
- •2. Культура Беларуси во второй половине XVII — первой половине XVIII в.
- •Пытанне 11. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-пачатку хіх стст.
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ва ўмовах крызісу феадальнай гаспадаркі (канец XVIII- 50-я гады хіх).
- •Пытанне 13. Дасягненні і праблемы культурнага развіцця Беларусі ў п.П. Хіх ст.
- •Пытанне 14. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі і яе вынікі.
- •Пытанне 15. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у п.П. Хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •16. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў хіх-пачатку хх ст. Эканамічныя працэсы ў Беларусі ва ўмовах станаўлення капіталізму.
- •Пытанне 21. Новая эканамічная палітыка ў бсср. Прамысловасць і сельская гаспадарка бсср ў 1920-1930-х.
- •Пытанне 22. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у канцы 20-х — 30-я гг. Хх ст
- •Пытанне 23. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы (1921-1939 гг.).
- •Пытанне 24. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср. Акупацыйны рэжым.
- •30. Пераход рб да сацыяльна-арыентаванай рын. Экан. Асноўныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў канцы хх-пачатку ххі стст.
16. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў хіх-пачатку хх ст. Эканамічныя працэсы ў Беларусі ва ўмовах станаўлення капіталізму.
Адмена прыгоннага права
Прычыны і падрыхтоўка сялянскай рэформы. Адмену прыгоннага права ў Расійскай імперыі абумовілі дзве галоўныя прычыны: існаванне прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіццё дзяржавы; узрастанне антыпрыгонніцкага руху, перш за ўсё сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Але толькі паражэнне ў Крымскай вайне 1853 – 1856 гг. здолела прымусіць кіраўніцтва імперыі перайсці да непасрэднага вырашэння сялянскай праблемы.
У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт “для абмеркавання мер па ўладкаванні побыту памешчыцкіх сялян”. Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Па‑першае, мясцовыя памешчыкі былі значна больш, чым памешчыкі ў іншых раёнах Расіі, уцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны з прычыны блізкасці да заходнееўрапейскага рынку. Па‑другое, увядзенне ў 1840-я гг. абавязковых інвентароў у тутэйшых памешчыцкіх гаспадарках прывяло памешчыкаў Беларусі да ўсведамлення хуткай і непазбежнай страты імі сваёй улады над сялянамі. Па‑трэцяе, для самадзяржаўя апазіцыйна настроенае польскае дваранства ўяўляла палітычную небяспеку.
19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ падпісаў “Маніфест” і зацвердзіў усе заканадаўчыя акты (іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права.
Галоўным звяном у заканадаўчых актах рэформы былі асабістыя правы сялян. У адпаведнасці з маніфестам былыя памешчыцкія сяляне абвяшчаліся асабіста свабоднымі і атрымлівалі шэраг грамадзянскіх правоў: заключаць ад свайго імя розныя грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.
Агульныя палажэнні ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай. Яна была заснавана на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай грамады выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыхода, стваралі воласць.
Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі ажыццяўлялася на аснове двух “Мясцовых палажэнняў…”. У Віцебскай і Магілёўскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлівалася ніжэйшая (ад 1 да 2 дзесяцін) і вышэйшая (ад 4 да 5,5 дзесяціны) плошча зямлі на адну мужчынскую душу. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 усёй зямлі, але сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш як на 1/6.
Уся зямля ў маёнтку прызнавалася ўласнасцю памешчыка, ў тым ліку і тая, якая знаходзілася ў карыстанні сялян. За карыстанне сваімі надзеламі асабіста свабодныя сяляне на працягу не менш як 9 гадоў (да правядзення выкупной аперацыі) павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк, гэта значыць выконваць фактычна тыя ж павіннасці, што і ў часы прыгоннага права. Такое становішча сялян закон прызнаваў часовым. Таму асабіста свабодныя сяляне, якія працягвалі выконваць павіннасці на карысць памешчыка, называліся часоваабавязанымі.
Свой палявы надзел зямлі сяляне выкуплялі ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для ўсёй Расіі. Выкупная сума за сялянскі надзел вылічвалася так, каб, паклаўшы яе ў банк пад 6 % гадавых, памешчык мог штогод атрымліваць даход, роўны гадавому аброку з гэтага надзела. Ад 20 да 25 % выкупной сумы (у залежнасці ад велічыні надзелу) сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаваць, ці закладваць. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэба было вярнуць доўг у выглядзе выкупных плацяжоў, куды ўключаліся яшчэ і працэнты за пазыку.
