
- •Класавы тэрор
- •Цыт. Паводле: Colley м. S. More Than a Grain.,. P. 212. 216.
- •Ilpa 37 000 нямецкіх яўрэяў гл.: Evans r. J. The Third Reich in Power. P. 15. Гл. Такеама: Longerieh p. Politik der Vemichtung... S. 126.
- •I ў Сталіна з’явілася магчымасць усталяваць кантроль над
- •Ілішнт аильных уводзін V гісторыю савецкіх органаў дзяржбяспекі г.М.: Andrew с., Gordlevsky о. Kgb...; Dziak j. Chekisty: a History of t he kgb.
- •33 Цыт. Наводле: Haslam j. The Soviet Union and the Struggle for Collective Security in Europe... P. 129. Пра пагрозу Бухарына гл.: Kuromiya 11. Stalin. P. 83.
- •З’ездзе 1934 г. („з'ездзе пераможцау”), былі расстраляны 98. Усяго ж „чыстка” ўзброеных сіл, дзяржаўных інстытутаў і кампартыі забрала амаль 50 тыс. Жыццяў37.
- •4Г Гэтыя карныя акцыі пямецкай паліцыі разглндагоцца ў раздзслах 6 і 7.
- •“ Slronski н. Represje stalinizmu wobec ludnosci polskiej na Ukrainie...
- •Варые гТастарпак праводзіць гэтую думку ў снаім рамане „Доктар
- •3. Нацыянальны тэрор
- •11 I кольский в. М. Репрссивпа діялыіість органів державноі беапегсй
- •1 Верасня 1939 г. Вермахт атакаваў Польшчу на ўсім праця- гу мяжы, скарыстаўшы для гэтага жывую сілу і зброю анекса- ваных Аўстрыі і Чэхаславакіі. Гітлер пачаў сваю вайну.
Тымаці Снайдэр
Крывавыя землі
Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным
Пераклад з англійскай
Мінск „Медысонт” 2013
УДК 94(4)” 1933/1945” ББК 63.3(4)6
С53
Серыя заснавана ў 1999 годзе
Каардынатар і адказны рэдактар Генадз ь Сагановіч
Навуковы рэдактар У. Калаткоў
Псраклад з англійскай мовы СяргеяПетрыкевіча паводле выдання Timothy Snyder. Bloodlands. Europe between Hitler and Stalin. New York; Basic Books, 2010.
First published in the United States by Basic Books, a member of The Perseus Books Group
Удершышо выдадзена ў 31ІІА выдавецтвам Basic Books, членам Perseus Books Group
Снайдэр, Т.
C53 Крывавыя землі. Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр ; пср. з англ.. мовы С. Пстрыкевіча ; навук. рэд. Г. Сагановіч, У. Калаткоў. — Міпск : Медысонт, 2013. 640 с. — (Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд”).
ISBN 978-985-6982-62-3.
У кнізе створана вялікая панарама злачынстваў, учыненых нацысцкім і савецкім рэжымамі на „крывавых .землях" — у Бсларусі, Польшчы, Пры- балтытцы і Украіне. дзе з 1933 па 1945 г. было загублена 14 млн. чалавек. На падставе шырокага корпусу дакументальных сведчанняў і спе- цыяльыай літаратуры аўтар даследуе матывы і метады дзеянняў абодвух дыктатараў, вызначае колькасць іх ахвяраў і ставіць нямала складаных пытанняў. Кніга прымушае па-новаму паглядзець на два трагічныя дзесяцігоддзі гісторыі Еўропы.
УДК
і;і;к і)в
ISBN 978-985-6982-62-3 © Timothy Sny.K-r, :>01: :
© Беларускі Гй'тармчмы Лі ннм, |;і %* Выдашгс ма i><"i.-i|i\4i.:ni мшн-. афарм.мспмг 'ГЛ.Л ..Mfn.n < ■ і ■ і
Змест
Крывавыя землі 1
Змест 4
2. Класавы тэрор 4
3. Нацыянальны тэрор 121
Класавы тэрор
Другая рзвалюцыя Сталіна ў Савецкім Саюзе — ягоная калектывізацыя і спадарожны ей голад — была адсунута на задні план прыходам да ўлады ў Нямеччыне Гітлера. Многія еўрапейцы. уражаныя трыумфам нацызму ў Нямеччыне, з надзеяй паглядалі на Маскву як на саюзніка. Гарэт Джонс быў адньм з нямногіх, хто назіраў абедзве сістзмы на начатку г., калі і Гітлер, і Сталін мацавалі сваю ўладу. 25 лютага 1933 г. ён вылецеў разам з Адольфам Гітлерам з Берліна ў Франкфурт і быў першым журналістам, хто падарожнічаў з новым нямецкім канцлерам. „Калі б гэты аэраплап разбіўся, — пісаў ён, — уся гісторыя Еўропы пайшла б па-іншаму”. Джонс да таго часу прачытаў „Маю барацьбу” і ведаў пра галоўныя мэты Гітлсра: панаванне Нямеччыны, каланізацыя Усходняй Еўропы, ліквідацыя яўрэяў. Гітлер, будучы ўжо канцлерам, рассусціў Райхстаг і разгарнуў выбарчую кампанію, мэтай якой было пашырыць прысутпасць нацысцкай партыі ў нямецкім парламенце. Джонс бачыў, як немцы віталі свайго новага канцлера, — спачатку ў Берліне, а потым на мітынгу ў Франкфурце. Ён бачыў у гэтым “чысты першабытны кльт”5.
