Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Грышкевич вып работа.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
67.59 Кб
Скачать

Глава 1. Творчы падыход у навучанні

Развіццё творчых магчымасцяў у школьнікаў адбываецца на аснове ведаў, уменняў і навыкаў, набытых пры вывучэнні агульнаадукацыйных дысцыплін і на аснове жыццёвага вопыту. Важнай умовай развіцця творчых магчымасцяў з’яўляецца настойлівасць і ініцыятыва чалавека. Без настойлівасці не будзе пошуку. Без ініцыятывы веды, уменні і практычны вопыт чалавека застаюцца мёртвым багажом. У сваёй рабоце імкнуся развіваць у вучняў гэтыя якасці. На іх аснове выпрацоўваюцца творчыя адносіны да працы.

Для развіцця творчых здольнасцяў улічваю наступныя правілы.

1. Прытрымліванне прынцыпу свабоды.

2. Стварэнне развіваючага прасторавага асяроддзя.

3. Узбагачэнне і разнастайнасць дзіцячага вопыту.

4. Развіццё такіх важных псіхічных працэсаў, як уяўленне, вобразнае ўспрыманне, зрокавая памяць.

5. Развіццё ініцыятыўнасці, самастойнасці, свабоды мыслення.

6. Разнастайнасць форм работы.

7. Работа над выразнасцю мастацкага вобразу, авалоданне асноўнымі сродкамі мастацкай выразнасці.

8. Выкарыстанне сучасных тэхналогій [1].

Вопыт працы дазваляе мне ўбачыць асноўныя ўмовы, неабходныя для развіцця творчых магчымасцяў школьніка, і рэкамендаваць на практыцы шляхі рашэння гэтай задачы.

У ходзе працы і назіранняў убачыла, што цікавасць, жаданне самастойна нешта даследаваць прабуджаецца ў дзяцей у 7-8 класе. І я імкнуся падтрымліваць і развіваць гэту цікавасць. Вядома, гаворка ідзе не аб прыцягненні вучняў да сур’ёзных навуковых даследаванняў, а аб выяўленні і развіцці ў іх магчымасцяў да даследчай, творчай работы.

Улічваючы, што ўзровень ведаў і магчымасцяў у вучняў розны, на ўроках даю творчыя заданні рознай ступені цяжкасці, з тым, каб кожны мог выбраць пасільнае для сябе. Вядома, заўсёды імкнуся дапамагчы зрабіць гэты выбар, так як па фармуліроўцы задання вучань не заўсёды можа вызначыць ступень цяжкасці і аб’ём будучай работы.

Станоўча ўздзейнічае на развіццё творчых магчымасцяў вучняў заахвочванне спроб з боку вучняў адысці ад шаблона ў любой справе. Гэта мне прыйшлося назіраць і на індывідуальных занятках, і ў групавой рабоце.

Сфарміраваць творчую асобу школьніка не так і проста. Таму сама працаваць імкнуся творча. Сумесны пошук дае вучню права на памылкі, на сцвярджэнне сябе праз пераадоленне цяжкасцей, а ў мяне ўсяляе веру ў маральныя сілы маіх выхаванцаў.

На сённяшні дзень назапашаны вялікі арсенал навуковых спосабаў і метадаў пазнання рэчаіснасці. Але, як я думаю, нельга ўсім гэтым цяжарам нагружаць вучняў. Гаворка можа толькі ісці аб даступным і неабходным для развіцця іх пазнавальнай дзейнасці [1].

У сваёй рабоце вучу школьнікаў уменню самастойна апісваць прадметы і з’явы. Гэта значыць пазбаўляю іх неабходнасці завучваць на памяць усе азначэнні, а таксама запамінаць адпаведны тэкст. Калі яны навучацца самастойна назіраць з’явы, распазнаваць істотныя прыкметы падабенства і адрознення і на аснове гэтага фармуляваць азначэнні і будаваць тэксты, то гэтым самым яны будуць авалодваць апісальным матэрыялам на аснове яго прагназіравання. У такім выпадку вучням застаецца параўноўваць вынікі свайго апісання з тымі дадзенымі, якія выкладзены ў падручніку, і ў выпадку памылак уносіць адпаведныя папраўкі і карэктывы.

Такім чынам, у цэнтры ўвагі стаяць:

  • асоба школьніка;

  • яго ўнутраны свет, духоўныя запатрабаванні.