Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
155.35 Кб
Скачать

Канцэпцыі паходжання беларускай мовы

1-я канцэпцыя. Мяркуюць, што беларуская мова, як і іншыя ўсходнеславянскія мовы, утварылася непасрэдна з племянных дыялектаў прыкладна ў VII – VIII стст. Аднак утварэнне моў на базе дыялектаў суправаджалася і працэсамі іх інтэграцыі, асабліва калі пачалі развівацца феадальныя адносіны, узніклі цэнтралізаваныя феадальныя дзяржавы (IX – X стст. – узвышэнне Полацкага княства) і мясцовыя моўныя рысы пэўных рэгіёнаў пачалі шырока адлюстроўвацца на пісьме, якое і засведчыла працэс афармлення асобных усходнеславянскіх моў.

2-я канцэпцыя. Прыкладна з ІХ ст. на ўсходнеславянскіх землях існавала магутная дзяржава з цэнтрам у Кіеве (Кіеўская Русь). Кансалідацыя (аб’яднанне) усходнеславянскіх земляў вакол Кіеўскай Русі прывяла да зліцця ўсходнеславянскіх плямёнаў у адзіную этнічную супольнасць – старажытнарускую – з адзінай мовай (таксама старажытнарускай, або агульнаўсходнеславянскай). Пры гэтым мясцовыя дыялекты не пераставалі існаваць. Калі ў XIII ст. старажытнаруская дзяржава распалася (адна частка падпала пад уладу мангола-татараў, а на другой узнікла ВКЛ), вылучыліся асобныя ўсходнеславянскія народы, кожны са сваёй мовай. Такая канцэпцыя існавала як афіцыйная ў савецкі час і адпавядала імкненню зліць усходнеславянскія мовы ў адзіную рускую, бо старажытнаруская мова нібыта з’яўляецца калыскай усіх трох моў.

І першая канцэпцыя, і другая датычацца тых часоў, калі мова мела вусна-гутарковую форму, гэта значыць ёй карысталася большасць насельніцтва ў штодзённым жыцці. Гісторыя ж літаратурнай мовы звязана з узнікненнем пісьма ў таго ці іншага народа (слова літаратурная ад лац. Littera – ‘знак пісьма’). Такім чынам, усю гісторыю мовы падзяляюць на дзве часткі дапісьмовую і пісьмовую.

Даследчыкі вылучаюць наступныя этапы ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы:

3 тыс. да н. э. – II палова 1 тыс. н. э. — агульнаславянскае адзінства.

3 тыс. да н. э. – распад уяўнага індаеўрапейскага адзінства на дробныя моўныя групы (балтыйскую, германскую, раманскую, іранскую, кельцкую, індыйскую (індаарыйскую)), сярод якіх і славянская.

– існаванне агульнаславянскай (праславянскай мовы-асновы) мовы, якой першапачаткова карысталіся ўсе славяне.

з 6 – 8 стст. да 13 ст. — агульнаўсходнеславянскі перыяд.

6 ст. – 7 ст. н.э. – завяршылася рассяленне славян на большую тэрыторыю, аслабленне сувязей паміж імі, распад праславянскага моўнага адзінства, утварэнне трох груп славянскіх плямён — а) усходнеславянскай; б) заходнеславянскай; в) паўднёваславянскай.

9 ст. – усходнія славяне ўтварылі Кіеўскую Русь.

канец 10 ст. – на нашы землі прыйшло хрысціянства, разам з ім і пісьменнасць на стараславянскай (царкоўна-славянскай) мове — першай літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх славян;

– кнігадрукавання яшчэ не было, таму ўсе помнікі рукапісныя (буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці на Беларусі: Полацак, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцак, Мазыр);

– культурна-асветніцкая дзейнасць К. Тураўскага, Клімента Смаляціча, Аўраама Смаленскага, Еўфрасінні Полацкай;

– дзяржаўная мова Кіеўскай Русі – старажытнаўсходнеславянская (старажытнаруская), утвораная шляхам сінтэзу стараславянскай мовы і жывой гутарковай мовы ўсходніх славян;

– “Слова пра паход Ігаравы”, “Аповесць мінулых гадоў”, “Слова мітрапаліта Іларыёна”, творы Уладзіміра Манамаха.

канец 12 ст. – пачатак 13 ст. – распад Кіеўскай Русі, чаму спрыялі міжусобныя войны феадалаў;

– фарміраванне асобных народнасцей — беларускай, рускай, украінскай; беларуская народнасць утварылася з трох плямён: крывічы, радзімічы, дрыгавічы.

14 ст. – 18 ст. — перыяд фарміравання беларускай народнасці.

сярэдзіна 13 ст. – канец 16 ст.утварэнне Вялікага Княства Літоўскага.

– беларуская мова — дзяржаўная мова ВКЛ.

– высокая ступень развіцця старабеларускай літаратурнай мовы, багацце і разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў.

усталяванне ўсіх адметных моўных асаблівасцей беларускай мовы:

а) прыстаўныя галосныя і зычныя: іржавы, аржаны, восень;

б) зацвярдзелыя шыпячыя [ж], [ш], [ч], [дж]; [р], [ц]: чый, іншы, крык;

в) у нескладовае на месцы былых в, л: воўк, уздумаў;

г) змяненне роду ў назоўніках тыпу пыл, стэп, насып і інш.

канец 16 ст. – пачатак 17 ст.

