Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
частка 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
321.79 Кб
Скачать

4Г Гэтыя карныя акцыі пямецкай паліцыі разглндагоцца ў раздзслах 6 і 7.

щуку „ворагаў”. Чысткі таксама былі праверкай на лаяльнасц для самога НКУС, чыё кіраўніцтва Сталін мяняў як пальчаткі, а супрацоўнікі мусілі пазіраць, як рэпрэсуюць іх калег. Ад­нак у летку 1937 г. зацкаваны НКУС быў павернуты супрацъ тых сацыяльных слаёў, якія большасць яго супрацоўнікаў сапраўды былі гатовы прызнаць ворагамі. У прыватнасці, на працягу некалькіх месяцаў вышэйшае кіраўніцтва Савецкага Саюза рыхтавала удар па групе, якой яны, відаць, усё яшчэ баяліся, — па кулаках411.

Кулакі былі сялянамі. якія здолелі перажыць „другую рэ- валюцыю” Сталіна — калектывізацыю, голад, а вельмі часта і ГУЛаг. Кулакі (заможныя сяляне) ніколі не былі рэальным са- цыяльным класам; хутчэй, гэта быў савецкі ярлык, які зажыў уласным палітычным жыццём. Спроба „ліквідацыі кулацтва” пад час першай пяцігодкі прывяла да гібелі незлічонага мноства людзей, алс яна, хутчэй не знішчыла, а спарадзіла „клас” — тых, хто прайшоў праз публічнае ганьбаванне і рэпрэсй, але вьжыў. Мільёны людзей, якія былі сасланы або ўцяклі ў ходзе калектывізацыі, цяпер назаўсёды мусілі насіць кляймо кулакоў, і часам яны прымалі гэты ярлык. Савецкія лідары не маглі не браць пад увагу, што рэвалюцыі здольны самі спараджаць сваіх праціўнікаў. На пленуме ЦК ВКП(б) у лютым — сакавіку 1937 г. шэраг прамоўцаў выступілі з лагічнымі высновамі: „варожыя элементы” разбэшчваюць „чы­сты” гарадскі пралетарыят. „Кулакі’' заставаліся „заклятымі ворагамі” савецкай сістэмы44.

Быць кулаком азначала не толькі пацярпець ад савецкай улады, але і перажыць перасяленне на велізарную адлегласць. Калектывізацыя сагнала з вёскі мільёны „кулакоў” і кінула іх у ГУЛаг або ў гарады. Гэта азначала пераезд на сотні ці нават тысячы кіламетраў ад роднага дому. Не менш як тры мільёны сялян за псрыяд першай пяцгодкі ператварыліся ў рабочых. Гэтак, урэшце, і планавалася: Савецкі Саюз павінен быў ператварыцца з аграрнай краіны ў індустрыяльную. Каля двухсот тысяч чалавек, якім наканавана было стаць „кулакамі’ мусілі папрацаваць на гарады, перш чым быць расстралянымі або дэпартаванымі. Прыкладна чатырыста тысяч кулакоў здолелі ўцячы са спецпасяленняў некаторыя ў гарады, большасць у вёску. Дзясяткі тысяч падлягалі вызваленню пасля адбыцца імі тэрмінаў у папраўча-працоўных лагерах і спецпасяленнях. Пяцігадовыя ссылкі у ГУЛаг у 1930, 1931 і 1932 г. азначалі ма савыя вызваленні тых, што выжылі адпаведна ў 1935, 1936 і 1937 г:13.

У свой час рабіліся аптымістычныя прагнозы. што перасяленне і пакаранне зможа „перавыхаваць” кулака і зрабіць з яго савецкага чалавека. Да другой паловы 1930-х г. сталінізм цалкам пазбавіўся такіх ілюзій. Сама сацыяльная мабільнасць. уласцівая палітыцы індустрыялізацыі, цяпер уяўлялася небяспечнай. Кулакі вярталіся ў ныя калектывізаваныя вёскі; ці не маглі яны ўзначаліць там сялянскія паўстанні, падобныя да тых, што ўспыхвалі на пачатку 1930-х? Кулакі вярталіся на вёску, традыцыйны ўклад якой шмат у чым заставаўся некрануты. 3 перапісу 1937 г., вынікі якога былі засакрэчаны, Сталін ведаў, што большасць дарослых жыхароў СССР па-ранейшаму адмаўлялі прапагандаваны атэізм і верылі ў бога. Такая трываласць рэлігійных устояў на двадцатым годзе бальшавіцкай рэвалюцыі здзіўляла і, відаць, бянтэжыла. Ці не маглі кулакі стаць каталізатарам адраджэнпя той вёскі, якая была знішчана?18

