Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А. П. Цыхун - Улюбёны у сваю зямлю.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
891.39 Кб
Скачать

Матэрыял аб жыццёвым і працоўным шляху

“Мы прайшлі медныя трубы і чортавы зубы”. Менавіта так казаў Апанас Пятровіч аб сваім жыццёвым ш ляху ў адным з інтэрв’ю. І гэта праўда – Апанасу Цыхуну нялёгка давалася ўсё ў жыцці.

Апанас Пятровіч нарадзіўся ў 1910 годзе ў вёсцы Кунцаўшчына, якая знаходзіцца ў 35 кіламетрах ад Гародні. Асірацеў ён у 9 гадоў. Маці Юля памерла ад сухотаў, пакінула траіх сіротаў – Апанаса, Івана і Ніну. Неўзабаве бацька ажаніўся. Мачаха праклінала не сваіх дзяцей, але яны выраслі, а яе дзеці паміралі – з траіх выжыў адзін.

Вучыўся ў польскай настаўніцкай семінарыі, спяваў у хоры касцёла імя святога Францішка Ксаверыя. Яго і ў семінарыю прынялі, таму што меў добры голас. Прафесар спеваў Станіслаў Франчак, які кіраваў касцёльным і семінарыйным хорам і аркестрам і першы прымаў уступны экзамен, паставіў абітурыенту Афанасію «выдатна», а пасля яго і іншыя выкладчыкі ставілі добрыя адзнакі, хоць падрыхтоўку ён меў слабую – шчыра прызнаецца Апанас Пятровіч. З 1928 да 1931 года Апанас з сынам прафесара выконвалі ў хорах сольныя партыі. Праўда, за семінарыю трэба было плаціць па 80 злотых за паўгода, да таго ж кожная струна ў скрыпцы каштавала 50 грошаў, а струны часта рваліся. Грошы прысылаў дзядзька Максім Краўцэвіч, родны брат маці, з Пецярбурга. Апанас неяк п аслаў дзядзьку сваю фатаграфію, але выйшла так, што гэбісты прыдраліся да нагруднага значка – крыжа, і за тую фатаграфію добрага дзядзьку Максіма саслалі ў ГУЛАГ на 10 гадоў... Семінарыю Апанас Пятровіч не скончыў: з IV курса яго забралі ў Польскае войска. Служыў у Вільні, Сувалках «цэляўнічым» гарматы, якую цягалі коньмі.

У 1934 годзе Апанас вярнуўся з войска і ажаніўся з Марыяй Зянковіч з вёскі Свіслач Дольная. Пачалі гаспадарыць у вёсцы Кунцаўшчына, мелі каня і кароўку. У 1937 годзе яны прадалі гаспадарку, за 40 пудоў жыта купілі дамок і ўчастак у Гродна і заняліся дробным гандлем у ганачку свайго дома. І добра ў іх выходзіла, але ў ліпені 1939 года Апанаса забралі на вайсковыя зборы.

У 1939 і пачатак другой міравой сустрэў у польскай арміі. Ён трапiў у нямецкi палон, дзе эсэсаўцы «стралялi людзей, як зайцоў». Гэты лагер знаходзiўся на гары Кальварыя. Праз некаторы час Сталiн дамовiўся з Гiтлерам аб абмене палоннымi. Iх загналi ў таварныя вагоны для жывёлы, сказаўшы, што павязуць у лазню, а потым адпусцяць дахаты. Але свет чуткамi поўнiцца, i Апанас Пятровiч пачуў вестку аб тым, што вязуць палонных у сталiнскiя лагеры. Цыхуну пашчасцiла, ён збёг, залезшы пад таварняк. Як склаўся лёс астатнiх людзей, Апанас Пятровiч не ведае, але мяркуе, што павезлi iх у Курапаты, дзе яны ўсе і загінулі.

Д абраўся дадому, убачыў выбітыя вокны. Жонка з сынам перабралася да сваякоў у вёску. Апанас Пятровіч пайшоў на працу ў Лашанскую сямігадовую школу. Вялікая Айчыная вайна была вялікім выпрабаваннем для сям’і Цыхуноў. У гэты час нарадзіўся сын Пеця, клопатаў яшчэ больш прыбавілася.

