Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Грышкевич вып работа.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
67.59 Кб
Скачать

2.2. Развіццё творчых здольнасцяў пры вывучэнні літаратурных твораў

Спасцігаючы законы літаратуры, вучань сам павінен развіваць не толькі рэпрадуктыўныя, але і творчыя здольнасці, спрабаваць свае сілы ў стварэнні прыгожага пісьменства.

Творчы прынцып літаратурнай адукацыі робіць больш плённым і глыбокім вывучэнне мастацкага твора, а вера ў магчымасці вучня найлепшым чынам развівае патэнцыял асобы, стымулюе духоўнае самапазнанне. Толькі пры ўмове творчага літаратурнага навучання можна вырашыць асноўную мэту сучаснага ўрока літаратуры: выхаваць асобу з самастойным мысленнем і выяўленымі творчымі магчымасцямі, для якой мастацтва – крыніца пастаяннага духоўнага развіцця і самаўдасканалення.

Адной з найважнейшых якасцяў усебакова развітой асобы з’яўляецца яе эстэтычная культура. Праблема эстэтычнага выхавання ў нашай школе вырашаецца праз спецыяльна арганізаваную працу. Галоўнымі задачамі выхавання з’яўляюцца развіццё ў навучэнцаў эстэтычных патрэбаў, унутранай чуласці, імкненне да паўнацэннага ўспрымання прыгожага, фарміраванне эстэтычных паняццяў, развіццё творчых здольнасцяў.

Раскрыць змест прыгожага вучням дапамагае веданне праграмных прадметаў. Асабліва вялікую ролю маюць тыя з іх, аналагам якіх з’яўляюцца канкрэтныя віды мастацтва: літаратура, выяўленчае мастацтва, музыка, спевы [6].

Праграма па беларускай літаратуры ўключае практыкум па мастацкім чытанні. Густ і педагагічнае чуццё падказваюць мне, на якіх творах варта спыніць увагу.

У выкладанні літаратуры асабліва важна пазбягаць шаблону. Кожны ўрок імкнуся праводзіць так, каб ён адрозніваўся ад папярэдняга не толькі па матэрыяле, але і па кампазіцыі, будове, ужыванні прыёмаў. Усе формы заняткаў арганізоўваю так, каб яны спрыялі творчаму развіццю вучняў. [Дадатак 1.]

На 1-м этапе развіваю ў навучэнцаў цікаўнасць. Для гэтага выкарыстоўваю прыёмы, якія абуджаюць эмоцыі, бо без іх нельга палюбіць літаратуру, як мастацкае слова, нельга пераадолець бар’ер неўспрымальнасці, абыякавасці, душэўнай глухаты. Трэба, каб маладыя людзі мелі жаданне чытаць. Гаворачы пра творчасць М.Багдановіча для дзяцей (вершы “Здароў, марозны звонкі вечар!”, “Па-над белым пухам вішняў…”), расказваю пра тое, што паэт вельмі хацеў мець дачушку-немаўлятку – Аню Максімаўну.

Такая прыгожанькая,

Цёпленькая, мокранькая,

З чорнымі валосікамі і броўкамі,

З цёмна-карымі вочкамі,

А ручкі, як перацягнутыя ніткамі,

Зусім такая, як Вы,

Калі б вы былі маленькай дзяўчынкай.

Больш за ўсё на свеце жадаю я…

Вучні з цікавасцю слухаюць пра каханне паэта да Ганны Какуевай [2].

Пры разглядзе мастацкіх асаблівасцяў твора звяртаю ўвагу на развіццё ўяўлення дзяцей. Для гэтага выкарыстоўваю вуснае маляванне (Янка Маўр “Шчасце”), падбор прапушчаных эпітэтаў, параўнанняў у вершах.

Раздзелы праграмы знаёмяць вучняў з тэатральным мастацтвам. На такіх уроках мае дзеці пераўвасабляюцца, ставяць сябе на месца герояў. Вучацца правільна і гучна вымаўляць словы, выразна чытаць тэкст, прыгожа рухацца па сцэне. Гэта можна было назіраць у час правядзення народнага свята “Калядкі”.

Вельмі цікавы занятак, які мы выкарыстоўвалі ўжо неаднаразова, – пісаць сцэнарыі паводле мастацкіх твораў, перапрацоўваць іх на сучасны лад. Канешне, такія п’есы больш няскладныя і менш літаратурныя, чым гатовыя п’есы, напісаныя дарослымі пісьменнікамі, але яны маюць вялікую перавагу, якая заключаецца ў тым, што яны ўзнікаюць у працэсе творчасці [6].

Такім чынам, на уроках дзіцячай літаратуры выкарыстоўваю наступныя віды творчай дзейнасці:

1. Выразнае чытанне.

2. Чытанне па ролях, інсцэнаванне асобных урыўкаў.

3. Складанне сцэнараў.

4. Падрыхтоўка малюнкаў, ілюстрацый.

5. Настольны тэатр.

Можа ўзнікнуць пытанне: якая можа быць размова пра творчасць, пра творчы падыход да справы, калі ў вучняў няма належных запасаў ведаў?

Па-першае, у кожным творчым працэсе ёсць і элементы нятворчыя – запамінанне, узнаўленне вядомага, паўтарэнне.

Па-другое, праца бывае творчай і тады, калі дасягаецца ўжо вядомы вынік, але дасягаецца новымі сродкамі ці шляхамі. Тады дзеці навучацца глыбока разумець літаратуру, дакладна, выразна выказваць свае думкі, бачыць у творах не толькі цікавае, займальнае, але і ідэйныя, мастацкія, эстэтычныя вартасці, разбірацца ў тым, чым варта і чым не варта захапляцца.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]