
- •Класавы тэрор
- •Цыт. Паводле: Colley м. S. More Than a Grain.,. P. 212. 216.
- •Ilpa 37 000 нямецкіх яўрэяў гл.: Evans r. J. The Third Reich in Power. P. 15. Гл. Такеама: Longerieh p. Politik der Vemichtung... S. 126.
- •I ў Сталіна з’явілася магчымасць усталяваць кантроль над
- •Ілішнт аильных уводзін V гісторыю савецкіх органаў дзяржбяспекі г.М.: Andrew с., Gordlevsky о. Kgb...; Dziak j. Chekisty: a History of t he kgb.
- •33 Цыт. Наводле: Haslam j. The Soviet Union and the Struggle for Collective Security in Europe... P. 129. Пра пагрозу Бухарына гл.: Kuromiya 11. Stalin. P. 83.
- •З’ездзе 1934 г. („з'ездзе пераможцау”), былі расстраляны 98. Усяго ж „чыстка” ўзброеных сіл, дзяржаўных інстытутаў і кампартыі забрала амаль 50 тыс. Жыццяў37.
- •4Г Гэтыя карныя акцыі пямецкай паліцыі разглндагоцца ў раздзслах 6 і 7.
- •“ Slronski н. Represje stalinizmu wobec ludnosci polskiej na Ukrainie...
- •Варые гТастарпак праводзіць гэтую думку ў снаім рамане „Доктар
- •3. Нацыянальны тэрор
- •11 I кольский в. М. Репрссивпа діялыіість органів державноі беапегсй
- •1 Верасня 1939 г. Вермахт атакаваў Польшчу на ўсім праця- гу мяжы, скарыстаўшы для гэтага жывую сілу і зброю анекса- ваных Аўстрыі і Чэхаславакіі. Гітлер пачаў сваю вайну.
33 Цыт. Наводле: Haslam j. The Soviet Union and the Struggle for Collective Security in Europe... P. 129. Пра пагрозу Бухарына гл.: Kuromiya 11. Stalin. P. 83.
Для многіх еўрапейцаў і амерыканцаў паказальныя npaцэсы былі проста працэсамі, а прызнанні — надзейным доказам віны. Некаторыя назіральнікі, якія сімпатызавалі Савецкаму Саюзу, успрымалі іх цалкам станоўча: так, брытанская сацыялістка Беатрыса Веб ухваляла Сталіна, які „выразаў мёртвы лес”. Іншыя сімпатызанты Саветаў душылі свае падазрэнні, кіруючыся той логікай, што СССР процістаяў нацысцкай Нямяччыне, а значыць, быў надзеяй усёй цывілізацыі. Да 1936 г. еўрапейская грамадская думка была настолькі палярызаваная, што сапраўды цяжка было крытыкаваць савецкуто ўладу, пазбягаючы рызыкі быць абвінавачаным у сімпатыях да Гітлера. Гэта, вядома, было працягам бінарнай логікі нацыянал-сацыялізму і Народнага фронту. Гітлер называў сваіх ворагаў „марксістамі”, Сталін — „фашыстамі”31. Абодва пагаджаліся, што ніякай трэцяй пазіцыі бьыць нс можа.
