Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_ist_bel.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
526.85 Кб
Скачать

Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ва ўмовах крызісу феадальнай гаспадаркі (канец XVIII- 50-я гады хіх).

Сельская гаспадарка. Сацыяльныя супярэчнасці. Адной з асаблівасцей развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі было панаванне буйнога дваранскага землеўладання. У сваіх маёнтках памешчыкі будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны: суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, жалезаапрацоўчыя. Вельмі важнай галіной прыбытку быў продаж лесу. Асновай сельскай гаспадаркі з’яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі галоўную частку сваіх даходаў. Важнейшым напрамкам спецыялізацыі памешчыцкіх гаспадарак, асабліва на Гродзеншчыне, становіцца танкарунная авечкагадоўля. На мяса-малочнай жывёлагадоўлі ў той час спецыялізаваліся толькі асобныя памешчыкі, якія мелі ў сябе вінакурныя заводы. У памешчыцкіх гаспадарках стала шырэй выкарыстоўвацца наёмная праца.Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 г. у Віцебску. Развіццю капіталістычных адносін спрыяла і тое, што мясцовае дваранства атрымала доступ да пазык у цэнтральных банках з правам закладу маёнткаў разам з сялянамі. Так феадальная памешчыцкая ўласнасць пераўтваралася ў капіталістычную ўласнасць банкаў і крэдытных устаноў. З пачатку ХІХ ст. развівалася прамысловая дзейнасць сялян. Яны выраблялі на продаж ільняныя і суконныя тканіны, аўчыну, хатнія драўляныя вырабы. Адным з яскравых паказчыкаў крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы было нарастанне сялянскага руху. Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцей у Беларусі з’яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі. У канцы 40-х гг. сярод сялян Беларусі пашырыліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. У сувязі з гэтым сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў. Але найбольш распаўсюджанымі формамі сялянскага руху з’яўлялася адмова ад выканання павіннасцей і падача “іскаў аб вольнасці” на імя цара. З 40-х гг. ХІХ ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс. У сельскай гаспадарцы ён выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, у абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльных канфліктаў. Барацьба дзяржаўных і памешчыцкіх сялян за паляпшэнне свайго становішча прымусіла расійскі ўрад змяніць сялянскую палітыку ў Беларусі. У гэтых умовах урад праводзіць рэформы, мэтай якіх было захаваць сістэму феадальнага землеўладання, падняць прыбытковасць памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, ураўнаваць гаспадарчы ўзровень сялян. Аўтарам адной з рэформ быў граф П.Д. Кісялёў – кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік абмежавання прыгоннага права. Рэформа дзяржаўнай вёскі. Рэформа ў сістэме феадальнага землеўладання пачалася з дзяржаўнай вёскі, становішча якой у Расіі і Беларусі было розным. У Расіі інстытут “дзяржаўнага феадалізму” выступаў як сістэма эксплуатацыі.Нормы эксплуатацыі дзяржаўных сялян тут абмяжоўваліся інвентарамі, ніхто не меў права іх перавышаць. У Беларусі ж дзейнічала сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду мясцовым памешчыкам. Розным было і прававое становішча дзяржаўных сялян Расіі і Беларусі. У Расіі з паскарэннем тэмпаў развіцця капіталізму значна пашырыліся саслоўныя правы дзяржаўных сялян. Яны былі абвешчаны вольнымі грамадзянамі, маглі мяняць месца жыхарства, пераходзіць у іншыя саслоўі, мяняць накірунак дзейнасці, звяртацца са скаргамі ў судовыя інстанцыі. У Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян нічым не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладар быў надзелены адміністрацыйнай, судовай і эканамічнай уладай над сялянамі. Але галоўнае адрозненне двух рэгіёнаў было ў сістэме збору феадальнай рэнты: у Расіі дзяржаўныя маёнткі былі на падушным аброку, у Беларусі – на паншчыне. Першай часткай рэформы дзяржаўнай вёскі стала перабудовы яе апарату кіравання. Агульнае кіраванне было сканцэнтравана ў Дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў. З 1 студзеня 1836 г. яны перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей, першым міністрам якога быў прызначаны П.