Кулакі, адпраўленыя ў ГУЛаг пазней ці прыгавораныя да большых тэрмінаў, па-ранейшаму знаходзіліся ў ссылцы ў Сібіры і Казахстане, на Далёкім Усходзе і ў Сярэдняй Азіі. Ці ж не маглі такія людзі стаць апорай для японскага ўварвання? У чэрвені 1937 г. органы НКУС паведамлялі, што сасланыя ў Сібір кулакі ўяўляюць сабой „шырокую паўстанцкую базу”. Вядома, ва ўмовах вайны, пры падтрымцы чужой дзяржавы кулакі змагаліся б супраць савецкай улады. Пакуль жа яны былі ўнутранымі ворагамі. Адна рэпрэсіўная палітыка стварыла падставу для другой: сасланыя кулакі не любілі савец­кай сістэмы, а іх месцы зняволення, такія далёкія ад родных мясцін, былі надта блізкія да крыніцы замежнай пагрозы — агрэсіўна настроенай Японскай імперыі4'.

Данясенні далёкаўсходніх аддзелаў НКУС дазваляюць уявіць сабе магчымасць альянсу паміж унутранымі праціўнікамі сістэмы і замежным агрэсарам. У красавіку 1937 г. успыхнулі выступленне супраць савецкай прысутнасці ў кітайскай правінцыі Сіньцзян. На тэрыторыі японксай марыянетачнай дзяржавы Маньчжоу-го японцы вербавалі рускіх эмігрантаў, якія ўступалі ў кантакт з сасланымі кулакамі па ўсёй Сібіры. Паводле звестак НКУС, „Рускі агульнавайсковы саюз” пры падтрымцы Японіі планаваў падрыхтаваць кулацкае паўстанне, якое павінна было ўспыхнуць адначасова з нападам Японіі. У чэрвені 1937 г. мясцовы аддзел НКУС атрымаў дазвол на правядзенне масавых арыштаў і расстрэлаў людзей, якія падазраваліся ў супрацоўніцтве з РАВС. Мэтай аперацыі былі сасланыя кулакі і былыя белыя афіцэры, якя нібыта камандавалі імі. Натуральна, першых было знач­на больш, чым другіх. Так пачалося знішчэнне кулакоў у іх сібірскім выгнанні40.

Саведкае кіраўніцва заўсёды лічыла Японію часткай варожага капіталістычнага акружэння, якое ўключала такса­ма Польшчу і нацысцкую Нямеччыну. Падрыхтоўка да вай­ны з Японіяй у Азіі была адначасова падрыхтоўкай да вайны ў Еўропе. Паколькі акурат у гэты час многія кулакі вярталіся дадому з азіяцкай у еўрапейскую частку СССР, можна было ўявіць сетку ворагаў, якая ахоплівала ўвесь Савецкі Саюз. I хоць расстрэлы сялян пачаліся ў Сібіры, Сталін, відаць, вырашыў пазбавіцца ад кулакоў не толькі на ўсходзе, але і ва ўсім СССР.

