- •2. Культура Беларуси во второй половине XVII — первой половине XVIII в.
- •Пытанне 11. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-пачатку хіх стст.
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ва ўмовах крызісу феадальнай гаспадаркі (канец XVIII- 50-я гады хіх).
- •Пытанне 13. Дасягненні і праблемы культурнага развіцця Беларусі ў п.П. Хіх ст.
- •Пытанне 14. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі і яе вынікі.
- •Пытанне 15. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у п.П. Хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •16. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў хіх-пачатку хх ст. Эканамічныя працэсы ў Беларусі ва ўмовах станаўлення капіталізму.
- •Пытанне 21. Новая эканамічная палітыка ў бсср. Прамысловасць і сельская гаспадарка бсср ў 1920-1930-х.
- •Пытанне 22. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у канцы 20-х — 30-я гг. Хх ст
- •Пытанне 23. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы (1921-1939 гг.).
- •Пытанне 24. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср. Акупацыйны рэжым.
- •30. Пераход рб да сацыяльна-арыентаванай рын. Экан. Асноўныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў канцы хх-пачатку ххі стст.
Пытанне 15. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у п.П. Хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
Польскія і расійскія дваранскія рэвалюцыянеры ў Беларусі. Вынікі Венскага кангрэса 1815 г., наданне аўтаноміі і канстытуцыі Царству (Каралеўству) Польскаму выклікалі ў адукаваных колах Літвы і Беларусі спадзяванні на далучэнне беларуска-літоўскіх зямель да Царства Польскага. Гэтыя надзеі падмацавала стварэнне ў 1817 г. асобнага Літоўскага корпуса з ураджэнцаў беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх губерняў. Яго ўзначаліў галоўнакамандуючы польскім войскам, вялікі князь Канстанцін Паўлавіч. Штандарам Літоўскага корпуса была зацверджана “Пагоня” Вялікага княства Літоўскага, змешчаная на двухгаловым срэбным арле.Але для найбольш радыкальнай і актыўнай часткі шляхты былой Рэчы Паспалітай існаванне куртатага польскага нацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння было недастаткова. Яшчэ ў 1796 г. ў Вільні было заснавана першае тайнае антырасійскае згуртаванне “Віленская асацыяцыя”. Сваёй мэтай таварыства вызначыла барацьбу за адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Члены таварыства склалі “Акт паўстання”, але ў 1797 г. ўлады выкрылі арганізацыю.Значны ўплыў на распаўсюджванне тайных арганізацый аказала адраджэнне ў 1815 г. ў Царстве Польскім дзейнасці легальнага масонства. У 1819 г. таварыства “Нацыянальнае масонства” паставіла сабе за мэту аднаўленне незалежнай “Польшчы ў магчыма больш шырокіх межах”. Для яе рэалізацыі меркавалася стварыць аддзяленні таварыства ў кожнай правінцыі былой Рэчы Паспалітай. У склад арганізацыі ўвайшлі былы маршалак Віленскай губерні М. Ромер, сакратар канцылярыі віленскага маршалка Ю. Струміла, князь К. Радзівіл, граф С. Солтан. У маі 1821 г. таварыства было пераўтворана ў тайную арганізацыю, якая атрымала назву “Патрыятычнае таварыства”. Ініцыятарамі выступілі генерал Я. Ушынскі, маёр В. Лукасінскі і іншыя польскія афіцэры. Цэнтральны Камітэт арганізацыі накіраваў эмісараў у Літву, Кракаў, Падолле для стварэння мясцовых аддзелаў. Асноўную ўвагу ў сваёй дзейнасці ён звярнуў на асобны Літоўскі корпус. У 1824 – 1825 гг. паміж Патрыятычным таварыствам і Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў адбыліся перамовы аб будучыні адроджанай Польшчы. Землі Беларусі сталі прадметам спрэчак. У 1826 г. існаванне “Патрыятычнага таварыства” было выкрыта па справе дзекабрыстаў.