- •2. Культура Беларуси во второй половине XVII — первой половине XVIII в.
- •Пытанне 11. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-пачатку хіх стст.
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ва ўмовах крызісу феадальнай гаспадаркі (канец XVIII- 50-я гады хіх).
- •Пытанне 13. Дасягненні і праблемы культурнага развіцця Беларусі ў п.П. Хіх ст.
- •Пытанне 14. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі і яе вынікі.
- •Пытанне 15. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у п.П. Хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •16. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў хіх-пачатку хх ст. Эканамічныя працэсы ў Беларусі ва ўмовах станаўлення капіталізму.
- •Пытанне 21. Новая эканамічная палітыка ў бсср. Прамысловасць і сельская гаспадарка бсср ў 1920-1930-х.
- •Пытанне 22. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у канцы 20-х — 30-я гг. Хх ст
- •Пытанне 23. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы (1921-1939 гг.).
- •Пытанне 24. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср. Акупацыйны рэжым.
- •30. Пераход рб да сацыяльна-арыентаванай рын. Экан. Асноўныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў канцы хх-пачатку ххі стст.
Пытанне 11. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-пачатку хіх стст.
3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Адміністрацыйны падзел. На далучаных да Расійскай імперыі тэрыторыях уводзіўся новы адміністрацыйны падзел замест ваяводстваў і паветаў ствараліся губерні. Паводле адміністрацыйнай рэформы 1796 г. тэрыторыя Беларусі была падзелена на тры губерні: Беларускую з губернскім горадам Віцебскам, Мінскую з губернскім горадам Мінскам і Літоўскую з губернскім горадам Вільняй. У 1801-1802 гг. у Расіі праводзіцца яшчэ адна адміністрацыйная рэформа. Яе вынікам стаў падзел Беларускай губерні на Магілёўскую і Віцебскую, а Літоўскай на Гродзенскую і Віленскую. Да таго ж на тэрыторыі Беларусі ствараюцца генерал-губернатарствы: Беларускае (існавала па 1856 г.) у складзе Магілёўскай і Віцебскай губерняў і Літоўскае (Віленскае) (існавала па 1912 г.) у складзе Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў. Падчас польскага паўстання 1830 1831 гг. Мінская губерня таксама набыла статус генерал-губернатарства (існавала з 1831 па 1834 г.). Генерал-губернатары прызначаліся імператарам, непасрэдна яму падпарадкоўваліся і мелі фактычна неабмежаваныя паўнамоцтвы. Выканаўчая ўлада ў губернях належала губернатарам. Яны кіравалі праз канцылярыі. Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях у канцы, XVIII ст. У сваёй дзейнасці расійскі ўрад павінен быў улічваць, пэўныя адрозненні эканамічнага і палітычнага развіцця Расійскай імперыі і Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. Урад Расіі спачатку праводзіў на далучаных землях вельмі асцярожную палітыку. Шляхце было дадзена ўрачыстае абяцанне не кранаць яе правоў і існуючых грамадскіх адносін. На працягу месяца пасля выхаду ўказа аб уключэнні беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ўсё насельніцтва (за выключэннем прыгонных сялян), павінна было прысягнуць новай уладзе. Тым, хто не жадаў прысягаць, было прапанавана ў трохмесячны тэрмін прадаць сваю нерухомую маёмасць і выехаць за мяжу. Па заканчэнні акрэсленага часу маёмасць асоб, якія не прынялі прысягі, перадавалася ў дзяржаўную казну. Пераход беларускіх магнатаў і шляхты ў расійскую дзяржаўную залежнасць адбываўся спакойна