
- •Чаму менавіта а. П. Цыхун?
- •Звесткі аб малой радзіме
- •Матэрыял аб жыццёвым і працоўным шляху
- •Апісанне творчай дзейнасці
- •Родная мова
- •Акадэміку я. Ф. Карскаму.
- •Кунцаўшчына
- •Ціха шэпчуць імшалыя хвоі
- •Сее восень янтар
- •Выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў
- •Матэрыялы аб папулярызацыі
- •Прапановы аўтара
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Гімназія №1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага г. Гродна”
Государственное учреждение образования
«Гимназия №1 имени академика Е. Ф. Карского г. Гродно»
А. П. Цыхун –
Улюбёны ў сваю зямлю
А. П. Цыхун –
Влюблённый в свою землю
Выканалі: Аляксандра, 8 “У” клас;
Мікіта, 8 “М” клас
Выполнили: Александра, 8 “У” класс;
Никита, 8 “М”
Кіраўнік: настаўніца гісторыі гімназіі №1
г. Гродна, прапект Я. Купалы, 82
Руководитель: учительница истории гимназии №1
г. Гродно, проспект Я. Купалы, 82
Гродна, 2011
Змест
Уступ
1. Актуальнасць тэмы
2. Чаму менавіта А. П. Цыхун?
Асноўная частка
1. Звесткі аб малой радзіме
2. Матэрыял аб жыццёвым і працоўным шляху
3. Апісанне творчай дзейнасці
4. Выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў
5. Матэрыялы аб папулярызацыі
Заключэнне
1. Прапановы аўтара
Літаратура
Актуальнасць тэмы
У час высокіх тэхналогій людзі часцей і часцей забываюць аб існованні сваіх продкаў. Не, зразумела, яны ведаюць сваіх бабуль і дзядуль, але не кожны адразу зможаназваць імёны мамітат бабуль і дзядуль. А на колькі важна ведаць сваі карані? На што яны патрэбны?
Непрырыўная сувязь пакаленняў – вось таемная нітка, якая злучае дзень сённяшні з днём учорашнім, з нашым мінулым. А што такое мінулае? Гэта не толькі пералік асобных падзей, якія адбываліся ў той ці іншы час. Гэта, першым чынам людзі, нашы продкі, нашы родныя.
Чаму менавіта а. П. Цыхун?
А
днойчы
мы прыйшлі ў музей Я. Ф. Карскага, адкрыты
ў нашай роднай школе. Экскурсавод паведаў
нам аб жыцці Яўхіма Карскага, а потым
паказала дошку, прысвечанную Апанасу
Цыхуну, чалавеку, які ўсё жыццё вывучаў
працы Карскага. З дошкі на нас глядзеў
дзядуля, гадоў васьмідзесяці. Мы
зацікавіліся, што зрабіў Апанас Цыхун?
Якім чалавекам ён быў? Як ён дапамог
гімназіі атрымаць імя Я. Ф. Карскага?
Каб даведацца больш аб гэтым чалавеку, мы схадзілі ў архіў нашага музею. Апанас Пятровіч Цыхун аказаўся вельмі цікавай асобай, таму калі настаўніца расказала нам па конкурс, мы вырашылі пісаць пра Апанаса Пятровіча Цыхуна.
Наша работа прывяла нас да Дануты Бічэль, якая нам паведала аб жыцці А. П. Цыхуна. Мы з’езділі на малую радзіму Апанаса Пятровіча. Потым Алесь Крой расказаў аб яго знаёмстве с Цыхуном, якога лічыць прадаўжальнікам Карскага.
І сапраўды, Цыхун зрабіў многа для мовазнаўства і краязнаўства, аб чым мы і збіраемся вам паведаць.
Звесткі аб малой радзіме
Краязнавец, паэт, этнограф Апанас Пятровіч Цыхун нарадзіўся у вёскі Кунцаўшчына, а вучыўся ў польскіх школах Лашы і Індуры.
Лаша невялічкая вёсачка, якая знаходзіцца ў 7 км ад шашы Гродна – Ваўкавыск і размясцілася над рэчкай Лашанкай. Менавіта тут Апаннас Цыхун зрабіў сваі першыя крокі, вырас і стаў знакамітым жыхаром горада Гродна.
Вёска ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах пад 1539 г., калі яна была валасным сялом. У XVI – XVII ст. Лаша ўваходзіла ў склад каралеўскай эканоміі, пасля падзелу Рэчы Паспалітай адыйшла Расіі. Лаша – старадаўняя беларуская вёска з адметнай беларускай культурай, мовай, традыцыямі, якія вывучаў і запісваў Іван Ануфрыевіч Карскі, дзядзька Яўхіма Фёдаравіча Карскага. На лашанскіх могілках у 1880 г. ён паставіў помнік сваім суродзічам, які захаваўся да нашых дзён. Побач стаіць і помнік самому Івану Ануфрыевічу Карскаму. Алесь Крой расказваў нам, што Яўхім Фёдаравіч Карскі некаторае ўзяў у сваяго дзядзькі, які сабраў многа цікавых слоў, песен, легенд.
У
1902 г. быў узведзены новы будынак школы,
дзе працавала двухкласнае народнае
вучылішча.
