
- •Глава 1. Творчы падыход у навучанні ………………………... 5
- •Глава 2. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай літаратуры
- •Глава 3. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай
- •5. Дадаткі
- •Глава 1. Творчы падыход у навучанні
- •Глава 2. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай літаратуры
- •2.1. Фальклор як сродак развіцця творчых здольнасцяў вучняў
- •2.2. Развіццё творчых здольнасцяў пры вывучэнні літаратурных твораў
- •2.3. Вучымся складаць вершы
- •Глава 3. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай мовы
- •3.1. Развіццё творчых здольнасцяў пры напісанні сачыненняў
- •3.2. Развіццё творчых здольнасцяў пры напісанні пераказу
- •Заключэнне
- •Спіс выкарыстаных крыніц
- •Вывучэнне верша с.Грахоўскага “мама” ў 5 класе
- •Сачыненне-апісанне знешнасці чалавека
- •I. Індукцыя.
- •II. Самаканструкцыя.
- •VII. Пластыка.
2.3. Вучымся складаць вершы
Паэтычны твор захапляе чалавека сваёй напеўнасцю, музычнасцю, мілагучнасцю, вобразнасцю мовы, лёгкасцю чытання. А чаму многія пішуць вершы? Садзейнічае гэтаму, напэўна, створаная добразычлівая абстаноўка, прыязныя адносіны да тых, хто спрабуе пісаць. Ці ёсць у гэтым карысць? Напэўна, ёсць. Хай сабе не стануць такія вучні паэтамі, але аматарамі паэзіі, літаратуры наогул, прыхільнікамі кнігі, добрымі чытачамі яны будуць. А хіба гэтага мала?
Ужо з 5 класа паступова на ўроках літаратуры пачынаю знаёміць дзяцей з вершаванымі памерамі, з рыфмай. Дзеці самі вызначаюць рытм і рыфму ў вершах.
Часта на ўроках развіцця мовы, на ўроках літаратуры вучні прыдумваюць сказы з метафарамі, увасабленнямі, параўнаннямі, эпітэтамі і інш. Дзеці тлумачаць аднакласнікам, чаму той ці іншы троп мы называем метафарай ці параўнаннем. Лепшыя свае сказы запісваюць, а пасля складаюць з імі вершы. Прысутнічаць пры абмеркаванні твора могуць два-тры чалавекі, якія пішуць падобны верш па тэматыцы, па памеры, ці тыя дзеці, якія толькі пачынаюць паэтычную дзейнасць. Крытыкаваць твор імкнуся добразычліва. А заканчваю разбор - шчырым захапленнем.
Бывае, што ў час сачыненняў прапаную жадаючым пісаць у вершаванай форме. У такім выпадку некаторыя вучні дапрацоўваць сачыненне дома і здаюць яго на наступным уроку. Гэта падкупляе вучня: пісаць усё роўна трэба. То лепш напісаць што-небудзь вартае працы. У такім сачыненні вучань гарантаваны ад непажаданай адзнакі, бо ён мае права дапрацоўваць свой твор да жадаемай якасці.
Сапраўдная паэзія ў душы дзіцяці можа нарадзіцца толькі тады, калі яно піша пра самае дарагое. Таму тэмы для вершаў, акрамя вольных, прапаноўваю такія: мама, бабуля, родная хата, дрэва каля хаты, крынічка, што б’е каля сядзібы, рэчка,што бяжыць адразу ж за гародамі, родная вёска, родная мова, Беларусь, захаванне прыроды і інш. Вучні любяць пісаць пра вясну, лета, восень, зіму. На жаль, тут цяжка сказаць штосьці новае.
Тым дзецям, у якіх не атрымліваюцца вершы, раю пісаць прозай, тлумачачы пры гэтым, што празаічныя творы не менш каштоўныя за вершаваныя.
І выхаваўчы бок не забываю. Выпрацоўваем своеасаблівы маральны кодэкс: добразычліва разбіраць творы таварыша; не ганарыцца перад іншымі; не выкарыстоўваць сваё ўменне рыфмаваць для танных, вулічных мэт; не забываць, што слова можа і вылечыць чалавека, і параніць яго, таму не трэба спяшацца крытыкаваць, а знайсці ў чалавеку нешта добрае, напісаць пра гэта.
Заахвоціць вучняў да паэтычнай творчасці можа любы настаўнік. Для гэтага трэба не вельмі многа: шчырая зацікаўленасць справамі вучняў і , вядома ж, час.
Глава 3. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай мовы
3.1. Развіццё творчых здольнасцяў пры напісанні сачыненняў
Сачыненне – від працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. Яго напісанне – дастаткова складаны працэс. М.Р.Львоў так вызначае сутнасць паняцця “сачыненне”: “Гэта самастойная пісьмовая праца вучняў, выказванне імі ўласных думак, перажыванняў, меркаванняў; гэта вучэбная работа, практыкаванне ў развіцці маўлення, у пабудове тэксту; у той жа час сачыненне з’яўляецца сродкам самавыражэння асобы школьніка, яго жыццёвай пазіцыі, яго ўнутранага свету”. Вучыць пісаць сачыненне – значыць развіваць творчыя задаткі, мастацкія ўяўленні школьнікаў, паглыбляць іх веды, выпрацоўваць уменні дакладна і вобразна перадаваць пісьмова свае пачуцці і думкі [4].
