Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pytanni-_Etnagrafiya.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
143.87 Кб
Скачать

Cпіс пытанняў да экзамену па “ЭтнЭтнаграфіі”

2013/2014

  1. Этнас і этнічныя прыкметы

Этналогія – навука аб народах-этнасах, іх паходжанні і жыццядзейнасці, быце і культурных традыцыях. Асноўным аб’ектам вывучэння этналогіі з’яўляецца этнас. Этнас – устойлівая супольнасць людзей, якіх аб’ядноўвае агульны гістарычны лёс, адзіныя радзіма, мова, самасвядомасць, роднасная культура. Кожны этнас у розных ступенях свайго існавання мае пэўныя адметнасці ад іншых этнасаў – свае асабістыя прыкметы. Адной з найважнейшых прыкмет кожнага этнаса з’яўляецца культура. Кожная культура ўяўляе сбой сукупнасць прыкадаў матэрыяльнай і духоўнай культуры. Матэрыльная культура – сукупнасць матэрыяльных каштоўнасцей і жыццёвых даброт, створаных чалавецтвам у працсе гістарычнай дзейнасці. Духоўная культура – сукупнасць духоўных каштоўнасцяў і дасягненняў (спевы, народных легенды, паданні, казкі, фальклор і г.д.). Акрамя культуры вельмі важнымі прыкметамі этналагічнай разнастайнасці з’яўляецца этнічная тэрыторыя – тая тэрыторыя, на якой стварыўся, развіваўся і жыў (жыве) пэўны этнас. Некаторыя даследчыкі ў якасці асноўнай этнічнай прыкметы разглядаюць мову, іншыя – аддаюць перавгу этнічнай самасвядомасці, гістарычнай памяці, рэлігіі, і інш. У сваю чаргу, прыкмета этнічнай тэрыторыі вельмі цесна звязана з паняццем экалогіі. Паходжанне кожнай этнічнай групы вельмі цесна звязана з тымі экалагічнымі кліматычнымі ўмовамі, якія існуюць на той тэрыторыі, адкуль паходзіць і дзе развіваецца новы этнас.

  1. Моўная класіфікацыя

  2. Расавая класіфікацыя

  1. Этнічныя працэсы (міксацыя, кансалідацыя і інш.)

Этнічныя працэсы – якасныя змены, што адбываюца ў этнічным асяроддзі, у этнасацыяльным арганізме. Яны закранаюць традыцыйны уклад жыцця этнасу, яго самасвядомасць, культуру, ментльнасць і г.д. Гэтыя змены адбываюцца натуральным шляхам, альбо з-за змены этнічнай сітуацыі, воін і г.д. Вылучаюць наступныя этнічыня працэсы: 1. Міграцыя – пермяшчэнне, рух насельніцтва на пэўнай тэрыторыі. М. бывае пастаяннай (незваротнай) і часовай (зваротнай); сезоннай і маятнікавай; знешняй і унутранай. 2. Інтэграцыя – аб’яднанне ў адзінае цэлае разанароднасных частак (народаў), у выніку пастаянных кантактаў і наладжвання сувязяў. 3. Кансалідацыя – згуртаванне ў адзінае цэлае блізкіх па паходжанню і культуры этнасаў ці асобных частак; 4. Асіміляцыя – этнічны працэс яднання двух этнасаў, калі адзін з іх поўнасцю ўспрымае (займае) мову і культуру другога этнасу і “раствараецца” ў ім; 5. Акультурацыя – працэс узаемапранікнення культур, калі народ ўсовйвае мову і культуру другога народа, але не губляе сваю, заховае гістарычную памяць і нацыянальную самасвядомасць; 6. Міксацыя – працэс сімбіёзу разнародных этнакультурных элементаў, у выніу чаго утвараецца новы этнас; 7. Генацыд – знішчэнне асобных груп насельніцта ці цэлых народаў па расавых, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах; 8.Адраджэнне – этнакультурны працэс перасэнсавання духоўных здабыткаў нацыі, вяртанне гістарычнай памяці народа.

Гэта сукупнасць усіх змяненняў этнасу або яго асобных частак; адна з асноўных катэгорый сучаснай этнаграфічнай навукі. Падзяляюцца на трансфармацыйныя і эвалюцыйныя, аб’яднальныя і раз’яднальныя. Да трансфармацыйных адносяцца працэсы, у выніку якіх адбываецца змена этнічнай самасвядомасці і, адпаведна, этнічнай прыналежнасці пэўных груп людзей. Усе астатнія працэсы, развіццё якіх не закранае цэласнасці этнічнай сістэмы, -- этнаэвалюцыйныя.

Аб’яднальныя Э.п. уключаюць працэсы кансалідацыі, асіміляцыі, інтэграцыі і міксацыі, раз’яднальныя – сепарацыі і парцыяцыі (гл.у артыкуле Дывергенцыя).

Аб’яднальныя Э.п. могуць мець як трансфармацыйны (этнагенетычная кансалідацыя і міксацыя), так і эвалюцыйны (унутрыэтнічная кансалідацыя, міжэтнічная інтэграцыя) характар,

Раз’яднальныя працэсы – пераважна трансфармацыйныя. Пры гэтым этнічная асіміляцыя можа быць адначасова і трансфармацыйнай (для асіміляванага этнасу), і эвалюцыйнай (для этнасу, які асімілюе). Характар, тэмпы і асаблівасці развіцця Э.п. залежаць ад комплексу разнастайных фактараў. На дынаміку этнічнага развіцця народаў у найбольшай ступені ўплываюць пазаэтнічныя фактары -–сацыяльна-эканамічны, дзярж., палітычны, канфесіянальны, дэмаграфічны, тэрытарыяльны, прыродна-геаграфічны і г.д.

Уздзеянне ўласна этнічных фактараў – этнічнай сітуацыі, моўнай і культурна-бытавой роднасці этнасаў, наяўнасці этнічных стэрэатыпаў – найбольш адчувальна ў развіцці працэсаў міжэтнічнай інтэграцыі, асіміляцыі, міксацыі. Спалучэнне пэўных фактараў вызначае і сваеасаблівасць развіцця канкрэтных Э.п. Напрыклад, на Беларусі ў эпоху капіталізму такі комплекс фактараў, як адносна нізкі ўзровень эканам.развіцця, няпоўная сацыяльная структура бел.этнасу, яго канфесіянальная раз’яднанасць у спалучэнні з русіфікатарскай царскай палітыкай і такой асаблівасцю этнічнай сітуацыі, як вялікая колькасць іншаэтнічнага насельніцтва ў гарадах, абумовіў марудныя тэмпы нацыянальнай кансалідацыі, якая ў дарэвалюцыйную эпоху не завяршылася.

Э.п. – неад’емная частка этнасацыяльных працэсаў – працэсаў развіцця канкрэтных этнасацыяльных арганізмаў (нацый, народнасцей і г.д.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]