Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Грышкевич вып работа.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
67.59 Кб
Скачать

Сачыненне-апісанне знешнасці чалавека

МАЯ МАМА” Ў 7 КЛАСЕ

Мэта:садзейнічаць фарміраванню ў вучняў умення ствараць тэкст-апісанне знешнасці маці, выпрацоўваць уменні вызначаць асноўную думку, вучыць дзяцей самастойна мысліць, выхоўваць пачуццё ўдзячнасці сваёй маці і паважлівыя адносіны да яе.

Ход урока

I. Індукцыя.

Настаўнік. Заплюшчыце вочы. Уявіце сабе, што вы спіце, бачыце цікавы

сон. І раптам ласкавы мамін голас ціха гаворыць:”Уставай, сынок(дачушка), пара ў школу збірацца”. Вы з неахвотай расплюшчваеце вочы і бачыце маму з мілай усмешкай на твары, якая гладзіць вас па галоўцы сваімі пяшчотнымі рукамі. Вось як пра маміны рукі сказаў паэт Паўлюк Прануза:

Маміны рукі – самыя лепшыя.

Няньчылі, гушкалі, лашчылі першыя.

Маміны рукі –сардэчныя, смелыя.

Маміны рукі – самыя умелыя.

Маміны рукі – рукі шчаслівыя.

Маміны рукі заўсёды цярплівыя.

Маміны рукі – самыя светлыя.

Маміны рукі – самыя ветлыя.

II. Самаканструкцыя.

  • Запішыце прыметнікі, якія падыходзяць, каб ахарактарызаваць вашу маму.(Вучні пішуць:добрая, прыгожая, ласкавая, пяшчотная, працавітая, клапатлівая, разумная, мудрая, вясёлая, разважлівая, высокая, светлавалосая, сінявокая і г.д.)

  • Прачытайце, што ў вас атрымалася. Калі спадабалася прапанаванае кімсьці слова, запішыце яго ў свой рад.(Вучні зачытваюць свае асацыятыўныя рады.)

  • Зрабіце першы выбар. Падкрэсліце адно слова, якое найлепей характарызуе вашу маму. Якое слова выбрана вамі?

  • А цяпер прачытайце выказванні пісьменнікаў пра маці. Якія радкі прыдадуцца вам, каб сказаць пра сваю маму? Выпішыце іх. Гэта будзе ваш другі выбар.

Да пачатку ўрока вучням даецца картка з выказваннямі пісьменнікаў на гэтую тэму.

Пісьменнікі пра маці

1.Імя маёй мамы самае лепшае,

Маміна слова найдаражэйшае.

Свеціць, як сонца, ад самай калыскі

Вобраз матулі родны нам, блізкі.

М.Хведаровіч

2.Самыя добрыя вочы – матчыны.

Самыя дбайныя рукі – матчыны.

Самае чуйнае сэрца – матчына.

Самая шчырая песня – матчына.

Самая светлая радасць – матчына.

М.Пазнякоў

3.І колькі б разоў я ні вяртаўся ў творчасці да вобраза старой,па-народнаму мудрай жанчыны-маці –перш за ўсё мне ўспамінаецца свая.Нястомная, суровая і добрая.

Я.Брыль

4.Затое праз усмешку, чыстую і свежую, я зноў убачыў усмешку матулі…

Я.Брыль

5.Я ніколі не бачыў такой вясёлай і шчаслівай сваю маму, як у гэты дзень. Яна апранула белую кофтачку, сінюю спаднічку, абула свае, яшчэ дзявочыя, чаравікі з высокімі халяўкамі. Маці спявала і танцавала разам з усімі.

І.Навуменка

6.Раней за ўсіх яна ўстае,

Пазней за ўсіх кладзецца.

Яна жыве, яна пяе –

І дзецям лепш пяецца.

П.Прануза

7.Яна бачыць сіняватыя матчыны вочы, сумныя і вільготныя, што пазіраюць на яе з пяшчотай.

І.Мележ

8.Мая мама добрая такая,

Мая мама проста залатая!

А ўжо ж так мяне матулька любіць!

Кожны раз і песціць, і галубіць,

І да сэрца горне, і мілуе,

І так шчыра-моцна пацалуе,

І прамовіць ласкавае слоўца,

І сама засвеціцца - як сонца!..

Н.Гілевіч

9.Родная маці! Колькі паэтычных радкоў напісана пра яе. Колькі складзена песень! Але нават гэты незвычайны шматтомнік, створаны стагоддзямі, не можа поўнасцю раскрыць каларытны вобраз маці. Бо колькі матуль, столькі і непаўторных вобразаў. У кожнай з іх свая дабрыня і ласка, свая строгасць і чуласць, свае песні і асабісты кодэкс выхавання.

