Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Грышкевич вып работа.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
67.59 Кб
Скачать

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы / М.В.Абабурка. – Мінск, 1994.

  2. Барсток, М.К. Максім Багдановіч у школе / М.К.Барсток. – Мінск, 1974.

  3. Валочка, Г.М. Навучанне перакладу ў школе / Г.М.Валочка. – Мінск, 1999.

  4. Ермаловіч, А. В. Сачыннені – апісанні : тэорыя і практыка навучання / А.В.Ермаловіч. – Мінск, 2005 .

  5. Малажай, Г.М. Пазакласная праца па беларускай мове / Г.М.Малажай. – Мінск, 1990

  6. Руцкая, А.В. Пазакласная работа па беларускай літаратуры /А.В.Руцкая. – Мінск,

2000.

  1. Туркевіч, В.М. Твочасці зярняты залатыя / В.М.Туркевіч. – Мінск, 1988 .

Вывучэнне верша с.Грахоўскага “мама” ў 5 класе

М э т а: выпрацоўваць уменне вызначаць асноўную думку верша, адчуваць глыбіню пачуццяў і шчырасць аўтара; вучыць дзяцей самастойна мысліць; выхоўваць павагу, пашану і любоў да сваёй матулі.

Э п і г р а ф ы:

Матуліны рукі З ёй весялейшыя песні,

Нас песцяць, галубяць. Радасць мілей

Так шчыра, як маці, Удвая!

Ніхто нас не любіць. Самая, самая лепшая ў свеце

Матуліны рукі – Мама мая.

Адзіныя ў свеце. У.Карызна

Шануйце, любіце

Заўсёды іх, дзеці!

В.Вярба

Ход урока

Н а с т а ў н і к . Мама – самае цудоўнае слова на зямлі. Ва ўсіх мовах свету яно гучыць аднолькава пяшчотна. У мамы самыя пяшчотныя і ласкавыя рукі, яны ўсё могуць і ўмеюць. У мамы самае чулае сэрца – у ім не гасне любоў да дзяцей. Да мамы ідуць з радасцю і горам, па дапамогу і падтрымку. Мама адорвае дабрынёй і пяшчотай.

Мама, матуля… Няма на свеце слова больш зразумелага, ласкавага, простага і дарагога. Верш С.Грахоўскага “Мама” яшчэ раз нам напомніць пра блізкага нам чалавека, закране блізкую для ўсіх нас тэму.

Настаўнік чытае верш С.Грахоўскага “Мама”

  • Што хвалюе паэта; чым ён засмучаны?

  • Чаму, звяртаючыся да маці, паэт называе яе “матуля адзінокая мая”? Які сэнс аўтар верша ўкладвае ў гэта азначэнне?

  • Якія радкі верша сведчаць, што доля маці была нялёгкай?

  • Як маці ставілася да сына?

Настаўнік прапануе прачытаць верш і пастарацца перадаць перажыванні сына, калі ён страціў маці.

Н а с т а ў н і к . Разлука – гэта заўсёды смутак. Асабліва цяжкая і балючая – разлука з матуляй. Але асабліва востра гэта пачынаеш разумець толькі тады, калі гэтага чалавека няма побач. І дзе б вы не былі – не забывайце пра сваіх родных матуль. Заўсёды спяшайцеся да іх, гаварыце ім шчырыя і цёплыя словы, не засмучайце іх, радуйце сваімі поспехамі.

Настаўнік прапануе паслухаць легенду “Сэрца маці”

Сэрца маці

Быў у маці адзін сын. Ажаніўся ён з вельмі прыгожай дзяўчынай і прывёў яе жыць у родную хату. Не палюбіла нявестка свекрыві і кажа мужу: “Няхай твая маці не заходзіць у пакой, няхай жыве ў сенях!”

Стала жыць маці ў сенях і баялася паказацца нявестцы на вочы.

Але і гэтага маладой жонцы здалося мала. Кажа яна мужу:”Каб і духам тваёй маці не пахла ў хаце! Няхай жыве яна ў хляве!”