ІНакіроўваючыся ў Маскву, Гарэт Джонс ехаў, паводле яго ўласнага азначэння, „з краны, дзе дыктатура толькі нараджалася’, у „краіну дыктатуры пралетарыяту”. Джонс уеведамляў важнае адрозненне паміж двума рэжымамі. Гітлераўскі прыход да ўлады азначаў пачатак новага рэжыму ў Нямеччыне. Сталін тым часам вырашаў задачу ўмацаваняя сваёй асабістай улады ў аднапартыйнай дзяржаве пры дапамозе магутнага рэпрэсіўнага апарату, здольнага ажыццяўляць масіраванае і скаардынаванае насілле. Яго палітыка калектывізацыі запатрабавала расстрэлу дзясягкаў тысяч і дэпартацыі сотняў тысяч чалавек, а яшчэ мільёны паставіла на мяжу галоднай смерці — чаму Джонс павінен быў стаць сведкам. Пазней, у другой палове 1930-х г., Сталін загадае расстраляць, яшч сотні тысяч савецкіх грамадзян — у кампаніях, арганізаваных паводле класавай і нацыянальнай прыкметы. Усё гэта далёка
Цыт. Паводле: Colley м. S. More Than a Grain.,. P. 212. 216.
выходзіла за рамкі магчымасцяў Гітлера на пачатку 1930-х г., а магчыма, і за рамкі яго намераў33.
Для некаторых немцаў і іншых еўрапейцаў, якія сімпатызавалі Гітлеру і яго палітычным ініцыятывам, жорсткасць саведкай палітыкі выглядала аргументам па карысць нацыянал- сацыялізму. У сваіх апантаных прамовах Гітлер паказваў камуністаў і Савецкі Саюз галоўнымі ворагамі Нямеччыны і Еўропы. Пад час самага першага крызісу свайго праўлення ён скарыстаў камунафобію для таго, каб атрымаць больш улады для сябе і свайго кабінета. 27 лютага 1933 г., праз два дні пасля Гітлеравага і Джонсавага пералёту ў Франкфурт, адзінокі галандзец падпаліў будынак нямецкага парламента. Хоць падпальшчык быў схоплены на месцы злачынства і прызнаўся, Гітлер тут жа скарыстаў нагоду для дэманізацыі апазіцыі свайму новаму ўраду. Распаляючы сябе на тэатралізаваных дэманстрацыях нянавісці, ён крычаў: “Мы зншчым любога, хто стане на нашым шляху!” Гітлер абвінаваціў у падпале Райхстага нямецкіх камуністаў, якія, як ён сцвярджаў, планавалі і наступныя тэрарыстычныя атакі34.
Гітлеру вельмі пашанцавала з момантам, калі загарэўся Райхстаг. Як кіраўнік урада ён мог прыняць канкрэтныя меры супраць сваіх апанентаў, а як кандыдат на выбарах — абярнуць страх на сваю карысць. 28 лютага 1933 г. быў выдадзены дэкрэт, які прыпыняў дзеянне асноватворных правоў нямецкіх грамадзян і санкцыянаваў „прэвентыўныя затрыманні”. У атмасферы няпэўнасці нацысты пераканаўча перамаглі на выбарах 5 сакавіка, атрымаўшы 43,9% галасоў і 288 месцаў у Райхстагу. У настунныя тыдні і месяцы Гітлер пры дапамозе нямецкай паліцыі і надысцкіх ваенізаваных груповак арганізаваў цкаванне дзвюх партый, аб’яднаных ім пад шыльдай „марксісцкіх” — камуністычнай і садыял-дэмакратычнай.
