Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
частка 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
321.79 Кб
Скачать

I ў Сталіна з’явілася магчымасць усталяваць кантроль над

НКУС. Нагодай для гэтага паслужыла дзёрзкае палітычнае забойства. У снежні 1934 г. у Ленінградзе быў забіты адзін з бліжэйшых паплечнікаў Сталіна — Сяргей Міронавіч Кіраў. Сталін скарыстаў забойства Кірава гзтак жа, як Гітлер го­дам раней скарыстаў падпал Райхстага. Ён абвінаваціў у забойстве ўнутраных палітычных апанентаў і заявіў, што ворагі планавалі і далейшыя тэрарыстычныя атакі на саведкіх лідараў. Хоць забойца Кірава Леанід Нікалаеў быў арыштаваны на месцы злачынства, Сталін не задаволіўся простым міліцэйскім расследаваннем. Ён аператыўна арганізаваў унясенне змен у заканадаўства, якія санкцыянавалі хуткае пакаранне „тэрарыстаў”. Спасылаючыся на пагрозу тэрарызму, ён заявіў, што колішняя левая апазіцыя снавала планы забойства савецкага кіраўніцтва і звяржэння савецкай уладьг”.

Сталінская інтэрпрэтацыя ленінградскага забойства была прамым выклікам савецкім органам дзяржбяспекі. Гэта была не тая версія, якую НКУС быў схільны прыняць, — не ў апошнюю чаргу праз адсутнасць доказаў. Калі наркам унутраных спраў Генрых Ягода наважыўся распытаць Сталіна, то атрымаў параду паводзіць сябе асцярожней, каб не „грымнуцца”. Сталін знайшоў іншага паплечніка — Мікалая Яжова, які быў гатовы прапагандаваць сталінскую версію падзей. Яжоў, маленькі чалавечак з літоўска-польскага ўзмежжа, ужо быў вядомы сваёй перакананасцю ў датычнасці апазіцыі да тэрарызму. У лютым 1935 г. ён узначаліў Камітэт партыйнана кантролю, які збіраў для Палітбюро кампрамат на членаў ЦК. Сталін і Яжоў, здавалася, умацоўвалі адзін у адным веру у існаванне ўсюдыісных змоў. Сталін пачаў настолькі давяраць Яжову, што часам нават цікавіўся яго здароўем, што было рэдкай для яго праявай неабыякавасці. Спачатку Яжоў стаў

" Мра гісторыю „троек” гл.: Wheat.croft S. G. The Scalo and Nature пГ German and Soviet Repression and Mass Killings... P. 126—139.

  1. Ілішнт аильных уводзін V гісторыю савецкіх органаў дзяржбяспекі г.М.: Andrew с., Gordlevsky о. Kgb...; Dziak j. Chekisty: a History of t he kgb.

" < Iff.l v J. A., Naumov О. V. Yezhov... P. 140; Kuromiya H. Stalin. P. 116.

намеснікам Ягоды, а потым заняў яго месца. У верасні 1936 г. Яжоў зрабіўся наркамам унутраных спраў. Ягоду спачатку перавялі на іншую пасаду, а праз два гады расстралялі32.

У жніўні 1936 г. адбыўся першы арганізаваны Яжовым паказальны судовы працэс над былымі палітычнымі апанентамі Сталіна. Яго адметнай рысай сталі фантастычныя публічныя прызнанні абвінавачваных, якія звярнулі на сябе ўвагу ўсяго свету. Суд над Львом Каменевым і Рыгорам Зіноўевым, колішнімі саюзнікамі Троцкага і апанентамі Сталіна, цягнуўся з 19 да 24 жніўня. Яны прызналіся ва ўдзеле ў тэрарыстычнай змове з мэтай забойства Сталіна і разам з яшчэ чатырнаццаццю драбнейшымі абвінавачванымі былі прыгавораны да смерці і расстраляны. Гэтых старых бальшавікоў настолькі запалохалі і збілі пад час следства, што на працэсе яны ўжо практычна не адхіляліся ад сцэнарыя. Аднак вельмі многія паверылі іх прызнанням, і гэта спрыяла пашырэнню свайго роду альтэрнатыўнай гісторыі Савецкага Саюза — гісторыі, у якой Сталін заўсёды меў рацыю. У наступных паказальных працэсах Сталін нават узнавіў гістарычную канву 1920-х г.: расправіўшыся з колішяй левай апазіцыяй — Каменевым і Зіноўевым, — ён узяўся за пра­вую, якую ўвасабляў Мікалай Бухарын. У свой час, калі яшчэ было месца дэбатам, Бухарын прыгразіў назваць Сталіна арганізатарам голаду. Хоць ён так ніколі і не зрабіў гэтага, адплата ўсё роўна прыйшла. Троцкі, якога нельга было аддаць пад суд, каколькі ён быў у зміграцыі, выступаў у якасці галоўнага завадатара меркаваных змоў. Цэнтральная пар­тыйная газета „Правда” крыштальна ясна падкрэсліла гэтую сувязь у загалоўку да перадавога артыкула за 22 жніўня 1936 г.: „Троцкі — Зіноўеў — Каменеў — гестапа”. Ці ж маглі гэтыя тры бальшавікі, колішнія стваральнікі Савецкага Саю­за, сапраўды быць наймітамі ксапіталістычных дзяржаў? Ці ж былі гэтыя тры камуністы яўрэйскага паходжання падобныя на агентаў тайнай дзяржаўнай паліцыі нацысцкай Нямеччыны? Наўрад ці, але абвінавачанне было ўспрынята ўсур’ёз, прычым нават за межамі Савецкага Саюза1™.

Пра павлечнікаў Яжова і іх метады гл.: Wheatcroft S. G. Agcncy and Terror... P. 38-40. llpa еталіпскую неабыякавасць да здароўя Яжова гл.: Getty J. A., Naumov О. V. Yczhov... P. 21G.