Рэформа 1861 г. дала значны штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі. У Расіі захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю расійскага капіталізму.
У 1860 – 1870-я гг. урад Аляксандра ІІ прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, школьнай і цэнзурнай.
Судовая рэформа. уводзілі бессаслоўнасць у судзе. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, спаборніцтва і галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў Для юрыдычнай дапамогі падсудным быў створаны інстытут прысяжных павераных (адвакатаў), якія не знаходзіліся на дзяржаўнай службе і не залежалі ад урада. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой – павятовы з’езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб’ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеляцыйная інстанцыя – Сенат.
У Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў.
Земская рэформа. аб’яўленая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі непалітычнымі справамі.
Гарадская рэформа. Са спазненнем на 5 гадоў у Беларусі была праведзена гарадская рэформа. Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання – гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. У сваю чаргу яны падзяляліся на тры выбарчыя курыі (у залежнасці ад памеру выплачваемага ў гарадскую казну падатку). У першую ўваходзілі найбольш буйныя плацельшчыкі, якія плацілі трэць агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую – сярэднія падаткаплацельшчыкі; у трэцюю – дробныя падаткаплацельшчыкі.
Ваенная рэформа. Рэфармаванне арміі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтвораны 15 ваенных акруг і ўведзены скарочаны тэрмін службы: ў сухапутным войску да сямі і на флоце да васьмі гадоў. уводзіліся тры судовыя інстанцыі – палкавы, ваенна-акруговы і галоўны ваенны суд. На час вайны ствараўся Галоўны палявы ваенны суд.
закон 1874 г. увёў замест рэкруцкіх набораў усеагульную воінскую павіннасць. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павінны былі служыць у войску.
Школьная рэформа. Рэфармаванне школьнай сістэмы (1864 г.) таксама мела буржуазны характар. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання. Агульную сярэднюю адукацыю давалі сямігадовыя гімназіі, якія падзяляліся на класічныя і рэальныя. У класічных гімназіях у аснове навучання мовы – грэчаская і лацінская, а таксама гуманітарныя дысцыпліны. Рэальныя гімназіі павялічвалі аб’ём выкладання матэматыкі і прыродазнаўства за кошт старажытных моў.
Значэнне рэформ. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым рэформы неслі ў сабе перажыткі феадалізму, былі непаслядоўныя і абмежаваныя.
Асаблівасці прамысловага развіцця Беларусі на манапалістычнай стадыі капіталізму. На мяжы ХІХ – ХХ стст. расійскі капіталізм уступіў у новую стадыю свайго развіцця – імперыялістычную.
Прамысловасць Беларусі працягвала развівацца на базе інтэнсіўнага выкарыстання лясных багаццяў краю і перапрацоўкі мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Эканамічны крызіс 1900 – 1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычных аб’яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць.
У 1900 – 1913 гг. у эканоміцы Беларусі значна ўзрасла роля банкаў. Акрамя губернскіх аддзяленняў цэнтральных расійскіх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага) у краі дзейнічала шмат камерцыйных банкаў.
З развіццём транспарту ў Беларусі хутка памяншалася роля кірмашовага гандлю, усё большае значэнне набываў крамны і магазінны гандаль. У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычна-заводскія і гандлёвыя цэнтры.
Сталыпінская аграрная рэформа. (П.А. Сталыпін – старшыня Савета Міністраў, міністр унутраных спраў: загінуў у 1911 г.). Яна мела на мэце разбурэнне сялянскай абшчыны і стварэнне ў вёсцы шырокай праслойкі эканамічна самастойных заможных сялян.
У адпаведнасці з указам ад 9 лістапада 1906 г. кожны селянін мог выйсці з абшчыны і атрымаць зямлю, якой карыстаўся, у асабістую ўласнасць, прычым на адным участку, на хутары. Замацаваўшы былую абшчынную зямлю ў прыватную ўласнасць, селянін мог атрымаць яе ў адным месцы, на адным полі ў выглядзе водруба. У гэтым выпадку сядзібныя і гаспадарчыя пабудовы неабавязкова было пераносіць у поле, на месца знаходжання водруба. Можна было працягваць жыць у вёсцы.
Сталыпінская аграрная рэформа ўключала ў сябе таксама перасяленне сялян з еўрапейскай часткі Расіі, дзе зямлі не хапала, у Сібір і на Далёкі Усход, Паўночны Каўказ і Сярэднюю Азію.
Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала капіталізацыі аграрнага сектару расійскай эканомікі, колькаснаму росту сельскай буржуазіі і сельскага пралетарыяту, канцэнтрацыі вялікіх зямельных масіваў у руках заможнага сялянства, якое станавілася галоўнай сацыяльнай апорай самадзяржаўя ў вёсцы.
Земская рэформа ў Беларусі. У дадатак да аграрных пераўтварэнняў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях 14 сакавіка 1911 г. ствараліся земскія ўстановы.
Пытанне 17. Паўстанне 1863 – 1864 гг. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ стст.
В 1863 году на Беларуси, Литве и Польши произошло восстание против самодержавия. Причины: 1 Недовольство шляхты политикой царского правительства и своим положениям. 2 Стремление шляхты возродить Речь Посполитую в границах 1772 г. В Беларуси и Литве восстание возглавлял Викентий Константин (Кастусь) Калиновский.
В 1861 году на Гродненщине он создал революционную организацию. В 1862 году стал председателем Литовского провинциального комитета в Вильно (ЛПК). ЛПК- был центром “красных”, который возглавил подготовку вооруженного восстания против царских властей. На первое место они ставили аграрный вопрос, стремились дать крестьянам землю. Также они выступали за самостоятельность Литвы и Беларуси, хотели создать демократическое народное государство.
Еще существовало течение “белых” (польская шляхта), которое выступало против вооруженного восстания. Хотели восстановить независимость Речи Посполитой в границах 1772 года без права на национальное самоопределение для белорусов, литовцев, украинцев. Социально - экономичные преобразования ими не предусматривались.
В 1862 году Калиновский начал издавать первую революционную газету на Беларуси - «Мужицкая правда”, в которой он призывал крестьян к борьбе. Номера газеты он подписывал псевдонимам “Яська, гаспадар з-пад Вільні”.
Восстание началось 10 января 1863 года в Польше без договоренности с ЛПК. Был издан Манифест с обращением к Беларуси и Литве поддержать восстание. Требования “красных” ни по крестьянскому ни по национальному вопросам учтены не были. ЛПК вынужден был поддержать польскую шляхту. Калиновский был смещен с руководства, “Белые” захватили руководство восстанием в своей руки.
Для того, чтобы предотвратить участие крестьян в восстании, царское правительство изменило некоторые условия реформы 1861 г.: отменялось временнообязанное положение крестьян и на 20 % уменьшались выкупные платежи. Это повлияло на участие крестьян в восстании. Среди восставших они составили всего 18 %.
Отсутствие единого плана боевых действий, недостаток сил и оружия, разногласия между участниками восстания, объявление военного положения в белорусско-литовских губерниях и проведение карательной операции против повстанцев привели к их поражению. Подавлением восстания руководил виленский генерал-губернатор Муравьев, который жестоко расправился с участниками восстания (получил прозвище “вешальник”). Осенью 1863 г. вооружённая борьба в Беларуси была подавлена.
Калиновский был арестован. К. Калиновский был повешен в Вильно в возрасте 26 лет. Таким образом, по целям и характеру это восстание можно считать буржуазно - демократической революцией, направленной против самодержавия. Она принудила царское правительство пойти на уступки.
Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі
У той час самым радыкальным кірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. З самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні – рэвалюцыйная і рэфарматарская.
Сярод вядомых расійскіх народнікаў 1870-х гг. былі ўраджэнцы Беларусі М. Судзілоўскі, С. Кавалік, І. Грынявіцкі, Р. Ісаеў, К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі.
Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя “Зямля і воля” раскалолася на “Народную волю” і “Чорны перадзел. У сваёй дзейнасці народавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра ІІ. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І. Грынявіцкі. Кіраўнікі “Народнай волі” спадзяваліся, што забойства цара з’явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак паўстанне не адбылося,.
У першай палове 1880-х гг. у Пецярбургу існавалі студэнцкія гурткі народавольніцкага і ліберальна-асветніцкага кірункаў, удзельнікамі якіх былі выхадцы з Беларусі. У 1884 г. члены групы “Гоман” (А. Марчанка, Х. Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб’яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самакіруемых абласцей.
Рабочы рух і стварэнне сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі. Пасля рэформы 1861 г. у Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. У гэты ж час ідэалогія народніцтва пачала саступаць месца марксізму. Першае знаёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі “Пралетарыят” (утварылася ў 1882 г.) і пляханаўскай групы “Вызваленне працы” (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі).
Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
У другой палове 1890-х гг. у верасні 1897 г. на з’ездзе яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый у Вільні ўтварыўся Бунд – Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі.
1 – 3 сакавіка 1898 г. у Мінску прайшоў з’езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага “Саюзаў барацьбы”, кіеўскай “Рабочай газеты” і Бунда. З’езд прыняў рашэнне аб аб’яднанні прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП). Бліжэйшай палітычнай задачай партыя ставіла звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, а сваёй канчатковай мэтай – пралетарскую рэвалюцыю, дыктатуру пралетарыяту і пабудову сацыялізму.
У 1902 г. прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры выступалі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі.
У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. з нацыянальна-культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга аформілася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Сярод яе стваральнікаў і кіраўнікоў былі браты Іван і Антон Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка),.
Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расіі на аўтаномію. Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы.
Такім чынам, у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія пачалі афармляцца ў палітычныя партыі.
Пытанне 19. Першая сусветная вайна на тэрыторыі Беларусі і яе наступствы.
Обострение противоречий между Тройственным союзом (Германия, Италия, Австро -Венгрия) и Антантой (Россия, Англия, Франция)- за колонии, рынки сбыта и сферы влияния привели к Первой мировой войне, которая началась 1 августа 1914 г. и завершилась в 1918 г. В войну были втянуты 33 государства с населением 1,5 млрд. человек. По своему характеру она была несправедливой, захватнической с обеих сторон.
Белорусские губернии были объявлены на военном положении. Вводился жёсткий военно-полицейский режим: запрещались забастовки, митинги, были распущенны все революционные организации. Все партии (кадеты, эсеры, бундовцы, меньшевики) поддержали своё правительство в войне. Против войны были большевики, которые выступили за поражение царизма в войне.
В августе 1915 г. начались военные действия непосредственно на территории Беларуси. Русская армия вынуждена была отступить. Ставка главнокомандующего была переведена из Барановичей в Могилев. В октябре 1915 г. фронт надолго установился по линии Двинск- Поставы- Сморгонь- Барановичи - Пинск. Под немецкой оккупацией (военной властью) оказалась 1/4 часть территории Беларуси.
В западной части Беларуси немцы установили жесткий оккупационный режим. Они вывозили в Германию оборудование, лес, торф, проводили у населения реквизицию продовольствия, одежды, фуража на нужды армии. Население было занято на принудительных работах, платило значительные налоги.
В восточной части Беларуси, которая представляла собой прифронтовую зону для русской армии, происходило то же самое. В русскую армию было мобилизовано более чем половина всех трудоспособных мужчин.
Предприятия переводились на военные рельсы. Отсутствовали промышленные и продовольственные товары. Наблюдался голод, спекуляция. Цены возросли в 5-8 раз. Беларусь находилась в социально-экономичном кризисе. Города были переполнены военными и беженцами ( беженцы-люди, вынужденные оставить место своего жительства: женщины, старики, дети). В Западной Беларуси было около 1,5 млн. беженцев. Они гибли от холода, голода и эпидемий. Их использовали в качества рабочей силы на нужды фронта.
Поражение русской армии, тяжёлые условия фронтовой жизни привели к антивоенным выступлениям среди солдат. Среди солдат росло дезертирство ( побеги солдат из армии).
Национально-освободительное движение почти полностью распалось. Действовали только 2 организации в Вильно, которые оказывали помощь пострадавшим от войны, занимались культурно-просветительской деятельностью.
3 марта 1918 г. был заключен Брестский мир между Советской Россией и Германией, который обеспечил Советской России выход из войны.
Таким образом, Первая мировая война привела к экономическому и политическому кризису. Хозяйство было полностью разрушено. Погибло 1,5 млн. белорусов.
Беларускі нацыянальны рух
У гады вайны адбыліся значныя змены ў беларускім нацыянальным руху. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы, браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі Літвы і Заходняй Беларусі ў форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.
Германія, намагаючыся ўмацаваць сваю ўладу на акупіраванай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, з аднаго боку, не даць магчымасці стварыць тут самастойную дзяржаву, а з другога – прадухіліць польскае засілле на гэтых землях. У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю беларуская мова абвяшчалася раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Беларускі нацыянальны рух значна ажывіўся.На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета “Гоман”. У Вільні былі створаны “Беларускі клуб”, згуртаванне “Золак”, “Навуковае таварыства”, “Беларускі вучыцельскі саюз” і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт, які ўзначальваў А. Луцкевіч.