У канцы 1817 г. студэнты Віленскага універсітэта А. Міцкевіч, Я. Чачот, Ю. Яжоўскі і інш. заснавалі тайнае патрыятычнае Таварыства філаматаў (прыхільнікаў ведаў), члены якога першапачаткова ставілі асветніцка-культурныя мэты. Паступова філаматы прыйшлі да ідэі карэнных сацыяльна-эканамічных рэформ: ліквідацыі прыгоннага права, увядзення канстытуцыйнага кіравання. У праграме таварыства выказвалася ідэя аб праве народаў на незалежнае існаванне. У 1818 г. філаматы пашыраюць сферу сваёй дзейнасці. Яны засноўваюць філіялы – “Таварыства прамяністых” і “Саюз літаратараў”. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікае “Таварыства аматараў навук”, члены якога прапаведавалі ідэі волі і роўнасці. На працягу 1817 – 1823 гг. у асяроддзі студэнцкай моладзі Каралеўства Польскага і заходніх губерняў Расіі існавала каля 50 тайных згуртаванняў.У канцы 1820 г. філаматы заснавалі новую тайную арганізацыю філарэтаў (аматараў дабрачыннасці). Гэта таварыства ўключала ў сябе больш шырокія колы моладзі, ў тым ліку за межамі Вільні. Галоўная мэта філарэтаў – аднаўленне Рэчы Паспалітай і адмена прыгоннага права. Члены таварыства займаліся вывучэннем беларуска-літоўскага краю, яго гісторыі, фальклору, побыту насельніцтва. У асяроддзі віленскай моладзі выказваліся і планы ўзброенага выступлення. Аднак уладам стала вядома аб існаванні тайных студэнцкіх арганізацый. Дзевяць філарэтаў і адзінаццаць філаматаў былі высланы ва ўнутраныя губерні Расіі, у тым ліку А. Міцкевіч, Т. Зан, І. Дамейка. Ад працы ў Віленскім універсітэце былі адхілены І. Лялевель, І. Даніловіч, М. Баброўскі. Сваіх пасад пазбавіліся рэктар універсітэта Ю. Твардоўскі і папячыцель Віленскай навучальнай акругі А. Чартарыйскі.У 1824 – 1825 гг. урад, улічваючы, што цэнтрамі большасці тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прымае меры па наглядзе за навучэнцамі. У адпаведнасці з указам Аляксандра І жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася адпраўляць дзяцей на вучобу ў Гейдэльбергскі, Іенскі, Гесенскі і Вюртэмбергскі універсітэты. Чыноўнікі абавязаны былі даваць падпіску аб непрыналежнасці студэнтаў і настаўнікаў да тайных суполак.Пасля паўстання Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу ў 1820 г. у Беларусь былі пераведзены гвардзейскія часці, у якіх служылі будучыя дзекабрысты А. Бястужаў, М. Лунін, А. Адаеўскі, К. Рылееў і інш. М. Mypaўёў, кіpaўнік “Паўночнага таварыства”, падчас знаходжання ў Мінску, напісаў свой першы варыянт “Канстытуцыі”. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра “Таварыства з’яднаных славян” І. Гарбачэўскі. Дзекабрыстамі распрацоўваўся план паўстання ў Бабруйскай крэпасці, якое павінна было даць штуршок дзяржаўнаму перавароту ў Расіі. Дзекабрысты і члены мясцовых тайных таварыстваў спрабавалі наладзіць супрацоўніцтва. Аднак пытанне аб самастойным развіцці Беларусі не ўздымалася.У 1825 – 1826 гг. у Магілёве існавала ўправа Паўночнага таварыства, арганізаваная па ініцыятыве М. Нарышкіна ад’ютантамі галоўнакамандуючага 1-й арміі В.А. Мусіным-Пушкіным і П.П. Цітовым. У Гродзенскай губерні дзейнічалі два тайных дзекабрысцкіх таварыствы – “Таварыства сяброў” (1822 – 1826 гг.) і “Таварыства ваенных сяброў” (1825 – 1826 гг.). Апошняе па ініцыятыве К.Г. Ігельстрома і А.І. Вягеліна, 24 снежня 1825 г. падняло паўстанне Літоўскага піянернага (сапёрнага) батальёна. У пачатку лютага 1826 г. спрабаваў падняць паўстанне ў Бабруйскай крэпасці С. Трусаў.