сацыяльных тыпаў сялянскіх гаспадарак – заможнага, сярэдняга і беднага, дзе даецца падрабязны статыстычны і змястоўны аналіз зямельных уладанняў.

Аднак пазітыўна ацэніваючы дзейнасць РГТ, нельга забываць і тую акалічнасць, што яно было створана па ініцыятыве царскіх улад з мэтай збору шырокай інфармацыі аб народах Расіі і “навуковага” абгрунтавання імперскай палітыкі на прасторах Расіі. Таму не дзіўна, што сярод 17 членаў – арганізатараў РГТ 8 былі генералы і адміралы, а віцэ-старшынёй быў генерал Мураўёй, душыцель паўстання 1863 г. Разам з тым былі і сусветна вядомыя дзеячы, навукоўцы – Дз.Анучын, А.Крапоткін, А.Пыпін, М.М.Міклуха-Маклай , П.Сямёнаў і інш.

Прадстаўнікі ваеннага саслоўя ўнеслі важкі ўклад і ў краязнаўчае вывучэнне Беларусі. Яны прымалі актыўны ўдзел у зборы звестак па тапаграфіі, тапаніміцы, геаграфіі, этнаграфіі (М.Без-Карніловіч, П.Баброўскі, І.Зяленскі, А.Дамбавецкі). Так сабраны звесткі Без-Карніловічам былі надрукаванs

“Історіческіе сведенія о прімечательнейшіх местах в Белоруссии с присовокуплением других сведений, к ним относящихся» (Спб, 1855).

У к.50-пач.--60-х разгарнулася мэтанакіраваная работа па сістэматызацыі і абагульненні разнастайных звестак па гісторыі, геаграфіі, нар.гаспадарцы, традыцыйнай культуры ў зах.губерніях Расіі. У выніку вялікай абагульняючай працы з’явіліся на свет шматтомныя выданні пад агульнай назвай “Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Ген.штаба”. Найбольш поўная і каштоўная інфармацыя была змешчана ў кнігах, прысвечаных Гродзенскай і Мінскай губерніям (П.Баброўскі і І.Зяленскі). Яны дэтальна ахарактэрызавалі геаграфічныя ўмовы, мясцовыя ландшафты, флору і фауну, шляхі зносін, гістарычнае мінулае і сацыяльны склад насельніцтва, традыцыйныя заняткі.

У 1882-1884 гг у Магілёве была выдадзена 3-х томная праца “Вопыт апісання Магілёўскай губерні….” Пад кіраўніцтвам магілёўскага генерал-губернатара А.Дамбавецкага.

У Парыжы, а затым у Пецярбургу быў выдадзены Р.Эркертам першы этнаграфічны атлас Беларусі (1863-1864). Ён складаўся з 6 карт, якія паказвалі размяшчэнне розных народаў – беларусаў, рускіх , украінцаў (усе яны паказаны пад агульнай назвай рускія), палякаў, літоўцаў, латышоў, яўрэяй і інш. Тэкставыя матэрыялы былі выдадзены асобнай кнігай “Погляд на гісторыю і этнаграфію заходніх губерняў Расіі “ (1864). Аўтар дае высокую ацэнку сярэднявечнай культуры Беларусі. Этнічну. Тэрыторыю беларусаў ён акрэслівае у межах ад Беластока на захадзе да Вялікіх Лук на паўночным усходзе і зыходзячы з рэгіянальных культурна-гістарычных асаблівасцей, падзяляў яе на тры часткі: усходнюю (да Бярэзіны), заходнюю і паўднева-заходнюю, або Падляшша. Бел.насельніцтва гэтых рэгіёнаў утварала адпаведна тры этнаграфічныя групы: сапраўдных беларусаў, заходніх беларусаў, ці чорнарусаў, і падляшан (апошніх ён лічыў найбольш апалячанай часткай беларусаў).

