
- •Беларуская мова як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры і самасвядомасці народа: гісторыя і сучаснасць
- •Феномен мовы і паняцце соцыуму
- •Канцэпцыі паходжання мовы
- •Мова – духоўны скарб народа
- •Беларуская мова як адна з індаеўрапейскіх моў. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.
- •Канцэпцыі паходжання беларускай мовы
- •Даследчыкі вылучаюць наступныя этапы ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы:
- •Пісьмовыя літаратурныя помнікі 1 перыяду:
- •6. Рэлігійная літаратура (хvі–хvіі стст.)
- •7. Лінгвістычная літаратура (навуковы жанр):
- •Разнавіднасці і формы беларускай мовы
- •Білінгвізм. Віды і аспекты беларуска-рускага білінгвізму
- •Паняцце інтэрферэнцыі. Віды руска-беларускай інтэрферэнцыі
- •Беларускае замежжа
Беларуская мова як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры і самасвядомасці народа: гісторыя і сучаснасць
Пытанні:
1. Генетычная і тыпалагічная характарыстыка беларускай мовы. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў.
2. Канцэпцыі паходжання беларускай мовы.
3. Асноўныя этапы станаўлення і развіцця беларускай мовы.
4. Агульнаўсходнеславянскі перыяд у гісторыіі беларускай мовы.
5. Старабеларуская літаратурная мова.
6. Роля беларускай мовы ў ВКЛ.
7. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.
8. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.
9. Нацыянальна-моўная палітыка дзяржавы на працягу 30-80 гадоў ХХ ст.
10. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст.
11. Паняцце «білінгвізм». Аспекты білінгвізму.
12. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі.
13. Трасянка як лінгвістычная з’ява. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі.
14. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Нацыянальная мова і духоўная культура народа.
15. Беларуская мова ў свеце.
Праблемныя пытанні:
1. Якая функцыя для беларускай мовы з’яўляецца асноўнай?
2. Чаму перыяд існавання ВКЛ даследчыкі называюць «залатым векам» у гісторыі развіцця беларускай мовы?
3. Ці з’яўляецца сёння беларуская літаратурная мова сродкам зносін нацыі? Якая функцыя мовы найбольш уласцівая сённяшняму грамадству Беларусі? Якія фактары могуць паўплываць на адраджэнне беларускай мовы ў розных сферах жыцця?
4. Чаму ў навуковай літаратуры можна сустрэць розныя адказы на пытанне, што такое двухмоўе?
5. Як адлюстроўваецца на асобе з’ява паралельнага выкарыстання дзвюх і больш моў?
6. Як адрозніць элементы трасянкі ад інтэрферэнцыйных памылак?
Феномен мовы і паняцце соцыуму
Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Для таго каб існаваць, людзі павінны дамаўляцца паміж сабою, што дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова ўзнікае з патрэбы грамадства і рэалізуецца ў грамадстве, мова – гэта сацыяльная, або грамадская, з’ява.
Слова “соцыум” паходзіць з лацінскага socium – ‘згуртаванне, аб’яднанне людзей’. Галоўная функцыя мовы – быць сродкам зносін у грамадстве. Уявіць сабе існаванне, а тым больш развіццё грамадства без мовы проста немагчыма. М.В. Ламаносаў параўноўваў грамадства без мовы з раскіданымі часткамі машыны, інакш кажучы, з рэчамі, годнымі хіба што на металалом. Мова, у сваю чаргу, узнікае, жыве, развіваецца, удасканальваецца толькі сярод людзей. Для таго каб быць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца шматвяковая праца чалавецтва ў пазнанні свету. Мова не проста сродак зносін, але і помнік духоўнай працы мінулых пакаленняў.
Тэрмін “мова” выкарыстоўваецца і для абазначэння сродку зносін пэўнай этнічнай групы людзей: беларуская мова, руская мова, англійская мова і г.д. На свеце існуе некалькі тысяч моў. Кожная з іх – вынік працы шматлікіх пакаленняў, кожная мова мае сваю гісторыю, сваё паходжанне.
Без мовы не існуе ні адна нацыя, ні адзін народ. Мова з’яўляецца істотнай адзнакай этнічнага калектыву, аб’ядноўвае прадстаўнікоў дадзенага народа і з’яўляецца яго адметнай адзнакай, гэта найбольш каштоўны скарб народа. Пачуццё адзінства мовы – адзін з асноўных кампанентаў нацыянальнай свядомасці. Менавіта праз родную мову адбываецца для кожнага чалавека знаёмства са светам, праз мову ажыццяўляецца непарыўная сувязь чалавека са сваім народам. Толькі чалавеку ўласціва валоданне мовай. Існуе шмат вызначэнняў сутнасці мовы. Адным з самых распаўсюджаных лічыцца наступнае: мова – гэта сістэма гукавых, знакавых і лексіка-граматычных сродкаў, прызначаных для зносін паміж людзьмі ў грамадстве.
Асноўнымі рысамі мовы з’яўляюцца:
1) знакавасць – г.зн. мова перадаецца праз пэўныя знакі (літары, іерогліфы і інш.), якія існуюць у кожнай мове і ўтвараюць знакавую сістэму;
2) сістэмнасць – мова складаецца з вялікай колькасці адзінак і правіл іх спалучэння, якія ўтвараюць сістэмы – фанетычную, марфемную, лексічную, марфалагічную, сінтаксічную;
3) сацыяльны характар – мова перш за ўсё сацыяльная з’ява, бо мове чалавек павінен навучыцца ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у самага здольнага, але ізаляванага дзіцяці. Гэта значыць, без грамадства мова існаваць не можа Мова ў аднолькавай ступені ўласціва ўсім людзям, абслугоўвае іх і выкарыстоўваецца імі раўнапраўна, незалежна ад іх сацыяльнага паходжання, але ў адпаведнасці з іх здольнасцямі, выхаваннем, адукацыяй. Уплыў мовы на грамадства праяўляецца ў тым, што яна служыць для кожнага чалавека інструментам зносін з іншымі людзьмі;
4) зменлівасць (дынамічнасць) – у працэсе функцыянавання мова дастасоўваецца да таго, што патрэбна калектыву яе носьбітаў, таму мова няспынна развіваецца і самарэгулюецца: узнікаюць новыя словы, граматычныя сродкі, знікаюць або адыходзяць у пасіўны запас старыя сродкі. Змены адбываюцца на ўсіх моўных узроўнях, пачынаючы з літар і заканчваючы тэкстам.