Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Да заліку па белмове.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
144.38 Кб
Скачать

12. Беларуская граматыка для школ тарашкевіча. Мойныя рэформы 1933 і 1957 гг.

У 1918г. Браніслаў Тарашкевіч падрыхтаваў «Беларускую граматыку для школ», якая дала пачатак станаўленню новай беларускай арфаграфіі. У «Граматыцы» ўпершыню былі прыведзены ў сістэму правілы напісання спрадвечна беларускіх слоў і асобна вызначаны нормы напісання слоў іншамоўнага паходжання. «Граматыка» Тарашкевіча на працягу 20-х гадоў ХХ ст. заставалася адзіным стабільным вучэбным дапаможнікам, на аснове якога ствараліся падручнікі і даследаванні па беларускай мове. (Дарэчы, беларуская дыяспара і сёння карыстаецца дадзенай арфаграфіяй, якая атрымала неафіцыйную назву «тарашкевіца»).

У 1930 годзе быў апублікаваны праект новага беларускага правапісу. Пасля яго абмеркавання і дапрацоўкі ў 1933 годзе была прынята Пастанова Савета Народных Камісараў “Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу”.

Правапіс у выніку рэформы 1933 г. істотна наблізіўся да фанетычнага ладу беларускай мовы, стаў больш сістэмным і ўпарадкаваным. Рэформа адмяніла мяккі знак для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных (сталі пісаць снег, звер замест сьнег, зьвер). Але рэформа правапісу 1933 г. таксама не вырашыла ўсіх праблем пісьмовай беларускай мовы. Работа па ўдасканаленні беларускага правапісу працягвалася.

Частковыя змены правапісу, прынятыя ў 1957 г. і выдадзеныя ў 1959 г., не з’яўляліся рэформай, а ўдакладнялі і развівалі “Правапіс беларускай мовы”, выдадзены ў 1934 годзе. Арганізацыя і першыя крокі працы па ўдакладненні і ўдасканаленні правапісных нормаў беларускай мовы звязаны з імем Якуба Коласа, які на працягу некалькіх гадоў узначальваў арфаграфічную камісію і ўнёс вялікі ўклад у вырашэнне многіх прынцыпова важных пытанняў беларускага правапісу.

13. Моўная сітуацыя ў рб. Закон аб мовах 1990 г. І вынікі рэферэндуму...

 

У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. узніклі новыя фактары, якія паўплывалі на моўную сітуацыю. Пачаўся працэс дэмакратызацыі грамадства, распачалося будаўніцтва суверэннай дзяржавы. У 1990 годзе беларуская мова набыла статус дзяржаўнай у адпаведнасці з Законам «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», які прадугледжваў яе аднаўленне найперш у сферы адукацыі і афіцыйна-справавога ўжытку. Актыўна распачалося выдавецтва тэрміналагічных слоўнікаў па розных галінах навукі, вытворчасці, сельскай гаспадаркі і г. д. Значна паспрыялі павышэнню ролі беларускай мовы ў грамадстве інтэлігенцыя, установы культуры, адукацыі.

Аднак ужо 14 мая 1995 года адбыўся агульнарэспубліканскі рэферэндум, па выніках якога быў прыняты закон аб набыцці рускай мовай аднолькавага статусу дзяржаўнасці з беларускай. На паперы замацавана двухмоўе, а ў рэальнасці беларуская мова не з’яўляецца сродкам зносін нацыі, не выкарыстоўваецца ў розных сферах жыцця. Рэферэндум паказаў, на якім узроўні культурнага развіцця знаходзіцца наша грамадства! Ва ўсіх славянскіх краінах у якасці адзіных дзяржаўных моў юрыдычна зацверджаны мовы тытульных нацый. Выключэнне складае Беларусь. (Паразважаць пра сучасны стан беларускай мовы, прычыны яе незапатрабаванасці; прывесці вытрымкі з артыкула Н. Гілевіча «Яшчэ раз: за што змагаемся?»). Нельга лічыць сябе адукаваным чалавекам, не валодаючы роднай мовай! На сённяшні дзень праблема захавання нацыянальнай мовы беларусаў вельмі актуальная. Наша мова ўключана ЮНЕСКА (спецыялізаваная ўстанова ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) у спіс моў, якім пагражае заняпад і забыццё. Некаторыя даследчыкі прагназуюць менавіта такі, ірландскі, шлях развіцця беларускай мовы (юрыдычна абедзве мовы маюць раўнапраўны статус, а фактычна адбываецца скарачэнне функцый роднай мовы аж да змярцвення).

Нягледзячы на такія неспрыяльныя ўмовы, беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, на ёй выдаюцца энцыклапедыі, слоўнікі, граматыкі, манаграфіі, на ёй існуе багатая і самабытная мастацкая літаратура. Аднак гэтага, безумоўна, недастаткова. Як слушна заўважыў Б. Плотнікаў, «аніводная цывілізацыя не можа дапусціць страты ўжо зафіксаванага ў літаратуры, на пісьме інтэлектуальнага і духоўнага багацця, якое разышлося па ўсім свеце і вывучаецца не толькі беларусамі. Пры глыбокім і арганічным укараненні роднай мовы ў жыццё беларусаў не толькі павялічыцца колькасць прыхільнікаў беларускай мовы, але і істотна ўзвысіцца іх чалавечая годнасць у нацыянальным абліччы».