Д. Кісялёў. Замест чатырох’яруснай сістэмы мясцовага кіравання, уведзенай у расійскіх губернях, у Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерняакругасельская ўправа. У выніку рэформы абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Было ўпарадкавана кіраванне дзяржаўнымі маёнткамі, уведзены жорсткі адміністрацыйны кантроль за часовымі ўладальнікамі, павышаны статус сельскай абшчыны. Другой часткай рэформы П.Д. Кісялёва з’яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў, эпідэмій, падзяжу жывёлы і іншых бедстваў. Акрамя гэтага, ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання дзяцей дзяржаўных сялян, аказання медыцынскай дапамогі, правядзення розных агранамічных мерапрыемстваў, актывізацыі гандлю, развіцця сістэмы страхавання, барацьбы з п’янствам. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі побыт цалкам за кошт сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў. Трэцяя і галоўная частка рэформы П.Д. Кісялёва – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Гэта было мерапрыемства, якое ставіла тры мэты: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцей, выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннасцей, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян. У працэсе люстрацый у Беларусі знішчаюцца фальваркова-паншчынная сістэма і сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя сяляне паскоранымі тэмпамі пераводзяцца на пазямельны аброк. Адмова ад фальваркова-паншчыннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны характар Асабліва значныя перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян. Прынцыповае значэнне мелі правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія і апякунскія правы, правы атрымання спадчыны і ўласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі. Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы. З 1840 г. П.Д. Кісялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. Памешчыкі рашуча сталі на абарону сваёй уласнасці. Рэформа ўніфікавала памер павіннасцей сялян шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах. Па сутнасці, ў становішчы сялян мала што змянілася, значнага скарачэння павіннасцей не адбылося. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання – аб сялянскім землекарыстанні. Толькі 14 мая 1855 г. Аляксандр ІІ зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх вызначаўся мінімальны сялянскі надзел у 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а паншчына – 3 дні ў тыдзень. У цэлым рэформы 1830 – 1850-х гг. мелі дваранскую скіраванасць. Прамысловасць. Да сярэдзіны ХІХ ст. прамысловая вытворчасць у Беларусі знаходзілася пераважна на дробнатаварнай і мануфактурнай ступенях развіцця. Асноўнымі прадпрыемствамі гэтага часу былі прыгонныя мануфактуры, гаспадарамі якіх з’яўляліся памешчыкі. Яны прымушалі працаваць на мануфактурах сваіх сялян. Пераважнае выкарыстанне працы прыгонных на прамысловых прадпрыемствах Беларусі ўяўляла сабой важную асаблівасць яе эканамічнага развіцця. Акрамя таго, у гарадах і мястэчках мелася шмат розных дробных прадпрыемстваў і майстэрань з 1–3 рабочымі, гаспадарамі якіх былі купцы і мяшчане. Сярод прадпрыемстваў, якімі яны валодалі, былі скураныя, медныя, цагельныя, капялюшныя. Вырабы гэтых прадпрыемстваў збываліся ў асноўным на мясцовых рынках. Былі ў Беларусі і прадпрыемствы, заснаваныя на вольнай працы. Большасць “вольнанаёмных” складалі прыгонныя, якіх паны на кароткі тэрмін адпускалі на заробкі. Па сканчэнні гэтага тэрміну яны пакідалі прадпрыемства. Часовыя рабочыя-прыгонныя не маглі задаволіць прамысловасць, якой былі патрэбны кваліфікаваныя майстры і працоўныя. Прыгоннае права ставіла сур’ёзныя перашкоды для развіцця капіталістычнай прамысловасці. Новай з’явай у прамысловым развіцці Беларусі было выкарыстанне на асобных прадпрыемствах машын і паравых рухавікоў. Аднак колькасць прадпрыемстваў, якія мелі машынную тэхніку, была нязначнай. Па колькасці занятых у прамысловасці рабочых сярод беларускіх губерняў першае месца займала Гродзенская губерня.