Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
частка 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
321.79 Кб
Скачать

3. Нацыянальны тэрор

Людзей, якія належаць да нацыянальных меншасцяў, трэ­ба „ставіць на калені і расстрэльваць, як шалёных сабак”. Гэтак выказваліся не афіцэры СС, а лідары ВКП(б), і суправаджалася гэта разгортваннем „нацыянальных аперацый”, якія сталі часткай сталінскага Вялікага тэрору. У 1.937—1938 г. каля чвэрці мільёна савецкіх грамадзян былі знішчаны выключна паводле нацыяналь-тай прыкметы, Сталінскія пяцігодкі, згодна з прапагандысцкімі заявамі, павінны былі весці Савецкі Саюз да росквіту нацыяналтных культур пры сацыялізме. На самай справе Савецкі Саюз канца 1930-х быў краінай, дзе панаваў нечуваны нацыянальны прыгнет. Акурат у той час, калі Нацыянальны фронт паказваў Савецкі Саюз аазісам талерантнасці, Сталін аддаваў загады аб масавым забойстве прадстаўнікоў шэрагу савецкіх нацыянальнасцяў. Самай пераследаванай нацыянальнай меншасцю ў Еўропе другой паловы 1930-х г. былі не чатырыста тысяч нямецкіх яўрэяў (якім давялося пакінуць Нямеччыну), а шэсцьсот тысяч савецкіх палякаў (якія былі фізічна знішчаны)41.

Сталін быў піянерам масавых забойстваў па нацыянальнай прыкмеце, а палякі — самай „улюбёнай” ахвярай сярод савецкіх нацменшасцяў. Палякам, пагалоўна запісаным у кулакі, давя­лося ўзяць на сябе віну за зрывы ў калектывізацыі. „Легенда” была прыдумана пад час голаду 1933 г., потым да яе звярнуліся і пад час Вялікага тэрору 1937-1938 г. У 1933 г. наркам унутраных спраў Украіны Усевалад Баліцкі растлумачыў масавы го­лад правакацыяй „шпіёнскай банды’', якой ён даў назву „Польскай арганізацыі вайсковай”. Паводле Баліцкага, члены ПAB праніклі ў шэрагі КП(б)У, заручыліся падтрымкай украінскіх і польскіх нацыяналістаў, якія сабатавалі хлебанарыхтоўкі, а потым скарысталі голад сярод украінскіх сялян для антыса-

вецкай прапаганды. ПАВ нібыта паслужыла узорам для ства- рэння „Украінскай вайсковай арганізацыі”, якая карысталася тымі ж подлымі метадамі і падзяліла з ПАВ адказнасцт, за голад

У гэтай прыдумкі былі гістарычныя карані. У 1930-я г. „Польскай арганізацыі вайсковай” ні ва Украінскай ССР, ні дзесьці яшчэ не існавала. Але такая арганізацыя дзейнічала раней — пад час савецка-польскай вайны 1919-1920 г. - у форме разведатрадаў Войска Польскага. Дзейнасць „Поль­скай арганізацыі вайсковай" была паралізавана намаганнямі ЧК, і ў 1921 г. ПАВ была распушчана. Баліцкі ведаў усё гэта, паколькі ён сам тады браў удзел у выкрыцці і знішчэнні „Поль­скай арганізацыі вайсковай5. У 1930-х г. польскія шпіёны не адыгрывалі ў Савецкай Украіне ўжо ніякай палітычнай ролі. Гэтага не было нават у 1930-1931 г., калі СССР быў найбольш уразлівы, а агенты яшчз засылаліся з-за мяжы. Пасля парафіравання ў студзені 1932 г. савецка-польскай дамовы аб ненападзе палякі страцілі ахвоту да інтэрвенцыі. Пасля ж га­ла- дамору яны наогул расчараваліся ў сваёй здольнасці не тое што змяніць савецкую сістому, а нават зразумець яе. Польскія шпіёны былі шакаваны размахам голаду і не мелі ніякіх уяўленняў, як на яго рэагаваць. Менавіта таму, што ў 1933 г. ніякай рэальнай польскай пагрозы ўжо не было, Баліцкі мог маніпуляваць сімваламі польскага шпіянажу так, як яму хацелася. Гэта адпавядала тыповай логіцы сталінізму: заўсёды лягчэй „змагацца” з уяўнай дзейнасцю арганізацыі, якой не існуе3.

