Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
155.35 Кб
Скачать

Білінгвізм. Віды і аспекты беларуска-рускага білінгвізму

Білінгвізм (двухмоўе) ад лац. bilinguis < (bis) = двойчы, lingua = мова – папераменнае карыстанне дзвюма мовамі ў працэсе зносін. Полілінгвізм (шматмоўе) – выкарыстанне трох і больш моў у працэсе зносін. Білінгвізм – вельмі складаны моўны і маўленчы працэс.

На нашай планеце жывуць многія народы. Яны знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва суседнія этнасы, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і інш.).

З гісторыі двухмоўя на Беларусі

Адным з рэгіёнаў, значная частка насельніцтва якога карыстаецца дзвюма мовамі, з'яўляецца Беларусь. На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала даўно, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. Ужо ў перыяд ВКЛ (13 – 16 ст.) існавала беларуска-царкоўнаславянскае двухмоўе, пісьмовае і вуснае. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы (пасля аб’яднання ВКЛ з Польскім каралеўствам) пачало складвацца беларус-ка-польскае двухмоўе. Пазней, пасля 3 падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.), беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы пачала выконваць руская мова, шырока развівалася беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-яўрэйскае двухмоўе. Характар і развіццё двухмоўя і ў цэлым моўная сітуацыя на Беларусі ў значнай ступені залежалі ад дзяржаўнай палітыкі (паланізацыя, русіфікацыя і інш.)

Разнавіднасці двухмоўя:

1) індывідуальнае – дзвюма мовамі валодаюць асобныя людзі;

2) групавое – двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы або сацы-яльныя слаі;

3) поўнае, або суцэльнае – характэрна для ўсіх сацыяльных груп народа;

4) нацыянальнае – распаўсюджана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі;

5) дзяржаўнае – статус дзяржаўнай маюць 2 мовы (Фінляндыя – фінская і шведская, Канада – англійская і французская).

Дзяржаўная мова – гэта афіцыйная мова, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйныя органы, грамадскія арганізацыі, навуковыя, навучальныя і культурныя ўстановы.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена індывідуальным беларуска-рускім (калі побач з роднай беларускай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову), руска-беларускім двухмоўем і індывідуальным беларускім і рускім аднамоўем. Існуюць і значныя кантынгенты людзей, якія практычна карыстаюцца толькі якой-небудзь адной мовай. Калі ж браць пад увагу і пасіўнае валоданне другой мовай, і ўспрыманне на ёй пэўнай інфармацыі, то трэба прызнаць, што ўсё беларускае насельніцтва з’яўляецца двухмоўным.

Пра характар беларуска-рускага двухмоўя і наогул пра моўную сітуацыю на тэрыторыі Беларусі сведчаць і матэрыялы апошняга перапісу (2009г.). Дома па-беларуску размаўляюць 3 млн. 683 тыс. чалавек (37 % насельніцтва), а па-руску – 6 млн. 308 тыс. (63 %). Сярод найбольш распаўсюджаных нацыянальнасцей Беларусі ступень распаўсюджанасці моў наступная: на бытавым узроўні беларускую мову выкарыстоўваюць 41,4 % беларусаў, 4,3 % рускіх, 57,6 % палякаў, 10,2 % украінцаў, 3,8 % яўрэяў. Рускую мову як сродак маўлення выкарыстоўваюць 58,6 % беларусаў, 95,7 % рускіх, 37,7 % палякаў, 83,6 % украінцаў, 95,7 % яўрэяў.

Двухмоўе – з’ява складаная, шматбаковая і можа разглядацца ў трох аспектах:

1) псіхалагічны – звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстаса-вальнасцю да вывучэння моў, з праблемай пераключэння моўных кодаў;

2) сацыялінгвістычны – закранае сферы выкарыстання кожнай з моў, ступень авалодання мовамі, размеркаванне камунікатыўных функцый паміж імі;

3) педагагічны – закранае розныя аспекты навучання другой мове, уплыў адной мовы на працэс засваення другой.