Пасля разгрому дзекабрыстаў праз ваенна-судовую камісію, якая працавала ў Магілёве, прайшлі 15 чалавек. Другім цэнтрам следства і суда над дзекабрыстамі быў Беласток. Бабруйская крэпасць стала “турмой на Бярэзіне” для 20 дзекабрыстаў, у тым ліку І. Бурцова, В. Норава, С. Трусава і інш.Разгром дзекабрыстаў у Расіі прывёў да росту апазіцыйнага руху ў Царстве Польскім. Ідэі ўзброенага паўстання супраць самадзяржаўя, якія існавалі ў польскіх тайных таварыствах, знаходзілі водгук і сярод студэнцкай моладзі Віленскага універсітэта.Паўстанне 1830 – 1831 гг. Набліжэнне паўстання ў Каралеўстве Польскім паскорылі рэвалюцыя ў Францыі, нацыянальна-вызваленчыя рухі ў Бельгіі і Італіі. У ноч на 29 лістапада 1830 г. пачалося паўстанне ў Варшаве. Галоўнымі прычынамі паўстання былі незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай і парушэнне расійскім урадам польскай Канстытуцыі 1815 г. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы Польшчы адстойвалі лозунгі буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў. Але кіраўніцтва паўстаннем апынулася ў руках польскіх арыстакратаў. Яны імкнуліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., абапіраючыся на армію Царства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін. Ні правыя, ні левыя не ўздымалі пытання нацыянальнага вызначэння беларускага народа. На іх думку, Беларусь павінна была ўліцца ў склад незалежнай Польшчы.Расійскі ўрад імкнуўся не дапусціць пашырэння паўстання на тэрыторыю Беларусі, Літвы і Украіны. Тут у снежні 1830 г. было ўведзена ваеннае становішча. На гэтых тэрыторыях павялічвалася колькасць войска. На маёнткі памешчыкаў, якія з’ехалі ў Каралеўства Польскае, быў накладзены арышт, звольнены многія з мясцовых чыноўнікаў. Аднак у пачатку красавіка 1831 г. паўстанне дасягнула Літвы і Паўночна-Заходняй Беларусі – Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісненскі і Вілейскі паветы. Паўстанне развівалася тут пераважна стыхійна, хоць у студзені 1831 г. пры падтрымцы эмісараў з Варшавы і быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Камітэт распрацаваў план паўстання, згодна з якім для падрыхтоўкі паўстання на месцах было вырашана стварыць тайныя павятовыя паўстанцкія камітэты. У лютым 1831 г. Цэнтральны камітэт сабраў у Вільні прадстаўнікоў павятовых камітэтаў. Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войск.У канцы сакавіка 1831 г. пачалося паўстанне ў Літве і Заходняй Беларусі. Віленскі цэнтральны камітэт не здолеў кантраляваць ход гэтага паўстання. У кожным павеце быў створаны свой павятовы ўрад, які ўзначальвалі мясцовыя памешчыкі. Урад кожнага павета пры дапамозе каталіцкага духавенства прыводзіў насельніцтва да прысягі, аб’яўляў рэкруцкі набор ў войска, выдаваў розныя звароты да насельніцтва. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў паўстанцкія атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час імперскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Ядро паўстанцаў складалі шляхта, навучэнцы, афіцэры-палякі, каталіцкае і ўніяцкае духавенства. Увогуле ў Літве і Беларусі ў паўстанні прымалі ўдзел каля 10 тыс. чалавек. Вузкія палітычныя мэты кіраўнікоў паўстання абумовілі той факт, што яно не атрымала значнай падтрымкі насельніцтва.У красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. Таму Віленскі Цэнтральны камітэт вырашыў пачаць падрыхтоўку да захопу Вільні і стварыць аб’яднанае войска. Бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г. стала кульмінацыяй паўстання, у якой аб’яднаныя паўстанцкія сілы краю разам з прысланым на дапамогу польскім корпусам (12 тыс. чалавек) не змаглі дасягнуць перамогі над расійскім войскам. Тым не менш, у Беларусі і Літве было арганізавана каля трыццаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады пад агульным кіраўніцтвам С. Радзішэўскага ў Вілейскім павеце (3,3 тыс. чалавек), В. Брахоцкага ў Дзісненскім павеце (3 тыс. чалавек), К. Пшаздзецкага ў Ашмяскім павеце (2,5 тыс. чалавек), Ю. Кашыца і М. Мяржэўскага ў Навагрудскім (1 тыс. чалавек). На дапамогу ім прыйшлі рэгулярныя польскія войскі на чале з генераламі Д. Хлапоўскім і А. Гелгудам.У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена па ўсёй Беларусі і Літве, а потым і ў Польшчы. Указам 6 мая 1831 г. былі выдзелены тры разрады “злачынцаў”: да першага адносілі кіраўнікоў, да другога – тых, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, да трэцяга – усіх іншых. Сялянам, якія вярталіся да свайго памешчыка, давалася дараванне. Маёнткі абвінавачаных падлягалі секвестру. Ад секвестру пазбаўляліся тыя, хто сам з’явіўся на працягу месяца пасля публікацыі ўказа і пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2 878 чалавек. Сваіх маёнткаў пазбавіліся магнаты, якія валодалі тысячамі прыгонных (Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш.). На тэрыторыі Беларусі ў 1837 г. лічыліся канфіскаванымі 115 маёнткаў з больш як 38 тыс. сялян мужчынскага полу, яны папоўнілі дзяржаўны фонд.Але і пасля падзей 1830 – 1831 гг. рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі і Літве не спыніўся. Адна з найбольш радыкальных у Беларусі і Літве тайных суполак – “Дэмакратычнае таварыства” – была створана ў 1836 г. па ініцыятыве Ф. Савіча пры Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1837 г. Ф. Савіч наладзіў сувязі з Пінскай і Слуцкай ячэйкамі тайнага таварыства “Садружнасць польскага народа”, якое ўзначальваў польскі рэвалюцыянер-дэмакрат Ш. Канарскі. У статуце “Дэмакратычнага таварыства” – “Прынцыпах дэмакратызму” – былі абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян з зямлёй ад прыгоннай залежнасці, права кожнага народа на нацыянальную самастойнасць. У 1838 г. “Дэмакратычнае таварыства” было выкрыта, а праз год Ф. Савіч быў высланы на Каўказ у дзеючую армію.У 1846 – 1849 гг. у Ашмянах, Вільне, Гродне, Лідзе і Мінску дзейнічалі суполкі тайнай арганізацыі “Саюз свабодных братоў”. Ён меў на мэце сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, барацьбу за свабодную Польшчу і Расію.
Пытанне 18. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларускіх зямель другой паловы ХІХ-пачатку ХХ ст.
1. Вторая половина XIX — начало XX в. стали решающим этапом в процессе формирования белорусской нации. Нация — это общность людей, сложившаяся исторически, с характерными для нее постоянным проживанием на одной территории, общностью хозяйственной жизни, одним литературным языком, схожестью культуры и психологии, в т. ч. национального самосознания.
2. Становление нации характеризуется формированием национального самосознания — совокупности идей, представлений, убеждений, верований, в которых народ осмысляет себя как национальную общность и исторические корни своего происхождения. Одной из форм проявления национального самосознания являются собственные названия народа. Еще в первой половине XIX в. Центральную и Западную Беларусь нередко называли Литвой, а ее население — литвинами. В конце XIX — начале XX в. наименования «Беларусь» и «белорусы» закрепляются за всей этнической территорией белорусов.
3. Одним из признаков формирования нации стала общность хозяйственной жизни. Увеличение количества фабрично-заводских предприятий, переориентация помещичьих хозяйств на продажу своей продукции, развитие торговли и строительство железных дорог.