сакавіка блізкі паплечнік Гітлера Генрых Гімлер стварыў першы нацысцкі канцэнтрацыйны лагер у Дахау. Персанал быў набраны з гімлераўскіх ахоўных атрадаў СС, якія ўзніклі як асабістая ахова Гітлера. Хоць сам па сабе канцэнтрацыйны лагер не быў новай вынаходкай, эсэсаўцы Гімлера мелі на мэце зрабіць яго важным элементам нацысцкага арсеналу сродкаў запалохвання і тэрору, Адзін з афіцэраў СС сказаў, звяртаючыся да ахоўнікаў Дахау: „Любы з вас, хто не можа бачыць кроў, павінен сысці ў адстаўку. Чым больш гэтых ублюдкаў падохне, тым менш іх прыйдзецца карміць’35.
Пасля сваей перамогі на выбарах Гітлер-канцлер хутка стаў Гітлерам-дыктатарам. 23 сакавіка 1933 г. — у дзень, калі ў Дахау ўжо былі кінуты першыя вязні, — нававыбраны Райхстаг прыняў закон „Аб надзвычайных паўнамоцтвах”, які дазваляў Гітлеру выдавадь надзеленыя вышэйшай юрыдычнай сілай дэкрэтэ без аглядкі на прэзідэнта або парламент. Праз чатыры гады гэты закон быў пацверджаны і заставаўся ў сіле аж да смерці Гітлера. Гарэт Джонс вярнуўся ў Берлін з Савецкага Саюза 29 сакавіка 1933 г. — праз месяц пасля свайго ад’езду — і даў прэсканферэнцыю наконт голаду ў Савецкай Украіне. Найцяжэйшы палітычна абумоўлены голад у гісторыі падаваўся нязначнай навіной на фоне ўсталявання ў Нямеччыне новай дыктатуры. I сапраўды, пакуты ў Савецкім Саюзе за час Джонсавай адсутнасці ўжо паспелі ўвайсці ў гісторыю як апора гітлераўскага прыходу да ўладьг’.
Гітлер скарыстаў украінскі голад у сваёй перадвыбарнай кампаніі яшчэ да таго, як факт голаду быў пераканаўча даведзены на Захадзе. У сваіх лютых нападках на „марксістаў’* Гітлер спасылаўся на ўкраінскі голад як абвінавачванне супраць марксізму. 2 сакавіка 1933 г. на мітынгу ў Берлінскім палацы спорту Гітлер заявіў: „Мільёны людзей паміраюць ад голаду ў краіне, якая магла б быць жытніцай для ўсяго свету”. Пры дапамозе аднаго толькі слова — „марксісты” — Гітлер атаясаміў масавыя смерці ў Савецкім Саюзе з дзейнасцю нямецкіх сацыял-дэмакратаў, якія ў той час былі апорай Веймарскай рэспублікі. Для большасці слухачоў было лягчэй адхіліць (або прыняць) агулам усе, што казаў Гітлер, чым аддзяляць сапраўднае ад фальшывага, I таму для людзей, якія цьмяна ўяўлялі сабе тонкасці савецкай палітыкі, — а значыць, амаль для ўсіх у Нямеччыне — згода з яго ацэнкай голаду аз- начала згоду з асуджэннем усіх левых, а адсюль, як непазбежна вынікала з ягонай рыторыкі, — і згоду са знеслаўленнем дэмакратыі як такой36.
Палітыка самога Сталіна толькі аблягчала Гітлеру падобную інтэлектуальную манінуляцыю, паколькі абодва яны падзялялі аднолькава бінарны падыход да палітыкі. Сталін, налягаючы на калектывізацыю і не зважаючы на выкліканы ёю голад, міжвольна зрабіў большую частку ідэалагічнай работы, неабходнай Гітлеру для захопу ўлады. Калі Сталін пачаў калектывізацыю ў СССР, камуністычныя партыі — члены Камінтэрна атрымалі інструкцыі строга прытрымлівацца лініі ,.клас супраць класа”. Камуністы мусілі захоўваць свыю ідэалагічную чысціню і пазбягаць любых саюзаў з сацыял- дэмакратамі. Толькі камуністы маглі прэтэндаваць на ролю рухальнай сілы ў чалавечым прагрэсе; усе астатнія, хто выступаў у абарону прыгнечаных, былі махлярамі і „сацыял-фашыстамі”. Стаўленне да іх было такое ж, як і да любой правай партыі, уключна з нацыстамі. У Нямеччыне камуністы лічылі сваімі галоўнымі ворагамі акурат сацыял-дэмакратаў, а не нацыстаў.
