Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиотеки Беларуси.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
101.89 Кб
Скачать

МАГІЛЕЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ

БІБЛІЯТЭЧНЫ ТЭХНІКУМ

ІМЯ А.С. ПУШКІНА

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

па предмету бібліятэказнаўства

Магілеў 2006

Змест

Уводзіны 3

1. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Беларусі. 4

2. Асноўныя этапы развіцця бібліятэк на тэрыторыі Беларусі. 5

3. Роля і дзейнасць беларускіх асветнікаў у развіцці беларускай культуры. 9

Заключэнне 12

Літаратура 13

Уводзіны

Адным са сродкаў задавальнення інфармацыйных патрэб грамадства і забеспячэння інфармацыйнай бяспекі з’яўляецца сукупная сетка бібліятэк рэспублікі, якая сфарміравалась пад уплывам шэрагу фактараў, а ў першаю чаргу гістарычных, демаграфічных, палітычных, эканамічных і тэхналагічных. Яе асновы былі заложаны яшчэ ў Х-ХY стагоддзях. У ХYІІІ-ХІХ ст. на тэрыторыі Беларусі было заснава шэраг розных бібліятэк, але асабліва актыўнае развіцце сістэма бібліятэк рэспублікі атрымала у ХХ ст. У другой палове ХХ ст. сукупная сетка бібліятэк Беларусі набыла яе сучасныя рысы. Палітычныя транфармацыі канца ХХ ст. і як іх вынік сацыяльныя, эканамічныя і тэхналагічныя змены ў жыцці грамадства ўнеслі некаторыя карэктывы ў арганізацыю дзейнасці бібліятэк рэспублікі. Яны выразіліся, у асноўным, у ўпарадкаванні сеткі бібліятэк з адпаведнасцю з дзяржаўнай палітыкай у галіне інфармацыі і сацыяльнай сферы, змяненні структуры інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк і ўкараненні ў іх дзейнасць сучасных тэхналогій і метадаў кіравання. Гэта прывяло, з аднага боку да скарачэння колькасці біліятэк і аб’ему іх фондаў, а з другога боку пашырыла магчымасці карыстальнікаў па доступу да разнастайных інфармацыйных рэсурсаў. Непасрэднае абслугоўванне жыхароў рэспублікі ажыццяўляецца праз сістэму бібліятэкі розных тыпаў і відаў.

1. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Беларусі.

Ёсць звесткі, што нашы продкі умелі пісаць яшчэ задоўга да прыняцця хрысціанства. На тэрыторыі Беларусi пры раскопках знойдзена свінцовая пячатка канца X ст., якая належыла полацкаму князю Ізяславу (памёр у 1001 годзе).

Яшчэ прыклад. Першы вядомы помнік беларускага пісьменства налічвае больш за 1000 гадоў. Гэты надпіс "Гороўшна" на глінянай пасудзіне, знойдзены пад Смаленскам. Прыняцце хрысціанства толькі стымулявала развiццё пісьменнасцi. Адпаведна узкікае патрэба у кнігах і бібліятэках.

Берасцяныя граматы і надпісы на прадметах, якія дайшлі да нас з далекай мінуўшчьшы, сведчыць аб адукаванасці нашых продкаў. Напрыклад, адна з беларускіх берасцяных грамат, знойдзенай у Мсціславс даціруецца прыкладна 1219 - 1220 гг. Сярод аутараў такік дакументаў не толькі прадстаўнікі знацi, але і простыя гараджане.

Першыя бібліятэкі на тэрыторыі Беларусі і пачалі узнікаць у IX - X стагоддзях. На тэрыторыі Беларусі у той час існавалі тры самастойныя княствы: Поляцкае, Смаленскае, Тураўскае. Апошнія два неузабаве траплялі у залежнасць ад Кіева. А Полацкае доўгі час заставалася самастойным, але і яно потым увайшло у склад Русі. Усе тры гарады былі цэнтрамі асветы тага часу. Да гэтага часу адносіцца і пранікнавенне хрысціанства на Беларусь, а разам з ім развіваецца і пісьменства.

Першай вядомай бібліятэкай на Беларусі лічыцца бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора. Год заснавання – 1066. Аснову яе складалі кнігі, сабраныя духавенствам для вядзення царкоўнай службы. Частку кніг ахвяраваў ей полацкі князь Усяслаў. У бібліятэцы былі летапісы, сачыненнi грэчаскіх духоўнікаў на славянскай мове, гістарычная літаратура. Кнігі перапісвалі манахі.

У XI - XII ст. бібліятэкі, у асноўным, існавалі пры манастырах і саборах. Так пры Прэабражэнскай царкве у Тураве была невялікая бібліятэка.

Былі бібліятэкі пры Мінскім кафедральным саборы, пры Благавешчанскай царкве у Віцебску, Барысаглебскай царкве у Гродне. Кнігі, якія тут знаходзіліся сайдзейнічалі распаўсюджванню рэлігійных ведаў і адукацыі у асноўным сярод духавенства і феадальнай знаці.