Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практика 2014 Лопанова.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
108.03 Кб
Скачать

11 Этнаграфiчныя матэрыялы: Мiёршчына 1997

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ»

Архіў

гісторыка-філалагічнага факультэта

кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі

фонд № _____________

вопіс № _____________

справа № ____________

сшытак № ___________

аркушаў _____________


Матэрыялы

фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі ПДУ ў Мiёрскім раён Віцебскай вобласці

(5-8 кастрычніка 1997 г.)

Запісы Лобача У.А., Аўсейчыка У.Я.

Зроблены ў вв. Рачнева і Рачнева-2 Міёрскага раёна Віцебскай вобласці

Наваполацк 2014

[Рачнева старана а] в. Рачнева Міёрскага раёна

Інф.(1):-Ну.во такая песня:

А як ажанiуся,а як ажанiуся-

Нялюбая стала,нялюбая стала.

Прыехау да мацi i сказау: «Здраствуйце!»

А матка не адказала,бо дома не была,

У полi жыта жала,у полi жыта жала.

-Чаго ж ты матуля гордаю стала?

Казау цябе «здраствуй»,а ты не адказала.

Ой,нешта я стамiлася,хах…

-Мой родны сыночак

Я не гордаю стала!

Сiлы пакiдаюць,не магу рабiцi.

Прадау сын мацi хату, прадау i кароуку.

-Прыязжай жа у горад-ня будзеш рабiцi!

Будзеш па гораду хадзiцi.

Так мацi i зрабiла,прыехала у горад.

А сыночка любага радам не было.

А гордая нявестка сказала тры слова:

-Дзецi у нас бальшыя,няма чаго рабiцi.

Кауры дарагiя,не пушчу!Ухадзiце!

Заплакала мацi,паехала к дочке,

Села у куточке i просiць:

-Дачушка,пасцiрай сарочку!

А дочка сказала: «Сцiраць ня буду!

Няма,дзе сушыцi!Кауры дарагiя,

не пушчу,ухадзiце!»

-Ах,родныя дзеткi,багатымi сталi!

За чыя ж вы грошы кауры пакуплялi?!

I прысвоiлi кароуку,такая дзялешка,

А ты,родная матуля iдзi у прастарошку!

Гм…а як жа далей там?Ой,забыла я…Ааа!Во,яшчо вспомнiла!

Родная мацi стала памiрацi пад чужым заборам,

Сыночак мiнiстрам,а доч-пракурорам,

А мацi памерла пад чужым старым заборам.

Усё,я больш не знаю дальша…Словы з галавы вылецялi.Ай,старая я.

Зб.:-Можа пойце хорам?

Iнф.(2):-У субботу сонца на закаце,

Музыка вёску весялiць.

Я раздзяюся,спаць кладуся.

У маей грудзi сэрца балiць.

Няуспела агонь я патушыцi

(НРБ) I пацiхоньку двер стучыць.

Я пацiхоньку двер адкрыла,

Мяне за ручаньку бярот

-Чаго так рана спаць кладзёся?

-Чаго на свадзьбу не iдзёш?

А я яму на гэты словы:

-Мяне па свадзьбах не хадзiць.

Пара дауно мяне забыць!

Мiлый упау перада мною

I сказау: «Мiлачка,забудзь!»

Пара...а,не не так там.Не,не.А,во.

А мне яго так жалка стала,

Упала я яму на грудзь.

- Пара нам мiлачка растацца,

Пара вяршыцца мне дамой.

Пара к вянцу мне сабiрацца

I павянчацца СА другой.

Iнф.(1):-Ай,забылiся мы ужо,не знаем.

Зб.:-А цi ведаеце вы замовы ад рожы?

Iнф.(1):-А ,да.Там нада словы тры раза казаць.А якiя,ды я таго ужо не помню.Не,не успомню.

Зб.:-А пра упуд ведаеце?

Iнф.(2):-А упуд-гэта очень серьёзна,я вам скажу.Да 19 лет вы велечыце любога чалавека.Толька серьёзна нада атнасiцца.Я вылечыла не аднаго ужа рабёнка.Быу мальчык такi вялы у 18 лет,я вам так скажу,у яго былi шпунцiкi.

Зб.:-Так,а што гэта за шпунцiкi?