П ад канец вайны польскі чыноўнік выехаў у Варшаву і пакінуў свой дом на вуліцы Манюшкі, 21 Цыхунам, якіх лічыў добрымі людзьмі. Але саветы адабралі дом. Апанас Цыхун з сям’ёй вярнуўся ў свой маленькі дамок на Бертэля, 41, дзе Цыхуны жылі ўвесь час, а апошнія 15 гадоў Апанас Пятровіч жыў адзін.

Пасля заканчэння вайны Апанас Пятровіч завочна вучыўся ў настаўніцкім інстытуце на вуліцы Ажэшка і працаваў настаўнікам у Лашанскай, Капцёўскай, Батароўскай школах. Працаваў таксама настаўнікам пачатковых класаў у польскай школе, але на гэтай працы не прыжыўся...

З 1949 да 1968 года ён быў школьным інспектарам у райана. Вядома, правяраць іншых настаўнікаў лягчэй, але ён быў не строгім інспектарам. Ён хадзіў пешкі па вясковых школах, часам начаваў у вясковых хатах. Так, ходзячы, ён пачаў збіраць адметныя словы, легенды, песні. Магчыма, гудзевіцкі настаўнік Алесь Белакоз больш дасканала распрацаваў методыку збіральніцтва – яму дапамагалі вучні, а праз вучняў – і бацькі, дзяды. Апанас Цыхун збіраў адзін і пры чым тое, што не мела матэрыяльнага эквівалента. Яму дапамагалі настаўнікі роднай мовы, выпадковыя знаёмыя і сябры – Вячаслаў Губар, Аляксандр Шыдлоўскі, Сяргей Бандарэнка, Міхась Васілёк. Збіраў дыялекты гэтага самабытнага беларускага краю на польска-літоўскім сумежжы, дзе яшчэ там-сям захаваліся яцвяжскія сляды.

Яшчэ ў дзяцінстве бацька Апанаса, праязджаючы з сынам каля Лашы, сказаў яму: ”У той вёсцы нарадзіўся знакаміты акадэмік Карскі”. З таго часу Апанас вельмі зацікавіўся Карскім. Ён доўгі час збіраў інфармацыю пра яго, а потым выдаў кнігу “Акадэмік з вёскі Лаша”. У 1963 г. яго намаганнямі быў адчынены музей Яўхіма Карскага ў Лашы, частка экспанатаў музея была перанесена ў гімназію №1. У гэты музей, на радзіму дзеда, прыязджала ўнучка Карскага з Піцера.

У 1995 г. настаўнікамі Еўтух Т.І., Шаровай В.С. і вучнямі 11 "Э" класа, пры актыўнай падтрымцы дырэктара гімназіі №1 Можджар Р.І. і Цыхуна А.П. На іх аснове быў узноўлены музей Я. Ф. Карскага ў сценах гімназіі - і такім чынам выратаваны ад знішчэння. Стварэнне музея стала адпраўной кропкай цэламу шэрагу традыцыйных творчых спраў у гімназіі. На базе музея была арганізавана праца юных экскурсаводаў. Рыхтуючыся і выступаючы перад наведвальнікамі музея, гімназісты-экскурсаводы свядома і з душой датыкаліся да спадчыны знакамітага земляка.

Асобым кірункам працы музея стала творчыя дні "Дэкада Я.Ф. Карскага", якая праводзіцца штогод у студзені. Гэтыя дні напоўнены літаратурна-музычнымі вечарамі, знаёмствам з экспазіцыяй музея, конкурсамі і інтэлектуальнымі гульнямі па гісторыі і культуры Беларусі. Яркай і ўрачыстай падзеяй кожнай такой "Дэкады" з'яўляецца штогадовае ўзнагароджанне лепшых гімназістаў выпускных класаў стыпендыяй ім. Я.Ф. Карскага. Дзясяткі вучняў - лаўрэаты гэтай стыпендыі - гонар нашай школы! Месца музея Я.Ф. Карскага ў гімназіі №1 цяжка пераацаніць. Патэнцыял музея вялікі і з'яўляецца рэальнай магчымасцю арганізацыі далейшай як выхаваўчай, так і адукацыйнай працы з гімназістамі.