  1. чэрвеня 1937 г. Сталін і іншыя члены Палітбюро прынялі рашэнне разаслаць ва ўсе рзгіёны СССР тэлеграму з інструкцыямі наконт масавых рэпрэсій у дачыненні да ку­лакоў. На іх ускладалася адказнасць за апошнюю хвалю „ўсякага роду антысавецкіх і дыверсійных выступленняў, як у калгасах і саўгасах, так і на транспарце і ў некаторых галінах прамысловасці” — адным словам, за ўсе беспарадкі, што мелі месца ў Савецкім Саюзе. Палітбюро загадвала мясцовым прадстаўнікам НКУС узяць на ўлік усіх кулакоў, якія вярнуліся на радзіму, і скласці спісы на расстрэл і высылку. Большасць мясцовых прадстаўнікоў НКУС у адказ прасілі дазволіць ім уключыць у гэтыя спісы і іншыя „антысавецкія элементы”. Да 11 ліпеня Палітбюро ўжо мела першыя спісы тых, каго неабходна было рэпрэсаваць. Па ініцыятыве Сталіна гэтыя пер- шапачатковыя спісы былі дапоўнены „яшчэ адной тысячай”. Гэта павысіла стаўкі аперацыі, паслаўшы рэпрзсіўнай машыне ясны сігнал, што не варта абмяжоўвацца арыштам толькі тых людзей, на якіх „нешта ёсць”. Каб прадэманстравацъ свой за-

пал у атмасферы пагроз і рэпрэсій, супрацоўнікам НКУС трэба было знайсці яшчэ болып ахвяр48.

Сталін і Яжоў хацелі „прамой фізічнай ліквідацыі ўсёй контррэвалюцыі”, гэта значыць знішчэння ворагаў „раз і на- заўсёды”. Перагледжаныя квоты былі спушчаны з Масквы на­зад у рэгіёны як частка загаду НКУС N 00447 ад 31 ліпеня 1937 г., які меў назву „Аб аперацыі па рэпрэсаванні былых кулакоў. крымінальнікаў і іншых антысавецкіх элементаў”’. Гэтым загадам Сталін і Яжоў прадпісвалі расстраляць 79 950 савецкіх грамадзян, а яшчэ 193 000 адправіць у ГУЛаг на тэрмін ад васьмі да дзесяці гадоў. Гэта не азначала, што Палітбюро або центральны апарат НКУС пайменна вызначылі ўсе 272 950 чалавек, якія падлягалі рэпрэсіям. За кошт каго менавіта запоўніць спушчаныя квоты — гэта яшчэ толькі трэ­ба было вырашыць; гэтае пытанне было аддадзена на водкуп мясцовых органаў НКУСГ>0,

Расстрэльныя і лагерныя квоты афіцыйна называліся „лі- мітамі”, хоць усе ўдзельнікі „аперацыі" ведалі, што яны па- вінны быць перавышаны. Мясцовыя супрацоўнікі НКУС мусілі тлумачыць, чаму яны не ўкладаюцца ў „ліміты”, і адначасова заахвочваліся перавышаць іх. Нікому з нкусаўцаў не хатцелася, каб яго палічылі недастаткова актыўным у барацьбе з „контр- рэвалюцыяй”, асабліва калі Яжоў абвясціў сваю лінію: „Луч­ше перебдеть, чем недобдеть”. У ходзе „кулацкай аперацыі” было знішчана не 79 950 чалавек, а ў пяць разоў больш. Да канца 1938 г., выконваючы загад N 00447, НКУС расстраляў 386 798 савецкіх грамадзян"1,

Загад No 00447 праводзіўся. ў жыццё тым самым „інстытутам”, які на пачатку 1930-х г. прынёс тэрор у савецкую вёску, — пазасудовымі камісіямі з трох чалавек, ці „тройкамі”. Тройкі, якія складаліся з начальніка мясцовага ўпраўлення НКУС, партыйнага сакратара і абласнога (рэспубліканскага) пракурора, адказвалі за ператварэнне квот у расстрэлы, нумароў — у мёртвыя целы. Агульнасавецкая квота была падзелена

4° Binner К., Junge М. Wie der Terror „Gross” wurde... S. f) 61-562; Werth N. La ierreur... P. 283. Пра „яшчэ адну тысячу” гл.: Jansen М., Petrov N. Stalin’s Loyal Executioner... P. 82, 87.

Пра „раз i назаўсёдьт” гл.: Binner К., Junge M. Wie der Terror „Gross” wurde... S. 565, 567. Вышэйпрыведзеныя лічбы гл. у: Нікольскпй

В. М. Репросивна діяльність органів державноі безпеки CPСР к Украіні. С. 93.

31 Ваш лип А. Ю. Террор районного масштаба... С. 38. Пра выраз Яжова гл.: Baberowski J. Der rote Terror... S. 192.