Сталін прызначыў Яжова начальнікам НКУС акурат тады, калі вырашыў умяшацца ў Іспаніі; публічныя працэсы і Народны фронт былі, у яго разуменні, элементамі адной і той жа палітычнай лініі. Народны фронт прадугледжваў аддзяленне сяброў ад ворагаў якое ажыццяўлялася, вядома, у адпаведнасці са зменлівай лініяй Масквы. Як і любы шырокі кантакт з некамуністычнымі палітычнымі сіламі, праект Народнага фронту вымагаў вялікай пільнасці — як у СССР, так і за мяжой. Для Сталіна грамадзянская вайна ў Іспаніі была не толькі бітвай з тамтэйшым фашызмам і яго замежнымі прыхільнікамі, але і барацьбой з тамтэйшымі левымі, а так-сама з унутранымі ворагамі. Ён быў перакананы, што іспанскі ўрад пацярпеў паражэнне таму, што не змог выявіць і абясшкодзіць дастатковую колькасдь шпіёнаў і здраднікаў. Што да Савецкага Саюза, то ён быў не толькі дзяржавай, але і прапагандысцкім праектам, не толькі мясцовай палітычнай сістэмай, але і інтэрнацыянальнай ідэалогіяй. Яго знешняя палітыка заўсёды была яго ўнутранай палітыкай, гэтак ж а як і наадварот. У гзтым была яго сіла і яго слабасць:1:
Як пераканаўся Оруэл, публічнай савецкай антыфашысцкай пазіцыі ў Еўропе спадарожнічалі крывавыя чысткі бы-
лых ці патэнцыяльных апанентаў у Савецкім Сатюзе. Савецкія добраахвотнікі з’явіліся ў Барселоне і Мадрыдзе акурат адначасова з пачаткам паказальных працэсаў. Барацьба з фшызмам у Іспаніі апраўдвала пільнасць у Савсцкім Саюзе, а чысткі ў Савецкім Саюзе апраўдвалі пільнасць у Іспаніі. Грамадзянская вайна ў Іспаніі паказвала, што Сталін, не зважаючы на плюралістычную рыторыку Народнага фронту, цвёрда вырашыў расправіцца з любой апазіцыяй яго версіі сацыялізму. Оруэл бачыў, як камуністы ў траўні 1937 г. справакавалі сутыкненні паміж прадстаўнікамі розных плыняў Народнана фронту ў Барселоне, а іспанскі ўрад, кіруючыся ўказаннямі з Масквы, потым забараніў „трацкісцкую” Рабочую партыю марксісцкага адзінства. этак пісаў пра вулічныя баі ў Барселоне: „Гэтая нікчэмная бойка ў далёкім горадзе больш важная, чым можна сабе ўявіць на першы погляд”. Ён цалкам меў рацыю. Сталін лічыў, што ў Барселоне была выкрыта фашысцкая „пятая калона". Усё гэта наглядна дэманстравала непрабівальную шаблонную логіку сталіністаў, якія не зважалі на геаграфію і мясцовую палітычную рэальнасць. Гэтай тэме Оруэл прысвяціў кранальны раздзел у сваіх ваенных мемуарах „Памяці Каталоніі". 3 гэтых мемуараў прынамсі некаторыя заходнія левыя і дэмакраты зразумелі, што фашызм з’яўляецца не адзіным іх ворагам39.
У самім Савецкім Саюзе прызнанні, якія прагучалі на паказальных працэсах, здавалася, пераканаўча паказалі існаванне арганізаваных падпольных груповак, якія Яжоў называў „цэнтрамі”. У канцы чэрвеня 1937 г. на Пленуме ЦК у Маскве Яжоў паведаміў пра вынікі сваёй далейшай следчай дзейнасці. Паводле заявы Яжова, існавала самая галоўная групоўка, „цэнтр цэнтраў”, якая мела пасобнікаў на ўсіх узроўнях савецкага грамадства, уключна з Чырвонай Арміяй і нават НКУС. Яе мэтай было не што іншае, як знішчэнне Савецкага Саюза і рэстаўрацыя капіталізму. Агенты „цэнтра цзнтраў” не спыняліся ў сваім шкодніцтве ні перад чым — нават перад кастрацыяй прызавых бараноў (пра гэты акт сабатажу Яжоў паведаміў асобна). Усё гата апраўдвала чысткі ў партыі, арміі і НКУС. У той жа месяц арыштавалі і расстралялі восем вышэйшых камандзіраў Чырвонай Арміі; у наступныя месяцы была расстраляна амаль палова ўсяго каманднага саставу. Са 139 членаў Цэнтральнага Камітэта ВКП(б), якія бралі ўдзел у