- •Глава 1. Творчы падыход у навучанні ………………………... 5
- •Глава 2. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай літаратуры
- •Глава 3. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай
- •5. Дадаткі
- •Глава 1. Творчы падыход у навучанні
- •Глава 2. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай літаратуры
- •2.1. Фальклор як сродак развіцця творчых здольнасцяў вучняў
- •2.2. Развіццё творчых здольнасцяў пры вывучэнні літаратурных твораў
- •2.3. Вучымся складаць вершы
- •Глава 3. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай мовы
- •3.1. Развіццё творчых здольнасцяў пры напісанні сачыненняў
- •3.2. Развіццё творчых здольнасцяў пры напісанні пераказу
- •Заключэнне
- •Спіс выкарыстаных крыніц
- •Вывучэнне верша с.Грахоўскага “мама” ў 5 класе
- •Сачыненне-апісанне знешнасці чалавека
- •I. Індукцыя.
- •II. Самаканструкцыя.
- •VII. Пластыка.
3.2. Развіццё творчых здольнасцяў пры напісанні пераказу
Вусны і пісьмовы пераказы на аснове тэкстаў-узораў – гэта самы актыўны, самы надзейны, правераны масавай практыкай метад развіцця мовы і маўлення школьнікаў. У ходзе работы над пераказамі вучні выпрацоўваюць навыкі ўспрымання зместу тэксту, асэнсавання і аналізу будовы, фармуюцца ўменні ствараць вусныя і пісьмовыя паведамленні. А гэта азначае, што працэс навучання пераказам з’яўляецца школай удасканалення майстэрства перадачы думкі, выхаванне маральна-этычных нормаў паводзін пры маўленні, авалоданне літаратурнай мовай [1].
Падрыхтоўку і да вуснага, і да пісьмовага пераказу заўсёды пачынаю з аналізу тэксту. Высвятляем незразумелыя вучням словы, праводзім гутарку па пытаннях, якая садзейнічае паслядоўнаму і глыбокаму раскрыццю зместу. Пры адказах на пытанні сачу за пабудовай сказаў, дакладным адборам слоў, лагічнай паслядоўнасцю адказаў і выпраўляю дапушчаныя вучнямі памылкі і недакладнасці.
Прачытаўшы тэкст другі раз, прапаную вучням пераказаць яго змест, выкарыстаўшы словы і выразы, запісаныя на дошцы, і словы на тэму пераказу, якія дзеці засвойвалі на папярэдніх уроках. Пасля гэтага школьнікі самастойна пішуць пераказ.
Сціслыя пераказы прадугледжваюць кароткую перадачу зместу пачутага, прачытанага ці ўбачанага [5]. Такія пераказы пачынаю з добра знаёмых вучням тэкстаў сюжэтнага характару, якія лёгка дзеляцца на закончаныя часткі. Гэта і аповесць К.Чорнага “Насцечка”, і аповесць М.Лынькова “Міколка-паравоз”.
Цікавымі атрымоўваюцца пераказы з элементамі сачынення, дзе дзеці самі дапісваюць тэкст, даюць волю сваёй фантазіі і творчым пошукам.
Заключэнне
Родная мова – галоўны, самы важны прадмет у школе, аснова выхавання і маралі, канал развіцця інтэлекту і творчасці. Праз мову людзі пазнаюць навакольны свет, далучаюцца да культуры, развіваюць свой светапогляд, праз мову адбываецца самавыражэнне чалавека.
Такім чынам, прааналізаваўшы ўрокі беларускай мовы і літаратуры па развіцці творчых здольнасцяў, можна зрабіць наступныя вывады:
Творчыя ўрокі, вопыт закліканы навучыць вучняў думаць, даказваць перажываць, суперажываць, што дапамагае арганізаваць засваенне лінгвістычнага матэрыялу з улікам галоўнай функцыі мовы – камунікатыўнай.
Дадзеныя заданні спрыяюць удасканаленню вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, іх творчых здольнасцяў і фарміраванню арфаграфічных навыкаў.
Заданні і практыкаванні даюць магчымасць зацікавіць школьнікаў беларускай мовай як адметнай лінгвістычнай з’явай, абуджаюць у дзяцей фантазію, развіваюць назіральнасць, асацыятыўнае мысленне.
Пры рабоце з вучнямі буду і далей старацца дапамагаць кожнаму з іх праяўляць і развіваць сваю індывідуальнасць. Хочацца верыць, што тады колькасць па-сапраўднаму зацікаўленых, таленавітых дзяцей, якія імкнуцца ўсяляк сябе праявіць і рэалізаваць, будзе павялічвацца.
Сапраўды, у настаўніка шмат магчымасцей уплываць на вучня сваёй асобай, сваімі дзеяннямі, паводзінамі. Вучні бачаць, ведаюць, ацэньваюць кожны крок, кожнае слова настаўніка, прымаюць або адвяргаюць гэтае слова, калі яно не падмацоўваецца справай. Вось чаму патрабуючы нешта ад вучня, настаўнік павінен спытаць сябе: а ці ёсць гэтыя якасці ў мяне, ці маю я права патрабаваць такое ад іншых?
І толькі сістэмная работа, цеснае супрацоўніцтва настаўніка і вучняў, дапамогуць сфарміраваць творчую асобу школьніка.
