Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А. П. Цыхун - Улюбёны у сваю зямлю.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
891.39 Кб
Скачать

Выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў

А панас Пятровіч Цыхун быў не толькі выдатным краязнаўцам, але проста вельмі добрым і сардэчным чалавекам. Менавіта таму ўсе людзі добра да яго адносіліся і характарызавалі яго, як “шчырага, добарага, адкрытага чалавека, які ніколі не пакрыўдзе, але заўсёды прыйдзе на дапамогу”. Гэта словы Дануты Бічэль-Загнетавай, якая была добра знаёма з Цыхуном. І мне здаецца, што многія гаварылі тое самае. Ужо і не помніцца калі адбылося іх знаёмства, але сяброўства і цёплыя адносіны засталіся назаўсёды.

А крамя Дануты Бічэль краязнавец Цыхун меў многа добрых сяброў ці проста знаёмых. Некаторыя не ведалі Апанаса Цыхуна асабіста, але ўсё роўна праяўлялі знакі павагі да Апанаса Цыхуна. Нельга ўсіх распытаць знаёмых аб гэтым цікавым чалавеку, бо ўсіх нелька і пералічыць, але вось як гаварць вядомы у краiне чалавек Іван Iгнатавiч Крамко, старэйшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута мовазнаўства iмя Я.Коласа Акадэмii навук РБ пра кнігу Цыхуна «Пройдзеныя шляхi-пуцявiны»:

Цудоўная кнiжка, якую я перачытваю зноў i зноў. Яе старонкi незвычайных успамiнаў, у якiх знаходжу знаёмыя мне лёсы, iмёны, абставiны i падзеi пройдзенага часу.

Я вельмi рады, што такая кнiга пабачыла свет, бо нiчога вартага пра жыццё-быццё заходняга беларуса, па сутнасцi – дакументальнага, не было i чытаецца яно больш цiкавей, чым мастацкiя творы. Я многае перажыў яшчэ раз, ад дзяцiнства i да старасцi. Гэта i прырода, i басаногае пастухоўства, i галеча, i асаблiва запамiнальныя святы, перш за ўсё, фэсты, i мара пра лепшае жыццё, i многае-многае iншае. I ўвесь час перад вачыма стаялi мае гаротнiкi бацькi. Дай вам Бог здароўя яшчэ многа напiсаць i дачакацца публiкацый напiсанага”.

Таксама добра аб творчасці Цыхуна гаварыў і Арсень Лiс, вядомы пiсьменнiк Беларусi: “Вашыя мемуары мне шмат расказалi пра вас, як чалавека, нялёгкi шлях беларускага iнтэлiгента. У кнiзе добра праглядваецца пэўны канкрэтны рэгiён Гродзеншчыны i яго падзеi, цiкава пазнаваць пра iх. Вы практычна адкрылi цэлы шэраг этнографаў – Карскiх. Хораша расказалi пра звычкi, святы, узгадалi многiх землякоў, цiкава было даведацца пра вашых дзядзькоў. А вёска Кунцаўшчына, хоць вы i завяршаеце аб ёй на элегiчнай ноце, запомнiлася з часоў вашай маладосцi. Дорага чытачу праўдзiвасць вашага аповяду аб перажытым вамi, блiзкiмi людзьмi, педагогамi i прыхiльнiкамi. Прыемна было даведацца, хто былi блiзкiя сябры кампазiтара Аляксандра Шыдлоўскага”.

Iрына Мiхайлаўна Быкава, жонка Васiля Быкава так адклікнулася аб кнізе «Пройдзеныя шляхi-пуцявiны»: “Зноў i зноў чытаю i перагортваю старонкi вашых незвычайных успамiнаў. Перад вачыма ўзнiкаюць знаёмыя лёсы, падзеi i людзi. Весткi з Бацькаўшчыны для нас заўжды былi найдаражэйшымi. Успамiны спазнiлiся... Захаванне нацыянальнай спадчыны, адраджэнне мовы, культуры, асветнiцтва Беларусi былi галоўнай тэмай у вашых размовах з Васiлём Быкавым”.

Як гаворыць жонка Васіля Быкава “захаванне нацыянальнай спадчыны, адраджэнне мовы, культуры, асветнiцтва Беларусi былi галоўнай тэмай у вашых размовах з Васiлём Быкавым”. Яны былі добрымі сябрамі і гэта падцвярджае іх перапіска. Гэта адно з пісьмаў Васіля Быкава да Апанаса Цыхуна.

"Шаноўны Апанас Пятровіч, найперш з Новым годам Вас і святымі Калядамі. Дзякуй Вам за вашыя кнігі і віншаванні. Я далучаюся да высокіх і справядлівых слоў Ніла Гілевіча Вы іх заслужылі. Як толькі сын Ваш перадаў кніжкі, я іх прачытаў, захацеў патэлефанаваць Вам, але Ваш Генадзь даў мне няправільны нумар тэлефона, і мае спробы ўсе аказаліся няўдалыя. Ну але хоць позна цісну Вашу руку з ўвзячнасцю за тое, што Вы робіце і наогул за тое, што ёсць такія ветэраныпатрыёты, тым больш на Гарадзеншчыне, якая ў маім сэрцы займае пачэснае месцейка. Дай Вам Бог шмат гадкоў пад цёплым сонейкам!

Абдымаю Вас В. Быкаў"

Вось як прыгожа, пяшчотна піша Васіль Быкаў. Гэта паказвае іх добрыя адносіны, тую цеплыню, якая была паміж імі. Ужо нячаста сустрэнеш такіх добрых сяброў.