большасць іх прысягнула новай уладзе. Не прынялі прысягу толькі некаторыя буйныя магнаты: Агінскія Радзівілы Сапега Чартарыйскі Пацей. Беларуская шляхта, што прыняла прысягу, атрымала ўсе правы і прывілеі, якімі карысталіся расійскія дваране паводле законаў імперыі, у прыватнасці "Даравальнай граматы дваранству" ад 1785 г. На далучаныя тэрыторыі паступова распаўсюджваецца расійскае заканадаўства. Так, у 1773 г. мясцовай шляхце і купецтву было дазволена выбіраць сваіх дэпутатаў для выпрацоўкі новага агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. утвораны павятовыя і губернскія дваранскія сходы, праведзены выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства. На беларускія гарады былі распаўсюджаны прынцыпы "Даравальнай граматы гарадам" ад 1785 г. У гарадах скасоўвалася магдэбургскае права, адмяняліся юрыдыкі. Урад выкупіў шматлікія прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі. Кіраванне гарадскім жыццём ажыццяўлялася гарадской Думай. Гэта быў выбарны орган гарадскога самакіравання, які ствараўся на аснове саслоўнага прадстаўніцтва. Купцы Беларусі павінны былі запісвацца ў гільдыі (у залежнасці ад аб'яўленай сумы капіталу) і купляць гандлёвае пасведчанне. На беларускія губерні распаўсюджвалася і расійская падатковая сістэма. Розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва былі заменены на падушны падатак і земскі збор. Але зза слабай плацежаздольнасці беларускаму насельніцтву на некаторы час даваліся льготы. На два гады яно было наогул вызвалена ад дзяржаўных падаткаў, а на працягу наступных дзесяці гадоў ва ўсіх беларускіх губернях падушны падатак збіраўся ў гіалавінным памеры. Калі адміністрацыйнае і фінансавае кіраванне ў беларускіх губернях ажыццяўлялася па нормах расійскага заканадаўства і было строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе, то мясцовыя суды яшчэ доўгі час працягвалі сваю дзейнасць па прававых нормах Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Члены судоў у Беларусі выбіраліся шляхтай, чаго былі пазбаўлены дваране вялікарасійскіх губерняў. Польская мова мела статус афіцыйнай у мясцовым справаводстве. Шляхам захавання судовых і прававых парадкаў Рэчы Паспалітай расійскі ўрад меркаваў умацаваць лаяльнасць шматлікай мясцовай шляхты да прастола, не ствараючы пагрозы дзяржаўнай цэласнасці Расійскай імперыі. Канфесійная і нацыянальная палітыка. У канцы XVIII ст. на землях ВКЛ, якія адышлі да Расійскай імперыі, пражывала каля 39 % уніятаў, 38 % католікаў, 10 % іудзеяў, 6,5 % праваслаўных, 4 % старавераў, астатнія 2,5 % прыходзіліся на пратэстантаў, мусульман і караімаў. Расійскі ўрад дазволіў дзейнасць усіх канфесій, аднак верацярпімасць была адноснай. Галоўнай задачай канфесійнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі было ўзмацненне пазіцый праваслаўя. Мясцовая праваслаўная царква перайшла пад юрысдыкцыю Свяцейшага Сінода. Сінод з'яўляўся вышэйшым органам кіравання ў Рускай праваслаўнай царкве. Яго ўзначальваў оберпракурор свецкі чыноўнік, які прызначаўся імператарам. У канцы XVIII ст. на Беларусі існавалі дзве праваслаўныя епархіі Магілёўская (створана яшчэ ў 1632 г.) і Мінская (створана ў 1793 г.). Мінскай епархіі падначальваліся праваслаўныя прыходы Міншчыны, Віленшчыны і Гродзеншчыны. Матэрыяльнае становішча праваслаўнай царквы на Беларусі, нягледзячы на яе пануючае становішча, было даволі цяжкім. Праваслаўнымі ў асноўным былі прыгонныя сяляне, бедная шляхта і мяшчане. Дваране (у большасці сваёй