Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практика 2014 Лопанова.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
108.03 Кб
Скачать

Iнф.(1):-а я у зёлачкi пайщла,

А я у зёлачкi пайщла,

Шэраю зязюлечку нашла

Шэраю зязюлечку нашла.

Шэра зязюля кукавала,

Шэра зязюля кукавала,

Ана мяне прывiтала,

Ана мяне прывiтала.

А мамуленька хлябы пячэ

А татуленька каня страе

А усё к майму вяселейку,

А усё к майму вяселейку.

Запісана ў 1997 годзе Лобачам У.А. ад Тэрэсы Iпалiтауны Кашпур 1923 года нараджэння I Cмаляука Ганны Купрыянауны 1922 года нараджэння ў вёсцы Рачнёва Мiёрскага раёна.

Тлумачэнне:

Зб.: – Лобач У.А.

Інф(1): – Кашпур Т.I.

Iнф.(2):-Смаляука г.К.

(НРБ)- нельга разабраць гуказапіс.

********

[Рачнева-2_1997_старана в] в. Рачнева-2 Міёрскага раёна

Інф.(1): (НРБ) …А у цёмным лесе рана-рана

Мядзведзь блукаець

Рана-рана дзевак пугаець.

Пужаная я,пугай не пугай,

А я не баюся,не баюся.

Толькi баюся,толькi баюся

Рана-рана цёмнай ночкi

А цёмна ночка,а цёмна ночка

Рана-рана яна атлочана

Яна атлочана ад папкi,

Яна атлочана ад мамкi.

Ай,усё,не помню большэ как там.

Зб.: – А зараз вы хрэзьбенную спаёце?

Інф.(1): – Да,яе на хрэзьбiны пелi.

А у пячы агонь гарыць,

А у пячы агонь гарыць.

А у радзiцы жывот балiць

А у радзiцы жывот балiць.

Прывядзiце Пауло з кумом

Няхай прынясе вяшневага соку,

Няхай прынясе вяшневага соку.

Ай,ужо голас не тот,да i слава не вспомню.

Iнф.:(1)-Кудрава верба у саду,

Кудрава верба у саду.

Была та баба у раду,

Была та баба у раду.

Кудраву вербу ламаю,

Кудраву вербу ламаю.

Кудравай вербай хрэсцяцца,

Кудравай вербай хрэсцяцца.

Ой,не,не так там.Ай,усё!Я раньша многа знала песен,а сейчас ужо забылася.Старая я стала.Хах.

Iнф.:(1)-Маменька мая,балiць галава,

Маменька мая,балiць галава.

Дочанька мая,ляж на печаньку,

Дочанька мая,ляж на печаньку.

Маменька мая,на печы дзiця,

Маменька мая,на печы дзiця.

Дочанька мая,дзе ж яго брала?

Дочачка мая,лажысь на краю.

Мамачка мая,печка гарача,

Мамачка мая,печка гарача.

Дочачка мая,нашто яго брала?

Дочачка мая,нашто яго брала?

Маменька мая,я сама бальна.

Дочачка мая,я сама бальна.

Iнф.:(1)-Пятух пяець,дамоу не iду,

Другi пяець,не думаю.

Зараз выйшла,дамой пашла.

Варотаукi адчаняюцца,

Варотаукi адчаняюцца.

Мой мiленькi прачынаецца,

Мой мiленькi прачынаецца.

Дзе ты мiлая наччой была?

Дзе ты мiлая наччой была?

Мой мiленькi,ля цебе спала!

Мой мiленькi,ля цебе спала!

Ну,гэта на хрэзьбiнах такую бабы пелi.

А,во яшчэ адну помню,пра сiрату:

Дзiцятка па магiлцы хадзiла,

Свайго татку будзiла.

Устань татка,не ляжы,

У гэты дзянечак памажы!

Так рад бы устацi,да не магу:

Яловыя доскi сцiснулi ножкi,

Жоутыя пяскi засыпалi вочкi,

На цябе не узгляну,не згляну.

Шэрая зямелька легла на грудзi,

Не уздыхну,не уздыхну.

Во такая песня.Цяжалавата ужо вспамiнаецца на старасць.

Чырвона калiна у полi cтаяла.

Чаму смутна, не вясела стала?

Цi матуля бiла?Цi мама бiла?

Матуля ня бiла,толькi засмуцiла.

Аддала ж мяне маладзенькай,

Каго я не любiла,каго не любiла.

А цяпер не пець нада,а гаварыць?

Зб.:Да.Проста гаварыце.

Інф.(1): – Я не такая,як тая другая:

Я i харошая,я i прыгожая,

Мая доля iншая.

Пайду ж я у царкву,

Стану за дзвярамi.

Людзi моляцца,Богу клоняцца.

А я льюся слязамi.

Конi,мае конi!Конi вараныя!

Вы ж ляцiце, вы ж даганiце

Мае годы маладыя.

Гэта,када я с мужам вянчалася,нам такую пелi.

Інф.(1): –Шоу каток у лясок,

Найшоу каток паясок.

Каму-каму дацi?

Маленькай дзiцяцi!

Пайшоу каток на ганак,

Найшоу каток баранак.

Каму-каму дацi?

Маленькай дзiцяцi!

Палез на палаткi,

Памарозiу лапкi.

З лапак звалiуся,песеньку забыуся.

З лапак звалiуся,песеньку забыуся.