Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
155.35 Кб
Скачать

Пісьмовыя літаратурныя помнікі 1 перыяду:

  • дзелавога зместу Дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам (1229 г., першы помнік стражытнаўсходнеславянскай (старажытнарускай) мовы, у якім выразна адлюстраваліся некаторыя рысы будучай беларускай мовы), Грамата князя Гердэна (1264 г.), Грамата полацкага князя Ізяслава (1265 г.), Дагавор Полацка з Рыгай (каля 1300 г.), Грамата караля Уладзіслава князю Скіргайлу (1387 г.), Руская праўда – збор законаў Старажытнай Русі (ХІ ст.);

  • рэлігійнага зместу – перапісаныя ў гэты час Астрамірава (1056-1057гг.), Тураўскае (ХІ ст.), Аршанскае (ХІІІ ст.), Полацкія (ХІІ-ХІV стст.) евангеллі, «Жыціе Еўфрасінні Полацкай», «Жыціе Аўрамія Смаленскага» (ХІІ-ХІІІ стст.), Іпацьеўскі летапіс (1119-1157гг.) па сваёй мове належаць да стараславянскай; словы, казаннi i павучаннi выдатнага прамоўцы i публiцыста ХІІ ст. Кiрылы Тураўскага;

  • мастацкага зместу – «Аповесць мінулых гадоў», «Слова пра паход Ігаравы» (ХІІ ст.); помнікі эпіграфікі – надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава (Х ст.), надпіс на Крыжы Еўфрасінні Полацкай (1161г.), надпісы, высечаныя на камянях у гонар князя Барыса (першая трэць ХІІ ст.) і князя Рагвалода (1171г.), берасцяныя гараматы ХІІІ-ХІV стст., знойдзеныя ў Віцебску (1959 г.) і Мсціславе (1980 г.).

Помнікі літаратуры 2 перыяду:

1. Справавая літаратура: «Дагавор Полацка з Рыгай» (1330 г.), Вісліцкі статут, перакладзены з лацінскага арыгінала (1347г.), «Дарчая грамата» Вітаўта літоўскім канонікам (1399), «Судзебнік» караля Казіміра Ягелончыка (1468 г.), «Кніга судовых спраў» (1516 г.), «Трыбунал» (1586г.) і інш. Помнікі справавой пісьменнасці, як рукапісныя, так і друкаваныя, прычым друкаваных значна больш, чым у тагачасных Расіі і Украіны, сабраныя ў 600 тамоў Літоўскай метрыкі (ХІV-ХVІІІ стст., большая частка захоўваецца ў архіве старажытных актаў у Маскве);

  • Найбольш слынным дакументам гэтага перыяду лічыцца Статут Вялікага Княства Літоўскага (тры рэдакцыі: 1529 г., 1566 г., 1588 г.). У Статут ВКЛ 1566г. быў уключаны спецыяльны пункт аб ужываннi ў справаводстве беларускай мовы. Гэты пункт быў захаваны і ў Статуце 1588г., i ў перакладзе Статута на польскую мову ў 1614г, але апошнi спецыяльным артыкулам дазваляў каталiцкай царкве ўжываць польскую мову як афiцыйную. Рэдакцыя 1588 г. падрыхтавана да друку пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ Астафея Валовіча і падканцлера Льва Сапегі Раздзел 3, артыкула 16 Статута 1588 г. называў сярод падстаў на дазвол маладым людзям выязджаць за мяжу неабходнасць вывучэння замежных моў. Статут забаронены для выкарыстання загадам Мікалая І ад 18 ліпеня 1840 г.

2. Летапісы (захавалася каля 20 збораў) ХV–ХVІІ стст.: Супрасльскі збор (сярэдзіна ХV ст.), Увараўскі збор (ХV ст.), Віленскі зборнік (1495г.), Зборнік Красінскага (сярэдзіна ХVІ ст.), дзе апісваюцца жыційныя, ваенныя, княжаскія справы адпаведнага часу на тэрыторыі нашай краіны, «Чэцці-Менеі», напісаныя паповічам Бярозкам з Навагародка, які распавядае пра забойства Святаполкам Барыса і Глеба, а таксама Баркалабаўскі летапіс (ХVІІ ст.), дзе апісваюцца падзеі 1545 – 1608 гг. у наваколлях Быхава.

3. Перакладная жыцейская літаратура (ХV–ХVІ стст.). Да перакладаў з грэчаскай мовы належаць творы «Александрыя», дзе апісваюцца паходы і подзвігі Аляксандра Македонскага (ХV ст.), «Гісторыя Траянскай вайны» аб заваяванні грэкамі Троі (сярэдзіна ХVІ ст). Перакладамі з сербскай мовы з’яўляюцца «Гісторыя аб Атыле», «Аповесць аб Трыстане» і «Аповесць пра Баву» (ХVІ ст.). Мова гэтых твораў адлюстроўвае высокую ступень развіцця і багацця старабеларускай мовы, мала адчула царкоўнаславянскі ўплыў, але мае і шмат паланізмаў.

4. Мастацкая і палемічная літаратура: «Метры» Сімяона Полацкага на старабеларускай мове, эпіграмы Андрэя Рымшы (рытарычныя ўсхваленні мецэнатаў), ананімныя публіцыстычныя творы “Прамова Мялешкі” (супраць польскага засілля, пач. ХVІІ ст.), “Ліст да Абуховіча” (1655 г.), а таксама вершы невядомых аўтараў.

5. Мемуарная літаратура: помнікі канца ХVІ - пачатку ХVІІ стст.: «Гістарычныя запіскі» («Дзённік») Фёдара Еўлашоўскага (маюць не толькі ўспаміны асабістага характару, але і звесткі пра тагачаснае грамадска-палітычнае жыццё шляхты; мова запісак насычаная польскімі элементамі, але вельмі блізкая да мовы старабеларускіх справавых дакументаў, такая ж графіка – з 40 літар; арыгінал рукапісу ў 55 старонак, без назвы і пачатковай старонкі захоўваецца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве, упершыню выдадзены з папраўкамі пад назвай «Дзённік» у 1886 г. у Кіеве); «Дыярыуш» (дзённік) Афанасія Філіповіча (1646 г.), у якім апісаў сваё падарожжа ў Маскву да цара Міхаіла Фёдаравіча з мэтай атрымаць міласціну для Купяціцкай манастырскай царквы каля Пінска і схіліць цара распачаць вайну за вызваленне Беларусі і Украіны ад польскага панавання, выступаў супраць уніятаў і рымска-каталіцкай царквы.