У савецкі час у ім працавала няпоўная
сярэдняя школа і насіла імя акадэміка
Я.Ф. Карскага, на будынку яе ўстаноўлена
ў яго гонар мемарыяльная дошка. У 1964 г.
краязнаўцам А.П. Цыхуном у ёй быў створаны
музей акадэміка Я.Ф. Карскага, напісаны
пра яго краязнаўча-біяграфічны нарыс
“Акадэмік з вёскі Лаша”. Нязменным
кіраўніком музея была настаўніца
Якімовіч Н.У., якая жыве ў Лашы. У
1991 г. школа была закрыта з-за скарачэння
колькасці вучняў, а пасля закрыты і
музей. З
часам вёска зусім апусцела і перастала
сустракаць людзей вясёлым гоманам
дзяўчат і дзіцячым смехам. Вельмі шкада,
што вёска стала “неперспектыўнай”,
што цяпер яна забытая. Але ніхто не
павінен
цурацца роднай вёсачкі, якая стала
раптам
“неперспектыўнай”.
Б
ольш
за ўсё вёска знакаміта Свята-Нікалаеўскай
царквой. Храм у Лашы
быў пабудаваны ў сярэдзіне 17 стагоддзя
стараннасцю былога тады прыхадскога
святара Іаана Канькоўскага.
Храм быў драўляным, асвечаны у імя
святога Мікалая. На выбар імя для
пабудаванай царквы паўплывала легенда,
што ў 1708 г. у вёсцы Лаша
прайшоў бой са шведамі і ў Лашанскую
царква шведы завялі сляпога каня і
паставілі перад абразам Мікалая
Цудатворца. Конь акрыяў, а абраз з тых
часоў страціў цудоўную сілу.
Пад напорам каталіцызму ў 18 стагоддзі яна стала ўніяцкай, падпарадкаванай Папе Рымскаму.
Храм не адзін раз з часу сваёй пабудовы змяняў свой вонкавы выгляд, напрыклад, у 1819 г. была пабудавана званіца. Другая міравая прынесла многа пакут і гэтай невялічкай царкве. У апошнюю вайну царкоўны будынак быў разбуран падчас баёў, снарад папаў у алтарную частку. Апошняя рэстаўрацыя адбылася ў 1993 годзе.
Вёска Лаша мае свае знакамітыя асобы. Яны зрабілі малую радзіму вядомай не толькі у Гродна, але і ў Беларусі. Яны бязмерна любілі родную вёску.
Адной з такіх з'яўляецца Соламава Вольга Іосіфаўна, якая нарадзілася 29 траўня 1920 года у вёсцы Лаша. Яна была адной з арганізатараў камсамольскага падполля і партызанскага руху ў Беластоцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вольга Соламава - ганаровы грамадзянін горада Гродна з 1964. Яе імем названы вуліцы ў Гродна, гарадскога мястэчка Вялікая Бераставіца. На месцы яе гібелі 2 лютага 1944 каля вёскі Жорнаўка, у вёсцы Конюхі Бераставіцкага раёна і на яе радзіме ў вёсцы Лаша Гарадзенскага раёна, а таксама ў Гродна пастаўлены помнікі.
Другой знакамітай асобай з’яўляецца Яўхім Фёдаравіч Карскі, які нарадзіўся 20 снежня 1860 года (1 студзеня 1861) у вёсцы Лаша Гарадзенскага павета Гарадзенскай губерні. Бацькам яго быў дзячок мясцовай царквы Фядор Навіцкі, а маці - дзяўчына з святарскай сям'і Карскіх. Менавіта Лашанская зямля вырасціла будучага рускага філолага-славіста, палеографа і этнографа, акадэміка Пецярбургскай Акадэміі навук. Даследнік мовы, літаратуры і культуры беларускага народа, старажытнарускай палеаграфіі і помнікаў пісьменнасці. Яўхім Фёдаравіч Карскі зрабіў, многа для развіцця беларускай мовы. Карскі прывіў любоў да роднай мовы, зрабіў яе найвялікшым скарбам беларусаў. Мабыць, без яго ніхто і не ведаў, што ёсць на Зямлі такі народ, як беларусы. За свой жыццёвы шлях Яўхім Фёдаравіч Карскі стаў вялікім мовазнаўцам, але смерць не выбірае і 29 красавіка 1931 года ён памёр.
Вёска Лаша таксама ганарыцца Грыгаровічам Міхасём Фролавічам, камандзірам 23-га стралковага корпуса, генерал-маёрам. Нарадзіўся Міхась Фролавіч 19 лістапада 1897 года ў вёсцы Малыя Кавалічы Гарадзенскага раёна ў сям'і працоўнага. Скончыў няпоўную сярэднюю школу ў вёсцы Лаша. Пад камандаваннем М.Ф. Грыгаровіча 23 стралковы корпус паспяхова ўдзельнічаў у Будапешцкай і Венскай стратэгічных наступальных аперацыях. Узнагароджаны Грыгаровіч Міхась Фролавіч ордэнам Чырвонага Сцяга і ганаровым наймення "Браціслаўскі". За мужнасць, адвагу і гераізм ён атрымаў ордэн Леніна і медаль “Залатая зорка”, Героя Савецкага Саюза.