„Польская арганізацыя вайсковая”, сцвярджаў Баліцкі ўлетку 1933 г., заслала ў Саведцкі Саюз незлічонае мноства агентаў'42' пад выглядам камуністаў, якія нібыта ратаваліся ад пераследу на радзіме. Сапраўды, у Полыпчы дзейнасць кампартый была забаронена і польскія камуністы лічылі Савецкі Саюз натуральным месцам прытулку. Хоць польская ваенная разведка, несумненна, спрабавала завербаваць некаторых камуністычных актывістаў, большасць польскіх левых, якія прыязджалі ў Савецкі Саюз, былі шчырымі палітычнымі

J Больш падрабязна пря польскія матывы ў савецкіх рзйрэсіях гл.: Snyder Т. Sketches from a Secret War... P. 115-132. j Snyder T. Sketches from a Secret War... P. 115-116. Упсріітыню ідэя фабрыканыі „Польскай аргапізацыі вайсковай” уанікла. відаць, у 1929 г., калі савецкі агент ууначаліў камісію па пытаннях бяспскі ўнутры Камуністычнай партыі Полыпчы, гл.: Stronski Н. Represjc stalinizmu wobec ludnosci polskiej na Ukrainio... S. 210.

бсжанцамі. Арышты польскіх палітычных уцекачоў у СССР пачаліся ў ліпені 1933 г. Польскага драматурга Вітольда Ван­дурскага, які на той час жыў у СССР, арыштавалі ў жніўні 1933 г. Ен быў змушаны прызнацца ва ўдзеле ў „Польскай арганізацыі вайсковай’. Пасля таго як сувязь паміж польскім камуністычным рухам і польскім шпіянажам была гэткім чынам засведчана ў следчых пратаколах, арышты польскіх камуністаў у СССР сталі масавымі. Польскі камуніст Ежы Сахацкі, перад тым як пакончыць жыццё самагубствам у лубянкаўскай турме, крывёй напісаў перадсмяротную запіску, у якой заяўляў: „Я да канца застаюся верны партыі”4.

Міф пра „Польскую арганізацыю вайсковую” даваў магчымасць зрабіць з палякаў казлоў адпушчэння, адказных за ўсе правалы савецкай палітыкі. Пасля падпісання ў студзені

  1. г. нямецка-польскай дэкларацыі аб ненападзе палякаў пачалі абвінавачваць не толькі ў голадзе, але і ў пагаршэнні савецкага знешнепалітычнага становішча. У тым жа месяцы Баліцкі абвінаваціў „Польскую арганізацыю вайсковую” ў падтрымцы ўкраінскага нацыяналізму. У сакавіку 1934 г, на УССР былі арышіаваны 10 800 савецкіх грамадзян поль­скай і нямецкай нацыянальнасці. У 1935 г., па меры таго як ва ўсім Саветцсім Саюзе актыўнасць НКУС змяншалася, у Савецкай Украіне яна расла, прычым прадметам асаблівага

клопату” заставаліся савецкія палякі. У лютым — сакавіку

1935 г. 41 650 палякаў, немцаў і кулакоў былі пераселены з заходняй ва ўсходнюю частку УССР. У ліпені — всрасні 1936 г. 69 283 чалавекі, пераважна савецкія палякі, былі дэпартаваны з Украіны ў Казахстан. Усё гэта прыводзіла ў тупік польскіх дыпламатаў. Польшча ў тэты час імкнулася праводзіць палітыку роўнай дыстанцыі паміж Савецкім Саюзам і нацысцкай Нямеччынай: яна мела з абедзвюма дзяржавамі дамовы аб ненападзе і ўстрымлівалася ад альянсу з любой з іх:

Крывашя яемлі. Еуропи палііж Гі тле рам і Стсйчійым

126

Польская арганізацыя вайсковая”, прыдуманая пад час голаду 1933 г., далей працягвала „распрацоўвацца" ў якасці фантомнага бюракратычнага канструкту сілавымі органамі УССР і ўрэшце была скарыстана для разгортвання тэрору супраць палякаў па ўсім Савецкім Саюзе. Прадвесцем гэтых падзей паслужыла патрабаванне Сталіна прыбраць з органаў НКУС паляка Ігната Сасноўскага. Сасноўскі, які некалі быў членам рэальнай ПАВ, потым перайшоў на бок ЧК і больш як дзесяцігоддзе плённа працаваў на СССР. Часткова з той прычыны, што заснавальнікам савецкіх органаў бяспекі быў ііольскі камуніст Фелікс Дзяржынскі, многія з ключавых супрацоўнікаў ЧК-АДПУ-НКУС былі палякамі. Нярэдка яны пачыналі сваю працу у „органах” яшчэ ў тыя даўнія гады. Новы начальнік НКУС Яжоў, відавочна, адчуваў пагрозу з боку гэтых польскіх ветеранаў; ён наогул ставіўся да палякаў з вялікім падазрэннем. Схільны верыць у складаныя змовы пад эгідай замежных спецслужбаў, ён першую ролю ў гэтых уяўных змовах адвёў палякам, паколькі яны, на яго думку, „усё ведаюць”. Следства па справе Сасноўскага, арыштаванага ў снежні 1936 г., магло прыцягнуць увагу Яжова да колішняй рэальнай „Польскай арганізацыі вайсковай пачатку 1920-х г. Яжоў спачатку ўзяў за узор антыпольскую кампантю Баліцкага ва Украіне, аднак крыху пазней рзканцэптуалізаваў яе. 3 разгортваннем у Маскве ў 1936 г. першага паказальнага працэсу Яжоў пачаў плесці пастку для свайго ўкраінскага падначаленага. Пакуль старыя бальшавікі прызнаваліся на працэсе ў сваіх злачьнствах, Баліцкі паведамляў з Кіева, што ва Украіне зноў падымае галаву „Польская арганізацыя вайско­вая”. Вядома, ён проста хацеў забяспечыць сабе і свайму апа- рату больш рэсурсаў у новай рэпрэсіўнай кампаніі. Але Яжоў павярнуў справу ў нечаканы для Баліцкага бок. Ен заявіў, што „Польская арганізацыя вайсковая” ўяўляе сабой яшчэ большую небяспеку, чым сцвярджае Баліцкі, і, адпаведна, ёю павінен заняцца не ўкраінскі, а агульнасаюзны НКУС. Баліцкі — аўтар сцэнарыя драмы пра „Польскую арганізацыю вайсковую’ — цяпер страціў кантроль над лініяй сюжэту. Неўзабаве былі атрыманы прызнанні польскага камуніста Томаша Дом-

" Пра далейшую гісторыю ПАВ гл.; Kuromiya Н. The Voices of the Bead... P. 221. Наконт слоў Яжова пра „усё ведаюць” гл.: Stronski

  1. Represje slalinizmu wobec ludnosci poiskicj na Ukrainie... S. 2336— 227. Гл. таксама: Morris J. The Polish Terror... P. 756—757.

S. Нацыянальны тэрор

б

127

ал я, які нібыта кіраваў дзейнасцю ПАВ на тэрыторыі ўсяго Савецкага Саюза7.

Намаганнямі Яжова фантомная „Польская арганізацыя вайсковая” страціла рэшткі гістарычных і тэрытарыяльыных сувязяў са сваёй рэальнай папярэдніцай і ператварылася про­ста ў агульную пагрозу для ўсяго Савецкага Саюза. 16 студзеня 1937 г. Яжоў прапанаваў сваю тэорыю аб грандыёзнай польскай змове Сталіну, а потым з ухвалы Сталіна выступіў з ёю на Пленуме ЦК. У сакавіку Яжоў вычысціў з начальніцкага складу НКУС палякаў. I хоць Баліцкі па нацыянальнасці быў не паляк, а ўкраінец, ён апынуўся ў вельмі хісткім становішчы. Калі „Польская арганізацыя вайсковая” была такая небяснечная, пытаўся Яжоў, то чаму Баліцкі не быў больш пільны? Так Баліцкі, галоўны аўтар фантомнай ПАВ, стаў ахвярай уласнай творчасці. У траўні 1937 г. ён саступіў пасаду нар- кама ўнутраных спраў Украіны свайму намесніку Ізраілю Ляплеўскаму, які вызначыўся асаблівай жорсткасцю пад час правядзення ва Украіне „кулацкай аперацыі”. 7 ліпеня Баліцкага арыштавалі па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Полыпчы, а яшчэ праз тыдзснь перайменавалі назва­ны раней у яго гонар кіеўскі стадыён „Дынама”. Цянер стадыён атрымаў імя Яжова. У лістападзе таго ж года Баліцкага расстралялі’4.

На Пленуме ЦК у чэрвені 1937 г. Яжоў. такім чынам, абвясціў пра выкрыццё дзвюх галоўных пагроз бяспецы СССР — фантомнага „цэнтра цэнтраў”, які нібыта кіраваў супраціўленнем кулакоў і „недабітых трацкістаў”, ды гэткай жа. ўяўнай Польскай арганізацыі вайсковай”. Зразумела, паміж гэтымі дзвюма пагрозамі мусіла быць сувязь. Гэтак жа як „кулацкая аперацыя”, „польская аперацыя” дазваляла цалкам перапісаць савецкую гісторыю, усклаўшы адказнасць за ўсе палітычныя праблемы на ўсюдыісных ворагаў. Гэтых ворагаў толькі трэба было выкрыць. Паводле сцвсрджанняў Яжова, „Польская

Stroriski Н. Represje stalinizmu wobec ludnosci polskiej na Ukrainie... S. 227: Snydor T. Sketches from a Secret War... P. 119-120.