паміж 64 адмінстрацыйнымі адзінкамі (абласцямі, краямі і аўтаномнымі рэспублікамі РСФСР, УССР і КазССР, а такса­ма астатнімі саюзнымі рэспублікамі), у кожнай з якіх стваралася адпаведная тройка. На практыцы тройкамі найчасцсй запраўлялі мясцовыя начальнікі НКУС, якія старшынявалі на паседжаннях. Пракурорам прадпісвалася ігнараваць прававыя працэдуры. Партыйныя сакратары, за якімі захоўваліся і іх традыцыйныя абавязкі, не былі дасведчаныя ў пытаннях дзяржаўнай бяспекі, а да таго ж баяліся самі стаць ахвярамі. Затое нкусаўцы адчувалі сябс ў сваёй стыхіі '-.

Выкананне загаду N 00447 пачалося з пералапачвання картатэк. У НКУС быў поўны матэрыял на „кулакоў”, паколькі кулакі ў свой час праходзілі праз дзяржаўную рэпрэсіўную машыну. Крымінальнікі — другая катэгорыя, памянёная ў загадзе, — паводле сваёй сутнасці былі прадметам цікавасці праваахоўнай сістэмы. Што да трэцяй катогорыі людзей, пералічанай у загадзе, — „антысавецкіх элементаў”, то да яе на практыцы залічаліся проста ўсе, на каго ў НКУС „нешта было”. Мясцовыя супрацоўнікі НКУС пры дапамозе міліцыі вялі расследаванні ў „аператыўных сектарах” кожпай з 64 зон. „Аператыўная група’’ складала спіе людзей, якія падлягалі допытам. Гэтых людзей арыштоўвалі, прымушалі прызнацца ў сваіх „злачынствах’', а таксама назваць як мага больш ,,хауруснікау ?г,;\

Прызнанні здабываліся катаваннямі. Найбольш пашыранымі метадамі былі „канвеер” — бесперапынны допыт на працягу некалькіх сутак — і „выстайка”, калі абвінавачваных прымушалі гадзінамі стаяць каля сцяны і білі, калі тыя дакраналіся да сцяны або засыналі. Ва ўмовах недахопу часу следчыя часта проста білі зняволеных, пакуль тыя не прызнаваліся. Сталін ухваліў такія метады 21 ліпеня 1937 г. У БССР следчыя апускалі зняволеных галавой ва ўнітаз, а потым збівалі іх, калі тыя спрабавалі ўстаць. Некаторыя следчыя загадзя рытхтавалі патрэбныя пратаколы, а потым проста запаўнялі асабовыя дадзеныя і ўручную ўносілі неабходныя праўкі. Іншыя прымушалі зняволеных падпісваць пустыя старонкі, а потым запаўнялі іх у вольны час. Так выкрываліся „ворагі”, так заносіліся ў пратакол іх „думкі”51.

JBinner К., Junge М. Wie der Terror „Gross” wurdc... S. 565 568.

Там сам a. С. 567.

Тамсама. С. 568. Пра выпадак з унітазам гл.: Miehniuk W. Z hi-

storii represji politycznych... S. 118. Гл. таксама: Weissberg-Cvbuls-

Крывавыя земді. Еўропа паміж Гіпілерам і Ста.-ц'ным

lie

Ліміты” спускаліся зверху, але расстрэлы ажыццяўляліся сваімі сіламі. Тройкі, на якіх ускладалася выкананне загаду No 00447. мелі права выносіць прысуды зняволеным без якога-небудзь пацвярджэння з Масквы і без магчымасці апеляцыі. Члены троек уначы сустракаліся са следчымі, выслухоўвалі кароткую справаздачу на кожнага вязня, а такса­ми рэкамендацыі наконт прысуду — расстрэл або лагер (толькі вельмі нешматлікія арыштаваныя вызваляліся да суда). Тройкі амаль, заўсёды пагаджаліся з гэтымі рэкамендацыямі. Яны разглядалі адразу сотні спраў — не менш як шэсцьдзесят за гадзіну; такім чынам, на вырашэнне лёсу кожнага чалавека трацілася менш як хвіліна. Так, ленінградская тройка у адну з начэй прысудзіла да расстрэлу 658 вязняў папраўча- працоўнага лагера на Салаўкахг>.