У 1864 г. выйшла яшчэ адна аналагічная праца – “Атлас народанасялення Заходне-Рускага краю па веравызнаннях” А.Рыціха. Атлас складаўся з 10 карт, якія паказвалі геаграфію рассялення беларусаў і іншых народаў. Аднак пры вызначэнні этнічнай прыналежнасці аўтар зыходзіў у першую чаргу з веравызнання, таму значная частка беларусаў-католікаў была залічана да палякаў, а праваслаўных беларусаў – да рускіх.

Шмат этнаграфічных матэрыялаў публікавалася ў перыядычных выданнях – навуковых зборніах, часопісах, газетах. Гээта “Этнографіческій сборнік”, “Современник»(1836-1866), «Этнографическое обозрение», «Живая старина» (1890-1916),”Исторический вестник” (1880-1917) и др. Тут публікаваліся (Шпілеўскі, Кіркор, Нікіфароўскі, Е.Раманаў, Я.Карскі, А.Харузін, А.Сержпутоўскі і інш.).

Шмат краязнаўча-этнаграфічных артыкулаў і паведамленняў было надрукавана на старонках губернскіх газет – “Виленские губернские ведомости», «Витебские губернские ведомости», «Минские..», «Могилёвские…», «Виленский вестник», «Епархиальные ведомости».

У другой пал.XIX ст. разам з выхадам у свет сур’ёзных абагульняючых прац былі закладзены трывалыя асновы этнаграфіі, як навукі аб народах-этнасах, іх гісторыка-культурных стасунках. З’яўленне цэлай плеяды таленавітых этнографаў.

Шпілеўскі “Падарожжа па Палессі і Беларускім краі” (1853-52).

У кан.70-пач.80 распачалося выданне шматтомнай краязнаўчай працы “Жывапісная Расія” (пад агульнай рэдакцыяй П.Сямёнава). Асноўная частка гэтай кнігі была напісана А.Кіркорам. Асноўны змест кнігі складае папулярнае асвятленне этнічнай гісторыі бел.краю, яго старажытнага насельніцтва, гістарычных падзей, якія паўплывалі на лёс Беларусі.

Цікавы краязнаўчы-этнаграфічны нарыс “Беларуская Смаленшчына з суседзямі” напісаны вядомым рускім пісьменікам і этнографам С.Максімавым. Аўтар паказвае этнакультурнае аблічча трох суседзяў на руска-беларуска-украінскім памежжы.

У вывучэнні традыцыйна-бытавой культуры Паўночнай Беларусі прыкметнае месца належыць Нікіфароўскаму. У сваіх “Нарысах прастанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі” (1895) -- грунтоўнае і сістэматычнае даследаванне матэрыяльнай культуры. Яшчэ адна яго праца “Простонародные прыкметы и паверьи, абрады и звычаи».

Раманаў Е. Асношная праца «Беларускі зборнік» у 9 т. (1886-1912). Тут знайшлі адлюстраванне амаль усе бакі народнай культуры і быту – песні, танцы, гульні, абрады, звычаі, народныя веды, агульны каляндар і г.д. Увайшло 10 тыс.фальклорных твораў, многія з якіх запісаны самім Раманавым Е. Выніковай была і збіральніцкая дзейнасць П.В.Шэйна, які арганізаваў шырокую сетку карэспандэнтаў у іх ліку (Нікіфароўскі, Крачкоўскі, Карскі, А.Багдановіч і інш. ). Вынікова была дзейнасць польскага этнографа З.Глогера, што нарадзіўся ў Аўгустоўскім павеце, на памежжы Польшчы і Беларусі. Шматлікія публікацыі па этнаграфіі, археаогіі. Сабраў багатую калекцыю этнагр.рэчаў. Напісаў 4-х томнік “Старапольская энцыклапедыя” 1900-1903, дае шмат матэр.пра Беларусь. Ён пісаў “Чужое ведаць – добра, сваё – абавязак”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]