У. Ліпскі

10.З ёй весялейшыя песні,

Радасць мілей

Удвая!

Самая, самая лепшая ў свеце

Мама мая.

У.Карызна

11.Матуліны рукі

Нас песцяць, галубяць.

Так шчыра, як маці,

Ніхто нас не любіць.

Матуліны рукі –

Адзіныя ў свеце.

Шануйце, любіце

Заўсёды іх дзеці!

В.Вярба

  • Хто першага верасня прывёў вас у першы клас?

  • У чым заключаецца ваша любоў да мамы?

  • Як да вас ставіцца мама?

  • Ці шмат у яе спраў і клопатаў?

  • Чым і як вы дапамагаеце маме?

  • З дапамогай дзеясловаў раскажыце, што робіць ваша маці. Запішыце словазлучэнні ў радок.(Гатуе есці, мые бялізну, купляе адзенне і г.д.) Прачытайце.

III. Сацыяканструкцыя. Работа ў трох групах.

Заданне першай групе. Успомніце ўсё, што любіць ваша маці, і запішыце.

Заданне другой групе. Запішыце, якія рысы характару ўласцівы вашай маме.

Заданне трэцяй групе. Апішыце знешнасць сваёй маці.

IV.Сацыялізацыя. Вучні зачытваюць усё, што зроблена ў групе.

V.Афішыраванне. Вашых мам аб’ядноўвае тое, што яны для вас самыя прыгожыя, самыя добрыя, самыя дарагія. Давайце намалюем іх любімыя кветкі. (Вучні 5 хвілін малююць, а потым кожны падыходзіць да дошкі і прымацоўвае свій малюнак. Атрымліваецца выстаўка “Любімыя кветкі - для маці”.)

VI. Разрыў. Слова настаўніка пра маці.

“Мама. Матуля. Маці…

Ніхто цябе так не шкадуе і не любіць, як мама.

Ніхто так горка і ціха не тужыць па табе ў адзіноце, як маці.

Ніхто так не ўмее чакаць, як яна. Ніхто, як маці, не радуецца нават самым маленькім радасцям дзяцей сваіх.

Ніхто так, як маці, не ўмее цярпець і дараваць. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова – Ма-ма!

Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная ласка, шчымлівы боль, любоў і надзея.

Калі нам бывае балюча, з глыбіні душы вырываецца енк:”Ма-ма!” І здаецца, адразу стала лягчэй. Так было ў маленстве, так будзе заўсёды. Пакуль у нас ёсць маці, мы ў любым узросце застаёмся маладымі. Таму ой як трэба берагчы, шанаваць і любіць сваіх мацярок; не гаркату, а толькі радасці і кветкі прыносіць ім. Бо маці – пачатак усіх пачаткаў, апора і надзея, будучае народа, падтрымка ў горы і радасці”. С.Грахоўскі

Хто з вас можа з вартасцю ацаніць штодзённую працу мамы? І ўсё гэта дзеля вас – толькі б вы былі накормленыя, чыста апранутыя. На жаль, у дзяцей усё менш і менш застаецца часу на маму. А ці многія могуць сказаць, якія ў маці вочы? Не, не колер – карыя ці блакітныя. Маміны вочы… У іх усё ваша жыццё, у іх – вы самі. Калі-небудзь у маміных вачах прачытаем мір і спакой. Яны падобныя на возера. Калі глядзіш у гэтыя вочы, адыходзяць неспакой і трывога, і ты верыш: усё будзе добра, таму што побач мама. А калі-небудзь гэтыя вочы цямнеюць і ператвараюцца ў вочы грозныя, калі ты што-небудзь зрабіў не так, і табе сорамна за свій дрэнны ўчынак.

А што можна сказаць пра маміны рукі, якія не ведаюць зморы, спакою,рукі, якія то гатуюць, то мыюць бялізну, то шыюць? Мы верым, што рукі маці могуць тварыць цуды. Вось чаму, як толькі што-небудзь забаліць у нас, адразу бяжым да яе.

Але шкада, што дзеці ў наш час амаль развучыліся звяртацца да маці з рознымі ласкавымі найменнямі.

Калі хочаце, раскрыю вам адзін сакрэт… Мама вельмі любіць кветкі. Прынясіце ёй летнім днём сціплы палявы букет. І мама ў адказ усміхнецца, што яе прамяністая ўсмешка назаўсёды застанецца ў вашай памяці.

А калі ваша мама пастарэе, не забывайце, што ёй патрэбна ваша ўвага, клапаціцеся пра яе, як яна гэта робіць у адносінах да вас.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]