Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Грышкевич вып работа.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
67.59 Кб
Скачать

VII. Пластыка.

Заданне першай групе. Пакажыце, што мама робіць для вас.

Заданне другой групе. Пакажыце, што вы робіце для мамы.

Заданне трэцяй групе. Пакажыце, як мама вас любіць.

  • А цяпер напішыце сачыненне пра маму, загаловак прыдумайце самі.(Вучні пішуць пад ціхую, спакойную музыку. Потым кожны зачытвае.)

Узор выканання

Мая мама

Самы лепшы чалавек на свеце – мама. Яна – сапраўдны, надзейны, шчыры, вясёлы сябар, які заўсёды дапамагае, які заўсёды побач у шчасці і няшчасці.

Мая мамачка самая прыгожая, пяшчотная. Такіх, напэўна, болей няма. У яе светлы круглявы твар, шэрыя з зелянінкай вочы, якія заўсёды глядзяць адкрыта і даверліва. Таму гэты глыбокі, адкрыты, поўны яснай мудрай глыбіні позірк зачароўвае, прываблівае і выклікае давер. Яна заўсёды глядзіць на нас, сваіх дзяцей, з невычэрпнай пяшчотай, любоўю і замілаваннем. Нават калі я зраблю нешта дрэннае, мама спрабуе надаць сабе суровы выгляд, але вочы выдаюць яе настрой, бо позірк застаецца цёплым і пяшчотным. Вусны ў матулі таксама прыгожыя, з іх злятаюць добрыя, шчырыя словы. Мамачка заўсёды адчувае, які ў мяне настрой, і спрабуе дапамагчы. Калі мне сумна ці балюча, то і яе шчырыя вочы напаўняюцца сумам, калі ж весела, то яе вочы па-дзіцячы гарэзліва зіхацяць і на твары з’яўляецца лагодная, прыгожая ўсмешка.

Усё прыгожае ў нашай мамы. Нельга не сказаць пра яе рукі. Яны залатыя, добрыя,пяшчотныя, самыя мяккія, ад іх пахне любоўю. Мамачка заўсёды працуе, таму ў яе ёсць мазалі на руках, але яны не робяць іх менш прывабнымі. Гэтыя рукі гатуюць самыя смачныя стравы, шыюць самыя прыгожыя рэчы, засцілаюць святочныя абрусы, і менавіта яны – найлепшая падтрымка ў няшчасці.

Мама заўсёды ў руху, заўсёды нешта робіць, але ж і для мяне заўсёды знаходзіць час, каб дапамагчы з урокамі, разам пагаварыць, паглядзець тэлевізар, пасмяяцца.

Я ўдзячны маме за яе любоў і пяшчоту, за цеплыню і клопаты, за яе добрае, чулае сэрца, залатыя рукі. Я вельмі люблю сваю маму і ведаю, што яна заўсёды будзе побач, яна дапаможа. А яе любоў сагравае і дае сілы.

VIII.Рэфлексія. Прадоўжыце, калі ласка сказы:

Сёння на ўроку я задумаўся…

Мне спадабалася…

У канцы ўрока настаўнік выказвае вучням падзяку, заклікае берагчы маці, нічым не азмрочваць яе жыццё.

Мама – слова найлепшае ў свеце, Нас ніхто так, як мама не любіць.

І шануюць матулю ўсе дзеці. І ласкава так не прыгалубіць.

Ззяюць зоркамі маміны вочы, Мы жадаем ёй шчасця заўсёды,

Голас мамы – вясёлы званочак. Прыгажэць і квітнець з кожным годам.

Дотык рук – далікатны, шаўковы, Любім, цэнім, і шчыра шануем,

Як пялёстачкі кветкі вясновай. І матуліны рукі цалуем.