У ГУЛагу, як і ўсюды, таксами чыніўся тэрор. Можа падацца незразумелым, як зняволеныя папраўча-працоўных лагсраў маглі пагражаць Савецкай дзяржавс, але сюды, як і ў рэгіёны СССР, таксама былі спушчаны свае расстрэльныя кво­ты, якія неабходна было выканаць ці перавыканаць. Логіка была такая: калі кулакі прызнаюцца небяспечнымі, то тое самае адносіцца і да кулакоў у зняволенні. ІІершапачаткова на сістэму ГУЛага. прыпадаў ліміт у 10 000 расстрэлаў, але ўрэшце смерцю былі пакараны 80 178 вязняў. Ці не найгоршуго слав. ў гэтых адносінах атрымаў Омск — горад у Заходняй Сібіры, у ваколіцах якога жыло вельмі шмат слецпасяленцаў, дэпартаваных сюды пад час калектывізацыі. Тутэйшы начальнік НКУС падаў заяву аб павелічэнні лімітаў яшчэ 1 жніўня г. — да таго, як загад No 00447 уступіў у сілу. Неяк яго падначаленыя за адну ноч здолелі асудзіць 1301 чалавека™.

„Кулацкая аперацыя” праводзілася таемна. Нікому, нават самім зняволеным, не паведамлялі аб прысудах. Асуджаных проста везлі спачатку ў размеркавальнік, а потым — або на этап, або на расстрэл. Этапааванне ажыццяўлялася у тавар-

ki A. Wielka czystka. S. '293. ilpa падттісанне пустых старонак гл.: McLoughlin В. Mass Operations of the NKVD... P. 127.

Binner R., Junge M. Wie der Terror „Gross” wurde... S. 571 577. Часам сталінскія загады насілі вельмі лакальны і дробязны характар; наирыклад, гл.: Кузыіяцоў I. Канвэер сьмерці. С. 72-73. Што да адйраўлепых н.а Салаўкі, то не менш як 1825 такіх асуджаных былі па зней усе роўна расстраляньт. гл Пра Омск гл.: Binner R., Junge М. Wie der Terror „Gross” wurde... S. 657-580. Ilpa 1301 чалавека, асуджанага ria смерць у адпу но4, гл.: McLoughlin В. Mass Operations of the NKVD... P. 129. Гл. таксами: Khlevniuk О. V. The History of the Gulag... P. 150.

ных вагонах. Месцы для расстрэлаў будаваліся або выбіраліся так, каб вонкі не выплывала ніякіх сведчанняу пра тое, што адбывалася. Расстрэлы заўсёды ажыццяўляліся ўначы ў зацішных месцах гукаізаляваных падвалах, вялікіх будынках накшталт гаражоў, дзе шум мог заглушаць гук выстралаў, ці ў лясах удалечыні ад паселішчау. Расстрэльвалі заўсёды супрацоўнікі НКУС, звычайна пры дапамозе рэвальвераў сістэмы „наган”. Двое нкусаўцаў трымалі асуджанага ззаду за рукі, а трэці страляў яму ў патыліцу. Потым часта рабіўся „кантрольны стрэл” у скронь. „Пасля расстрэлу, — гаварыла адна з інструкцый, — целы змяшчаюцца ў загадзя выкала­ны могільнік, які старанна засыпаецца і потым маскіруецца”. Зімой, калі зямля замярзала, могільнікі выкопваліся пры да­памозе выбуховых рзчываў. Кожны, хто браў удзел у гзтых аперацыях, даваў падпіску аб неразгалошванні. Непасрэдна ў забойствах удзельнічала вельмі вузкае кола людзей. Так, спе­цыяльны атрад з 12 супрацоўнікаў Маскоўскага ўпраўлення НКУС у 1937-1938 г. расстраляў у Бутаве 20 761 чалавека’7.