Стала маці жыць у хляве. Толькі ноччу выходзіла са свайго сховішча.

Аднойчы нявестка-прыгажуня адпачывала пад яблыняй і ўбачыла, што маці выйшла з хлява. Разгневалася жонка і пабегла да мужа: “Калі хочаш, каб я з табою жыла, забі сваю маці, вымі з грудзей сэрца і прынясі мне”.

Не падумаў сын, зачаравала яго прыгажосць жонкі. Прыйшоў ён да маці і кажа: “Пойдзем, мама,пакупаемся ў рэчцы”.

“Пойдзем, сынок, калі трэба,” – адказала маці.

Ідуць яны камяністым берагам. Зачапілася маці за камень, пахіснулася. Раззлаваўся сын: “Што ты, маці, спатыкаешся? Чаму пад ногі не глядзіш? Ідзі хутчэй, а то і да вечара мы так не дойдзем!”

Прыйшлі, распрануліся, пакупаліся…

Сын забіў маці, выняў з грудзей яе сэрца, паклаў на кляновы лісток яе сэрца і нясе. Трапечацца маленькае сэрца маці. Зачапіўся сын за камень, упаў, пабіў калена. Упала на востры камень і гарачае сэрца маці, акрывавілася, затрапятала і прашаптала: “Сыночак мой родненькі, дзіцятка маё, ці не балюча ты ўпаў?”…

Заплакаў сын, схапіў гарачае сэрца, вярнуўся да ракі, уклаў сэрца ў разрэзаныя грудзі, абліў гарачымі слязьмі. Зразумеў ён, што ніхто ніколі не любіў яго так моцна, аддана і шчыра, як родная маці.

І такой моцнай была любоў маці дасына, вельмі глыбокім было жаданне сэрца маці бачыць сына радасным і бесклапотным, што ажыло сэрца, загаілася рана, а маці ўстала і прыціснула галаву сына да грудзей, прамовіла: “Нічога, сынку, нічога…”

Не мог пасля гэтага сын вярнуцца да сваёй жонкі-прыгажуні, ненавіснай яна яму стала. Не вярнулася дамоў і маці. Пайшлі яны ўдваіх палямі, лугамі, выйшлі на шырокі прастор і сталі высокімі курганамі.

  • Параўнайце верш С.Грахоўскага “Мама” і легенду “Сэрца маці”. Што іх аб’ядноўвае?

Н а с т а ў н і к . С.Грахоўскі з пяшчотай успамінае сваю матулю. Ён моцна сумуе па тым далёкім часе, калі родны чалавек быў побач. Цяпер яму балюча, бо няма ўжо каму сказаць святое слова “мама” - тое дарагое слова, якое саромеўся гаварыць у маладосці.

  • Вы перажываеце разам з паэтам? Спачуваеце яму?

Вы, дзеці, шчаслівыя людзі, бо вам ёсць каму сказаць самае дарагое слова – мама.

Вучні чытаюць вершы пра маму.

  • А якая яна, ваша мама? Запішыце словы, якія будуць характарызаваць вашу маму.

  • А ці любіце вы сваю матулю? У чым заключаецца ваша любоў да яе?

  • А ваша матуля вас любіць? Што яна робіць для вас?

Н а с т а ў н і к . Вельмі многа цудоўных слоў вы сказалі і напісалі пра сваіх родных матуль. Але не толькі сёння, не толькі на свята вы павінны іх гаварыць. Гэта вы павінны рабіць кожны дзень. Памятайце, што ад вас, дзяцей, залежыць прыгажосць , здароўе і маладосць матулі.

Д а м а ш н я е з а д а н н е . Напішыце сачыненне пра сваю матулю.

П а д а г у л ь н е н н е . Пасля кожнага ўрока ў вучня застаюцца ўспаміны, уражанні. Ці задумаліся вы над чым сёння? Ці з’явілася якое-небудзь жаданне?

Беражыце сваіх дарагіх матуль, дапамагайце ім і памятайце, што без іх вельмі цяжка жыць .

Гучыць “Песня пра маці” (словы Г.Бураўкіна, муз.І.Лучанка)