католікі) мала клапаціліся пра ўладкаванне праваслаўных прыходаў. На тэрыторыі беларускіх губерняў шырокую свабоду мелі каталіцтва і пратэстантызм. Расійскі ўрад улічваў, што католікамі з'яўляліся практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта. Таму маёмасць каталіцкіх касцёлаў і кляштараў захоўвалася ў недатыкальнасці, католікі мелі права свабодна выконваць абрады. Адзінае, што катэгарычна забаранялася каталіцкаму духавенству, гэта схіляць да сваёй веры праваслаўных. На землях Беларусі знайшоў сабе часовы прытулак ордэн езуітаў, забаронены Рымскім Папам у 1773 г. Толькі пасля вайны 1812 г. зза супрацоўніцтва каталіцкага духавенства з французскай акупацыйнай адміністрацыяй езуітаў выгналі з Расіі, а іх маёмасць была канфіскавана. Полацкую езуіцкую акадэмію закрылі ў 1820 г. У адносінах да уніятаў таксама была праяўлена верацярпімасць. Праваслаўным святарам пад пагрозай адлучэння ад сваіх прыходаў забаранялася прымушаць уніятаў пераходзіць у праваслаўе. Толькі пасля паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 г. Кацярына II выдала ўказ аб ліквідацыі ўсялякіх перашкод пры пераходзе уніятаў у праваслаўе. У пачатку XIX ст. пад ціскам мясцовых памешчыкаўкатолікаў распачаўся перавод уніятаў у каталіцтва. Рэскрыптам ад 4ліпеня 1803 г. Аляксандр I забараніў пераходы ў каталіцтва. Каб захаваць цэласнасць уніяцкай царквы, У адпаведнасці з указам Аляксандра I ад 16 ліпеня 1805 г. у рымскакаталіцкай калегіі быў створаны уніяцкі дэпартамент пад кіраўніцтвам архіепіскапа Іраклія Лісоўскага. Толькі ў адносінах да аднаго народа яўрэяў уводзіліся значныя абмежаванні. У Рэчы Паспалітай яўрэі не атрымалі фарміраванне мяжы аселасці яўрэйскага насельніцтва. Указ ад 23 верасня 1794 г. даваў яўрэям права аселага жыхарства. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем. Запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі яўрэі маглі з умовай, што будуць плаціць падвойны дзяржаўны падатак у параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам. Каб забяспечыць паступленне падаткаў, урад пакінуў кагал у якасці органа абшчыннага яўрэйскага самакіравання. У 1795 г. яўрэям-купцам і мяшчанам было забаронена перамяшчацца з губерні ў губерню. "Палажэнне аб уладкаванні яўрэяў" ад 9 снежня 1804 г. захоўвала мяжу аселасці, адмяняла падвойны падатак з фабрыкантаў, рамеснікаў і землеўладальнікаў. Выбарчыя пасады ў гарадскім самакіраванні было дазволена займаць толькі адукаваным яўрэям, якія ведалі рускую, польскую або нямецкую мову.
Сацыялыіая структура насельніцтва Беларусі мела саслоўны характар. Саслоўі былі прывілеяваныя і падатковыя. Да прывілеяваных саслоўяў належала дваранства, духавенства, купецтва і нешматлікая група ганаровых грамадзян (з'явілася ў 1832 г.). Духавенства з'яўлялася другім прывілеяваным саслоўем. Пераважную большасць сярод яго складала хрысціянскае духавенства. Яно падзялялася на праваслаўнае, уніяцкае (да 1839 г.), рымскакаталіцкае і пратэстанцкае. Да ганаровых грамадзян адносіліся купцы першай гільдыі. Да падатковых саслоўяў адносіліся сяляне і мяшчане. Па юрыдычнаму стану ў Беларусі вылучаліся тры групы сялян прыватнаўласніцкія, дзяржаўныя і вольныя. Памешчыцкія сяляне падзяляліся на паселеных і дваровых. У карыстанні паселеных сялян быў зямельны надзел, атрыманы ад памешчыка, на якім яны займаліся сельскай гаспадаркай. Дваровыя сяляне жылі пры двары памешчыка і абслугоўвалі яго сядзібу, сваіх сродкаў вытворчасці не мелі. Даволі шмат сярод памешчыцкіх сялян было агароднікаў. Яны не мелі зямельнага надзелу, толькі сядзібу з агародам. Былі і такія сяляне, што не мелі ні зя.