Iнф.(2)-А во паслухайце.Када рабенак,во,када прападак у яго,во да 19 лет,тагда вазьмiце яговыстражце ,дзе цемя,вот здзесь:раз,два,тры.Ножнiцамi выстрагайце гэтат клок,так.Патом iголачкай на бумаге пераштатайце гэтыя валасы па аднаму воласу,дзевяць раз падуйце так во.А мальчык iлi хто там у вас,пускай стаiць.А над iм бурау,штоб над iм апiлкi эцi ляцелi,во,во так.Патом у гэту дырку нужна спратаць валосiкi у саматканай трапке.Тада рабенак будзе здаровы.Понялi мяне?Я многа дзяцей ужо палячыла.

Iнф.(1):-Рана,рана па улiцы

Збiрау дзевак на купальню.

Рана,рана,на купальню.

А дзевачкам свая воля,

Рана,рана свая воля.

А жоначкам волi нету.

Рана,рана волi нету.

Не магу,цяжка.

Свёкар борзы,ён за печчу

Рана,рана,ён за печчу.

А свякроука процiу печчы,

Рана,рана процiу печы.

Дзевярочкi па зстоллю,

Рана,рана па застоллю.

А залоукi па зауголлю,

Рана,рана па зауголлю.

А я мужа не баюся!

Рана,рана не баюся.

А я у свёкры папрашуся,

Рана,рана папрашуся.

А свякроуцы пакланюся,

Рана,рана пакланюся.

А залоукам коскi спляту,

Рана,рана коскi пляту.

Сама пайду на купальню,

Рана,рана на купальню.

Ну ,во такая песня.

Зб.:-Гэта купальская?Да?

Iнф.:-Да.

Зб.:-Дзякуй.

Iнф.(2):-Перад Пятром разгуляуся Iванау конь.Гэта можа вы уже чулi?

Зб.:-Не,такую не чулi/

Iнф.(1):-А во звжыначная песня.Ага.

Выйду,выйду у цемнае поле

Да цемнага лесу.

Выйдзi,выйдзi!

Раненька на жнiуку.

Выйдзi,выйдзi!

Ды ня вышла

Наша гаспадынька

Раненька на жнiуку.

Зб.:-Можа вы словамi скажаце,а то вам пець цяжка?

Iнф.:-Ой,не,не магу,не помню я.Не магу я пець,горла у меня не тое уже.А во,я лучше застольную спаю,я лучша знаю гэну:

Я сягодня пьяная,

Музыканты, грайце!

Песен новых дайце!

Калi новых не дасце,

Старыя iграйце!

Я старога не люблю,

Маладога дайце!

У старога сiва барада.

Я дзявiца малада,

У мяне руса касса.

Мая руса каса-

Усяму гораду краса!

Еслi топну я нагой-

Пад нагой палцiна.

Разыйдзiся народ,

Гуляе карцiна!

Ну,во i всё,не магу больша,цяжка.

Зб.:-Ну,добра.

Iнф.(2):- Ой,там у полi,у полi

Cцелiцца яры туман.

Там па зеленаму гаю

Казак з дзяучынай

Гуляу.

Аны гулялi,гулялi

К нiм цыганка прышла.

Дайце мне правую руку

Прауду скажу цябе я.

Я жа цаганам не веру,

Бо я цаган не люблю.

Iдзi цыганачка з гаю

Выйдзi,цябе я прашу!

Ой,не магу.Так цяжело,не не вспомню я,ай.

Iнф.(1):-Па шоукавых травах,у полi,у дзень

Хадзiлi,гулялi пара галубей

Хадзiлi,гулялi пара галубей.

Хадзiлi,гулялi,любвалiся,

Сiзымi крыламi абнiмалiся,

Сiзымi крыламi абнiмалiся.

Адкуль наляцеу тут

Ахотнiк-зладзей

I ён разлучыу пару галубей.

Галуба убiу ён,галубку злавiу,

Узяу пад кагуды

Прынес да дому,

Прынес да дому,

Пусцiу да долу.

Насыпау пшынца,

сам сеу у крыльца.

Насыпау пшынца,

сам сеу у крыльца.

Галубка не клюёт,

Вадзiцы не п`ёт.

У зялёны садочак

Паплакаць iдзёт.

-Галубка, ты мая!

Сiзакрылая!

Чаго ж ты такая

Прыунылая?

-Галубка, ты мая!

Сiзакрылая!

Чаго ж ты такая

Прыунылая?