У канцы 1916 г. Беларускі народны камітэт спрабаваў дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні агульнай літоўска-беларускай дзяржавы.
Пытанне 20. Лютаўская і Кастрычнікая рэвалюцыя 1917 г. на Беларусі. Абвяшчэнне БНР і ўтварэнне БССР.
Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі
Пачатак ёй паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г. у сувязі з Міжнародным жаночым днём. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай. На бок рабочых сталі пераходзіць салдаты. 27 лютага рабочыя і салдаты захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка 1917 г. імператар Мікалай ІІ быў вымушаны адмовіцца ад улады.
Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Рухаючай сілай рэвалюцыі з’яўляўся народ. У выніку ў краіне ўстанавілася двоеўладдзе.
Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры. У той жа час быў створаны з дэпутатаў IV Дзяржаўнай думы Часовы камітэт. Мэта – “навесці парадак у краіне”, што азначала ўзяць усю ўладу ў свае рукі. 2 сакавіка на аснове згоды паміж Часовым камітэтам Думы і меншавіцка-эсэраўскім кіраўніцтвам Петраградскага Савета быў створаны Часовы ўрад на чале з князем Г. Львовым. Пасаду міністра замежных спраў заняў лідэр кадэтаў П. Мілюкоў, вайсковых спраў – лідэр акцябрыстаў А. ГучкоўТак у краіне ўстанавілася двоеўладдзе: улада буржуазіі, якую ўвасабляў Часовы ўрад, і рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства – Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.
4 сакавіка адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў, дзе быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і яго выканаўчы камітэт. Каб аб’яднаць сілы пралетарыяту і салдат, 8 сакавіка быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт.
7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.
Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.
Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі.
24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў стварыў новы ўрад – Савет Народных Камісараў на чале з У. Леніным.
25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета.
1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных салдат 2-й арміі, а таксама браняпоезд на чале з бальшавіком У. Пралыгіным.
2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні савецкай улады ў Мінску. ВРК Заходняга фронту дапоўнены прадстаўнікамі ад рэвалюцыйных арганізацый, узяў усю ўладу ў свае рукі і стаў найвышэйшым паўнамоцным органам улады на ўсёй свабоднай ад немцаў тэрыторыі Заходняга краю.
Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл. Тут, у цэнтры палітычнага жыцця Беларусі і Заходняга фронту, устанавілася савецкая ўлада.
27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту, аб’ядналіся і ўтварылі выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкомзах).
У сярэдзіне лютага 1918 г. на Беларусі былі ў асноўным завершаны канфіскацыя прыватных гаспадарак і ўлік маёмасці ў памешчыцкіх маёнтках. У снежні 1917 г. – лютым 1918 г. на тэрыторыі Беларусі з’явіліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян. У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня. Уводзілася страхаванне, паляпшаліся бытавыя і жыллёвыя ўмовы рабочых, забаранялася дзіцячая праца. Вялікая ўвага надавалася барацьбе з беспрацоўем.
Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа.
Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ўскладнялася тым, што вышэйшы орган савецкай улады ў Беларусі — Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) адмоўна ставіўся да яго вырашэння. Яго кіраўніцтва (А. Мяснікоў і інш.) не лічыла беларусаў самастойнай нацыяй.
Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху распачалі падрыхтоўку да склікання Усебеларускагаз'езда, які адбыўся ў снежні 1917 г. у Мінску. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Удзельнікі Усебеларускага з'езда не прыпынілі распачатай працы і ўтварылі Выканаўчы камітэт (Выканком) з'езда.
9 сакавіка Выканком абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Ён быў ператвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР.
Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918 г. на VI Паўночна-За-ходняй абласной канферэнцыі Расгйскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) — РКП(б), якая праходзіла ў Смаленску. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне з'езда пра абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Старшынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны).
2—3 лютага 1919 г. на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Таксама было прынята рашэнне пра аб'яднанне Беларусі і Літвы ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (ЛітБелССР). Яна была ўтворана як буферная дзяржава, тэрыторыя якой выкарыстоўвалася для адмежавання Савецкай Расіі ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю.
ЛітБелССР праіснавала да жніўня 1919 г., калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі ў час польска-савецкай вайны 1919—1920 гг. Пасля вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі 31 ліпеня 1920 г. была прынята Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.