Ц ыхун пісаў кнігі аб родных краях, людзях, аб мінулым і сучасным Прынямоння. Друкаваўся ў газетах і часопісах. Артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, пра выдатных людзей у мінулымі ў сучасным. Аляксандр Шыдлоўскі паклаў на музыку некаторыя творы Апанаса Пятровіча і з’явіліся песні:

  • Песня пра Кастуся Каліноўскага;

  • Песня пра Нёман;

  • Пагоня;

  • Ты зорка мая, залатая;

Адну са старажытных легенд ён паклаў у аснову вершаванай паэмы “Легенда аб Прынёманскім краі”. Потым яе тэатралізавалі.

У народзе гаварылі: “Няма ні аднаго месца на Гродзеншчыне, дзе не пабываў бы Апанас Цыхун”. Ён збіраў песні, вершы пра розныя куточкі сваёй малой радзімы, а калі знаходзіў цікавыя месцы ці рэчы, якія яшчэ не былі апісаныя, то сам пісаў пра іх.

Ён меў добрае пачуццё гумару і моцны зарад жыццядзейнасці. Зычліва ставіўся да людзей. У сваім доміку на драўлянай ускраіне Горадні шчыра радаваўся прыходу і маладога, і старэйшага. Любіў частаваць мёдам з уласных вуллёў, іграць на скрыпцы, выпіць з госцем добрую чарку, заспяваць беларускую песню. Яго любілі ўсе людзі, з якімі ён сустракаўся ў жыцці.

Была ў Цыхуна адна мара. Ён вельмі жадаў паставіць помнік Давыду Гарадзенскаму, знакамітаму старасце і вайскаводзе старажытнасці. Шматлікія гады Апанас Пятровіч абіваў парогі ўладных кабінетаў, пісаў звароты. Яго жаданне ажыццявілася – камень з памятнай табліцай цяпер стаіць каля Каложскай царквы.

Данута Бьчэль-Загнетава, з якой мы размаўлялі, паведамляла нам: ”Цыхун быў вельмі добрым чалавекам. Заўсёды калі я пачынала хварэць, ён прыносіў да мяне мёд і грушы з яблыкамі з сваяго саду.”

І сапраўды, Апанас Пятровіч быў вельмі гасцінным. Гатаваў нацыянальныя прысмакі, а потым частаваў імі. Ніхто не ўхадзіў ад Апанаса без усмешкі. Колькі было жыцця, дабраты, энергіі ў гэтым старым чалавеке!

Вось як Апанаса ахарактэрызаваў Алесь Крой: ”Апанас вельмі рэдкі чалавек. Ён як магніт прыцягваў да сябе розных людзей.. ён вельмі мэтанакіраваны, цікавы, ён сапраўдны сябар, часта заходзіў у госці і заўсёды прыносіў з сабой гасцінцы. Калі хто-небудзь хварэў, Апанас прыносіў з сабой мёд. Ён цудоўна граў на скрыпцы, цудоўна спяваў і ўмеў трымаць увагу аўдыторыі. Разводзіў розных жывёл, а за своё жыццё ён абагрэў і вярнуў да жыцця 34 сабакі. Ён іх знаходзіў на вуліцы і ратаваў іх. Ў яго было шмат сяброў, а ў хаце амаль заўсёды былі госці.”

Ц ыхун хоць і прайшоў праз некалькі розных рэжымаў і ўсё ж такі не прыняў ні “апалячванне”, ні русіфікацыю, ні партыйны білет камуніста.

У апошні шлях Апанаса Цыхуна праводзілі ціха і без помпы. На могілках людзі спявалі гімн «Магутны Божа», кампазітар Яўген Петрашевіч чытаў верш «Хаваюць Беларуса». У іншы свет сышоў чалавек, які перажыў дваццатае стагоддзе з яго войнамі і ліхалеццямі, рэпрэсіўнымі рэжымамі розных адценняў, дажыў да незалежнасці так любімай ім Беларусі. Застаўся ў памяці паслядоўнікаў і сышоў у Вечнасць.