
- •11 Этнаграфiчныя матэрыялы: Мiёршчына 1997
- •[Рачнева старана а] в. Рачнева Міёрскага раёна
- •Iнф.(1):-а я у зёлачкi пайщла,
- •Iнф.(2):-Смаляука г.К.
- •[Рачнева-2_1997_старана в] в. Рачнева-2 Міёрскага раёна
- •Iнф.(2):-Можна ужо пець?
- •Iнф.(1):-а гэта купальская песня:
- •Запісана ў 1997 годзе Лобачам у.А. Ад Маратавай Лiдзii Iванауны, 1923 года нараджэння, Каснаревiча Баляслава Iгнатавiча, 1925 года нараджэння ў вёсцы Рачнёва-2 Міёрскага раёна
Iнф.(2):-Можна ужо пець?
Зб.: –Да,давайце.
Інф.(2): –Людзi ходзяць парна,
А я адзiн,як абезьяна.
Гэй!А нiколi!Гэй,нiколi!
Былi б грошы,дастау бы хмелю,
Залажыу на усю нядзелю.
Гэй!Няхай ходзяць!Гэй!
Няхай ходзяць!
Выйшла первая будылка,
Вару водку,вару водку.
А як у катле ускiпела,
Падскачыу к яму я смела.
Усё у глотку!Гэй.усё у глотку!
Колькi жыць на свеце буду,
Самагонку гнаць не буду!
Гэй!А нiколi!Гэй,а нiколi!
Iнф.(1):-а гэта купальская песня:
Ой,месяцок,мой маленькi!
Ой,месяцок,мой маленькi!
Зайдзi ты раненька!
Зайдзi ты раненька!
Завядзi купаленьку,
Да завядзi купаленьку.
Хоць невялiку-маленьку.
Хоць невялiку-маленьку.
Ай,месяцо мой маленькi!
Ай.месяцо мой маленькi!
А хто кашульку табе ткау?
А хто кашульку табе ткау?
А ясна сонейка ткала,
А ясна сонейка ткала.
А сонейка кашульку шыла,
А сонейка кашульку шыла.
А звёздачкi вышавалi,
А звёздачкi вышавалi.
Купалiнка,дзе была?
Купалiнка,дзе была?
Па начы хадзiла,
Па начы хадзiла.
Маладзеш прыглашала,
Маладзеш прыглашала.
Гэта,дзевачкi купальня!
Гэта,дзевачкi купальня!
Дзявоцкае гулянне,
Дзявоцкае гулянне.
Дзявоцкая красата!
Запісана ў 1997 годзе Лобачам у.А. Ад Маратавай Лiдзii Iванауны, 1923 года нараджэння, Каснаревiча Баляслава Iгнатавiча, 1925 года нараджэння ў вёсцы Рачнёва-2 Міёрскага раёна
Тлумачэнне:
Зб.: – Лобач У.А.
Інф.(1): –МаратаваЛ.І.
Інф.(2): – Каснаревiч Б.I.
НРБ – нельга разабраць гуказапіс.
********