Ад пачатку да канца „кулацкая аперацыя” суiправаджалася расстрэламі: так, Яжоў з відавочным гонарам дакладваў Сталіну, што да 7 верасня 1937 г. былі расстраляны ўжо 35 454 чалавекі. Тым не менш, за ўвесь 1937 год расстраляна было менш, чым адпраўлена ў лагеры. Паступова, аднак, суадносіны мяняліся на карысць расстрэлаў. У канчатковым выніку расстраляных у ходзе „кулацкай аперацы» аказалася амаль столькі ж, колькі сасланых у ГУЛаг (378 326 супраць 389 070 чалавск). Такое павелічэнне долі расстрэлаў тлумачылася практычнымі прычынамі: забіваць. было лягчой, чым ссылаць, а да таго ж лагеры хутка запоўніліся дарэшты і ўжо не маглі прыняць новых асуджаных. У Ленінградзе ў рам­ках адной справы было прыгавораны да расстрэлу 35 глуханямых. Ва Украіне тамтэйшы наркам унутраных спраў Ізраіль Ляплеўскі інструктаваў сваіх падначаленых аддаваць перавагу расстрэлу перад зняволеннем у дачыненні да пажылых лю­дзей. Так савецкіх грамадзян забівалі паводле медыцынскіх і дэмаграфічных паказчыкаў™.

v- Падрабязпасці „забойчых тэхналогій" і цытату гл. у: McLoughlin

В. Mass Operations of the NKVD... P. 130. 131; Schlogel K. Terror und Traum... S. 602, 618. Пра выкарыстянно выбуховых рочываў гл.: Gregory P. R. Terror by Quota... P. 71.

  • Пра расстрел 34 454 чалавек гл.: Юнге М.. Бордюгов Г., Виннер Р. Вертикаль большого террора. С. 201. Астатнія лічбы гл. у: Bin- ner R., Junge M. „S eloj publikoj ceremonit’sja no slcduct.S. 207. Пра

Украінская ССР, дзс пад час калектывізацыі адзначаўся найбольш маштабны „кулацкі адпор”, была галоўным цэнтрам забойстваў. Ляплеўскі пашырыў дзеянне загаду N 00447 на „ўкраінскіх нацыяналістаў”, якія з пачатку 1930-х абвінавачваліся ў жаданні адарваць Украіну ад СССР. Па абвінавачанні ў нацыяналізме ва Украіне было арыштавана 40 530 чалавек. Адным з „грахоў” лічыліся просьбы харчовнй дапамогі ў 1933 г., звернутыя да Нямеччыны. Большасць фактаў такіх просьбаў былі вьдуманыя. Калі ў снежні ліміты, выдзеленыя для Украіны (і ўжо двойчы павя- лічаныя), былі выкананы, Ляплеўскі папрсеіў пра іх чарговае павелічэнне. У лютым 1938 г. Яжоў ухваліў новыя ліміты для Украіны на 23 650 расстрэлаў. Усяго на прадягу 1937-1938 гг. у рамках загаду N 00447 ва Украіне было расстраляна 70 868 чалавек. Доля расстрэлаў сярод іншых прысудаў была тут асабліва вялікая ў 1938 г. У студзені - жніўні былі расстраляны 35 563 чалавекі, тады як адпраўлены ў лагеры ўсяго 830. Асобая тройка па Сталінскай вобласці, напрыклад, у ліпні — верасні 1938 г. збіралася восем разоў і прыгавары- ла да вышэйшай меры ўсіх 1102 абвінавачваных, Гэтаксама варашылаўградская абласная тройка асудзіла на смерць усіх 1226 зняволеных, чые справы разглядаліся ў верасні 1938 г/і!).

Такі ашаламляльны імпэт вымагаў адладжанай тэхналогіі масавых расстрэлаў, для чаго патрабаваліся шматлікія і не- маленькія могільнікі. У буйных украінскіх прамысловых гарадах рабочыя з „кулацкім” мінулым асуджаліся за „сабатаж”

лагеры гл.: Werth N. La terreur... P. 285; Khlevniuk О. V. The Histo­ry of the Gulag... P. 332. Ilpa стаўлсішс да пажылых гл.: Нікольскйй

  1. М. Репресивна діяльність органів державно! беапеки СРСР в Украіні. С. 99. Пра расстрэл 35 глуханямых гл.: Schlogel К. Terror und Traum... S. 624: McLoughlin В. Mass Operations of the NKVD... P. 136; Binner R.. Junge M. Wie der Terror ..Gross" wurde... S. 590.

