
- •Класавы тэрор
- •Цыт. Паводле: Colley м. S. More Than a Grain.,. P. 212. 216.
- •Ilpa 37 000 нямецкіх яўрэяў гл.: Evans r. J. The Third Reich in Power. P. 15. Гл. Такеама: Longerieh p. Politik der Vemichtung... S. 126.
- •I ў Сталіна з’явілася магчымасць усталяваць кантроль над
- •Ілішнт аильных уводзін V гісторыю савецкіх органаў дзяржбяспекі г.М.: Andrew с., Gordlevsky о. Kgb...; Dziak j. Chekisty: a History of t he kgb.
- •33 Цыт. Наводле: Haslam j. The Soviet Union and the Struggle for Collective Security in Europe... P. 129. Пра пагрозу Бухарына гл.: Kuromiya 11. Stalin. P. 83.
- •З’ездзе 1934 г. („з'ездзе пераможцау”), былі расстраляны 98. Усяго ж „чыстка” ўзброеных сіл, дзяржаўных інстытутаў і кампартыі забрала амаль 50 тыс. Жыццяў37.
- •4Г Гэтыя карныя акцыі пямецкай паліцыі разглндагоцца ў раздзслах 6 і 7.
- •“ Slronski н. Represje stalinizmu wobec ludnosci polskiej na Ukrainie...
- •Варые гТастарпак праводзіць гэтую думку ў снаім рамане „Доктар
- •3. Нацыянальны тэрор
- •11 I кольский в. М. Репрссивпа діялыіість органів державноі беапегсй
- •1 Верасня 1939 г. Вермахт атакаваў Польшчу на ўсім праця- гу мяжы, скарыстаўшы для гэтага жывую сілу і зброю анекса- ваных Аўстрыі і Чэхаславакіі. Гітлер пачаў сваю вайну.
З’ездзе 1934 г. („з'ездзе пераможцау”), былі расстраляны 98. Усяго ж „чыстка” ўзброеных сіл, дзяржаўных інстытутаў і кампартыі забрала амаль 50 тыс. Жыццяў37.
У тэты самы час — у 1934-1937 г. — Гітлер таксама звяртаўся да насілля, каб паставіць пад свой кантроль усе наяўныя цэнтры сілы — партыю, паліцыю і армію. Як і ў выпадку Сталіна, аб’ектам насілля сталі людзі, якія ў свой час дапамаглі Гітлеру прыйсці да ўлады. I хоць маштаб забойстваў быў значна меншы, гітлераўскія чысткі засведчылі, што вяршэнства закону ў Нямеччыне цяпер залежыць ад капрызаў фюрара. У адрозненне ад Сталіна, які спачатку мусіў падпарадкаваць сабе НКУС, Гітлер выкарыстаў тэрор для таго, каб узвысіць свае ўлюбёныя ахоўныя атрады СС і забяспечыць іх перавагу над усімі іншымі паліцэйскімі падраздзяленнямі Нямеччыны. Калі Сталін праводзіў чысткі для запалохвання Чырвонай Арміі, Гітлер фактычна імкнуўся выклікаць сімпатыю да сябе з боку нямецкіх генералаў, знішчыўшы нацысцкіх штурмавікоў, якіх вышэйшае камандаванне Райхвера разглядала як пагрозу.
Галоўнай мэтай гітлераўскай чысткі быў Эрнст Ром, кіраўік адной з ваенізаваных груповак нацыстаў — штурмавых атрадаў СА. СА дапамагалі Гітлеру ўмацоўваць сваю асабістую ўладу, запалохваць апанентаў (і выбаршчыкаў), а таксама прыйсці да ўлады ў 1933 г. Але Гітлеру-канцлеру штурмавікі былі ўжо куды мешш карысныя, чым Гітлеру-палітыку. У 1933-1934 г. Ром гаварыў пра неабходнасць „другой рэвалюцыі нацыянал-сацыялізму”, з чым, само сабой, быў зусім не згодзен Гітлер. Ром таксама меў асабістыя амбіцыі, якія дрэн-
Калі ад оукупнай колькасці ахвяр Вялікага тэрору 1937—1938 г. ((>К1 692 чалавекі) адняць тых, хто быў асуджаыы ў рамках нмцыяналыіых аперацый (гл. наступим раздлел) і „кулацкай ;ніі‘р:ш,ыі’\ атрымаем лічбу 56 209 ахвяр сярод вышэйшых кіроўпых слаёў. Я ггрыводжу ў тэксцс акругленую лічбу. паколысі наяўпыя діід.кчіыя па ахвярах „кулацкай апсрацыі” ў розных аўтараў крыху )>;і.<і.гход.«іцца: гл.: Jansen М., Petrov N. Stalin's Loyal Executioner... I*. 75. При расстраляішх чыртюнаармейскіх камандзіраў гл.: Wioc- ■/.nfkiewic'/ P. P. Lancuch smierci... S. 296. Гэта фундаментальная iip.-iu.a upa чі.ісгкі у Нырвонай Арміі.
