Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
155.35 Кб
Скачать

Разнавіднасці і формы беларускай мовы

Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваныя. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод вясковых жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавае і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

  • Літаратурная мова – унармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства.

  • Дыялектная мова – сукупнасць мясцовых гаворак. На Беларусі існуюць два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, паміж імі знаходзіцца асобная міждыялектная група - сярэднебеларускія гаворкі (Мінскі, Валожынскі, Бабруйскі, Вілейскі, Маладзечанскі, Лагойскі, Ашмянскі, Жлобінскі і іншыя раёны).

  • Генетычна сучасная беларуская літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі (сярэднебеларускіх), але ў працэсе свайго развіцця яна спалучыла характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г.зн. мае наддыялектны характар.

Літаратурная мова

  • найвышэйшая форма нацыянальнай мовы;

  • носіць наддыялектны характар;

  • унармаваная, агульнапрынятая для ўсіх членаў грамадства;

  • існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях;

  • выконвае розныя функцыі ў грамадстве;

  • мае разгалінаваную сістэму стыляў.

Дыялектная мова

  • існуе ў вуснай форме;

  • выкарыстоўваецца на пэўнай тэрыторыі;

  • выконвае адну функцыю - бытавую (забяспечвае зносіны тэрытарыяльна абмежаванага кола людзей, пераважна насельніцтва вёсак);

  • мова народных гаворак;

  • мае адзін вусна-гутарковы стыль.

Мова – сістэма знакаў, што выкарыстоўваюцца для зносін і перадачы інфармацыі.

  • Адзінкі (знакі) моўнай сістэмы:

простыя – гук, марфема;

складаныя – слова, словазлучэнне, сказ.

  • Кожны тып моўных адзінак займае сваё месца ў сістэме, утвараючы моўныя ўзроўні:

  • фанетычны (складаецца з гукаў),

  • марфемны (марфемы, складзеныя з гукаў),

  • лексічны (словы, складзеныя з марфем),

  • граматычны (словазлучэнні і сказы, складзеныя са слоў).

У 2009 годзе даследчым цэнтрам “Новак” праведзена сацыялагічнае даследаванне «Нацыянальная ідэнтычнасць вачыма беларусаў: хто мы і якімі мы будзем?». Апытанне насельніцтва праводзілася па рэпрэзентатыўнай выбарцы сярод 1011 чалавек. Аўтары даследавання адзначаюць, што не рабілі фанетычна-філалагічную экспертызу той мовы, якую рэспандэнты лічаць беларускай, і цалкам магчыма, што гаворка ідзе пра трасянку, а не літаратурную мову, але сам па сабе такі вынік заслугоўвае ўвагі. Згодна з яго вынiкамі, каля 70% жыхароў нашай краіны гатовыя размаўляць i ўспрымаць iнфармацыю на беларускай мове. На думку апытаных, прысутнасці беларускай мовы пераважна не хапае ў сферы афармлення гарадоў, вітрын (такую думку падзяляе 51,7%), у палітыцы і дзяржаўным кіраванні (45,9%), у рэкламе (37,1%), у СМІ (35%) і адукацыі (34,6%).

Вынікі даследавання:

  • Адносна беларускай мовы дзве моўныя функцыі, – камунікатыўная і ідэнтыфікацыйная, – відавочна не супадаюць.

  • Ідэнтыфікацыйная функцыя беларускай мовы стала захоўваецца нават пры падзенні ўзроўню актыўнага карыстання ёю.

  • Моўныя практыкі не зводзяцца да актыўнага карыстання мовай.

  • Кола «прыхільнікаў» беларускай мовы перавышае асяроддзе актыўных карыстальнікаў.

Асноўны вынік даследавання – каля 70% жыхароў Рэспублікі Беларусь зацікаўленыя ў выкарыстаннi беларускаарыентаванага інфармацыйна-культурнага прадукту.