w Пра ііадзеі сиежия — лютага гл.: Nikol’skij V. Die ..Ivulakenopora- tion” im ukrainischen DonbasS. S. 623; Никольский В. М. Репресивпа діялыіість органів державйоі без пеки СРСР в Укра'ші. С. 100. Пра уэінтэрпрзтацыю Лянлеўскім фармулёвак аагаду 00447 гл.: Sapoval J. Die Behandlung der „ukrainischen Nalionalisten” im Gebiel. Kiev. S. 339, 341. Пра арышт 40 530 чалавек гл.: Никольский В. М. Ре- иресивиа діяльність оргайів державно! безпеки СРСР в Украіні.

  1. 153. Пра 23 650 чалавек. дабаўленых у „смяротиую квоту”, гл.: Sapoval J. Die Behandlung der „ukrainischen Nationaiistcn:’ im Gebi- et Kiev. S. 343. Пра лес вышэйзгаданых 70 868, 35 563 i 830 чалавек гл.: Юнге М., Бордюгов Г., Виннер Р. Вертикаль большого террора. С. 533. Забойства 1102 i 1226 зняволеных засведчапа у: Nikol’skij V. Die „Kulakenoperation” im ukrainischen DonbasS. S. 634 -635.

2. Кіасйаы- тэрор

i зазвычай расстрэльваліся ў той жа дзень. У Вінніцы асуджаных на смерць звязвалі, затыкалі рот кляпам і звозілі на аўтамабільную мыйку. Там ужо чакаў грузавік, рухавік якога заглушаў гукі выстралаў. Целы потым складвалі ў гэты самы грузавік і вывозілі на гарадскія ўскраіны, дзе хавалі ў брацкіх магілах. У ход за сваёй кіпучай дзейнасці нкусаўцы пакінулі ў ваколіцах Вінніцы не менш як 87 такіх магіл'10.

Як і паказальныя працзсы, „кулацкая аперацыя” была для Сталіна „работай над памылкамі” канца 1920 — пачатку 1930-х г. Спачатку былі знішчаны колішнія палітычныя апаненты, якія ў свой час асмеліліся весці палітычныя дэбаты наконт калектывізацыі. Цяпср дайшла чарга да кулакоў, якія адказвалі за выступленні супраць калектывізацыі на­родных масаў. Гэтак жа як знішчэнне партыйных эліт за­мацавала Сталіна ў якасці аднаасобнага правапераемніка ленінскай спадчыны, так знішчэнне кулакоў замацавала яго інтэрпрэтацыю ленінскай палітыкі. Калі калектывізацыя прывяла да масавага голаду, то ў гэтым былі вінаваты тыя, хто галадаў, а таксама агенты замежных разведак, якія так ці інакш кіравалі ўсёй справай. Калі калектывізацыя спарадзіла нездавальненне сярод насельніцтва, то ў гэтым таксама была віна саміх пакутнікаў і іх меркаваных замежных „апекуноў Менавіта таму што сталінская палітыка ад пачатку была та­кой пагібельнай, яе абарона патрабавала такой садысцкай логікі і такіх масавых смерцяў. Усе гэтыя меры падаваліся як гістарычная неабходнасць і наканаванасць.

Алс хоць Сталін падаваў сваю палітыку як цалкам закана- мерную і взапавотам марксізму-ленінізму, на самай справе (хоць гэта ніколі не прызнавалася) гэта быў адыход ад марксізму, які прадугледжваў унутрыпартыйную дэмакратыю і навуковас абгрунтаванне развіцця грамадства. Будучы вучэннем аб заканамернасцях развіцця чалавечага грамадства, марксізм грунтаваўся на аналізе эканамічных узаемаадносін, а прадметам яго вывучэння былі сацыяльныя класы. Нават з самых грубых ленінскіх інтэрпрэтацый марксізму вынікала, што дзеянні праціўнікаў рэвалюцыі павінны быць абумоўлены іх класавай прыродай. Аднак сталінізм глядзеў на гютую спра­ву ўжо крыху па-іншаму: у марксісцкія фармулёўкі ён уліваў