Другое месца-Магілёўскай губерні.На апошнім месцы-Мінская губерня. У Беларусі найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны – вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. Вядучай галіной прамысловасці Беларусі ў першай палове ХІХ ст. заставалася суконная. Каб заахвоціць да стварэння новых суконных мануфактур, прадпрымальнікам даваліся дзяржаўныя пазыкі. Суконная прамысловасць была ў асноўным сканцэнтравана ў Гродзенскай губерні. Другое месца займала вытворчасць шарсцяных вырабаў. Усе яны знаходзіліся ў Гродзенскай губерні. Сярод прадпрыемстваў Беларусі значная доля належала папяровым, шкляным, чыгунным, медзеплавільным, жалезаапрацоўчым, цагельным і інш. Жалезаробчыя прадпрыемствы працавалі на мясцовай сыравіне. Жалеза здабывалі з балотнай руды. Шкляная прамысловасць была найбольш развітой у Магілёўскай губерні, дзе знаходзілася 8 з 14 заводаў. Фабрыкі ў Беларусі пачалі ўзнікаць з 20-х гг. ХІХ ст. Першымі былі пабудаваны суконныя фабрыкі ў мястэчках Хомску Кобрынскага і Косаве Слонімскага паветаў. На металаапрацоўчым прадпрыемстве Бенкендорфа ў маёнтку Старынцы Чэрыкаўскага ўезда працавала каля 900 рабочых. Ствараліся ў Беларусі цукровыя прадпрыемствы. У 1857 г. было 13 цукровых заводаў, якія мелі паравыя рухавікі і штогод выраблялі 12,5 тыс. пудоў цукру. Цукар, які вырабляўся на прадпрыемствах Беларусі, прадаваўся не толькі на мясцовых рынках, але вывозіўся і ў Маскву. Аднак “цукровая гарачка” працягвалася нядоўга. Цукровыя заводы Беларусі не вытрымалі канкурэнтнай барацьбы з больш буйнымі прадпрыемствамі Расіі, Украіны і Польшчы і ў сярэдзіне 60-х гг. спынілі сваё існаванне. Нягледзячы на істотныя зрухі ў развіцці прамысловасці Беларусі першай паловы ХІХ ст., яе памеры ў параўнанні з агульнарасійскай былі нязначнымі, а тэмпы развіцця – надзвычай маруднымі. Пры гэтым дробнатаварная і мануфактурная вытворчасць у Беларусі з пачатку 30-х гг. перажывала крызіс, які быў звязаны з паглыбленнем крызісу ўсёй прыгонніцкай сістэмы. Прамысловасць адчувала востры недахоп у працоўнай сіле і асабліва ў людзях, якія валодалі тэхнічнымі ведамі. Гарады. У першай палове ХІХ ст. у Беларусі назіраўся рост гарадскога насельніцтва. Колькасць насельніцтва беларускіх гарадоў расла як за кошт натуральнага прыросту, так і ў выніку прымусовага перасялення яўрэяў з сельскай мясцовасці, якія неўзабаве склалі пераважную колькасць гарадскога насельніцтва і якія засяродзілі ў сваіх руках рамяство і гандаль. 70 – 90 % гарадскога насельніцтва складала мяшчанства (рамеснікі, дробныя гандляры), 6 – 7 % – дваранства і духавенства, 2 – 2,5 % – купецтва. У сярэдзіне ХІХ ст. у Беларусі налічвалася 40 гарадоў і больш за 300 мястэчак. Найбольш буйнымі гарадамі былі Віцебск, Мінск, Магілёў, Гродна. Аднак у першай палове ХІХ ст. гарады яшчэ не сталі цэнтрамі прамысловасці, у іх працягвалі развівацца гандаль і рамяство. Гандаль. Развіццё прамысловасці, рост гарадскога насельніцтва стымулявалі пашырэнне ўнутранага рынку. Гандаль Беларусі развіваўся пераважна ў форме кірмашоў, часта з вялікім гандлёвым абаротам. Усяго ў Беларусі штогод праходзіла каля 200 кірмашоў. На самым буйным з іх – Зэльвенскім (Гродзенская губерня) – гадавы абарот перавышаў 1 млн. руб. Сярод буйных кірмашоў былі Любавіцкі ў Магілёўскай губерні і Мінскі. Сюды прывозілі сельскагаспадарчыя і прамысловыя тавары не толькі з Беларусі, але і з Маскоўскай, Уладзімірскай, Ніжагародскай губерняў, Украіны, Польшчы, Прусіі і іншых месцаў. Развіццё гандлю было цесна звязана са станам прамысловасці, сельскай гаспадаркі, плацежаздольнасцю насельніцтва. Феадальна-прыгонніцкая сістэма стрымлівала развіццё ўсіх галін народнай гаспадаркі, абмяжоўвала пашырэнне ўнутранага рынку. Знішчэнне прыгонніцкіх адносін з’яўлялася неабходнай перадумовай далейшага эканамічнага развіцця Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]