1569 г. — ВКЛ паступова страціла палітычную і эканамічную самастойнасць і падпала пад уладу Польшчы — аб’яднанне ВКЛ і Польшча (Рэч Паспалітая).

– звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы пад уплывам польскай у афіцыйным справаводстве, у іншых сферах культурнага жыцця.

II палова 17 ст. – усё 18 ст. – заняпад беларускай мовы праз панаванне польска-лацінскай кніжнасці.

19 ст. – пачатак 21 ст. — перыяд фарміравання беларускай нацыі.

канец 18 ст. – 19 ст.

1795 г. — пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай беларускія землі поўнасцю далучыліся да Расійскай імперыі.

– афіцыйная мова — руская (паланізацыя заменена гвалтоўнай русіфікацыяй). – 1830-1831 гг. — разгортваецца нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі; нацыянальна-вызваленчае паўстанне.

– 1840 г. — указам Мікалая I ад 18 ліпеня было забаронена ў афіцыйных дакументах ужываць назву “Беларусь”; спынена дзеянне на Беларусі Стату́та ВКЛ 1588 г.

– 1863 г. — нацыянальна-вызваленчае паўстанне К. Каліноўскага (першая нелегальная газета “Мужыцкая праўда” (1862 г.)).

– 1867 г. — царскі ўрад забараніў друкаваць кнігі на беларускай мове (на тэрыторыі Беларусі цягам 30 гадоў не было надрукавана ніводнай беларускай кнігі).

– з канца 19 ст. — паступовае адраджэнне беларускага пісьменства і складванне новай беларускай літаратурна-пісьмовай мовай (вялікая роля ў гэтым працэсе належыць пісьменнікам 19 ст.; сярод пачынальнікаў адраджэння беларускай мовы - А. Рыпінскі, Я. Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі, пазней да іх далучыліся Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, А. Пашкевіч (Цётка)).

пачатак 20 ст. – 1905-1907 гг. — рэвалюцыя, у выніку якой царскі ўрад пайшоў на ўступкі ў нацыянальным пытанні (1905 г. — уступае ў дзеянне закон аб свабодным друку, шырокае разгортванне кнігавыдавецкай справы). У пач. 20 ст. выйшла каля 250 выданняў на беларускай мове, у той час як за ўсё 19 ст. толькі 75 выданняў.

– верасень 1906 г. — пачала выдавацца беларуская газета “Наша доля” (выйшла 6 нумароў);

– 1906 г. - 1915 г. — выходзіла газета “Наша ніва”, у якой друкуюцца Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі і інш.; перыядычныя выданні “Наша хата”, “Саха”, “Лучынка”, “Беларус”.

– 1917 г. — першыя спробы кадыфікацыі арфаграфічных і граматычных нормаў беларускай мовы, зробленыя братамі Антонам і Язэпам Лёсікамі, якія апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. — “Беларускі правапіс”;

– 1918 г. — найбольш аўтарытэтнае выданне “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча (першая граматыка сучаснай беларускай мовы).

20-я гг. 20 ст. – 1919 г. — новы этап дзяржаўнасці — утварэнне БССР — абвяшчэнне незалежнасці Беларусі (01.01.1919г.), сёння 3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь).

– 1920 г. — беларуская мова зноў набывае статус дзяржаўнай.

– гады нацыянальнага Адраджэння (у гэты час прафесія мовазнаўцы была самай запатрабаванай і папулярнай у рэспубліцы, а праблемы, звязаныя з развіццём і ўдасканаленнем мовы, — у цэнтры ўсяго грамадства).

– беларуская літаратурная мова становіцца мовай усёй сістэмы адукацыі, навукі і дзяржаўнага кіравання.

– асноўная задача — стварэнне, выпрацоўка беларускай нацыянальнай тэрміналогіі. – 1921 г. — створана Навукова-тэрміналагічная камісія.

– 1922-1930 гг. — выдадзены 24 тэрміналагічныя галіновыя слоўнікі.

– 15 ліпеня 1924 г. — на II сесіі ЦВК БССР прынята пастанова “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”; быў пакладзены пачатак беларусізацыі ў краіне.

канец 30-х гг. 20 ст. – звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы (склалася становішча вымушанага двухмоўя, у афіцыйным ужытку замацоўваецца толькі руская мова).

канец 80-х – пачатак 90-х гг. 20 ст. – набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту (26.07.1990г.).

26 студзеня 1990 г. — “Закон аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога беларуская мова становіцца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі.

  • 14 мая 1995 г. – рэспубліканскі рэферэндум, які змяніў моўную сітуацыю ў краіне: руская мова набыла статус другой дзяржаўнай і стала дамінаваць у афіцыйным ужытку. Беларуская мова зноў трапіла ў цяжкае становішча; яна практычна не выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах жыцця краіны і фактычна не з’яўляецца рэальным сродкам зносін народа.

пачатак 21 ст. – 23 ліпеня 2008 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які ўступіў у дзеянне з 1 верасня 2010 г.

Увядзенне ў дзеянне закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” павінна садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы і ліквідацыі арфаграфічнага разнабою на старонках беларускамоўных выданняў.

Найчасцей навукоўцы вылучаюць у гісторыі беларускай літаратурнай мовы наступныя асноўныя перыяды:

1. Стражытнаўсходнеславянскі перыяд (Х – ХІV стст.)

2. Перыяд старабеларускай літаратурнай мовы (ХІV – XVIII стст.)

3. Перыяд новай беларускай літаратурна-пісьмовай мовы (XIX ст. – наш час).