на адпавядалі гітлераўскім планам па адраджэнні нямецкай арміі. Ром настойваў, што ягоныя штурмавыя атрады лепш увасабляюць* нацысцкі дух, чым нямецкія ўзброеныя сілы, якія ён хацеў кантраляваць сам. Яго тры мільёны „карычнева-кашульнікаў” значна пераўзыходзілі сто тысяч салдат Рейхсвера, якія было дазволена мець Нямеччыне паводле Версальскай дамовы. Гітлер збіраўся парушыць гэтыя абмежаванні. але шляхам разбудовы нямецкай арміі, а не яе замены або зліцця з нацысцкімі ваенізаванымі фармаваннямі38.
У канцы чэрвеня 1934 г. Гітлер загадаў падраздзяленням СС ліквідаваць Рома, некалькі дзясяткаў яго паплечнікаў, шэраг іншых непажаданых канкурэнтаў сярод нацыстаў, а таксама некаторых іншых палітыкаў. На чале СС стаяў Генрых Гімлер, які надаваў асаблівае значэнне расавай чысціні, ідэалагічнай вытрымцы і персанальнай лаяльнасці Гітлеру. У акцыі, якая пазней стала вядома як „ноч доўгіх нажоў”, Гітлер скарыстаў адну ваенізаваную групоўку — СС — для падпарадкавання іншай — СА. Ён ухваліў план Гітлера і пакончыў з Ромам — а таксама з некалькімі дзясяткамі іншыых людзей. Выступаючы ў парламенце 14 ліпеня 1935 г.. Гітлер сказаў, што былі забіты 74 чалавекі; у сапраўднасці колькасць ахвяр была не меншая за 85 чалавек, прычым некаторыя з іх былі дэпутатамі Райхстага ад НСДАП. Неабходнасць забойства Гітлер, само сабой, растлумачыў змовай Рома і іншых супраць закон нага гітлераўскага урада, якую неабходна было прадухіліць. Апрача кіраўніцтва СА, ахвярамі крывавай чысткі Гітлера сталі кансерватары і былыя кіраўнікі нямецкага ўрада. 3 трох папярэдніх канцлераў адзін быў забіты, другі арыштаваны, а трэці ўцёк39.
Паколькі ў якасці інструмента тэрору былі выбраны ахоўныя атрады СС, Гімлер перамясціўся бліжэй да цэнтра ўлады. СС, якія цяпер былі вылучаны з СА ў асобную структуру, ператварыліся ў самы магутны інстытут НСДАП. Пасля „ночы доўгіх нажоў’" іх задачай стала падпарадкаванне ўсіх службаў нямецкай паліцыі нацысцкай ідэалогіі. Гімлер імкнуўся зліць СС з традыцыйнымі паліцэйскімі сіламі шляхам ратацыі кадраў і інстытуцыйнай цэнтралізацыі пад яго асабістым камандаваныем. У 1936 г. Гітлер прызначыў Гімлсра начальнікам аб’яднанай паліцыі Райха. Пад яго кан тролем апынуліся ўніфармаваныя служачыя паліцыі парад-
:,:і Evans R. J. The Third Reich in Power. P. 21-22.
3> Тамсама. С. 34, 39; Shore Z. Whal Hitler Knew... P. 31, 37.
ку, дэтэктывы крымінальнай паліцыі і аператыўнікі тайнай дзяржаўнай паліцыі (гестапа). Паліцыя была дзяржаўным органам (дакладней. аб’ядноўвала шзраг роднасных дзяржаўных органаў), а СС — адной з нацысцкіх партыйных структур; Гімлер імкнуўся сцерці гэтае адрозненне. У 1937 г. Гімлер заснаваў пасаду вярхоўнага кіраўніка СС і паліцыі, пасады рэгіянальных начальнікаў. якія ў тэорыі адначасова кіравалі падраздзяленнямі і СС, і паліцыі, а таксама ўраўнаваў іерархію званняў абедзвюх структур411.