У другой палове 1932 — пачатку 1933 г., — у той перыяд, калі палітыка Сталіна напрасткі вяла да катастрофы, — яму было складана адмовіцца ад раней абвешчанай міжнароднай лініі „клас супраць класа”. Урэшце, класавая барацьба з кулацтвам была афіцыйным апраўданнем жудасных накут і масавай гібелі насельніцтва Савецкага Саюза. У нямецкай унутранай палітьщы гзтая лінія перашкодзіла левым аб’яднацца ў барацьбе супраць Гітлера. Так што драматычныя месяцы галадамору былі драматычным момантам і для будучыні Нямеччыны. Бескампрамісная нацэленасць нямецкіх камуністаў на неадкладную сацыялістычную рэвалюцыю адштурхнула ад іх сярэдні клас, галасы якога атрымалі нацысты. Гэта ж было прычынай таго, што і нямецкія служачыя ды прадпрымальнікі з большай ахвотай галасавалі за нацыстаў, а не за сацыял-дэмакратаў. Праўда. нават у такіх абставінах камуністы і сацыял-дэмакраты разам мелі больш народнай падтрымкі, чым нацысты, але сталінская палітычная лінія рабіла немагчымым іх супрацоўніцтва. Усё гэта ў сукупнасці — сталінская бескампраміснасць у замежпай палітыцы разам з калектывізацыяй і голадам у Савецкім Саюзе — дапамагло Гітлеру выйграць выбарчыя кампаніі і ў ліпені 1932, і ў сакавіку 1933 г.7.
tung. 3.03.1933.
Пра ліігію „клас супраць класа” гл.: Brown A. The Rise and Fall
of Communism. P. 85, ilpa паводзшы выбаріпчыкаў гл.: King G.,
Калі Сталіы хаваў ад замежных рэпарцёраў сапраўдныя вынікі сваёй эканамічныай палітыкі, Гітлер наўмысна прыцягваў увагу да ўласнай палітыкі пераразмсркавання, рэалізацыяй якой ён заняўся адразу насля ананавання становішча дыктатара. У той самы момант, калі голад у Савецкім Саюзе дасягнуў апагею, нямецкая дзяржава пачала „раскулачваць” сваіх яўрэйскіх грамадзян. Пасля таго як у сакавіку 1933 г. нацысты перамаглі на выбарах, 1 красавіка яны арганізавалі эканамічны байкот яўрэйскіх прадпрымальнікаў па ўсёй Нямеччыне. Падобна да калектывізацыі, байкоты паказалі, якому сектару грамадства было наканавана страціць большасць сваіх набыткаў у ходзе наступных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. У выпадку Нямеччыны гэта былі не сяляне, як у СССР, а яўрэі. Добра спланаваныя нацысцкімі лідарамі і кіраваныя штурмавікамі СА, байкоты, аднак, выдаваліся за праяву „стыхійнага гневу" людзей, абураных „яўрэйскай эксплуатацыяй”*.
У гэтых адносінах гітлераўская палітыка нагадвала сталінскую. Савецкі лідар імкнуўся паказаць канфлікты ў саведкай вёсы і наступнае раскулачванне як вынік натуральнай класавай вайны. I ў Берліне, і ў Маскве пасля гэтых „інсцэніровак” рабіліся аднолькавыя палітычныя вывады: дзяржава павінна ўмяшацца, каб забяспечыць правядзенне неабходных пераўтварэнняў адносна мірным шляхам. Аднак калі Сталін, сканцэнтраваўшы да 1933 г. у сваіх руках неабходную ўладу, здолеў дабіцца правядзення шырокамаштабнай прымусовай калектывізацыі, Гітлер быў вымушаны дзейнічаць павольней. Красавіцкі байкот меў толькі абмежаваны эфект, галоўным яго вынікам была зміграцыя з Нямеччыны на працягу 1933 г. прыкладна 37 000 яўрэяў. Спатрэбілася яшчэ пяць гадоў, перш чым буйная яўрэйская маёмасць і капітал перайшлі ў рукі
Немцаў - г. зн. здарылася тое, што нацысты называлі «арыізацыяй’9.
Савецкі Саюз распачаў сваё існаванне ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі і паступова, пры дапамозе шматлікіх замеж-
Rosen О., Tanner М., Wagner А. P. Ordinary Voting... P. 987-988. Гл. таксами: Bayerlein В. Н. Absehied von еілега Mythos...
|! Longerieh P. Pohlik der Vemichtung... S. 26—32; Tooze A. The Wages of Destruction... P. 73.