Стварэнню ўласных тэкстаў пачынаю вучыць паступова і мэтанакіравана. Заўсёды памятаю, што стварэнне тэксту, як і яго інтэрпрэтацыя, - гэта рашэнне перш за ўсё эмацыянальнай і мысліцельнай задачы, а потым толькі – лінгвістычнай, таму што “ва ўсякай дзейнасці задума папярэднічае канкрэтным аперацыям і выбару сродкаў для іх ажыццяўлення”.
Сачыненне – творчасць. Колькі ж існуе этапаў гэтай творчасці?
У ходзе работы над сачыненнем выдзяляю 6 этапаў:
Уменне ўдумацца ў тэму, асэнсаваць яе, вызначыць яе межы.
Гэта важная частка работы. Абмежаваць сябе пэўнымі рамкамі, адабраць патрэбны матэрыял.
Уменне падпарадкаваць сваё сачыненне пэўнай ідэі.
Сачыненне мы пішам не проста, каб напісаць, заняць пэўную колькасць старонак. У гэтыя старонкі павінна быць укладзена пэўная ідэя, якую мы падмацоўваем, пацвярджаем.
Адбор матэрыялу для сачынення.
Мы вызначылі тэму, ідэю. Цяпер думаем, якім фактычным матэрыялам, якімі прыкладамі, разважаннямі, вывадамі будзем рэалізоўваць сваю думку. Сачыненне тым лепш напішацца, чым больш у нас будзе матэрыялу. Можа нешта і застацца, не ўвайсці ў тэкст сачынення.
Сістэмазацыя сабранага матэрыялу.
Сабраны матэрыял разбіраем на групы, глядзім, у якой паслядоўнасці будзем уводзіць гэтыя групы ў тэкст.
Праца над кампазіцыйнай будовай сачынення.
Складаем план, папаўняем яго, праследжваем паслядоўнасць чаргавання тэзісаў і аргументаў (прыкладаў, фактаў) для доказу гэтых тэзісаў.
Выбар стылю і тыпу мовы.
Дапамагаю дзецям ўсвядоміць, у якім стылі будзе напісана сачыненне (у адпаведнасці з тэмай ці праграмным указаннем), які тып мовы будзе пераважаць, як будуць чаргавацца ў сачыненні апавяданне, апісанне, разважанне [4].
Самымі складанымі ў маёй практыцы з’яўляюцца апісальныя сачыненні, г.зн. сачыненні, у якіх паслядоўна характарызуюцца асобныя прыметы, рысы, якасці той ці іншай з’явы, прадмета, чалавека. Мэта такіх сачыненняў – не толькі расказаць пра знаёмае дзецям, але і вызначыць галоўнае, тыповае, спецыфічнае, уласцівае толькі кожнаму з іх, перадаць пачуцці і настроі, якія выклікаюць гэтыя прадмет, з’ява, падзея, чалавек.
Дапамагаю дзецям зразумець, што апісанні бываюць дзелавыя і мастацкія. У дзелавым апісанні адзначаюцца ўсе істотныя прыметы і асаблівасці, паводле якіх можна пэўны прадмет адрозніць ад іншых прадметаў. Мастацкае апісанне адрозніваецца ў першую чаргу сваёй вобразнасцю, эмацыянальнасцю. [Дадатак 2.]
У працэсе працяглай і карпатлівай працы, якая папярэднічае сачыненню, немалаважнае месца належыць трэніроўцы ва ўжыванні блізказначных слоў, якія абазначаюць якасці людзей. І толькі пасля таго, як гэтыя словы ўвойдуць у актыўны слоўнік вучняў і дзеці навучацца даваць характарыстыку літаратурным героям, можна прапанаваць апісаць знаёмых, блізкіх, сяброў.
Адным са сродкаў развіцця ў вучняў умення лагічна думаць і даказваць правільнасць вылучаных палажэнняў з’яўляецца сачыненне-разважанне. Тут вучу школьнікаў самастойна раскрываць прапанаваную тэму: аналізаваць, параўноўваць, абагульняць, рабіць вывады, адстойваць пэўныя погляды ці думкі.
Дзецям прапаную назваць прыказкі, у якіх народ выказаў свае адносіны да працы (“Без працы не будзе шчасця”, “Пад ляжачы камень вада не бяжыць”, “Адклад не ідзе ў лад”) і інш. Затым дзеці прыводзяць прыклады, тлумачачы сэнс прыказак, вядомыя ім з жыцця.
Навучанне сачыненню патрабуе ад мяне добрага ведання іх спецыфікі, уліку ўзроставых асаблівасцей школьнікаў і валодання разнастайнымі метадамі і прыёмамі навучання. У першую чаргу, важным аспектам у маёй працы з’яўляецца ўменне актывізаваць фантазію, асацыяцыі, уяўленні вучняў захапляючай, цікавай тэмай, якая пабуджае да рэфлексіі і асэнсавання сваёй індывідуальнасці, да выпрацоўкі ўласнай пазіцыі. Па-другое, сам працэс навучання нельга расцэньваць як тэхнічную працу, бо ён скіраваны на індывідуальнасць вучня [3].
Перш чым прыступіць непасрэдна да навучання сачыненню, выкарыстоўваю цэлую сістэму практыкаванняў, якія дапамагаюць падрыхтаваць вучняў да напісання тэксту.