млі, ні хаты. Іх называлі бабылямі або кутнікамі. Памешчыцкія сяляне знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад сваіх уладальнікаў. Другое па колькасці месца пасля памешчыцкіх сялян у Беларусі займалі дзяржаўныя сяляне. Яны належалі казне, плацілі аброк, былі асабіста вольнымі, мелі права мяняць сваю саслоўную прыналежнасць і месца жыхарства. Вольных сялян у беларускіх губернях было няшмат. Яны не належалі ні памешчыкам, ні царкве, ні дзяржаве, ні іншым уласнікам, маглі свабодна перамяшчацца. Саслоўная палітыка расійскага ўрада. Саслоўная палітыка, якая праводзілася на тэрыторыі Беларусі, была скіравана на ўмацаванне пазіцый Расіі. Яшчэ Кацярынай II асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі (звыш 180 тыс. чалавек мужчынскага полу) была раздадзена рускім дваранам і чыноўнікам. Пасля 1801 г. зза супраціўлення дзяржаўных сялян пераводу іх у разрад памешчыцкіх раздача маёнткаў у Беларусі была спынена ўрадам Аляксандра I. Палітыка расійскага ўрада ў адносінах да дваранства Беларусі вызначалася надзвычайнай асцярожнасцю. Да розных груп беларускага дваранства ён падыходзіў дыферэнцыравана. У адносінах да дробнай шляхты, якая складала абсалютную большасць мясцовага прывілеяванага саслоўя, праводзіўся так званы "разбор шляхты". Шляхціцы, што дакументальна не змаглі пацвердзіць свайго дваранскага паходжання, пераводзіліся ў розныя групы падатковага саслоўя. "Разбор шляхты" пачаўся адразу пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, але з-за складанай юрыдычнай сістэмы доказаў дваранскага паходжання праводзіўся вельмі марудна. Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада на беларускіх землях, стала канфіскацыя маёнткаў за антыўрадавую дзейнасць. Адным са сродкаў вырашэння сялянскага пытання было ўвядзенне з 1810 г. ваенных пасяленняў (А. Аракчэеў). Мелася на мэце стварыць з сялян ізаляваную ваенную касту (апору ўрада), якая павінна была забяспечваць сябе харчаваннем і фуражом. Аднак вопыт стварэння ваенных пасяленняў у Магілёўскай і Віцебскай губернях аказаўся няўдалым. Яны не здзейснілі ніводнай з пастаўленых задач. Польскае пытанне ва ўрадавай палітыцы Расіі. Пасля паДзелаў Рэчы Паспалітай пераважная большасць польскага грамадства пастаянна імкнулася аднавіць сваю дзяржаўнасць. У гэтым і заключалася сутнасць польскага пытання. У пачатку XIX ст. па ініцыятыве Аляксандра I пачала абМяркоўвацца магчымасць аднаўлення дзяржаўнасці Польшчы. На супрацоўніцтва з расійскімі ўладамі пайшлі некаторыя дзеячы польскага нацыянальнага руху, у тым ліку А. Чартарыйскі і М. Агінскі. У 1815 г. Каралеўству Польскаму, створанаму паводле пастановы Венскага кангрэса, была падаравана Канстытуцыя, у адпаведнасці з якой у Польшчы фарміравалася мясцовая адміністрацыя. Умацаванню пазіцый каталіцызму ў беларускіх губернях спрыяла і тое, што ўся тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Віленскай навучальнай акругі, польскай па характару сваёй дзейнасці.Аднак выкрыццё ў пачатку 1820-х гг. у Віленскі.ч універсітэце тайных студэнцкіх гурткоў польскай моладзі змяніла ўрадавую палітыку ў Беларусі. Асноўнай яе мэтай стала паслабленне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. Курс на аслабленне польскага ўплыву на беларускіх землях яшчэ больш узмацніўся ў канцы 20х гг. XIX ст., асабліва ў сувязі з польскім нацыянальным паўстаннем 1830-1831 гг.
