Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А. П. Цыхун - Улюбёны у сваю зямлю.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
891.39 Кб
Скачать

Апісанне творчай дзейнасці

А панас Пятровіч Цыхун быў паэтам. Сваі вершы ён выдаў у кнізе “Улюблёны ў сваю зямлю”. На верш “Родная мова” Апанаса Цыхуна была напісана музыка Аляксандрам Шыдлоўскім. Гэта песня стала гімнам роднай мове. Прыгожая беларуская мова нібы заклікае людзей не цурацца роднай мовы, берагчы яе, бо кожнае слова калісьці сказалі наші прашчуры. Вось, прачытайце:

Родная мова

Музыка Аляксандра Шыдлоўскага

Словы Апанаса Цыхуна

О, матчына мова! Крывіцкая мова!

У роднай старонцы красуй, маладзей!

Хоць нелюдзі сыкаюць, ладзяць аковы,

А ты нам на славу звіні, прыгажэй!

Пісаў Апанас Цыхун пра Яўхіма Карскага. А. П. Цыхун з самага дзяцінства зацікавіўся працамі Я. Ф. Карскага. Акадэмік стаў для Цыхуна ўзорам, які штурхаў яго ісці ў вёскі і збіраць словы, песні і легенды. А. П. Цыхун прысвяціў яму верш:

Акадэміку я. Ф. Карскаму.

Сярод лашанскіх курных хат,

У царкоўнай школе задарожнай,

Ты свет убачыў. Успамінаў шмат

Пакінуў нам аб вёсцы роднай.

Малая радзіма заўсёды хвалявала Апанаса Пятровіча. І калі яе назвалі “неперспектыўнай” ён вельмі быў сумным, бо заўсёды яе ўспамінаў, таму верш “Кунцаўшчына” Апанас Пятровіч напісаў аб роднай вёсцы.

Кунцаўшчына

Кунцаўшчына-вёска,

Родны кут мой мілы!

Над ракой Лашанкай –

Дзедава гумно.

Вельмі сумная гісторыя звязана з стрыечным братам Апанаса Пятровіча. Казімір Рагачэўскі вёў барацьбу за вызваленне Беларусі ад акупантаў і думаў знайсьці прытулак ў СССР, але бальшавікі расстрэлівалі людзей, які хацелі шчасця і свабоду сваёй Радзіме як «врагоў народа». Такі лёс чакаў і брата Апанаса, калі б ён апынуўся на тэрыторыі Савецкага Саюза. У перыяд сірочага дзяцінства Цыхуна Казімір Рагачэўскі Апанасам Пятровічам апекаваўся, і яму было яго вельмі шкада. Пазней Апанас Цыхун пра яго напісаў верш:

Ціха шэпчуць імшалыя хвоі

Ціха шэпчуць імшалыя хвоі.

Вецер песню лясную пяе

Пра Зарубскага хлопца-героя,

Што ў лягендах і сёння жыве.

Міхась Васілёк – сябар А. П. Цыхуна. Яны выпадкова сустрэліся, а потым Міхась Васілёк дапамагаў Цыхуну збіраць дыялекты беларускай мовы. Смерць таленавітага паэта была вялікім горам для ўсіх, у тым ліку і для Апанаса Пятровіча. Наогул чужое гора для Цыхуна было заўсёды, як сваё. У дзень пахавання Міхася Васілька выступілі з прамовамі прадстаўнікі кіруючых ворганаў, пісьменьнік Ян Скрыган, апошнім выступіў сябра паэта Сяргей Бандарэнка, які прачытаў свой верш “Памяці Міхася Васілька”. Памяці паэта Міхася Васілька і Апанас Цыхун прысвяціў свой верш, які ў дзень ягонага пахавання быў надрукаваны ў газэце “Гродзенская праўда”:

Сее восень янтар

Памяці Міхася Васілька.

Васільком узышоў ты на золку ў расе

На бацькоўскае ніўцы пясчанай.

І падняўся зь зямлі, каб у майскай красе

Для Радзімы стаць краскай жаданай.

Але не толькі як паэт знакаміт Апанас Пятрові Цыхун. Усё сваё жыццё ён прысвяціў вывучэнню жыцця і працы Яўхіма Фёдаравіча Карскага. «Акадэмік з вёскі Лаша Я. Ф. Карскі. Краязнаўча-біяграфічны нарыс» - кніга, якая расказавае аб жыцці і працы Я. Ф. Карскага.

Цыхун прадоўжыў працу Карскага. Працуючы школьным інспектарам, Апанас Цыхун абходзіў вёскі, дзе назбіраў вельмі многа слоў, песняў, балад. І выдаў дзьве кнігі - «Легенды і балады Гродзеншчыны» і «Песні з народных глыбіняў».

Апанас Пятровіч ўсе легенды запісваў. Захавалася легенда пра вёску Падкрыжакі. Паводле яе, на месцы вёскі знайшоў свой апошні прыстанак адзін з гарадзенскіх гімназістаў – паўстанцаў 1863 гады, смяротна паранены пры спробе захапіць цягнік і вырвацца з горада разам з таварышамі. Зламаная горам маці, пахаваўшы сына, паставіла ў яго памяць крыж, а побач пабудавала невялікую хатку. Адгэтуль, па легендзе, і пачалася вёска і адбылася яе назва.

Апанас Пятровіч пісаў артыкулы. Напрыклад, “Ласасянскія татары”, дзе расказваецца аб іх з’яўленні ў Гродна. Вось невялічкі адрывак:

“Цюркскае насельніцтва Беларусі напачатку складалася з трох элемэнтаў: аселых наёмнікаў, саюзных воінаў татарскіх ордаў з улусаў, што трапілі ў палон, і выхадцаў з Залатой Арды і Крыму, што, стаміўшыся ад нязгоды й смутаў у сваёй дзяржаве, самі добраахвотна перасяляліся ў ВКЛ.”