Не менш важным на ўзвышэнне СС над СА было паляпшэнне ўзаемаадносін паміж Гітлерам і армейскім камандаваннем. Ліквідадыя Рома забяспечыла сімпатыю да Гітлера з боку нямецкіх генералаў. Да 1934 г. армія была адзіным важным дзяржаўным інстытутам, над якім у Гітлера не было поўнага кантролю. Як толькі Гітлер прадэманстраваў, што плануе развіваць армію, a нe падпарадкоўвацть яе СА, становішча хутка змянілася. Калі праз некалькі тыдняў памёр прэзідэнт Гіндэнбург, Райхсвер ухваліў наданне Гітлеру паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Праўда, тытул прэзідэнта Гітлера не цікавіў; ён аддаваў перавагу найменню „фюрар”. Са жніўня 1934 г. у прысягу нямецкіх салдат увайшла клятва ў безумоўнай асабістай адданасці Гітлеру, і з тых жа часоў да яго пачалі звяртацца „мой фюрар”. Праз некалькі месяцаў гіт- лераўскі тытул „фюрара і райхсканцлера” быў зацверджаны на агульнанацыянальным рэферэндуме. У сакавіку 1935 г. Гітлер публічна адмовіўся ад абавязацельстваў Нямеччыны паводле Версальскай дамовы, аднавіў прызыў на ваенную службу і пачаў разбудову нямецкіх узброеных сілаў41.
Як і Сталін, Гітлер праявіў сябе майстрам апаратных інтрыг: ён неаднаразова выстаўляў сябе ахвярай змоў, а потым пазбаўляўся ад сваіх рэальных або ўяўных супернікаў. Адпачасова, аднак, Гітлер павінентт быў сам ствараць уласныя інструменты тэрору, тады як Сталін атрымаў іх у спадчыну ад Леніна і Кастрычніцкай рэвалюцыі. СС і нямецкая паліцыя ніколі не мелі магчымасці арганізаваць унутры Нямеччыны тэрор такога размаху, як гэта зрабіў ІІКУС у Савецкім Саюзе. „Ноч доўгіх нажоў” з яе няпоўнай сотняй ахвяр была драбязой у параўнанні з савецкімі чысткамі кампартыі, Чырвонай Арміі і НКУС, у ходзе якіх знішчаліся дзясяткі тысяч чалавек. Гэта было на парадак больш, чым знішчыў нацысцкі рэжым за ўвесь час да пачатку Другой сусветнай вайны. СС спатрэбіліся гады практыкі, перш чым гэтая структура змагла канкураваць з НКУС. Гімлер разглядаў сваіх падначаленых як „ідэалагічных салдат», але яны мусілі выконваць сваю місію расавага пакарэння і дамінавання толькі за спінамі рэальных салдат — у тылавых раёнах Польшчы пасля 1939 г. і Савекага Саюза пасля 1941 г.12.
Логіка гітлераўскага ўнутранага тэрору дыктавалася логікай будучай экспансіі: наступальная вайна павінна была весціся грунтоўна ўмацаваным і лаяльным Гітлеру Вермахтам, а захопленыя тэрыторыі падлягалі далейшай зачыстцы сіламі С С і паліцыі. У гэтым сэнсе ўласцівы Сталіну страх перад вайной быў цалкам апраўданы. Але немцы ў гэтай будучай вайне нс разлічвалі на дапамогу савецкага насельніцтва. 3 гэтай прычыны сталінскі сцэнарый пагрозы — кааперацыя замежных ворагаў з унутранымі праціўнікамі — быў крайне далёкі ад рэальнасці. Такім чынам, яшчэ большы тэрор, развязаны Сталіным супраць уласнага насельніцтва ў 1937-1938 г., быў цалкам бясплённы, і больш за toе - у вышзйшай ступені контрпрадуктыўны.
Савецкія чысткі ў арміі, партыі і НКУС былі прэлюдыяй да Вялікага тэрору, які ў 1937-1938 г. забраў жыцці сотняў тысяч чалавек, абвінавачаных паводле класавай або нацыянальнай прыкметы. Допыты дзясяткаў тысяч чалавек пад час чыстак спарадзілі вялікае мноства ,.арганізацый”, „змоў” і „груповак” — псеўдаструктур, у якія „ўваходзіла” ўсё больш і больш савецкіх людзей. Расстрэлы камуністаў, несумненна, пасеялі трывогу ў шэрагах ВКП(б), але, відаць. не пахіснулі даверу да Сталіна ў большай часткі партыі, калі ўдзельнікі чэрвеньскага пленума ЦК падоўжылі ягоны мандат на лідарства і пагадзіліся на надзвычайныя паўнамоцтвы НКУС у по-