4. К концу XVIII в. старобелорусский язык, использовавшийся как язык государственного делопроизводства в ВКЛ, фактически перестал существовать.
5. Процесс формирования белорусской нации был связан с оформлением белорусской национальной идеи — представлениями, в которых выражалось понимание белорусов как самостоятельной общности людей. Смыслом национальной идеи стало достижение белорусами собственной государственности.
Теоретическое обоснование белорусской национальной идеи впервые дали белорусские студенты, создавшие в 1884 г. в Петербурге нелегальную народническую организацию «Гомон». Они выступали за автономию, т. е. широкое внутреннее самоуправление для белорусов в составе демократической и федеративной России. В 1905 г. гомоновскую идею развивали далее приверженцы Белорусской социалистической громады (БСГ), Важную роль в признании факта существования белорусской нации и формирования ее идеи сыграла газета «Наша ніва», издававшаяся в 1906—1915 гг. в Вильно.
Культура Беларуси в 60-е гг. XIX — начале XX в.
1. В области образования - обучение становилось всесословным. Однако в 1887 г. распоряжением министра просвещения, получившим название «Указ о кухаркиных детях», запрещалось принимать в гимназии детей кухарок, прачек, мелких торговцев и т. п. Был также ограничен прием в гимназии евреев. Начальное образование в сельской местности во второй половине XIX в. давали народные училища и церковно-приходские школы, а в городах — городские училища. В Беларуси были открыты семинарии для подготовки учителей начальных школ.
В 1864 г. в связи с событиями восстания 1863—1864 гг. был закрыт земледельческий институт в Горы-Горках Могилевской области. Получить высшее образование выходцы из Беларуси могли только в учебных заведениях Российской империи.
2. Состояние научных знаний в начале XX в. определялось развитием белорусоведения. Один из первых исследователей Беларуси Иван Носович «Словарь белорусского наречия», где содержалось более 30 тыс. слов. Ученый-краевед Евдоким Романов, собравший и издавший фольклорно-этнографические материалы в многотомном «Белорусском сборнике», трудился над созданием археологических карт Могилевской, Витебской, Гродненской губерний, обнаружил Бердыжскую стоянку первобытных людей.
В трехтомном исследовании академика Ефима Карского «Белорусы», названном «энциклопедией белорусоведения», Исторические исследования были представлены трудами историка и этнографа Митрофана Довнар-Запольского.
3. Существенную роль в становлении белорусского литературного языка сыграл Франтишек Богушевич. Он одним из первых среди белорусских писателей отметил самостоятельность белорусского языка и стал своеобразным «отцом» белорусского возрождения. В конце XIX в. увидели свет сборники его стихов «Дудка белорусская» и «Смык белорусский», подписанные псевдонимами «Мацей Бурачок» и «Сымон Рэўка з-пад Барысава».
Как создатель новой белорусской литературы и литературного языка вошел в историю поэт Янка Купала (Иван Луцевич) — автор пьес «Павлинка», «Разоренное гнездо» («Раскиданае гняздо») и др.
4. Значительным явлением в развитии культуры Беларуси стало издание газеты «Наша ніва» в Вильно в 1906— 1915 гг. Ее главными темами были Беларусь и судьба народа.
5. Театральная жизнь в Беларуси была связана с деятельностью Первой белорусской труппы Игната Буйницкого, который считается создателем белорусского профессионального театра.
Одним из самых известных живописцев был Казимир Альхимович, картина которого «Погребение Гедимина» получила всемирное признание. Ведущим пейзажистом был Аполлинарий Горавский. Он воспевал в своих полотнах красоту белорусской природы и народный быт.
Одну из них создал в Витебске автор многочисленных картин, отражающих черты еврейского быта, Юдель Пэн, уроженец Витебщины всемирно известный художник XX в. Марк Шагал.На рубеже XIX—XX вв. возник архитектурный стиль модерн, в котором строились железнодорожные вокзалы, промышленные здания, банки, жилые дома, а также гостиница «Европа» в Минске и др.