Адкуль наляцела 7 стай галубей?

Iдзi выбiрай-ка,каторы мiлей!

Хадзiла,шукала,

Хадзiла выбiрала.

А не нашла такога,

Каторага кахала.

Хадзiла,шукала,

Хадзiла выбiрала.

А не нашла такога,

Каторага кахала.

Зб.:-Дзякуй вам за песню.

Iнф.(2): -А на Яна ночка мала,

Уставайце рана-рана.

Рана-рана на купальню.

Пакуль млада сабралася

Да купальня,да ноччу

Рана-рана,да ноччу.

Я у свякроукi папрашуся

Рана-рана папрашуся.

А свекарку пакаруся

Рана-рана пакаруся.

Дзевярочкам па канечку

Рана-рана па канечку.

Заловачкам па вяночку

Рана-рана па вяночку.

Перад Пятровым днём

Разгуляуся Янау конь.

Разгуляуся Янау конь.

Карыта,карыта

Пауно вады налiта.

Пауно вады налiта!

Зб:-Дзякуй.Харошая песня.

Iнф.(1):-О!Помню пра Марусю.

Зб.:-А што гэта за песня?

Iнф.(1):-Ну,во:

Трудна жыць на свеце беднай Марусi

Ляцелi гусi з-пад Беларусi.

Трудна жыць на свеце беднай Марусi.

Трудна жыць на свеце беднай Марусi.

Вячэры,ты ,мама,калi наварыла

Нет майго мiлога,с каторым гаварыла.

Нет майго мiлога,нету ж маей дочкi,

Каму ж застануцца пуховыя падушкi?

Каму ж застануцца пуховыя падушкi?

Усё.

Зб.:-Усё?

Iнф.(1)-Да,усё.

Зб.:-Добра,тады дзякуй.

Iнф.(1):-Давайце спаю свадзебную.

Зб.:-Свадзебную?

Iнф.(1):-Ну.

Зб.:-Давайце.

Iнф.(1):- А баярачкi,ды спадманачкi вы мае!

Да спадманулi вы учора з вячора

Да спадманулi учора з вячора вы мяне.

Ды вы ж казалi:пойдзем у зялёны сад

Вянкi вiць.Вот так.Ой ,не магу.

Калючу угонiць,галоуку склонiць да зямлi

Iдзець наша Насцюнечка, укланяецца

Старога,малога не мiнаецца.

Iдзець наша Насцюнечка, укланяецца

Старога,малога не мiнаецца.

А,во пра сватоу:

Сват свацi сплеу лапцi з тоустых лык

I сам надууся,i сам надууся як iндык.

А свацейка не ведала,узяла у хлеу заехала.

Падала з быка руку,з казлом прывяталася

З авечкай цалавалася,вот вам пра сватоу!

Iнф.(2):-Ну,во пра любоу магу спець.

Зб.:-Давайце.

Iнф.(2):- Пад вярбою там гуляла дзеука малада

Дзеука ля вады,хлопец ад вады.

-Пастой!Пастой,дзяучыначка!

Дай каню вады,дай каню вады.

-Пастой!Пастой,дзяучыначка!

Дай каню вады,дай каню вады.

Дай радам пастаяць,дай пастаяць!

Мае босенькi ножкi,сцюдзена стаяць,

сцюдзена стаяць!

Дамоу пойдзем,куплю я парчу,

Куплю я парчу,ножкi укручу.

Усё,во такi у гэна песнi мацiу.

Iнф.(2):-Па плечах,па плечах

распляту я косу па плячу.

Не,не так там.Якiя ж там слава?Ай,не помню.Ну гэта не беларуская.

Iнф.(2):-У нядзелю рана маменька сваю дачушку

Замуж аддавала,замуж аддавала.

Не хадзi ты замуж,табе дрэнна будзе.

Рабiць буду,гадзiць буду,

Там мне добра будзе,там мне добра будзе.

Скока не гадзiла,скока не рабiла,а усё судзяць:

Нявестка лянiва,нявестка ганарлiва,судзяць.

Выйду я на горку,гляну у сваю старонку

Вары,вары маменька вячэрку i на маю дольку.

Ты думаеш,мамка,што я тут пад`еушы?

А прыдзеш ты,паглядзiш ты,як я прагалеушы.

А прыдзi ты,паглядзi ты,як я тут гарую.